- •1. Фармаванне арганізацыйных асноваў гістарычнай навукі ў бсср
- •2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд
- •3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі
- •4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20-я - пач. 30-х гг.
- •5. Станаўленне археалагічнай навукі ў бсср
- •6. Абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі
- •7. Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час
- •8. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу
- •9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.
- •10. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі бсср у сяр. 40-х - сяр. 50-х гг.
- •11. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі ў сяр. 50 - 80-я гг.
- •12. Цэнтры гістарычнай навукі бсср
- •13. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў бсср у сярэдзіне 40-х - 80-я гг.
- •14. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду
- •15. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявечча
- •16. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду
- •17. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду капіталізму
- •18. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 - 1945 гг.
- •19. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны
- •20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
- •21. Арганізацыя гістарычнай навукі Беларусі на мяжы хх - ххі стст.
- •22. Падрыхтоўка гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь
- •23. Асноўныя кірункі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
20. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяду
У вывучэнні сучаснага гістарычнага перыяду прыя- рытэт належаў супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Даследчыкі спачатку зыходзілі з задачы пабудовы камуністыч- нага грамадства, вызначанай на ХХІІ з'ездзе КПСС у 1961 г., а затым - задачы пабудовы «развітога сацыялізму» (канцэпцыі, зама- цаванай у Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г.).
Асноўная ўвага звярталася на аналіз кіруючай ролі Камуні- стычнай партыі Беларусі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным, ідэалагічным жыцці грамадства. У 1974 г. выйшла калектыўная праца пад кіраўніцтвам А.Н.Аксёнава «Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве (на материалах Компартии Белоруссии. 1959 - 1973 гг.)». Раней былі апублікава- ны зборнікі артыкулаў: «КПБ в борьбе за дальнейшее развитие народного хозяйства республики в послевоенные годы» (1961 г.), «Деятельность Компартии Белоруссии в период социализма и коммунистического строительства» (1969 г.).
Адной з першых спробаў абагульнення дзейнасці КПБ у галі- не эканамічнай палітыкі стала манаграфія Г.Д.Мацюшэнкі «Коммунистическая партия Белоруссии в борьбе за восстановление и развитие промышленности в послевоенные годы (1946 -1950 гг.)» (1962 г.). Шэраг даследаванняў былі прысвечаны арганізацыйна- кадравай дзейнасці партыйных органаў. Таксама аналізавалася роля партыі ў эканамічнай адукацыі кадраў, у павышэнні ролі насцен- нага друку, у кіраванні народнымі дружынамі і г. д.
Актуальным кірункам гістарычных даследаванняў з' яўлялася гісторыя Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і грамадскіх арганізацы- яў. Сярод іх кніга П.Ц.Петрыкава «Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959 - 1965 гг.)» (1972 г.), В.М.Фаміна «Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946- 1971 гг.)» (1971 г.).
Віталій Міхайлавіч Фамін нарадзіўся ў 1927 г. у в.Чорнае Рэчыцкага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных на- вук (1973 г.), прафесар (1974 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1960 г. працуе ў ім: старшы выкладчык, дацэнт, у 1972 - 1997 гг. загадчык кафедры. У 1976 - 1985 гг. рэдактар навуковага зборніка «Вопросы истории».
Глыбокую распрацоўку атрымала праблема прамысловага раз- віцця БССР і стану рабочага класа ў працах І.Я.Марчанкі «Рабочий класс БССР в пслевоенные годы (1945 - 1950 гг.)» (1962 г.), «Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР (1943 -1950 гг.)» (1977 г.), «Ведущая сила: Рабочий класс Белоруссии на этапе развитого социализма» (1980 г.) (разам з Л.М.Лычом), Л.М.Лыча «Восстановление и развитие железнодорожного транспорта Белорусской ССР (сентябрь 1943 - 1970 гг.)» (1976 г.), І.П.Крэня і інш., развіцця сельскай гаспадаркі - у працах А.П.Белязо «Беларуская вёскаў пасляваенныя гады (1945 - 1950)» (1974 г.), «Современная белорусская деревня» (1976 г.), «КрестьянствоБелоруссии на пути к развитому социализму (1951 -1960 гг.)» (1982 г.), І.В.Па- луяна «Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики» (1978 г.), Н.В.Кузняцова «Курсом специализации и концентрации сельского хозяйства: На материалах Компартии Белоруссии (1965 - 1983 гг.)» (1984 г.), М.П.Касцюка «Трудовой вклад крестьянства в победу и укрепление социализма: на материалах БССР» (1986 г.) і інш., гісторыі культурных пераўт- варэнняў - у працах С.А.Умрэйкі, І.В.Царук, М.Г.Мінкевіча, С.В.Марцалева і інш.
Іван Ягоравіч Марчанка (1923 - 1997 гг.), беларускі гісто- рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980 г.). Доктар гіста- рычных навук (1969 г.), прафесар (1980 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1945 - 1951 гг. на партыйнай рабоце. З 1954 г. у Інстытуце гісто- рыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962 - 1968 гг. і 1976 - 1981 гг. намеснік дырэктара па навуко- вай рабоце, адначасова загадчык сектара і аддзела.
Міхаіл Паўлавіч Касцюк нарадзіўся ў 1940 г. у в.Масцішча Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996 г.). Доктар гістарычных навук (1980 г.), прафесар (1987 г.). Скон- чыў Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1969 г. у Інстытуце гісто- рыі АН Беларусі, з 1970 г. вучоны сакратар. У 1975 - 1981 гг. вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1981 г. намеснік дырэктара, з 1989 па 1999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ.
У 70-я гг. савецкія гісторыкі пачалі актыўную распрацоўку праблемы «развітога сацыялізму» на прыкладах адносна блізкага мінулага - фактычна сучаснага этапа развіцця краіны. Прадметам даследавання сталі кіраўніцтва КПСС эканомікай і сацыяльнымі адносінамі, грамадска-палітычным і культурным жыццём, нацыя- нальнай палітыкай. У «авангардзе» ішлі маскоўскія гісторыкі (В.Ка- сьяненка, П.Ігнатоўскі, В.Старавераў, І.Берхін і інш.). Ужо ў пачат- ку 80-х гг. была зроблена выснова аб канцэпцыі «развітога сацыя- лізму» як найбольш буйнога ўкладу ў развіццё марксісцка-ленінс- кай тэорыі пасля ХХ з'езда КПСС. На сучасным этапе гістарычнай навукі працы па гэтай праблематыцы ацэньваюцца як «міфатвор- часць».
