- •Уводзіны
- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •Літаратура
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •Літаратура
- •Тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2. Тэарэтыка-Літаратурная думка
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •Літаратура
- •2.2. Літаратуразнаўчыя метады і школы
- •2.2.1. Міфалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.2. Біяграфічны метад
- •Літаратура
- •2.2.3. Культурна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.4. Параўнальна-гістарычны метад
- •Літаратура
- •2.2.5. Псіхалагічная школа
- •Літаратура
- •2.2.6. Духоўна-гістарычная школа
- •Літаратура
- •2.2.7. Фармальны метад
- •Літаратура
- •2.2.8. Сацыялагічны метад
- •Літаратура
- •Літаратура
- •3.2. Літаратуразнаўчыя метады, школы, канцэпцыі сярэдзіны — другой паловы хх ст.
- •3.2.1. Псіхааналітычная школа
- •Літаратура
- •3.2.2. Фенаменалагічная школа
- •Літаратура
- •3.2.3. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •Літаратура
- •3.2.4. «Новая крытыка»
- •Літаратура
- •3.2.5. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •Літаратура
- •4. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •Літаратура
- •Раздзел іі сутнасць і спецыфіка мастацтва
- •1. Азначэнне мастацтва
- •Літаратура
- •2. Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •Літаратура
- •3. Мастацкі вобраз
- •Літаратура
- •4. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •З кнігі г. Паспелава «Искусство и эстетика»
- •З падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»
- •Літаратура
- •5. Пазнавальны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •6. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •Літаратура
- •7. Аксіялагічны аспект мастацтва
- •Літаратура
- •Раздзел ііі Літаратура як від мастацтва
- •1. Паняцце літаратуры.
- •Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •Літаратура
- •2. Мастацкія магчымасці слова
- •Літаратура
- •3. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •Літаратура
- •4. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры
- •Літаратура
- •5. Пазнавальныя магчымасці літаратуры і яе праблемнасць
- •Літаратура
- •Літаратура
- •2. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •Літаратура
- •3. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •Літаратура
- •4.1. «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
- •Літаратура
- •4.2. Масавая літаратура
- •Літаратура
- •4.3. Белетрыстыка
- •Літаратура
- •4.4. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •Літаратура
- •4.5. Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
- •Літаратура
- •Тэорыя літаратуры:
- •Вучэбны дапаможнік
- •Для студэнтаў-філолагаў вну.
- •Частка і
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
- •246019, Г. Гомель, вул. Савецкая, 104.
Літаратура
Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики.— М., 1975.
Винградов В. Из истории изучения поэтики (20-е гг.) // Известия АН СССР. Серия литературы и языка.— 1975.— Т. 34.— № 3.
Ивлев Д.Д. «Формальная школа»; «Формальный метод» // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Калачева С. Формальная школа // Словарь литературоведческих терминов / Редакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.
Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.— Мн., 1985.
Литературно-эстетические концепции в России конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1975.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Метад літаратуразнаўчы // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Русская наука о литературе конца ХІХ – начала ХХ века.— М., 1982.
Структурализм: «за» и «против».— М., 1975.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Метод в литературоведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.— М., 1982.
Эйхенбаум Б.М. Теория «формального метода» // Эйхенбаум Б.М. О литературе. Работы разных лет.— М., 1987.
Якобсон Р.О. Работы по поэтике.— М., 1987.
2.2.8. Сацыялагічны метад
Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве — гэта канцэпцыя, згодна з якой развіццё літаратуры надзвычай моцна абумоўлена сацыялагічнымі (грамадскімі) фактарамі. Найбольш значнае пашырэнне дадзеная канцэпцыя атрымала ў сусветнай літаратурнай навуцы рубяжа ХІХ–ХХ стст. Яна стала таксама (у сувязі з вядомымі прычынамі) метадалагічнай асновай савецкага літаратуразнаўства.
Сёння, згодна з меркаваннямі большасці айчынных і замежных вучоных, «сацыялагічны метад не з’яўляецца самастойным літаратуразнаўчым метадам, а толькі адным з аспектаў разгляду літаратуры. Нельга, напрыклад, яго паставіць побач з гісторыка-тыпалагічным, гісторыка-функцыянальным, сістэмным і іншымі метадамі, бо ён прысутнічае ў кожным з іх»1.
Разам з тым нельга не пагадзіцца з думкай А. Казлова, што «сацыялагічнае літаратуразнаўства ў яго разнастайных варыяцыях з’яўляецца не толькі адным з самых традыцыйных, але і адным з самых стабільных. Якія б модныя і вытанчаныя метады даследавання не ўзнікалі, яны не ў стане выцясніць сацыялагічную метадалогію, якая зыходзіць з простай і дакладнай пасылкі, што літаратура — адлюстраванне жыцця грамадства»1.
Нягледзячы на тое, што праблема ўзаемадзеяння літаратуры і мастацтва з грамадствам была пастаўлена яшчэ ў антычныя часы (працы Платона і Арыстоцеля, у якіх ужо ёсць спробы вызначыць некалькі тыпаў публікі, паразважаць аб асаблівасцях уздзеяння мастацтва на асобнага чалавека і грамадства ў цэлым), пытанне аб сацыяльнай прыродзе літаратуры, а таксама аб адпаведных метадах яе вывучэння, акрэслілася толькі к сярэдзіне ХІХ ст., услед за ўсведамленнем самастойнасці самога прадмета навукі сацыялогіі. Тады ж І. Тэнам былі вызначаны асноўныя рысы сацыялагічнага падыходу да літаратуры, атрымаўшага назву «культурна-гістарычнага». Падзяляючы філасофскія і метадалагічныя пасылкі пазітывізму, І. Тэн будаваў свой метад па аналогіі з методыкай прыродазнаўчых навук. Пытанне аб спецыфіцы літаратуры і мастацтва ў цэлым ім не ставілася. І хоць ідэя дэтэрмінаванасці развіцця мастацтва грамадствам мае ў І. Тэна толькі пачатковы характар, яна і цесна звязанае з ёю паняцце метаду як інструмента аб’ектыўна-навуковага пазнання мастацтва неслі ў сабе значны пазітыўны змест.
У Расіі адным з першых папулярызатараў сацыялагічнага падыходу да літаратуры на аснове культурна-гістарычнай метадалогіі стаў А. Пыпін.
У другой палове ХІХ ст. аформілася і атрымала значны рэзананс марксісцкая сацыялогія. К. Маркс і Ф. Энгельс закранулі наступныя пытанні сацыялогіі літаратуры і мастацтва: агульныя асаблівасці ўзаемадзеяння літаратуры і грамадства; літаратура як спецыфічная галіна класавай ідэалогіі; месца і палажэнне мастака ў грамадстве, падзеленым на пэўныя грамадскія групы; рэалізм як мастацкі метад, яго спецыфіка; сутнасць г. зв. сацыялістычнай літаратуры; агульначалавечы змест твораў мастацтва.
Паслядоўнікамі і далейшымі распрацоўшчыкамі марксісцкай метадалогіі ў дачыненні да літаратуры і мастацтва выступілі такія заходнееўрапейскія крытыкі, грамадскія і палітычныя дзеячы, як Ф. Мерынг, П. Лафарг, Р. Люксембург, К. Лібкнехт, К. Цэткін і некат. інш.
У Расіі на рубяжы ХІХ–ХХ стст. вельмі многа зрабіў для сацыялогіі літаратуры і мастацтва, адштурхоўваючыся ў цэлым ад марксісцкай метадалогіі, Г. Пляханаў. Адна з лепшых прац яго ў гэтым накірунку — «Французская драматычная літаратура і французскі жывапіс ХVІІІ ст. з пункту гледжання сацыялогіі» (1905).
Наступны этап у распрацоўцы пытанняў сацыялогіі літаратуры і мастацтва з марксісцкіх пазіцый звязаны з дзейнасцю У. Леніна. Класічнымі ўзорамі прымянення Леніным сацыялагічнага метаду ў дадзеным русле сталі артыкулы аб А. Герцэне і Л. Талстым.
Услед за Леніным (і побач з ім) сацыялагічны падыход да літаратуры і мастацтва на марксісцкай глебе культывавалі ў Расіі В. Вароўскі, М. Альмінскі, А. Луначарскі і інш.
Савецкае літаратуразнаўства, як ужо адзначалася вышэй, адводзіла сацыялагічнаму метаду вельмі важную ролю. Наогул яно, скажам так, мусіла (па зразумелых прычынах) спавядаць яго. Таму, відаць, невыпадкова ў савецкай літаратурнай навуцы на першапачатковым этапе яе развіцця (1920–1930-я гг.) асабліва шырокае распаўсюджанне атрымаў г. зв. вульгарны сацыялагізм. Найбольш моцна ён выявіўся ў працах В. Фрычэ, В. Келтуялы, В. Пераверзева, у большасці тэарэтыкаў Пралеткульта і ЛЕФ, у выступленнях крытыкаў часопісаў «На посту» і «На литературном посту». Вульгарныя сацыёлагі лічылі, што літаратурная творчасць ва ўсіх яе праявах, аж да індывідуальнага стылю пісьменніка, самым непасрэдным чынам залежыць ад эканамічных адносін у грамадстве, а таксама ад класавай прыналежнасці пісьменніка. Яны атаясамлівалі змест і мэты мастацкай літаратуры са зместам і мэтамі грамадскіх навук, ператвараючы тым самым прыгожае пісьменства ў «вобразную ілюстрацыю» да сацыялогіі.
Барацьба з вульгарным сацыялагізмам была распачата ў савецкім літаратуразнаўстве адразу ж пасля яго ўзнікнення і пэўнага замацавання. Але яна з’яўлялася малаэфектыўнай у сувязі з усталяваннем культу асобы Сталіна. Поўнасцю вульгарны сацыялагізм быў пераадолены савецкай літаратурнай навукай толькі дзесьці к сярэдзіне 1960-х гг.
У замежнай літаратурнай навуцы ХХ ст. сацыялагічны метад таксама атрымаў сваё пэўнае развіццё.
Так, у Германіі ў 1920-я гг. даследчыкам Л. Шукінгам распрацоўвалася г. зв. сацыялогія літаратурнага густу. Яшчэ адзін нямецкі вучоны В. Гаўзенштэйн паспрабаваў стварыць сацыялогію мастацтва, вельмі блізкую да метадалогіі савецкага вульгарнага сацыялагізму.
У сярэдзіне — другой палове ХХ ст. найбольш шырокае распаўсюджанне на Захадзе атрымалі тры сацыялагічныя накірункі: вучэнне франкфуртскай школы (Т. Адарно, Г. Маркузе і Э. Фром і некат. інш); канцэпцыя «замкнёных» цывілізацый (А. Тойнбі, Э. Курцыус і інш.); англійская сацыяльна-філасофская школа крытыкі і літаратуразнаўства (Р. Хогарт, Р. Уільямс і інш.).
Сацыялагічны метад у разумных аб’ёмах і межах даволі плённа выкарыстоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг. І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэўскім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі. Даў на Беларусі аб сабе знаць і вульгарны сацыялагізм. Яго элементы (прычым у немалой колькасці) прысутнічаюць у многіх выступленнях крытыкаў БелАПП, а таксама ў некаторых працах Ц. Гартнага і М. Піятуховіча. Тое-сёе ад вульгарнага сацыялагізму ёсць і ў праграмных устаноўках «Маладняка». Цалкам не пазбег абодвух крайнасцей — фармалізму і вульгарнага сацыялагізму — адзін з самых арыгінальных крытыкаў 1920-х гг. А. Бабарэка. Вульгарны сацыялагізм у сваім класічным варыянце атрымаў выражэнне на Беларусі ў дзейнасці прадстаўнікоў г. зв. «аглабельнай крытыкі» (Л. Бэндэ, А. Кучар, Я. Бранштэйн і інш.).
