- •§ 1. Пераход да мірнага жыцця. Пасляваеннае аднаўленне
- •§ 2. Пераадоленне разрухі ў эканоміцы. Выхад на новы ўзровень развіцця
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •4. Адраджэнне і развіццё адукацыі і навукі
- •§ 5. Літаратура і мастацтва ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •§ 6. Вынікі аднаўленчага перыяду
- •§ 7. Рэфармаванне палітычнай сістэмы. Паступовае ўсталяванне індустрыяльнага грамадства
- •1960-Х — першая
- •26 Красавіка 1986 г.
- •8. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў гады «адлігі»
- •§ 9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х —
- •10. Грамадска-палітычнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960-х —
- •11. Эканамічнае становішча рэспублікі
- •§ 12. Перабудова ў грамадска-палітычным жыцці другой паловы 1980-х гг.
- •§ 13. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у другой палове 1980-х гг.
- •14. Развіццё адукацыі і навукі ў бсср
- •§ 15. Беларуская літаратура і яе ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 16. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва ў другой палове 1950-х — 1980-я гг.
- •§ 17. Вынікі развіцця бсср па шляху ўсталявання індустрыяльнага грамадства
- •§ 18. Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
- •2 Красавіка
- •24 Лістапада
- •2 Красавіка
- •§ 19. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
- •§ 22. Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
- •§ 27. Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы
- •28. Наша гістарычная спадчына
- •§ 15. Беларуская літаратура і яе ўплыў
- •§ 27. Вынікі развіцця Рэспублікі Беларусь
§ 7. Рэфармаванне палітычнай сістэмы. Паступовае ўсталяванне індустрыяльнага грамадства
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
1956—1965 гг.
Перыяд «адлігі». Дзейнасць К. Т. Мазурава
на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ
Другая палова
Станаўленне індустрыяльнага грамад-
1950-х — 1970-я гг.
ства. Вытворчасць аўтамабіляў на МАЗе
і БелАЗе, трактароў на МТЗ, электронна-
вылічальных машын і халадзільнікаў
у Мінску, угнаенняў на калійным камбіна-
це ў Салігорску. Стварэнне нафтахімічнай
і радыётэхнічнай прамысловасці ў БССР.
Меліярацыя, хімізацыя, будаўніцтва буй-
ных адкормачных жывёлагадоўчых комп-
лексаў у сельскай гаспадарцы
1965—1980 гг.
Дзейнасць П. М. Машэрава на пасадзе
Першага сакратара ЦК КПБ
Другая палова
Перыяд паступовага наспявання застой-
1960-Х — першая
ных з’яў у палітычным і эканамічным
палова 1980-х гг.
жыцці грамадства
1978 г.
Прыняцце Канстытуцыі БССР
1985—1991 гг.
Палітыка перабудовы
26 Красавіка 1986 г.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
Развіццё беларускага грамадства пры кіраўніку Cавецкай краіны М. С. Хрушчове яшчэ не атрымала адназначнай харак-тарыстыкі ў гісторыкаў. Гэты час — другую палову 1950-х — першую палову 1960-х гг. — называюць перыядам «адлігі», які вызначаўся дэсталінізацыяй грамадства. Дэсталінізацыя была накіравана на пераадоленне наступстваў культу асобы І. В. Сталіна і звязана з дэмакратызацыяй грамадска-палі-тычнага жыцця, аднаўленнем добрага імя і правоў нявінна асуджаных. Узнікае пытанне: чаму гісторыкі так і не выпра-
40
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
цавалі агульнапрынятай характарыстыкі гэтага перыяду
развіцці нашай краіны? У сувязі з гэтым пытаннем паспрабу-ем асэнсаваць тое, што адбылося, раскрыць сутнасць гістарыч-ных працэсаў і падзей.
Пасля смерці І. В. Сталіна існавала магчымасць змены курсу развіцця. Сістэма кіравання краінай, якая склалася
1930-я гг., была непрымальнай для грамадства. За ёй стаялі абмежаванні правоў чалавека, неабгрунтаваныя пакаранні, кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства. Такая мадэль кіравання краінай не магла быць дастаткова працяглай. Самі стваральнікі лічылі яе часовай, разлічанай толькі на перы-яд пабудовы сацыялізму ў СССР у той час, калі ён з’яўляўся адзінай сацыялістычнай краінай у акружэнні капіталістычных дзяржаў.
Смерць Сталіна адкрыла альтэрнатыву (магчымасць вы-бару) для яго пераемнікаў: альбо захаваць былую сістэму, альбо ажыццявіць яе рэфармаванне ў мэтах дасягнення са-праўднай дэмакратыі. На справе абмежаваліся паўмерамі. Характар палітычнай сістэмы, якая існавала пры Сталіне, быў прызнаны як рэпрэсіўны, а культ яго асобы асуджаны. Аднак карэннай ломкі сістэмы не адбылося. У дзесяцігод-дзе пасля смерці Сталіна пры кіраўніку Cавецкай краіны М. C. Хрушчове (з 1953 г. — Першы сакратар ЦК КПСС, а з 1958 па 1964 г. — адначасова і Старшыня Савета Міністраў
СССР) былі зроблены спробы рэформаў з мэтай паступовага пераходу да формы ўлады, што грунтуецца на дэмакратычнай аснове. Рэформы закранулі таксама эканоміку і садзейні-чалі стварэнню больш спрыяльных умоў для індустрыяльна-га развіцця БССР. Але праведзеныя рэформы былі звязаны з валюнтарызмам М. С. Хрушчова, пры якім аб’ектыўныя законы развіцця грамадства нярэдка ігнараваліся, а яго ўласныя погляды станавіліся вызначальнымі. Так, у 1961 г. на ХХІІ з’ездзе Камуністычнай партыі Савецкага Саюза была прынята Праграма партыі, якая паставіла за мэту завяршыць пераход да камунізму ў 1980-я гг. Аднак пры ўсёй непасля-доўнасці рэфарматарскіх дзеянняў Хрушчоў зрабіў галоў-нае — вывеў краіну на шлях пераўтварэнняў.
Перыяд развіцця БССР у 1965—1984 гг. характарызаваў-ся асаблівасцямі, звязанымі з прыходам да ўлады ў СССР
41
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
Дзяржаўныя ўзнагароды БССР: ордэны Леніна (1935, 1958 гг.), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1968 г.), ордэн Дружбы народаў (1972 г.)
Л. І. Брэжнева. Новае кіраўніцтва сканцэнтравала намаганні на захаванні сваёй улады і, па магчымасці, вяртанні да дава-еннай савецкай палітычнай сістэмы. У выніку схільнасць да захавання і падтрымання старых формаў грамадска-палітыч-нага жыцця стала асновай дзяржаўнай палітыкі. Разам з тым унутрыпалітычнае становішча ў БССР заставалася стабільным. Для беларускага грамадства былі характэрны жыццёвы апты-мізм людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыі да ідэй сацыялізму.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР было звязана з па-ступовым фарміраваннем індустрыяльнага грамадства. Для яго характэрны паглыбленне падзелу працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя. З сярэ-дзіны 1960-х гг. гэты працэс значна паскорыўся. Накоплены ў 1970-я гг. эканамічны патэнцыял дазваляе характарызаваць БССР як індустрыяльную краіну.
Аднак сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР стала пасту-пова замаруджвацца. Гэта асабліва адчувалася ва ўмовах су-светнай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ўяўляла сабой карэнныя змены ў вытворчасці ў выніку масавага ўкаранення дасягненняў навукі ў прамысловасць і сельскую гаспадарку. Абвастрылася праблема матэрыяльнага забеспячэння насель-ніцтва. Жыхары БССР адчулі на сабе вынікі пагаршэння эка-намічнага жыцця значна пазней, чым у іншых рэспубліках
СССР.
42
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
Савецкая краіна да сярэдзіны 1980-х гг. апынулася ў стане, калі забяспечваць далей высокія тэмпы развіцця эканомікі на экстэнсіўнай аснове за кошт колькаснага пашырэння паказчы-каў стала немагчымым. Спробы перавесці гаспадарку на шлях інтэнсіўнага развіцця, звязаныя з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт укара-нення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі, аказаліся малавыніковымі.
Становішча, якое склалася ў краіне, патрабавала энер-гічных дзеянняў. Будуць яны ажыццёўлены ці не, залежала ва ўмовах існавання аднапартыйнай сістэмы ад партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва. Ініцыятарам рэформы стаў М. С. Гар-бачоў — кіраўнік КПСС у 1985—1991 гг. Яму належала ідэя перабудовы тагачаснага грамадскага ладу. Перыяд другой паловы 1980-х гг. атрымаў у гісторыі назву перабудовы.
Аснову абнаўлення павінна было забяспечыць паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым у эка-номіцы захоўвалася камандна-адміністрацыйная сістэма кіра-вання, а таксама дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, а ў грамадска-палітычным жыцці — кіруючая роля камуні-стычнай партыі.
Этапы развіцця БССР у складзе СССР
у другой палове 1950-х — 1980-я гг.
Другая палова
Другая палова
Другая палова
1950-х — першая
1960-х — першая
1980-х гг.
палова 1960-х гг.
палова 1980-х гг.
Дэсталінізацыя
Захаванне старых
Палітыка перабу-
грамадства ў час
формаў грамадска-
довы.
«адлігі».
палітычнага жыцця.
Курс на паскарэн-
Эканамічныя
Ператварэнне БССР
не сацыяльна-
рэформы М. С. Хру-
у індустрыяльна
эканамічнага
шчова, звязаныя
развітую краіну.
развіцця.
з аслабленнем
Паступовае наспя-
Пазбаўленне
цэнтралізацыі
ванне застойных з’яў
КПБ манаполіі на
ўлады ў краіне
у палітычным
ўладу і паступо-
і эканамічным жыцці
вае фарміраванне
шматпартыйнасці
43
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
Кірункі і асаблівасці развіцця БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг.
Народная гаспадарка
Грамадска-палітычнае жыццё
Паступовае фарміраванне
Асуджэнне культу асобы
індустрыяльнага грамадства.
і паступовая дэсталінізацыя
Развіццё эканомікі БССР
грамадства ў перыяд «адлігі».
у складзе народнагаспадарча-
Праявы суб’ектывізму ў час
га комплексу СССР пераважна
кіравання М. С. Хрушчова.
на экстэнсіўнай аснове.
Схільнасць да захавання са-
Захаванне цэнтралізаванага
вецкай грамадска-палітычнай
планавага кіравання і спроба
сістэмы ў нязменным выгля-
яго рэфармавання на аснове
дзе ў другой палове
інтэнсіўных фактараў.
1960-х — 1980-я гг.
Пераважнае развіццё цяжкай
Захаванне аднапартыйнай
прамысловасці, узнікненне
сістэмы і канстытуцыйнае
новых галін вытворчасці,
замацаванне кіруючай ролі
у тым ліку нафтаперапрацоўкі
КПСС (КПБ).
і радыёэлектронікі.
Прыхільнасць беларускага
Паступовае разгортванне
насельніцтва да ідэі сацыялі-
навукова-тэхнічнай рэвалюцыі
стычнага грамадства, засна-
і спроба пераадолення адста-
ванага на прынцыпе сацыяль-
вання ад дасягненняў сусвет-
най справядлівасці.
най НТР.
Жыццёвы аптымізм і ўпэўне-
Механізацыя, хімізацыя, мелія-
насць беларускага насельніц-
рацыя ў сельскай гаспадарцы.
тва ў заўтрашнім дні.
Паступовая урбанізацыя
Спроба рэфармавання са-
вецкай грамадска-палітычнай
сістэмы ў час перабудовы
Задачай перабудовы стала ліквідацыя скажэнняў у бу-даўніцтве сацыялізму і вяртанне да ленінскага бачання ад-носін паміж людзьмі ў сацыялістычным грамадстве. Пераход да дэмакратычных прынцыпаў кіравання разглядаўся ў якасці пераважнага над эканамічнымі рэформамі, якім надавалася другараднае значэнне. Увага перш за ўсё накіроўвалася на забеспячэнне поўнаўладдзя Саветаў. Вынікам стала скліканне
44
Скачено с Образовательного портала www.adu.by
ў 1990 г. З’езда народных дэпутатаў СССР, які скасаваў кансты-туцыйнае палажэнне аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС. Камуністычная партыя Беларусі пазбаўлялася дзяржаўных функцый, якія былі замацаваны выключна за Саветамі. Пача-лося паступовае фарміраванне шматпартыйнасці. Распачалася адкрытая і вострая крытыка сталінізму. Разам з тым назіра-лася адмаўленне вопыту і дасягненняў беларускага народа за ўвесь савецкі перыяд.
ПЫТАННІ І ЗАДАННІ
Якія абставіны, на ваш погляд, выклікалі неабходнасць пра-вядзення рэформаў пасля смерці І. В. Сталіна?
Вызначце сэнс назвы «адліга».
У чым заключаліся асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у час «адлігі»? Назавіце яе храналагічныя рамкі.
Якімі былі кірункі індустрыяльнага развіцця БССР у 1960— 1980-я гг.?
Як вы думаеце, навошта была патрэбна перабудова і што «перабудоўвалася»?
