Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
history_bel_10_12_2006.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
5 Мб
Скачать
☆

§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

ВУЧЭБНАЯ

ЗАДАЧА

Вызначыць, у чым заключаліся заканамернасці і асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у пасляваенныя гады.

Успомніце

Якімі былі галоўныя прыкметы савецкай грамадска-палітыч-най сістэмы, якая ўсталявалася ў БССР у 1920—1930-я гг.?

Асаблівасці ўнутрыпалітычнага становішча БССР пасля заканчэння вайны. Уклад у барацьбу са смяротна небяспеч-ным ворагам, якім з’яўлялася фашысцкая Германія, быў ад-значаны выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной

дзяржаў — заснавальніц ААН (**1, 2). Перамога над во-рагам прывяла да прызнання заслуг Беларусі на міжнарод-ным узроўні і больш глыбокага яднання народа і ўлады ва ўнутрыпалітычным жыцці краіны. Народ, як пераможца ў вайне, у большай ступені стаў адчуваць сваю годнасць. Людзі спадзяваліся, што іх жыццё палепшыцца, а роля ў вы-рашэнні грамадскіх спраў узрасце. У насельніцтва ўзнікалі таксама спадзяванні на перамены ў палітычным жыцці. Ад-нак для ўлады галоўным было захаванне палітычнай сістэмы, што склалася ў даваенныя гады.

БССР улада з пэўным недаверам ставілася да насельніц-тва, што пражывала на акупіраванай тэрыторыі. Насцярожа-нымі былі адносіны таксама да грамадзян, якія падвергліся рэпатрыяцыі, гэта значыць былых ваеннапалонных, грама-дзянскіх палонных, бежанцаў і перасяленцаў, якія вярталіся на Радзіму. Нагадаем, што ў час нямецка-фашысцкай акупацыі

Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Кіраўніцтва краіны лічыла, што гіт-лераўская прапаганда на акупіраванай тэрыторыі і сярод тых, хто быў вывезены ў Германію, паспела сфарміраваць у часткі насельніцтва антысавецкі настрой і недавер да камуністычнай партыі. Таму сярод вызваленага з-пад акупацыі насельніцтва і рэпатрыіраваных з краін Еўропы актыўна дзейнічалі органы дзяржаўнай бяспекі.

18

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Плакат. 1950 г.

Савецкая грамадска-палітычная сіс-тэма ў БССР у пасляваенныя гады. У пас-ляваенныя гады ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, поўнасцю захавалася савецкая грамад-ска-палітычная сістэма. Яна вызначалася іс-наваннем Камуністычнай партыі Беларусі, якая ажыццяўляла як палітычныя, так і ад-міністрацыйныя функцыі. Структурнымі эле-ментамі тагачаснай грамадска-палітычнай сістэмы з’яўляліся адзіная палітычная пар-тыя і органы дзяржаўнай улады, у тым ліку Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, роз-ныя грамадскія арганізацыі. Кіруючая роля партыі азначала тое, што яна з’яўлялася свое-

асаблівым ядром савецкай палітычнай сістэмы ў сукупнасці з органамі дзяржаўнай улады і грамадскімі арганізацыямі.

Кампартыя Беларусі, якая была састаўной часткай ВКП(б), у гады вайны панесла вялікія страты. Гераічная і самаадданая барацьба камуністаў з ворагам значна паўплывала на ўмацаванне аўтарытэту кампартыі сярод насельніцтва. Большасць з тых, хто ўступаў у КП(б)Б, шчыра звязвалі з ёй свой лёс. На 1 студзеня 1946 г. колькасць членаў партыі ў БССР склала 48,2 тыс. чалавек, а ў 1955 г. — 145 тыс. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б у пасля-ваенныя гады з’яўляўся П. К. Панамарэнка.

Гістарычны партрэт

П. К. Панамарэнка (1902—1984). Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Вялі-кую Айчынную вайну. У 1938—1947 гг. — Першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі. З 30 мая 1942 г. па сакавік 1944 г. — начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўна-камандавання. Адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнікоў

аперацыі «рэйкавая вайна». У 1944—1948 гг. Старшыня СНК (з 1946 г. Савет Міністраў) БССР. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны і па-чаў ажыццяўляцца першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі на 1946—1950 гг. Адзін з даслед-чыкаў гісторыі партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны.

19

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Пасля П. К. Панамарэнкі першымі сакратарамі ЦК Кам-партыі Беларусі былі ў 1947—1950 гг. М. І. Гусараў, а ў 1950— 1956 гг. — М. С. Патолічаў, якіх накіравалі ў БССР з Масквы.

Саветы дэпутатаў працоўных. У адпаведнасці з Кансты-туцыяй БССР 1937 г. Саветам дэпутатаў працоўных належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. Аднаўленне Саветаў на вызваленай ад акупацыі тэрыторыі ажыццяўлялася па ініцыятыве партый-ных камітэтаў.

1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары

вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады рэспублікі — Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы. Стар-шынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948 г. быў абраны В. І. Казлоў.

Выканаўчыя функцыі савецкай улады належалі Савету Народных Камісараў БССР, які ў 1946 г. быў перайменаваны

Савет Міністраў. Выканаўчая ўлада ажыццяўляла прак-тычную рэалізацыю рашэнняў, якія зыходзілі ад ЦК КП(б)Б і Вярхоўнага Савета БССР. Яна несла адказнасць за развіццё народнай гаспадаркі, культуры, забеспячэнне дабрабыту на-сельніцтва і інш.

Дзейнасць Саветаў падпарадкоўвалася задачам аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі, паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця насельніцтва. Саветы зацвярджалі планы экана-мічнага развіцця на падначаленай ім тэрыторыі і арганізоўвалі працоўных на іх выкананне.

Гістарычны партрэт

В. І. Казлоў (1903—1967). Васіль Іванавіч Каз-лоў — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. На-радзіўся ў вёсцы Заграддзе Жлобінскага раёна Го-мельскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З ліпеня 1941 г. першы сак-ратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, з сакавіка 1942 г. камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

у 1948—1967 гг. Унёс значны ўклад у арганізацыю дапамогі насельніц-тву ў пераадоленні ваенных разбурэнняў. Гэта быў чалавек, які меў свой асабісты погляд па пытаннях дзяржаўнага кіраўніцтва.

20

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Прафсаюзы, камсамол. У першыя пасляваенныя гады прафсаюзы Беларусі ўнеслі свой уклад у аднаўленне экано-мікі. У 1950 г. у БССР налічвалася звыш 11 тыс. прафсаюз-ных арганізацый, якія аб’ядноўвалі 92 % рабочых і служачых рэспублікі. Каб забяспечыць выкананне планаў пасляваен-нага аднаўлення народнай гаспадаркі, прафсаюзы арганізоў-валі спаборніцтвы працоўных за лепшыя паказчыкі працы. Для павышэння актыўнасці працоўных яны праводзілі на-рады, агульныя сходы, заключалі калектыўныя дагаворы

адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Гістарычна ўласці-вая прафсаюзам функцыя сацыяльнай абароны правоў і інтарэ-саў працоўных адступала на другарадныя пазіцыі.

грамадскім жыцці моладзі гэтых гадоў вызначальную ролю адыгрываў Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі. ЛКСМБ у 1945 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць, праяўленую камсамольцамі ў гады Вялікай Ай-чыннай вайны. Першыя пасляваенныя кіраўнікі камсамола Бе-ларусі К. Т. Мазураў (1946—1947) і П. М. Машэраў (1947—1954) сталі вядомымі палітычнымі дзеячамі. Камсамол аб’ядноўваў большасць маладых людзей, якія працавалі або вучыліся. У 1948 г. ЛКСМБ налічваў больш за 260 тыс. чалавек. Ад камса-мольцаў патрабавалася ўзорная праца і добрасумленная вучоба, адданасць ідэям камуністычнай партыі, актыўнасць жыццёвай пазіцыі. У сваёй большасці яны ўспрымалі сваю дзейнасць як служэнне Радзіме. Таму энтузіязм і натхненне былі адметнай рысай камсамольскага жыцця.

Аднаўленне дзейнасці камсамольскіх арганізацый у пас-ляваенныя гады адбывалася даволі хутка. Камсамол клапа-ціўся аб ідэйна-палітычным выхаванні моладзі ў адпаведнасці

партыйнымі ўстаноўкамі. Камсамольскія арганізацыі рэс-публікі накіравалі дзесяткі тысяч юнакоў і дзяўчат на будоўлі і прамысловыя прадпрыемствы, стварылі там звыш 2 тыс. кам-самольска-маладзёжных брыгад.

Вызначым асноўнае ў змесце параграфа. Грамадска-палітычнае жыццё ў першыя пасляваенныя гады было звязана

планамі і задачамі па аднаўленні і развіцці разбуранай вайной эканомікі. Кіруючая роля КП(б)Б спалучалася з павышэннем ролі Вярхоўнага і мясцовых Саветаў БССР у палітычным, эка-намічным і культурным жыцці рэспублікі. Да ўдзелу ў рабоце

21

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

Саветаў прыцягваліся шырокія народныя масы, што спрыяла павышэнню іх грамадска-палітычнай актыўнасці.

Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: рэпатрыяцыя.

ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ

Культурна-гістарычнае асяроддзе

**1. Кіраўніком савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прыняцці яе Статута з’яўляўся ўраджэнец Гомельшчыны Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909—1989) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы. У 1946—1948 гг. — пастаянны прадстаўнік СССР у Савеце Бяспекі

ААН. У 1957—1985 гг. — міністр замежных спраў СССР.

У Гомелі ўстаноўлены бюст нашага славутага земляка.

Успомніце падставы, па якіх БССР была ўключана ў склад дзяржаў — заснавальніц ААН.

**2. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў — заснавальніц ААН у 1951 г. быў зацверджаны новы Дзяржаўны сцяг рэспублікі. Малю-нак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя — зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім рагу былі залатыя серп і молат і чыр-воная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна

размяшчаўся беларускі нацыянальны

арнамент белага колеру на чырвоным

фоне. Малюнак арнаменту быў узяты

з ручніка, вышытага ў 1917 г. ся-

лянкай Матронай Маркевіч з в. Кас-

Дзяржаўны сцяг

цілішча Сенненскага раёна Віцебскай

БССР

вобласці. Дзяржаўны сцяг у такім

у 1951—1991 гг.

выглядзе існаваў да 1991 г.

Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.

22

Скачено с Образовательного портала www.adu.by

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

Пералічыце прыкметы і структурныя элементы савецкай гра-мадска-палітычнай сістэмы. Выкарыстайце «Слоўнік паняц-цяў і тэрмінаў» у канцы вучэбнага дапаможніка.

Якімі былі формы ўдзелу насельніцтва БССР у грамадска-палітычным жыцці?

Вызначце, чаму існавалі недаверлівыя адносіны ўлады да рэпатрыіраваных і тых, хто пражываў на часова акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі.

Якую ролю ў першыя пасляваенныя гады адыгрывалі праф-саюзы Беларусі?

Растлумачце, чаму ў жыцці моладзі вызначальную ролю меў камсамол.

Дайце характарыстыку дзейнасці П. К. Панамарэнкі і В. І. Каз-лова.

Папрацуйце па метадзе ключавога слова са зместам абзаца, які пачынаецца словамі «У пасляваенныя гады ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, поўнасцю захавалася…», да наступна-га абзаца. Выкарыстайце метадычныя парады.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]