- •Змест дысцыпліны
- •Гісторыя балгарскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя польскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя сербскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя ўкраінскай літаратурнай крытыкі
- •Гісторыя чэшскай літаратурнай крытыкі
- •IV. Інфармацыйная частка Спіс літаратуры
- •Літаратура па гісторыі балгарскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі польскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі сербскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі ўкраінскай крытыкі:
- •Літаратура па гісторыі чэшскай крытыкі:
Гісторыя ўкраінскай літаратурнай крытыкі
Спецыфіка ўкраінскай літаратурнай крытыкі. Яе перыядызацыя.
Вытокі і перадумовы зараджэння літаратурнай крытыкі ва Украіне на працягу Х–ХVІІІ стст. Міфалагічнае і хрысціянскае светабачанне. Крытычны элемент, які змяшчаецца ў сінкрэтычных тэкстах, мастацка-філасофскіх творах, падручніках паэтыкі і рыторыкі.
Стымулы развіцця эстэтычнай крытыкі: асвета, кнігадрукаванне, развіццё свецкай літаратуры, паэтыка і рыторыка. Знешнія ўплывы на развіццё літаратурна-крытычнага працэсу. Роля рэлігійнай палемічнай літаратуры ў фарміраванні крытычных падыходаў. Культурнае ўзаемадзеянне Украіны з Еўропай і светам. Кіева-Магілянская акадэмія як цэнтр украінскай літаратуры і крытычнай думкі ХVІІІ ст. Літаратурная крытыка ў перыяд пераходу ад класіцызму да барока. “Сад паэтычны” (1736–1737) М. Даўгалеўскага і фарміраванне новай украінскай літаратуры. Асэнсаванне свайго пісьменства ў каардынатах “Расія – Украіна – Захад”. Праявы ўкраінска-беларускай культурнай супольнасці.
Станаўленне літаратурнай крытыкі ў першай трэці ХІХ ст. “Украіна вачыма Захаду”: нацыянальная самабытнасць, фальклор украінцаў у крытычных аглядах еўрапейскіх аўтараў. Узаемадзеянне класіцыстычнай, асветніцкай, рамантычнай эстэтычнай свядомасці. Значэнне ўкраінскай рознамоўнай перыёдыкі пачатку ХІХ ст. («Харьковскій Демократ», «Украинский вестник», «Украинский журнал») ў справе сцвярджэння нацыянальнай літаратуры і літаратурнай крытыкі.
Месца і роля І. Катлярэўскага (1769–1838) ў літаратурна-крытычным працэсе. Еўрапейскі рамантызм, усеславянскае адраджэнне і ўкраінская крытычная думка. Значэнне харкаўскай школы рамантыкаў. Украінскія перыядычныя выданні першай паловы ХІХ ст. Развіццё крытыкі і распрацоўка пытанняў народнасці мастацтва: спалучэнне прынцыпаў культурна-гістарычнай школы і этнаграфічнай даставернасці. Уплыў канцэпцый філасофіі, тэорыі мастацтва, распрацаваных у Еўропе (“Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва” І. Г. Гердэра, “Літаратура” А. Л. Ж. дэ Сталь і інш.).
П.Гулак-Арцямоўскі (1790–1865) як перакладчык працы “Крытыка” польскага пісьменніка І. Красіцкага. Роля І. Сразнеўскага (1812–1880) ў развіцці крытыкі: альманах “Украинский сборник”. Г. Квітка-Аснаўяненка (1778–1843) і яго ўдзел у альманаху “Утренняя зоря”. Тыпалагічныя сыходжанні ў поглядах рускіх (В. Жукоўскі), польскіх (І. Красіцкі), украінскіх літаратараў на ролю і задачы крытыкі.
Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814–1861) як стымулятыўны фактар украінскага літаратурна-крытычнага працэсу. Адкрыццё ім новых эстэтычных каштоўнасцей мастацкага твора. Стаўленне Т. Шаўчэнкі да расійскай і еўрапейскай крытыкі.
Літаратурна-крытычная і публіцыстычная дзейнасць М. Максімовіча (1804–1873) і М. Кастамарава (1817–1885). В. Бадзянскі (1808–1877) – пісьменнік, фалькларыст, крытык, сувязнік славянскіх літаратур. Творчасць М. Гогаля ў ацэнках рускай і ўкраінскай крытыкі сярэдзіны ХІХ ст.
Культурны і літаратурны рух ва ўкраінскай Галічыне і Львоўскім ўніверсітэце як значнейшым яе асяродку. Літаратурна-крытычныя разважанні ў творах “Рускай тройцы” (1833–1834). Альманах “Русалка Дністрова” (1837). Я. Галавацкі як вучоны і крытык. Зараджэнне заходнеўкраінскай перыёдыкі ў 50-х гг. ХІХ ст. (“Зоря галицька”, “Дневник Руський” і інш.), яе роля ў развіцці ўкраінскай мовы, літаратурна-крытычный думкі. Змаганні прадстаўнікоў клерыкальна-схаластычнай, “масквафільскай” і “нарадоўскай” крытыкі.
Асяродкі развіцця ўкраінскай крытычнай думкі: Кіеў, Харкаў, Львоў, Пярэмышль, Масква, Пецярбург, Варшава, Вена. Распрацоўка пытанняў творчага метаду, грамадскага прызначэння літаратуры, магчымасцей раскрыцця нацыянальнага характару і інш.
Украінская літаратурная крытыка 60-х гадоў ХІХ ст. Часопіс “Основа” (1861–1862). Рознааспектнасць літаратурнай дзейнасці П. Куліша (1819–1897). Яго літаратурна-крытычныя працы (“Характар і задачы ўкраінскай крытыкі”, 1861), нарысы пра творчасць амаль усіх тагачасных украінскіх пісьменнікаў. Суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары ў станаўленні “этнаграфічнай, эстэтычнай крытыкі” П. Куліша. Уплыў П. Куліша на развіццё ўкраінскай літаратуры і літаратурнай крытыкі другой паловы ХІХ ст.
Заходнеўкраінская перыёдыка: пераемнасць літаратурна-крытычных традыцый у дачыненні да агульнаўкраінскага літаратурнага працэсу пад уплывам творчай спадчыны Т. Шаўчэнкі як стымулятара крытыцызму, крытэрыя ацэнкі новых твораў, аргумента пры вызначэнні нацыянальнай самабытнасці ўкраінскай літаратуры.
Літаратурна-крытычны рух ва Украіне ў 1870-я гады. Перыяд дамінавання рэалізму. Роля М. Драгаманава ў развіцці ўкраінскай грамадскай думкі, літаратурнай крытыкі, публіцыстыкі. Сувязі з беларускімі публіцыстамі-народнікамі; выданне “Гомон”.
Задачы літаратурнай крытыкі, яе роля ў грамадскім жыцці Украіны канца ХІХ ст. суадносна з сітуацыямі ў Расіі і Аўстра-Венгрыі.
Канец ХІХ – пачатак ХХ ст. і духоўная атмасфера ў Еўропе. Пара сталасці ўкраінскай літаратуры і літаратурнай крытыкі. Праблемы рэалізму і мадэрнізму. Украінская перыёдыка гэтага часу. Кансалідацыя прагрэсіўных творчых сіл вакол львоўскага часопіса “Жице і слово” (1894—1897) пад рэдакцыяй І. Франко. Мадэрнісцкая арыентацыя творчых пошукаў і кіеўскі часопіс “Українська хата” (1909–1917).
Асаблівасці літаратурна-крытычных выступленняў І. Білыка. Пачатак літаратурна-крытычнай дзейнасці І. Франко. Галіцкая перыёдыка. Шматпрофільнасць перыядычных выданняў: “Літературно-науковий вістник” (у 1898–1906 выходзіў у Львове, у 1907–1914, затым у 1917–1919 – у Кіеве), яго роля ў развіцці прыгожага пісьменства, літаратураўзнаўства, крытыкі, усіх галін гуманітарных навук; “Киевская старина” (1882–1907) – гістарычны часопіс, які спрыяў развіццю нацыянальнай культуры, літаратуры, мастацкай крытыкі.
Агляды ўкраінскага літаратурнага руху ў іншамоўнай прэсе, іх уплыў на фарміраванне тэарэтычных асноў літаратурнай крытыкі (польскія выданні ў Галічыне і Кіеве, Варшаве, нямецкія – у Аўстра-Венгрыі; водгукі ў Женеве, Парыжы і г. д.)
Філасофска-эстэтычны кірунак украінскай літаратурна-крытычнай думкі на мяжы ХІХ і ХХ ст. Іван Франко і яго канцэпцыі “сацыяльнай крытыкі” (“Літературні письма”), “літаратурнай крытыкі” (“Слово про критику”), “науковай крытыкі” (“Із секретів поетичної творчості”). Роля І. Франко-крытыка ва ўкраінска-польскіх літаратурных кантактах.
В. Стафанік, В. Шчурат і літаратурна-крытычны працэс пачатку ХХ ст. на землях Усходняй і Заходняй Украіны.
Леся Украінка як літаратуразнаўца і крытык. Характар яе крытычных публікацый: аператыўнасць, кампетэнтнасць, адзінства эстэтычных, палітычных, маральных прынцыпаў. Супрацоўніцтва Леся Украінкі з расійскай перыёдыкай, папулярызацыя ўкраінскіх і заходнееўрапейкіх пісьменнікаў.
Удзел у літаратурна-крытычным працэсе Украіны беларускага крытыка і публіцыста С. Палуяна. М. Багдановіч як крытык і літаратуразнаўца, яго ўкраіназнаўчы даробак.
Арганізацыя палітычнага і літаратурнага жыцця ўкраінцаў з другога дзесяцігоддзя ХХ ст.: а) у складзе УССР, б) у складзе Польшчы (1921–1939), в) пад уладай Румыніі, г) пад уладай Чэхаславаччыны. Залежнасць літаратурнага працэсу і літаратурнай крытыкі ад палітыкі ўлад і дзяржаўнай прыналежнасці творцаў. Асноўныя калізіі: разарванасць прасторы, стан перыядычнага друку, цэнзура, рознавектарнасць ва ўспрыняцці развіцця літаратурнага працэсу (ацэнкі – пазітыўныя/негатыўныя,тэндэнцыі – новыя/вядомыя, перспектыўныя/ невыразныя, праблемы важныя/дробныя, прысутнасць/адсутнасць прафесійнага аналізу, бачанне/адсутнасць яго – перспектывы станаўлення асобы пісьменніка, будучыні рэгіянальнага – нацыянальнага – еўрапейскага літаратурнага працэсу) і г. д.
Наварства ўкраінскай літаратуры 1920–30-х гг. і крытыка. Дыскусіі з шырокім дыяпазонам ацэнак літаратурных з’яў і працэсаў. Перыёдыка украінскіх літаратурных арганізацый: часопісы “Плуг”, “Гарт”, “Червоний шлях”, “Молодняк”, “Літературний ярмарок” і інш. Украінскі і беларускі друк часу: тыпалогія крытычных ацэнак развіцця нацыянальных літаратур.
Украіна і ўкраінцы пасля Другой сусветнай вайны. Лібералізацыя грамадства ў 1950-я – пачатку 1960-х гг. Узаемадзеянне нацыянальнах літаратур, крытычнага патэнцыялу ў межах СССР. Змена крытычных парадыгм: дасягненні, памылкі, пралікі. Крытыка пад ідэалагічным уціскам.
Рытмы і арытмія мастацкага жыцця і літаратурнай крытыкі ў другой палове ХХ ст. Асэнсаванне літаратуры “буржуазна-нацыяналістычнага характару”, перыяду “расстралянага адраджэння”. Афіцыйная рэакцыя на адражэнцкія тэндынцыі ў літаратурным працэсе, наватарскія пачыны літаратуразнаўства і крытыкі Адмаўленне ад “сацыялістычнай эстэтыкі”, імкненне да “эстэтычных адкрыццяў” І. Дзюба як літаратурны крытык. Украінская літаратура ў час крызісу савецкай таталітарнай сістэмы (другая палова 1960-х – сярэдзіна 1980-х гг.).
Працэс перабудовы і мастацкая літаратура. Часопісы “Вітчизна” (выдаецца з 1933 г. пад рознымі назвамі: “Радянська література”, “Українська література” і інш., сучасная назва з 1946 г.), “Дніпро” (пад рознымі назвамі выдаецца з 1927 г.; сучасная назва з 1944 г.), “Київ” (выдаецца з 1983 г.), “Всесвіт” (выдаецца з 1925 г.), “Дзвін” (раней – “Жовтень”, заснаваны ў 1940 г., выходзіў пад рознымі назвамі, сучасная назва з 1990 г.), газета пісьменнікаў Украіны “Літературна Україна” (заснавана ў 1927 г. пад назвай “Літературна газета”, сучасная назва з 1962 г.), навукова-тэарэтычны і крытычны часопіс “Слово і час” Інстытута літаратуры ім. Тараса Шаўчэнкі НАН Украіны і Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны (выходзіць з 1957 г.), “Критика” (выдаецца з 1996 г.), іншыя выданні ў развіцці нацыянальнай літаратуры, мастацкага перакладу, літаратуразнаўства і крытыкі.
Украіна ва ўмовах незалежнасці. Крытыка часу і навукова-абгрунтаваны погляд на сам феномен літаратурнай творчасці, разуменне літаратуры як суверэннай галіны духоўнай дзейнасці чалавека.
Украінскія часопісы і газеты ва Украіне і замежжы, іх роля ў станаўленні самасвядомасці ўкраінцаў. Літаратурная крытыка ўкраінскай дыяспары і яе ўспрыняцце ва Украіне. Літаратурная крытыка і публіцыстыка.
Роля крытыкі ў міжнацыянальных зносінах, узаемадзеянні літаратур. Беларуска-ўкраінскія літаратурныя і культурныя сувязі.
