Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры стылістыка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
132 Кб
Скачать
☆

6.Публіцыстычны стыль

- Стыль перыядычных выданняў,радыё і тэлебачанне.Сфера ўжывання:грамадска-палітычная. Асн.функцыя – інфармацыйная і уздзеянне.

Стылявыя рысы: дакладнасць, лагічнасць, дакументальная факталагічнасць, ацэначнасць, элементы ўзнёсласці, пафаснасці,урачыстасці, элементы вобразнасці.

Лексічныя прыкметы:грам.-палітычная лексіка,спалучэнні слоў,якія маюць вобразна-кніжны характар (тыпу прагрэсіўны мітынг, імпульс часу, выбарчая кампанія); словы з выразнай станоўчай ці адмоўнай ацэнкай; тэрмін.лексіка, шырока выкар.параўнанні,эпітэты, часамзаўважаюцца гутарковыя фразеалагізмы.

Марфал.прыкметы:выкар.адз.л. назоўнікаў замест мн.ліку і наадварот; формы загаднага ладу дзеяслова;назоўнікі іншамоўнага паходжання (тыпу глабалізацыя, канфіскацыя); лічэбнікі; актыўна выкарвстоўваецца займ. Я

Сінтакс.прыкметы: сказы рознай будовы (простыя,аднасастаўныя, 2-хсаст.), няпоўныя сказы; шырока ўжыв.аднародныя члены сказа,дзеепрым і дзеепрысл.звароты,звароткі;складаныя сказы рознай будовы; па мэце выказвання:апавяд,пытальныя,клічныя, нярэдкапытальныя сказы ўжываюцца з той мэтай,каб прыцягнуць дадатковую ўвагуда якой-небудзя з’явы і развіць далей пэўную думку.

7.Афіцыйна-дзелавы стыль

Сфера ўжывання: афіцыйная, стыль законаў, розных папер афіц.характару. Асн.функцыя: паведамленне,алеў некаторых сітуацыях можавыяўляцца і функцыя ўздзеяння (напрыклад, пры афармленні пратакола)

Стылявыя рысы: дакладнасць, аб’ектыўнасць, нейтральнасць, лагічнасць лаканічнасць, устойлівае размяшчэнне матэрыялуў паперах афіцыйнага характару.

Лексіч.прыкметы:словы з прамым значэннем, тэрмінал.словы, абрэвіатуры,словы,якія абазначаюць розныя дзеянні асоб,звязанах з выкананнем службовых абавязкаў,ужыванне слоў-канцэлярызмаў (вышэй адзначаны,скора ануліраваць); адсутнічае экспт.-эмац.лексіка.

Марфал.прыкметы: ужыванне інфінітываў (тыпу прыняць, забяспечыць); аддзеяслоўныя назоўнікі; выкарыстанне назоўнікаў,якія указваюць на прафесію,пасаду чалавека; ужываюцца шырока і лічбы;сустракаюцца спалучэнні слоў, якія ўжываюцца замест адной моўнай адзінкі.

Сінтак.прыкметы: выкар.простыя і складаныя сказы параўнальна невялікага аб’ёму, ускладнены аднароднымі членамі сказа, дзеепрым і дзеепрыслоўнымі зваротамі, могуць цжывацца звароткі афіцыйнага характару.па мэце выказвання – сказы апавядальныя (за рэдкім выключэннем могуць ужыв.клічныя і пытальныя сказы ў спрэчках); словы ўжываюцца ў сказах такім чынам, каб думка была выразнай, адназначнай, у сувязі з чым аўтары, якія афармляюць тэксты афіцыйнага зместу прытрымліваюцца прамога парадку слоў.

8. Мастацкі стыль

Мастацкі стыль займае ў стыліс-тычнай сістэме мовы асаблівае месца.Сфера зносін – дух.-грамадская. Функцыя-эстэтычнае ўздзеянне праз мастацікя вобразы,камунікацыйная.

Стылявыя рысы:экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, вобразнасць.

Сярод шматлікіх праблем мастацкага стылю даследчыкі вылучаюць дзве асноўныя — праблему ўзаемасувязі слова і вобраза і праблему моўнага вобраза апавядальніка. У сістэме мастацкага твора слова атрымлівае сімва-лічны характар, становіцца двухпланавым. Кожнае слова, кожная фраза ў мастацкім творы павінны быць стылістычна апраўданы. Самыя правільныя, высокія і шырокія словы гучаць фальшыва, калі яны ўжыты не да месца і па сваёй стылістычнай афарбоўцывылучаюцца з агульнага тону апавядання. Праблема моўнага вобраза аўтара-апавядальніка — адна з цэнтральных праблем мастацкага стылю. Структура гэтага вобраза знаходзіцца ў прамой залежнасці ад ідэйна-эстэтычных установак аўтара, ад яго адносін да апісваемых падзей, ад яго жыццёвай канцэпцыі і света-сузірання ў цэлым. Інакш кажучы, на форме кожнага літаратурна-мастацкага твора ляжыць адбітак аўтарскай індывідуальнасці, якая праяўляецца і ў выбары слоў, і ўбудове сказаў, і ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі твора. У творах мастацкай літаратуры звычайна ўжываюцца розныя формы апавядання: 1) апавяданне, у якое могуць уваходзіць і паведамленні пра пэўныя падзеі, паводзіны людзей; апісанне прыроды, абстаноўкі, знешнасці дзею-чых асоб; характарыстыка іх унутраных якасцей і думак; разважанні самога аўтара адносна таго, што апісваецца, і г. д.; 2) простая мова — гутаркі дзеючых асоб паміж сабою; 3) унутраная мова — думкі і маналогі, рэплікі, каментарыі, заўвагі персанажаў, звернутыя да іншых, але не выказаныя ўголас; 4) няўласна-простая мова — апавяданне фармальна ад асобы аўтара, але так, як мог бы гаварыць той ці іншы герой, г. зн. з дапамогай слоў і выразаў, якія ён ужыў бы.

У большасці празаічных твораў апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы — ад аўтара, які ніколі не гаворыць пра сябе або пра свае адносіны да апісваемых падзей. Гэта так званае «аб’ектыўнае» апавяданне. Аднак як бы ні імкнуўся аўтар схаваць свае адносіны да таго, пра што вядзе гутарку, яны ўсё ж выяўляюцца і ў стылі, і ва ўсёй манеры выкладу. Побач з творамі, напісанымі ад трэцяй асобы, ёсць вялікая колькасць твораў (часта ў адных і тых жа аўта-раў), дзе пра падзеі паведамляецца ад першай асобы. Апавядальнік у такіх творах з’яўляецца або ўдзельнікам, або сведкам падзей. Ім можа быць або сам аўтар (пера-важна ў лірычных, нарысавых і мемуарных жанрах), або часцей нейкая прыдуманая асоба. 3 пункту гледжання стылю нас цікавіць не столькі роля апавядальніка ў разгортванні дзеяння, колькі характар маўлення, якім надзяляецца ў творы апавядальнік, і мэта, з якой гэта робіцца. Асабліва выразна моўны вобраз апавядальніка выяўляецца тады, калі апавяданне па свайму тону наблі-жаецца да аднаго з функцыянальных стыляў, часцей за ўсё да размоўнага, радзей — падкрэслена навуковага або афіцыйна-дзелавога. Такі від апавядання, які адхіляецца ў той ці іншай ступені ад літаратурнага маўлення і мае характар вуснай размовы, у літаратуразнаўстве прынята вызначаць тэрмі-нам «сказ». Формы сказавага апавядання, а таксама ўсе іншыя формы мастацкага маўлення ад першай асобы, асабліва калі яно вядзецца ад імя прыдуманага персана-жа, даюць пісьменніку магчымасць надзвычай выразна, выпукла ахарактарызаваць герояў або падзеі, з’явы, па-казаць іх чытачу як бы з іншага пункту гледжання.У такіх выпадках вобраз апавядальніка амаль супадае з вобразам самога аўтара, які адкрыта выражае свае адно-сіны да падзей і з’яў рэчаіснасці, што ўласціва паэтыч-ным творам. Сапраўды, істотнае адрозненне паэзіі ад прозы заключаецца менавіта ў вялікай ролі аўтарскага «я», у сіле голасу самога паэта. Гэта характэрна і для буйных жанраў (паэма), і для лірычных вершаў, дзе адзіным героем з’яўляецца «я» паэта. Праблема моўнага вобраза аўтара-апавядальніка ў беларускай мастацкай прозе заслугоўвае самага сур’ёз-нага і глыбокага вывучэння, таму што «вобраз аўтара» — гэта не просты суб’ект маўлення, які да таго ж часта нават і не прысутнічае ў структуры мастацкага твора. «Вобраз аўтара» — гэта «канцэнтраванае ўвасабленне сутнасці твора», якое аб’ядноўвае ўсю сістэму моўных структур персанажаў у іх суадносінах з апавядальнікам або апавядальнікамі, выступаючы «ідэйна-стылістычным асяродкам, фокусам цэлага» .