- •Змест дысцыпліны
- •Гісторыя балгарскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя польскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя сербскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя ўкраінскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя чэшскай літаратурнай крытыкі
- •IV. Інфармацыйная частка Спіс літаратуры
- •Літаратура па гісторыі балгарскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі польскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі сербскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі ўкраінскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі чэшскай крытыкі:
Гісторыя польскай літаратурнай крытыкі
Перадумовы станаўлення і развіцця польскай літаратурнай крытыкі. Патрабаванні да мастацкага твора ў часы Рэнесансу і Барока. Працы М.К.Сарбеўскага пра паэтыку літаратурнага твора. Тэорыя класіцызму ў “Мастацтве вершаскладання”( 1788) Ф.К. Дмахоўскага.
Адметнасць развіцця літаратурнай крытыкі ў перыяд польскага Асветніцтва (сярэдзіна ХVIII-пачатак ХІХ ст.). Агляд тагачаснай перыёдыкі. Літаратурна-крытычная дзейнасць І.Красіцкага, А.Нарушэвіча, Ст.Трэмбэцкага, Ст.Вянгерскага, Фр.Карпінскага і інш. Станіслаў Костка Патоцкі пра тэорыю і задачы літаратурнай крытыкі ў артыкуле “Разважанні аб асновах крытыкі і яе неабходнасці ў нас” (1811).
Літаратурна-крытычная палеміка ў перадрамантычны і рамантычны перыяды: Казімеж Брадзінскі “Аб класічнасці і рамантычнасці” (1818), Ян Снядэцкі “Аб творах класічных і рамантычных” (1819). Праблемы развіцця нацыянальнай літаратуры ў працах Маўрыцыя Махнацкага (“Аб польскай літаратуры ў 19 ст.” і інш.). Мастацкая практыка і літаратурна-крытычныя разважанні Адама Міцкевіча, яго “Курс лекцый аб славянскіх літаратурах”, прачытаных у Колеж дэ Франс (1840-1844 гг.), як спроба сінтэтычнага погляду на літаратуры краін славянства. Працы Міхала Грабоўскага.
Літаратурная крытыка і грамадска-эстэтычныя дыскусіі ў перыяд пазітывізму. Аляксандр Свентахоўскі як літаратурны крытык, рэдактар і выдавец. Яго погляды на задачы літаратуры ў праграмных працах “Публічнае меркаванне”, “Традыцыя і гісторыя адносна прагрэсу”, “Мы і вы” і інш. Артыкул Элізы Ажэшкі “Некалькі заўваг аб рамане” (1866). Тэндэнцыйны раман. Гісторыка-літаратурнае значэнне працы Элізы Ажэшкі “Аб раманах Томаша Ежы” (1879). Уклад пісьменніцы ў сцвярджэнне і развіццё рэалістычных прынцыпаў у польскай літаратуры.
Спадчына крытыкаў-пазітывістаў П.Хмялеўскага і А.Бэма. Літаратурны штотыднёвік “Вандроўнік”. Працы А.Сегетынскага і Ст.Віткевіча, іх погляды на ролю і задачы пісьменніка, крытыкі. Літаратурна-крытычныя дыскусіі пра месца і ролю гістарычнага рамана, натуралістычнай прозы ў літаратуры Польшчы другой паловы ХІХ стагоддзя. Пісьменніцкая крытыка (В.Гамуліцкі, М.Канапніцкая і інш). Водгукі польскай крытыкі 60-80-х гг. на творчасць рускіх рэалістаў.
Польская літаратурная крытыка памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў. Перагляд эстэтычных арыенціраў і пошукі новых творчых даляглядаў. Літаратурна-крытычная палеміка аб ролі і шляхах нацыянальнай літаратуры на старонках часопісаў “Свят”, “Жыце”, “Крытыка”, “Хімера”, “Музейон” і інш. Цыкл артыкулаў Артура Гурскага як маніфест мастацтва пераходнай эпохі. Мадэрнісцкая плынь “Маладая Польшча” (“Młoda Polska”): трактоўка тэрміна, ідэйна-эстэтычная барацьба, унутраная перыядызацыя. Тэарэтыкі і прапагандысты “Маладой Польшчы”: Зенон Пшэсмыцкі (Мірыям), А.Грушэцкі, Ст.Шчэпаноўскі і інш. Прафесіяналізацыя працы пісьменніка і літаратурнага крытыка, фарміраванне новых кірункаў і жанраў у польскай літаратурнай крытыцы к.ХІХ-пач.ХХст.
Станіслаў Пшыбышэўскі як літаратурны крытык, тэарэтык і практык “Маладой Польшчы”. Прапаганда канцэпцыі чыстага мастацтва. Ідэйная скіраванасць яго артыкулаў (“За новае мастацтва”, “Confiteor”, “Пра драму і сцэну” і інш). Папулярнасць Ст.Пшыбышэўскага на радзіме і за мяжой, у тым ліку славянскіх краінах. Уплыў Пшыбышэўскага на светапогляд ранняга Я.Купалы.
Асноўныя палажэнні літаратурна-крытычных прац І.Матушэўскага (“Славацкі і новае мастацтва”(1902)), Ст.Бжазоўскага (“Сучасная літаратурная крытыка” (1907), “Легенда Маладой Польшчы” (1910)), К.Іжыкоўскага (“Чын і слова” (1913)) і інш. Погляды на літаратуру Мар’яна Здзяхоўскага, заснавальніка “Славянскага клуба” і яго друкаванага органа “Сьвят Словяньскі”, аўтара звыш дваццаці манаграфій, заснавальніка польскай кампаратывістыкі і славістыкі.
Погляды на сучасны раман А.Патоцкага, М.Камарніцкай, Ст.Жэромскага і інш.
Часопісы і творчыя аб’яднанні 1920-х гадоў. Новыя тэорыі і канцэпцыі ў польскай літаратуры і іх асэнсаванне тагачаснай крытыкай. Літаратурна-крытычная дзейнасць Т.Бой-Жаленскага, А.Гжымалы-Сядзецкага, З.Васілеўскага, А.Ортвіна, Я.Ларэнтовіча, В.Гoжыцы, С.Бачыньскага, Л.Паміроўскага, В.Завадзінскага, К.Чахоўскага і інш. Высокі ўзровень прафесіяналізму польскіх крытыкаў, іх увага да дасягненняў замежнай літаратуры і крытыкі. Марксісцкая крытычная думка на гэтым этапе (А.Ставар, І.Фік, Б.Міцінскі і інш.)
Суполкі паэтаў (“Скамандар”, “Квадрыга”, “Кракаўская Авангарда”, “Жагары”, фармізм і інш.), значнейшыя іх прадстаўнікі. Авангардысцкія плыні ў польскай паэзіі 20-30-ых гг. Эстэтычныя і літаратурна-крытычныя пошукі А.Стэрна, Б.Ясеньскага, Т.Пайпера, Ю.Пшыбася, Ю.Чаховіча, К.Галчыньскага, Ч.Мілаша і інш.
Авангардызм у прозе 20-30-ых гг. Канцэпцыя формы ў тэорыі і практыцы Бруна Шульца і Вітальда Гамбровіча.
Канцэпцыя новага тэатральнага мастацтва і драмы абсурду Станіслава Ігнацы Віткевіча. Асэнсаванне паняцця гратэску ў яго працах.
Польская літаратурная крытыка другой паловы ХХ стагоддзя. Сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Польшчы пасля 1945 г. Культурнае жыццё ў краіне. Дынаміка развіцця літаратурна-крытычнай перыёдыкі ў гэты перыяд. Характар дыскусій пра шляхі развіцця літаратуры. Тэндэнцыйнасць тагачаснай літаратурна-крытычнай думкі ў краіне. Польскі асяродак за мяжой. Нацыянальнае прыгожае пісьменства і літаратурная крытыка другой паловы 20 стагоддзя: унутраная перыядызацыя, тэндэнцыі, асноўныя прадастаўнікі.
Жанрава-тэматычная разнастайнасць польскай прозы 1956-1980 гг. і асэсаванне яе здабыткаў польскай крытыкай. Феномен літаратуры “інтэлігенцкіх разрахункаў”. Літаратурна-крытычны аналіз нацыянальнай спецыфікі і дасягненняў польскай драматургіі 1956-1980 гг. “Пакаленне-68” у польскай літаратуры і крытыцы.
Усталяванне ваеннага становішча ў Польшчы (13 снежня 1981 г.). Дзейнасць “Салідарнасці”. Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Чэславу Мілашу (1980). Інтэлігенцыя і ўлада. Літаратура, якая выдавалася афіцыйна. Нелегальная літаратура (самвыдат). Творы, выдаваемыя за мяжой. Адметнасць развіцця крытыкі на гэтым этапе. Палітычны раман у польскай літаратуры. Адлюстраванне падзей першай паловы 80-ых у польскай літаратуры. Перавага мастацка-дакументальных жанраў (эсэ, дзённікі, мемуары, рэпартажы).
Польская літаратура 90-ых: асноўныя мастацкія тэндэнцыі, прадстаўнікі. Дзейнасць групы “bruLion”. Літаратурна-крытычная палеміка. Проза і крытыка маладой генерацыі (П.Хюлле, А.Балецкая, Т.Трызна, В.Такарчук, М.Туллі, М.Беньчык, Е.Пільх, Я.Рудніцкі, М.Грэткоўская, А.Стасюк).
Постмадэрнісцкія тэндэнцыі ў польскай літаратуры і іх асэнсаванне крытыкай памежжа ХХ-ХХІстст.
Пісьменніцкая крытыка ў другой палове ХХ стагоддзя: М.Белашэўскі, Т.Новак, С.Бараньчак, С.Лем, Л.Кручкоўскі, Т.Канвіцкі, Э.Бальцэжан і інш.
Перыядычныя літаратурна-крытычныя выданні другой паловы ХХ-пач.ХХІ стст. У Польшчы.: “Biuletyn Polonistyczny”, “Twórczość”, “Pamiętnik Literacki”, “Ruch Literacki”, “Znak”, “Teksty”, “Teksty Drugie”, “Zagadnienia Rodzajów Literackich”, “Zeszyty Literackie” і інш. Месца і роля “Культуры” Е.Гедройця. Спрэчкі аб феномене масавай літаратуры. Выданні, прысвечаныя развіццю беларускай літаратуры, польска-беларускім узаемасувязям. Развіццё польскай літаратурнай крытыкі памежжа ХХ-ХХІ стагоддзяў: працы Е.Квяткоўскага, М.Жмігродзкай, М.Яніян, Х.Маркевіча, К.Выкі, Ю.Кжыжаноўскага, Я.М.Рымкевіча, М.Сталя, Р.Пшыбыльскага, З.Швяйкоўскага, А.Хутнікевіча, Т.Макавецкага, Е.Пільха і інш.
