Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132 Кб
Скачать
☆

3.Сістэма стыляў літ.Мовы. Прынцыпы вылучэння функц.Стыляў.

У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця афармляюцца і замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання сінанімічных сродкаў мовы з улікам абставін, мэт і зместу выказвання. Гэтыя нормы і з’яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы.

Сукупнасць стылістычна аднародных моўных сродкаў складае стылістычную сістэму мовы. Нормы выкарыстан-ня гэтых сродкаў абапіраюцца на знешнія, экстралінгвіс-тычныя фактары. Такімі фактарамі з’яўляюцца: 1) змест маўлення; 2) форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыяла-гічная ці маналагічная); 3) мэты і задачы выказвання; 4) сацыяльная сфера зносін; 5) умовы і акалічнасці зно-сін, якія ўключаюць у сябе сацыяльныя і індывідуальныя асаблівасці слухачоў або чытачоў, іх узаемаадносіны 4) вытворцам маўлення і г. д. Усе гэтыя фактары ў сты-лістыцы прынята называць камунікатыўнымі функцыя-нальнымі фактарамі, а стылі — функцыянальнымі стылямі мовы.

Такім чынам, функцыянальны стыль мовы — гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфіч-ная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстыч-най і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэ-тай сферы.

Гаворачы аб сістэмнасці стыляў мовы, трэба адзначыць, што гэтая сістэмнасць зусім не азначае адасобленасці, замкнёнасці стыляў. Наадварот, розныя функ-цыянальныя стылі знаходзяцца ў жывых узаемаадносінах, яны ўзаемадзейнічаюць і ўзаемапранікаюць. Нельга ўявіць, напрыклад, што пэўныя лексічныя, граматычныя і фанетычныя сродкі могуць належаць толькі да аднаго стылю. Нават самыя спецыфічныя для якога-небудзь стылю моўныя сродкі могуць ужывацца ў іншых стылях, праўда, пры гэтым, як правіла, змяняецца іх функцыя-нальная роля. Так, напрыклад, навуковыя тэрміны і пра-фесіяналізмы могуць быць выкарыстаны і ў мастацкім стылі, але тут яны выконваюць ужо не толькі і не столькі камунікатыўную, як у спецыяльнай літаратуры, але і эстэтычную функцыю.

Прынцыпы вылучэння стыляў. У розныя часы ў аснову вылучэння стыляў клаліся розныя прынцыпы.

С а ц ы я л ь н ы п р ы н ц ы п. Згодна з гэтым прынцыпам стылі размяжоўваліся па тым, хто з’яўляецца іх носьбітам. Вылучаліся, напр, так званыя сац-маўленчыя стылі ў агульнанародным размоўна-бытавым маўленні. Так, мова простых сялян прызнавалася самастойным стылем і процістаўлялася мове паноў як асобнаму стылю. Прафесіянальныя жаргоны лічыліся таксама адным з сацыяльна-маўленчых стыляў. Часам нават тэрытарыяльныя дыялекты ўзводзіліся ў ранг стыляў пад назвай «стылі вёскі» (у адрозненне ад «стылю горада»). Зразумела, што сац прынцып вылучэння стыляў не мае пад сабой навуковага грунту. На яго аснове вылучаліся такія з’явы (дыялекты, жаргоны і г. д.), якія выходзяць за межы літ-най мовы і адносяцца да нац. мовы наогул. Што датычыцца стылю, то гэта з’ява толькі літаратурнай мовы.

Ж а н р а в ы п р ы н ц ы п. Стылі маўлення вылучаліся па разнавіднасцях літ-ры, пісьмовага маўлення наогул. Гэты прынцып быў прыняты ў эпоху класіцызму, калі ўмоўнасці ў абмалёўцы, трактоўцы вобразаў і сітуа-цый распаўсюджваліся і на мову. Развіццё рэалістычнай літ-ры з шырынёй тэматыкі і шматпланавасцю стала патрабаваць сумяшчэння ў адным жанры (рама-не, аповесці, драме) розных планаў маўлення, паколькі мова персанажаў індывідуалізавалася. Таму ўжо на па-чатку XIX ст. жанравы прынцып вылучэння стыляў перастаў ужывацца.

Цяпер большасць даследчыкаў прызнае вылучэнне стыляў мовы па жанраваму прынцыпу немэтазгодным, хаця, безумоўна, кожны літаратурны жанр, род або від твора мае свае моўныя асаблівасці. Але гэта праблема літаратуразнаўчая, а не лінгвістычная.

Эмацыянальн а-э кспрэсіўны прынцып. У яго аснову пакладзена адрозненне стыляў па іх эмац.-экспрэсіўнай афарбоўцы. Гэта самы даўні і досыць распаўсюджаны прынцып вылучэння стыляў. Як вядома, думка аб трох стылях маўлення — высокім, сярэднім і нізкім — выказана была яшчэ ў антычных «Рыторыках». У савецкім мовазнаўстве эмац.-экспрэсіўныя стылі вылучаюць Гвоздзеў, Яфі-маў, Левін і іншыя вучоныя. Аднак большасць усё ж выказваецца супраць вылучэння стыляў па эмац.-экспрэсіўных прыметах. Калі прыняць эмац.-экспрэсіўныя якасці за аснову вылучэння стыляў, то іх атрымаецца вялікая колькасць, таму што адценні нашых пачуццяў, перажыванняў, ацэнак самыя разнастайныя. Не выпадкова Гвоздзеў вылучае нават такія стылі, як архаічна-жартаўлівы, фамільярна-пяшчотны, кніжна-неадабральны, іранічны, свежы і т. п. Экспрэ-сіўны стыль — гэта не факт мовы, а характар маўлення, яго канкрэтных твораў.

Функцыянальны прынцып. Гэта найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў. Згодна з ім стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання. «Пры вылучэнні такіх важнейшых грамадскіх функцый мовы, як зносіны, паведамленне і ўздзеянне,—піша В. У. Вінаградаў,— маглі б быць у агульным плане структуры мовы размежаваны такія стылі: абыходкава-бытавы (функцыя зносін); абыходкава-дзелавы, афіцыйна-дакументальны і навуковы (функцыя паведам-лення); публіцыстычны і мастацка-белетрыстычны (функцыя ўздзеяння). Гэтыя стылі суадносныя. Яны част-кова проціпастаўлены, але ў значна большай меры супа-стаўлены» .

Такім чынам, большасць сучасных даследчыкаў прызнаюць наступныя суадносіны форм і стыляў маўлення: вуснай форме маўлення адпавядае размоўны функцыянальны стыль маўлення, пісьмовай форме маўлення — кніжныя функцыянальныя стылі (афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі).