Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алесь Груша.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
207 Кб
Скачать
☆

3. Матэрыяльныя магчымасцi пiсара, выкарыстанне iмi ў канцылярыi ўласных дзякаў, з’явiлiся ўмовай для далейшых зменаў унутры канцылярыi.

З 1520–х гг. найвышэйшым пiсарам становiцца той пiсар, якi з’яўляўся адначасова i земскiм падскарбiем (такiм чынам улады адначасова стварылi пасаду кiраўнiка «канцылярыi» скарбу). У сiлу заняцця iм пасады земскага падскарбiя аб’ём яго працы ў канцылярыi рэзка змяншаецца. Колькасць дакументаў найвышэйшага пiсара М. Богуша–Багавiцiновiча складае 1/7 у параўнанi з колькасцю дакументаў кожнага з двух iншых пiсараў канцылярыi: Копця Васiлевiча i I. Гарнастая, тады яшчэ толькi пiсара. З пачатку 1520 г. па канец 1530 г. прыкладна з 8 год i 4 месяцаў, якiя правёў вялiкi князь у Польшчы, М. Богуш–Багавiцiновiч знаходзiўся там толькi прыблiзна 11 месяцаў; яго наступнiк па пiсарству–земскаму падскарбству i, вiдаць, найвышэйшаму пiсарству I. Гарнастай з пачатку 1531 г. па сакавiк 1544 г. з больш за 7 год знаходжання вялiкага князя ў Польшчы – каля 9 месяцаў. Мала таго, ў сувязi з асаблiвым асабiстым да яго даверам з боку гаспадара, I. Гарнастай становiцца паўнапраўным членам паноў–рад. Улады тым не меньш не iмкнулiся бюракратызаваць установу i ўводзiць новыя кiруючыя пасады. У сiлу гэтага пiсар бярэ на сябе функцыi рэальнага кiраўнiка i арганiзатара ўстановы.

Ён праводзiць падрыхтоўку судовых пасяджэнняў па icках, якiя перадавалiся на гаспадарскi суд, рассылаючы павесткi–«позвы», а на падставе «выракаў» – арганiзуе працу па абнародаванню судовых рашэнняў, у прыватнасцi, камандзiруючы для ўвядзення ў маёнткi спецыяльна прыстаўленых пры канцылярыi дваранаў. Ускосныя даныя аб апошнiм вiдзе дзейнасцi пiсараў змяшчаюцца ў кнiгах Метрыкi ў паведамленнях аб фактах выдачы «завочных» лiстоў. Хоць пры гэтам толькi адзначаецца месца, адкуль выдавалiся гэтыя лiсты i камандзiравалiся дваране: канцылярыя; а то i проста гаворыцца, што тая–сяя асоба, «вкрасивши реч», «выправила», «одержала», «побрала», «упросила» i г. д. лiст («...то пак он заочне, реч свою украсившы перед к. е. м., на лист свои судовыи одержал собе с канцляреи е. м. лист увяжчии з дворенином, и увезалсе он в тои суме в ыменье»; «...за их судом одержал собе лист увяжчии с канцляреи г(о)с(по)д(а)рское и дворенина и в тои суме увезалсе в ыменье»; «...приехавши заочне с тыми листы судовыми, листы от нас на тую землю одержал» ; «...и она подле того прывилья брала собе листы в нас до местца нашог(о)» iнш.), аднак за ўсiм гэтым яўна хаваюцца вынiкi самастойнай дзейнасцi пiсара.

Апошнi атрымлiвае дадатковыя паўнамоцтвы. В. П. Сушкоўскi ў некаторых выпадках самастойна (без адпаведнага загаду вялiкага князя i канцлера) ў 1546–1547 гг. ўпiсвае ў кнiгi Метрыкi 30 i 29 «вызнаннi», «апавяданнi», «пiльнасцi»; выдае «выпiсы», што знайшло адлюстраванне ў шаблонных формулах: «Поведил передо мною, Валеряном, яко врядом канцлереи е. к. м., дворенин к. е. м. Ян Гаико ... а так, я тое оповеданье Гаиково у кн(и)ги е. к. м. канцлереиские записати велел»; «Пришедши до мене, до Валерыяна, яко до вряду а канцляреи е. к. м., обличне, пан... а жид городенскии... поведил и вызнал... а так, я тое доброволное а очевистое вызнанье их казал у книги записати».

З’яўленне ў пiсара новых функцый прывяло да пераразмеркавання працы ў канцылярыi i да перадачы такога вiду дзейнасцi як складанне праектаў дакументаў дзякам. Апошняя iмiтацыя пiсарскай скрэпы Метрыкi з тэрмiнам «пiсаў» датуецца 1527 г. З 30–х гг. з’яўляюцца i першыя прамыя звесткi аб складаннi праектаў дзякамi. Каля 1536 г. пiсар М. В. Свiнюшскi, будучы на сваiм рабочым месцы, распарадзiўся ( «казал» ) «справити» гаспадарскую «комисею» для дваранiна ( былога дзяка i пiсара канцлера М. М. Радзiвiла ) А. С. Сапоцькi. Каму было адрасавана гэтае распараджэнне, зразумела: дзяку i, магчыма, пiсарскаму. Прыблiзна ў 1542 г. той жа М. В. Свiнюшскi, «к собе прызвавшы» свайго пiсара Матыса, «казал» яму напiсаць гаспадарскi лiст. Ва ўсякiм выпадку так вынiкае з паказанняў апошняга на судзе. Несумненна, дзяк па распараджэнню пiсара В. П. Сушкоўскага фiксуе «вызнаннi», «апавяданнi», «пiльнасцi» прыватных асоб, што выразiлася ў тэрмiнах «казал», «велел» (гл. вышэй). Пiсар канцлера Я. Ю. Глябовiча А. Б. Валовiч у 1546 – 1547 гг. капiруе дакументы, якiя сам i «справуе», аб чым гаворыць пачатковы запiс кнiгi Метрыкi 31: «Мэтрыка велможного пана е. м. пана Яна Юревича Глебовича, воеводы виленского, канцлера Великого князства Литовского, в которую привилья, листы, данины и потверженья г(о)с(по)д(а)ра к. и в. кн. Жикгимонта Августа вписаны. Справовано и писано через писара е. м. (г. зн. віленскага ваяводы і канцлера Я. Ю. Глябовіча – А. Г.) урожоного Остафъя Богдановича Воловича, лета по нарожени Божем тисеча пятсот сорок шостого, м(е)с(е)ца ноябра семыи ден, индикта 5». Пiсар пры гэтым толькi кантралюе правiльнасць афармлння лiста i змацоўвае яго подпiсам. .

З 30–х гг. можна заўважыць рэзкае павелiчэнне аб’ёму «выракаў», дакладней iх нарацыйнай часткi. Павялічэнне аб ёма дакументаў заўважыла Т. Топалава, вывучаючы дакументы кнiгi Метрыкi 17 за 1530–1536 гг. (гэта кніга прадстаўлена дакументамі ў асноўным дагаворна-заканадаўчага і распарадчага характару). Усё гэта можа служыць прыкметай удзелу дзякаў у складаннi праектаў дакументаў.

Вiдавочна, што з канца 20–30–х гг. XVI ст. складанне дакументаў становiцца адной з асноўных функцый дзякаў. Дакументы, што «справовал» А. Б. Валовiч Кнiгi Метрыкi 31 складаюць амаль 1/2 частку ад дакументаў за той жа час Кнiгi Метрыкi 29, без улiку «вызнанняў» i iнш. апошняй, якiя запісвалі дзякi (гл. вышэй). У той жа час няма сумненняў у тым, што функцыi дзякаў пiсара кнiг 29 i 30 В. П. Сушкоўскага не абмяжоўвалiся толькi запiсваннем «вызнанняў» i iнш., iх праца выкарыстоўвалася i для падрыхтоўкi шэрагу iншых дакументаў.

Навыкi дзякаў давалi iм магчымасць замяшчаць пiсараў у час адсутнасцi апошнiх, г. зн. фактычна выконваюць iх абавязкi. У 1540–1541 гг. судовую дакументацыю па загаду спраўцы канцылярыi I. Гарнастая «справовал» дзяк Мiхайла Васiлевiча Свінюшскага Бенядзікт Васiлевiч Пратасовіча. Па смерцi М. В. Свiнюшскага ў 1543 г. дакументы пiсалi (i падпiсвалi) Мацей Война i Богуш Заройскi – таксама, вiдавочна, дзякi. Безумоўна, усё гэта не азначае, што ўсе дакументы «справовал» дзяк. Некаторыя складалiся самiм пiсарам, напрыклад, тыя, якi выходзiлi з закрытых пасяджэнняў гаспадара i паноў–рады (напр.: асобныя дыпламатычныя iнструкцыi, пасланнi), куды дзякi ў адрозненне ад пiсара – «раднага прысяжнага пiсара» (так названы ў 1541 г. М. В. Свiнюшскi; апошнi прысягу, уступаючы «на врад свои писарство нам (г. з. гаспадару – А. Г.) вчинил») – не дапускалiся. Па–за закрытымі пасяджэннямі гаспадара i паноў–рад гэты падзел працы быў абумоўлены не пэўнымi прафесiйнымi прынцыпамi, а ў кожным выпадку канкрэтнымi магчымасцямi пiсара i дзяка.

Наогул, мы лiчым, што дзякi сталi прыцягвацца да складання праектаў дакументаў яшчэ ў XV ст. Удзел iх у гэтым вiдзе дзейнасцi мог мець на мэце наступную задачу: свайго роду прафесійнай падрыхтоўкі дзякаў да пісарскай службы. З дзякаў пачыналi сваю кар’еру пiсары I. С. Сапега, М. Богуш–Багавіціновіч, Р. I. Грамыка, Ф. М. Святоша, М. В. Свінюшскі, I. Гарнастай. На гэтай дзейнасцi маглi спецыялiзавацца тыя дзякi, якiя ў крынiцах больш–меньш рэгулярна называлiся пiсарамi: Iгнат Мікіцініч, Нікольскi Васілевіч. Сапраўды, калi разглядаць складанне праектаў як атрыбут, уласцiвы толькi пiсарам, i працай, якая патрабавала нейкiх выключных ведаў i навыкаў, тады ўзнiкне пытанне, калi i якiм чынам паспяваў набыць iх той пiсар, якi ўжо «справуе» дакументы, як напрыклад, I. С. Сапега, М. Богуш–Багавiцiновiч, Ф. М. Святоша, хаця год таму назад яшчэ значыцца ў крынiцах як дзякі. Бяспрэчна, складанне праектаў патрабавала пэўнага ўзроўню падрыхтоўкi. Але чаму дзякi не маглi набыць яго пад час сваёй службы, часта вельмi працяглай: ад 5 да 10 год, цi нават 22 (Iгнат Мiкiцiнiч) i 28 год (Тункель). А калi такая падрыхтоўка iснавала, па якой прычыне не выкарыстоўвалася. Трэба мець на ўвазе i тое, што асобныя дзякі – Грышка Аляксеевіч, Васка Пятровiч (Заройскi), Еська Iванавіч – мелі вопыт працы ў якасці пісараў у прыватных канцылярыях.

Відавочна з 20-30-х гг. XVI ст. фарміруецца групы дзякаў якія спецыялізавалася на выкананні пэўных відаў дзейнасці падрыхтоўцы праектаў дакументаў вядзенні кніг Метрыкі. З аднаго дакумента за 1542 г. становіцца вядома што апячатванне зыходных дакуметаў ажыццяўляў канцлерскі пісар (М. Тур). Але гэтая спецыялізацыя ў разглядаемы час так і не выльецца ва ўтварэнне спецыяльных пасадаў.

З 20–х гг. XVI ст. улады iмкнуцца ўтрымлiваць стабiльную i акрэсленую колькасць пiсараў. У 1522 г. у дапамогу двум «рускiм» пiсарам – М. Богушу–Багавiцiновiчу i Копцю Васiлевiчу – прызначаецца адноўлены на пасадзе I. Гарнастай. Такiм чынам, колькасць вядучых «рускiх» пiсараў дасягнула 3 чалавек. Гэтае павелiчэнне было абумоўлена, вiдавочна, аднаўленнем практыкi «ўездаў», звесткi аб якiх змяшчаюцца ў дакументах за 1524–1525 гг. i заняццем адным з пiсараў – М. Богушам–Багавiцiновiчам – пасады земскага падскарбiя. У канцы 1530 г. Богуш памiрае. Яго замяняе М. В. Свiнюшскi. Па смерцi Копця Васiлевiча ў маi 1531 г. i да 1543 г. колькасць вядучых «рускiх» пiсараў, як i за 1516–1522 гг. абмяжоўваецца толькi двума -- I. Гарнастаем i М. В. Свiнюшскiм.

У лiпенi 1543 г. старога «рускага» пісара М. В. Свiнюшскага падмяняе М. Война (дзяк – ?). У жнiўнi 1543 г. М. В. Свiнюшскi, цi па стану здароўя, а быць можа i па прычыне смерцi, выбывае з працы канцылярыi. У жнiўнi гэтага года дакументы сумесна з I. Гарнастаем пiша Венцлаў Мiкалаевiч, у лiстападзе 1543–сакавiку 1544 гг. – Б. Заройскi (дзяк–?), маi – вераснi 1544 гг. – П. В. Нарушэвiч. Тут Венцлаў Мiкалаевiч i П. В. Нарушэвiч выкарыстоўваюцца толькi ў якасцi рэзервовай падмены.

Выпуск лацiнамоўных дакументаў М. Вяжгайла заканчвае ў 1529 г. i неўзабаве перастае быць сакратаром, Л. Медзылескi – у 1528 г. (памёр да 1529 XI 15); С. Я. Скоп – у 1527 г.. Апошнi тройчы: прыкладна ў жнiўнi 1526 – жнiўнi 1527 гг., вераснi 1527 г., жнiўнi 1528 г., пасылаўся для правядзення перапiсаў у Жамойцкую зямлю. У 1529 г. ён атрымаў права збiраць кунiцы там жа, стаў называцца сакратаром кунiчным цi сакратаром лацiнскiм кунiчным зямлi Жамойцкай i з гэтага часу, ва ўсякiм выпадку да 1550 г. дакументы не рыхтуе, г. зн. не з’яўляецца пiсарам вядучым.

Хто з пiсараў вёў працу лацiнскай канцылярыi з 1529 па 1534 гг. невядома; у другой палове 1530–х гг. – Ян з Даманова i Венцлаў Мiкалаевiч. Першы яшчэ канцлер вiленскага бiскупа Яна 1536 I 28. Сакратар гаспадарскi – 1540 III 18. Венцлаў Мiкалаевiч ужо не з’яўляўся пiсарам А. М. Гаштольда 1533 XII 9. Першы раз як гаспадарскi сакратар – 1534 XI 16. Сумесна Венцлаў Мiкалаевiч i Ян з Даманова працуюць i ў пачатку 40–х гг. XVI ст. За 1541–1542 гг. у кнiгах Метрыкi знаходзяцца 4 iх дакументы на лацiнскай мове.

З 1545 г. па 1549 г., г. зн. пасля лiквiдацыi моўных аддзелаў, абявязкi вядучых пiсараў ажыццяўляюць толькi I. Гарнастай i В. П. Сушкоўскi. Апошняга падмяняюць у маi 1547 г. – Венцлаў Мiкалаевiч i маi 1548 г. – Л. Пацей–Цiшкевiч. Дакументы за подпiсам Яна з Даманова за гэты час адсутнiчаюць. 2 вядучых пiсары, якiмi распараджалася канцылярыя з другой паловы 40–х гг. XVI ст. – гэта мiнiмум, на якi маглi пайсцi ўлады, паколькi падпiсваць дакументы, якiя зацвярджалi асабiстыя маёмныя правы, пiсар сам на сябе не мог.

За 1516–1550 гг. крынiцы фiксуюць наяўнасць усяго толькi 15 дзякаў (за 1471–1515 гг. iх вядома каля 50). Вiдавочна, многiя з дзякаў у гэты час выступаюць у дакументах пад найменнем «дваранiн». У той жа час гэта лiчба дастаткова знамянальная, калi ўлiчваць, што частка працы гаспадарскiх дзякаў з другога дзесяцiгоддзя XVI ст. стала перадавацца да уласных пiсарскiх дзякаў.

Напрыканцы спынiмся на такiм моманце. Можна дапусцiць услед за Т. Топалавай, што ў перыяд ад’ездаў вялiкага князя ў Польшчу канцылярыя расколвалася на дзве часткi: вялiкакняжацкую i канцлерскую (яе ўзначальваў канцлер). Аднак апошняя не мела фармальнага статусу. У сувязi з гэтым варта прывесцi змест аднаго дакумента. Прыблiзна ў 1530 г. да гаспадара, якi ў той час знаходзiўся ў Польшчы, звярнуўся рудамiнскi харужы Томас Якубавiч з просьбай пацвердзiць гаспадарскую данiну на землi ў Крэўскiм павеце, прывiлей на якія разам з iншымi лiстамi згарэў пад час пажару ў Вiльнi. Пацвярджэнне павiнна было ажыццявiцца на падставе копiй дакументаў, якiя захоўвалiся ў кнiгах Метрыкi («канцлереиских»). Неабходных кнiг пры гаспадары не было i таму «списки» (копii альбо даведку аб наяўнасцi дакументаў) Томас Якубавiч вымушаны быў даставiць з Вiльнi (?) «под печатю пана воеводы е. м.», г. зн. канцлера. Такiм чынам, «списки» з канцлерскай (вiленскай) канцылярыi выдавалiса за ўласнай пячаткай канцлера, а не пячаткай ВКЛ. Прычым адзiн з дублiкатаў апошняй пад час выездаў гаспадара за межы ВКЛ знаходзiлася, трэба думаць, на руках найвышэйшых пiсара або пiсараў. Як вынiкае з гэтага дакумента, адным з вiдаў дзейнасцi вiленскай канцылярыi з’яўлялася выдача копiй з кнiг Метрыкi цi даведак аб наяўнасцi копiй па просьбе прыватных асоб. Аб паходжаннi штату гэтай канцылярыi можна толькi здагадвацца: яго складалi, вiдавочна, прыватныя канцлерскiя пiсары, колькасць якiх даходзiла да 5 i болей.

Pietkiewicz K. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka: Studia nad dziejami państwa i spoleczeństwa na przelomie XV i XVI wieku ( далей – Pietkiewicz). Poznań, 1995. S. 13–42.

Описание книг и актов Литовской Метрики / Сост. Пташицкий С. Л. (далей – Пташицкий). СПб., 1887. С. 5; Любавский М. К. Литовско­русский сейм: Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства (далей – Любавский. Сейм). М., 1900. С. 384 –386, 389–394; Топалова Т. А. Задачи изучения истории великокняжеской канцелярии Жигимонта I Старого периода канцлерства О. М. Гаштольда: (по материалам книг­копий Литовской Метрики, 1522­1539 гг. ) (далей – Топалова) // Вопросы историографии и иточниковедения дооктябрьского периода: Сб. статей. М., 1992. С. 13–14.

Пташицкий. С. 5.

Любавский. Сейм. Прим. С. 393–394; Фиркавичюс Р. Татарские и арабские писари в канцелярии Великого княжества Литовского (далей – Фиркавичюс) // Литовская метрика: Тезисы докладов межреспубликанской научной конференции. Апрель 1988 г. (далей – ЛМ. Тезисы). Вильнюc, 1988. С. 47.

Пташицкий. С. 5; Любавский. Сейм. С. 389–391 (М. К. Любаўскi вызначаў падзел працы памiж пiсарамi i дзякамi ў ходзе назiранняў за прасоўваннем дакумента па канцылярыi); Bardach J. О praktyсе kancelarii litewskiej za Zygmunta I Starego (далей – Bardach) // Іdem. Studia z ustroju i prawa Wiеlkiego Księstwa Litewskiego XIV ­ XVII wieku. Warszawa, 1970. S. 363; Топалова. С. 13–14; Рыбакоў А. Арганiзацыя справаводства ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у канцы XV­XVII стст. // М. М. Улашчык i праблемы беларускай гiстарыяграфii, крынiцазнаўства i археаграфii (да 90­х угодкаў вучонага): Матэрыялы навуковай канферэнцыi. Мн., 1997. С. 239.

Katalog dokumentów pergaminowych Biblioteki Czartoryskich w Krakówie. Cz. II: Dokumenty z lat 1506­1828 / Oprac. Tomaszewicz J. Kraków, 1991. S. 32.

Топалова. С. 15, 21, 22.

Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wiеlkiego księstwa Litewskiego 1386 ­ 1795 (далей – Wolff). Kraków, 1885. S. 254-267; Urzędnicy centralni і dostojnіcy Wіelkіego ksіęstwa Lіtewskіego XIV­XVIII wіeku. Spіsy / Oprac. Lulewіcz H., Rachuba A. (далей – UCWKL). Kórnіk, 1994. S. 120-128.

Аб першых канцлерах пры вялiкiм князі Казiмiры гл.: Pietkiewicz. S. 16–18.

НГАБ. КМФ–18, воп. 1 (далей–Метрыка), спр. 15, арк. 182 адв.

Тамсама, спр. 15, арк. 143 адв.; тамсама, спр. 27, арк. 94 адв. (спраўца канцлярыі I. Гарнастай) (1541 г.).

Тамсама, спр. 29, арк. 52 (спраўца канцлярыі I. Гарнастай) (1546 г.).

Тамсама, спр. 15, арк. 182 адв.

Архив Юго­Западной России. Киев, 1887. Ч. 1. Т. 7. С. 200; UCWKL. S. 121.

Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства Юстиции (далей – ОДИБ). М., 1915. Кн. 21.С. 401; Pietkiewicz. S. 20.

Апошняя згадка 1502 VII 26 (Метрыка, спр. 6, арк. 414; UCWKL. S. 123). Памёр да 1503 V 22 (Метрыка, спр. 6, арк. 467; Русская историческая библиотека (далей – РИБ. Т. 27). СПб., 1910. Т. 27. Сл. 854; UCWKL. S.123).

Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Wyd. FijaŁek J., Semkowicz W. (далей – KDKW). Kraków, 1948. S. 620; Pietkewicz. S. 21.

KDKW. S. 567; Pietkewicz. S. 26–27.

Малиновский И. А. Рада Великого княжества Литовского в связи с боярской думой древней России (1492-1569) (далей – Малиновский). Томск, 1914. Ч. 2. Вып. 2. С. 28.

Апошнi раз як сакратар 1504 XI 24 (Акты Литовской Метрики / Изд. Леонтович Ф. И. (далей – АЛМ). Варшава, 1897. Т. 1. Вып. 2. С. 147); першы раз як сакратар найвышэйшы 1505 XII 04 (тамсама. С. 168). UCWKL – 1504 V 30 (?) (UCWKL. S. 181).

Метрыка, спр. 13, арк. 41.

Любавский. Сейм. Прим. С. 410-411; Малиновский. С. 51; UCWKL. S. 52.

Метрыка, спр. 6, арк. 145 (1496 г.); гл. таксама загаловак храналагiчна паралельных «кнiг» пасольстваў (па вызначэнню М. Беражкова – Бережков Н. Г. Литовская Метрика как исторический источник (далей – Бережков. Литовская Метрика). М.–Л., 1946. Ч. 1. О первоначальном составе книг Литовской Метрики по 1522 год. С. 147) (Метрыка, спр. 5, арк. 189; апубл.: Lietuvos Metrika (1427 ­ 1506). Knyga Nr. 5. UzraŠ ymu knyga 5 / Par. Banionis E. (далей – LM–5). Vilnius, 1993. Р. 112); Метрыка, спр. 8, арк. 135 адв.; апубл.: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499 ­ 1514). UzraŠ ymu knyga 8 / Par. Baliulis A., Firkovicius R., Antanavicius D. (далей – LM–8). Vilnius, 1995. Р. 163 (1512 VIII 19)); гл таксама загаловак фрагмента храналагiчна паралельных «кнiг адпраў» з блiзкай храналагiчнай датай (ibidem. P. 459, 1512 VIII 13).

Метрыка, спр. 5, арк. 176 адв., 212; апубл.: LM–5. Р. 97 ( 1495 XII 22 ), 137 ( 1498 VII 27 ).

Метрыка, cпр. 7, арк. 413 (1512 VIII 19), 507 (1514 III 02).

Тамсама, спр. 8, арк. 120; апубл.: LM–8. Р. 147 (1508 IX 08); гл. таксама загалоўкi храналагiчна паралельных «кнiг»: «кнiг данiн» i «кнiг адпраў» (па вызначэнню М. Беражкова – Бережков. Литовская Метрика. С. 141, 146) з блiзкiмi папярэдняму храналагiчнымi датамi (LM–8. Р. 279, 1508 IX 20; 403, 1508 IX 08).

Сборник Русского Императорского исторического общества (далей – СИРИО. Т. 35). СПб., 1882. Т. 35. С. 486.

Метрыка, спр. 6, арк. 329 (1494 VIII 9); апубл.: Акты Литовско­русского государства. Вып. 1: 1390­1529 / Изд. Довнар­Запольский М. В. (далей – АЛРГ) // Чтения в Императорском обществе истории и древностей Российских при Московском университете. 1899 г. М., 1899. Кн. 4 (191). С. 59–60; Метрыка, спр. 6, арк. 329 (1495 II 7); апубл.: АЛРГ. С. 59; Любавский. Сейм. С. 401; Метрыка, спр. 6, арк. 564 (1496 VII); тамсама, арк. 340 (1496 VIII 20); апубл.: АЛРГ. С. 72–73; Любавский. Сейм. С. 402; Метрыка, спр. 6, арк. 340 (1496 IX 28); апубл.: АЛРГ. С. 77–78 (памылкова – верасня 27); Любавский. Сейм. С. 402; Метрыка, спр. 6, арк. 345 (1496 IX – 1497 VIII 31 (iнд. 15)); апубл.: АЛРГ. С. 79; Любавский. Сейм. С. 402; Метрыка, спр. 6, арк. 344 (прыблiзна 1497 г.); апубл.: АЛРГ. С. 80; Любавский. Сейм. С. 402; LM–8. Р. 133 (1507 г.); апубл.: АЛРГ. С. 121; Любавский. Сейм. С. 402; LM–8. Р. 147 (1508 IX 8); LM–8. Р. 146 (прыблiзна 1508 г.); Ibidem. Р. 148 (1509 I 15) i iнш.

Тамсама, спр. 6, арк. 330; апубл.: АЛРГ. С. 60; Любавский. Сейм. С. 401.

Тамсама, сл. 85; Бережков. Литовская Метрика. Прим. С. 164.

РИБ. Т. 27. Сл. 112.

Тамсама. Сл. 5.

Метрыка, спр. 28, арк. 36.

Менжинский В. С. Книга записей Литовской Метрики №13 как источник по истории землевладения в Белоруссии в первой половине XVI века (далей – Менжинский) // Исследования по источниковедению истории СССР XIII– XVIII вв.: Сб. статей. М., 1986. С. 115. Табл. 1.

LM–8. Р. 163–164.

Ibidem, р. 163.

Ibidem, р. 251.

I. Сулкоўска–Курасёва адзначыла цякучасць мяжы памiж каралеўскамi дваранамi i пiсарамi канцылярыi Польшчы XV–пачатку XVI ст. (Sulkowska ­ Kurasiowa I. Polska kancelaria królewska w latach 1447­1506. Wroclaw; Warszawa; Kraków, 1967. Kom. S. 26). Ю. Бардах заўважыў, што дзякi былi дваранамi (Bardach. S. 363).

Метрыка, спр. 10, арк. 68 адв.–69; апубл.: LM–10. Р. 82 (1520).

Метрыка, спр. 10, арк. 69; апубл.: LM–10. Р. 82.

Менжинский. С. 100.

Метрыка, спр. 12, арк. 205.

Тамсама, арк. 284.

Pietkiewicz. S. 30.

LM–8. Р. 332; Любавский. Сейм. С. 204; Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 11 (1518 ­ 1523). IraŠ u knyga 11 / Par. Dubonis A. (далей – LM–11). Vilnius, 1997. Р. 51–52; Любавский. Сейм. С. 210.

LM–8. Р. 326; LM–10. Р. 42; Любавский. Сейм. С. 210–211.

LM–8. P. 313.

Ibidem, р. 164, 399.

Ibidem, р. 399.

Метрыка, спр. 24, арк. 103.

Тамсама, спр. 22, арк. 50.

1512 – дзяк (Метрыка, спр. 7, арк. 1100); 1516 – пiсар, намеснiк саражаскi (РИБ. Т. 20. Сл. 1156).

Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Zmódzka i wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. T. 2. S. 309 (згаданы 1499).

Метрыка, спр. 6, арк. 281; спр. 12, арк. 207 адв.; спр. 7, арк. 1258 (1499).

Тамсама, спр. 6, арк. 387 (1501).

РИБ. Т. 27. Сл. 801 (1500).

Метрыка, спр. 6, арк. 504 (1506).

Тамсама, спр. 14, арк. 53 (1526).

Тамсама, спр. 19, арк. 272 (1536).

РИБ. Т. 20. Сл. 1369 (1519).

Метрыка, спр. 17, арк. 139.

Тамсама, спр. 9, арк. 163 адв., 167 адв., 169, 170 адв.

РИБ. Т. 20. Сл. 1179 (каля 1514). К. Пяткевiч беспадстаўна лiчыць Iвахну дзякам i адносiць яго дзейнасць прыблiзна да 1514–1516 гг. (Pietkiewicz K. Księga 9 wpisów (записей) Metryki Litewskiej, ukŁad i zawartoś c, oraz jej kontynuacja do roku 1518 z Archiwum RadziwiŁŁowskiego (далей – Pietkewicz. Księga 9 wpisów (записей)) // Lietuvos Metrika. 1991–1996 metu tyrinejimai. Vilnius, 1998. Р. 15, 16).

У сiлу гэтага ў далейшым мы будзем называць у некаторых выпадках прыватных дзякаў i пiсараў, якiя служылi ў вялiкакняжацкай канцылярыi, дзякамi.

Банёнис Э. Писари дипломатической службы в канцелярии ВКЛ в начале XVI в. // Материалы межреспубликанской конференции по источниковедению и историографии народов прибалтийских республик Союза ССР. Источниковедение. Вильнюс. 1978. С. 34-35.

Банёнис Э. Д. Посольская служба Великого княжества Литовского (сер. XV в. ­1569 г.) (далей – Банёнис): Автореф. дис. ...канд. ист. наук. Вильнюс, 1982. С. 18.

Bardach. S. 377–378.

Метрыка, спр. 14, арк. 75 адв.–76 (загаловак: «Na pamięc, ktоrzy robili y robiа budy w powieciech dworоw krуlewskich: Wilki[e]yskiego, Wieleńskiego, Skiersthomonskeigo»).

Lazutka S., Valikonyte I., Kirkiene G., Karpaviciene J. Ivadas // Lietuvos Metrika (1522 ­ 1530). 4­oji Teismu bylu knyga (XVI a. pabaigos kopija) / Par.: tekstus ­ Lazutka S., Valikonyte I., Kirkiene G., Gudavicius E., Karpaviciene J., Viskantaite S.; dalyku zodyną­rodyklę ­ Valikonyte I., Lazutka S., Karpaviciene J.; asmenvardziu rodyklę ­Š limiene N., Ilariene I., Viskantaite S.; vietovardziu rodyklę ­ Steponaviciene L., Ilariene I., Viskantaite S. (далей – LM–224). Vilnius, 1997. Р. X.

Любавский. Сейм. С. 389. Iншай думкi аб статусе сакратароў прытрымлiваецца А. Рыбакоў (Рыбаков А. Е. Общее делопроизводство в центральном аппарате государственного управления Великого княжества Литовского в XVI в. Автореф. дис… канд. ист. наук. Мн., 1999. С. 11–12).

Аб найменнях разнавiднасцяў дакументаў гл.: Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики / Сост.: Хорошкевич А. Л., Каштанов С. М. Вильнюс, 1985. С. 20–41.

РИБ. Т. 27. Сл. 57.

UCWKL. S. 120.

Немировский Е. Л. Франциск Скорина: Жизнь и деятельность белорусского просветителя. Мн., 1990. С. 410.

Метрыка, спр. 27, арк. 40.

Тамсама, спр. 229.

AS. Т. 4. S. 281.

Метрыка, спр. 24, арк. 142 адв.

AS. Т. 4. S. 364–368.