Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
3 Мб
Скачать
☆

9. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 - 30-х гг.

Цэнтральнае месца ў беларускай савецкай гістарыяграфіі займала гісто- рыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Яе распрацоўка была распачата непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых падзеяў, дзеячамі бальшавіцкай партыі і савецкай дзяржавы (В.Г.Кнорыным, К.І.Ландарам, А.Ф.Мясніковым) праз артыкулы ў перыядычным друку.

Адна з найбольш ранніх публікацыяў - брашура Б.А.Брэсла- ва «Характер и этапы русской революции: К 1-й годовщине рус­ской революции, 27февр. 1917г. - 27февр. 1918г.» (1918 г.), у якой аўтар вызначыў сацыялістычны характар рэвалюцыі ў Беларусі, паказаў пралетарыят і найбяднейшае сялянства яе рухальнымі сіламі. У брашуры прасочваецца ідэя безальтэрнатыўнасці Каст- рычніцкай рэвалюцыі.

Значны ўклад у замацаванне ленінскай тэорыі сацыялістыч- най рэвалюцыі ў гістарычнай навуцы Беларусі ўнёс В.Г.Кнорын.

Вільгельм Георгіевіч Кнорын (Кнорыньш) (1890 - 1938 гг.) нарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скон- чыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакра- тычнай партыі Латвіі, пазней - РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, гра- мадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920 - 1922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927 - 1928 гг.). У 1928 - 1935 гг. працаваў у выканкаме Камін- тэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, га- лоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернацио­нал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г.

У сваіх працах («Революция и контрреволюция в Белоруссии» (1920 г.), «Пять лет: Краткий конспект истории КП(б)Б» (1922 г.), «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» (1925 г.), «Замет­ки к истории диктатуры пролетариата в Белоруссии» (1934 г.)) ён зыходзіў з ідэі класава-пралетарскай чысціні. Аўтар лічыў баль- шавіцкую партыю адзінай вырашальнай палітычнай сілай і гарантам росквіту Савецкай Беларусі. Гісторык крытыкаваў пала- жэнне аб перамозе рэвалюцыі на Заходнім фронце «штыкамі сал- дат», выступіў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» КП(б)Б. Кно- рын адмаўляў пазітыўную ролю беларускіх рэвалюцыйных, нацы- янальна-дэмакратычных партыяў, адносіў іх да дробнабуржуазных, нацыяналістычных і контррэвалюцыйных сілаў, вёў барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам.

Характэрнай рысай гістарыяграфіі 20-х гг. стала публікацыя мемуарных успамінаў у газетах, часопісах і зборніках, падрыхта- ваных гістпартамі ў Віцебску і Гомелі («Революционная борьба в Гомельской губернии: Ист. материалы» (1921 г.), «Красная быль: Большевики в Витебске» (1923 г.), «Кастрычнік наБеларусі» (1927 г.)). Мемуары насілі суб'ектыўны характар. У іх галоўная ўвага нада- валася не столькі гісторыі партыі, колькі ўласнай ролі аўтараў у рэвалюцыйных падзеях. Але ўспаміны пашыралі факталагічную базу праблемы, прапагандавалі ідэю рэвалюцыі, адстойвалі баль- шавіцкае бачанне кастрычніцкіх падзеяў 1917 г.

Да пачатку 30-х гг. скарачаецца публікацыя мемуараў у БССР, што было звязана з рашэннем 4-й Усесаюзнай нарады гістпартаў (студзень 1927 г.). Яе ўдзельнікі заклікалі гісторыкаў перайсці да грунтоўнай даследчыцкай працы. Першымі з прафесійных даслед- чыкаў да праблемы Кастрычніцкай рэвалюцыі звярнуліся С.Х.Агурскі (роля беларускіх «буржуазных» партыяў), С.Л.Гель- тман (польскія рабочыя ў падзеях 1917 г.), Л.Г.Калмансон (ліквіда- цыя Стаўкі ў Магілёве).

У 1927 г. выйшаў зборнік артыкулаў і дакументаў «Кастрычнік на Беларусі». Гэта была першая спроба публікацыі дакументаў, пры- свечаных падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Яны раскры- валі характар рухальных сілаў і ролю нацыянальнага фактару.

Асобная ўвага надавалася крытыцы дзейнасці небальшавіцкіх палітычных партыяў у Беларусі, поглядаў А.Р.Чарвякова, З.Жылу- новіча, У.М.Ігнатоўскага. Працы А.Гаруновіча, А.Сянкевіча, С.Вальфсона, А.Зюзькова, С.Агурскага насілі павярхоўны, ідэала- гічны характар. У іх адсутнічаў аналіз дзейнасці палітычных парты- яў, нават сацыялістычныя арганізацыі лічыліся буржуазнымі.

З манаграфічнай літаратуры 30-х гг. можна адзначыць дасле- даванні А.І.Зюзькова «Бальшавікі - арганізатары Кастрычнікаў Беларусі» (1934 г.) і В.К.Шчарбакова «Кастрычніцкаярэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя» (1930 г.). Але, улічваючы палітычную сітуацыю пачатку 30-х гг., становіцца відавочным той факт, што нават гэтыя работы ўтрымлівалі шэраг пазіцыяў або па- мылковых, або непрымальных з боку афіцыйнай гістарыяграфіі.

Шчарбакоў пісаў, што напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі было «не меней аднаго мільёна чалавек пралетарскіх і паўпралетарскіх масаў. Гэта... маса з'яўлялася рэзервам рэвалю- цыі». Гісторык разглядаў на адным узроўні рабочы клас, рамесні- каў, серадняцкія слаі вёскі, сельскагаспадарчых пралетарыяў і ады- ходнікаў-сялян. На думку У.М.Міхнюка, гэтая пазіцыя няверна ад- люстроўвала рухаючыя сілы рэвалюцыі. Таксама Шчарбакоў бачыў прагрэсіўную ролю беларускіх нацыянальных партыяў у падрых- тоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі, а пачатак дзейнасці баль- шавіцкіх арганізацыяў адносіў да 1 91 7 г. Пасля крытыкі з боку ЦК КП(б)Б Шчарбакоў і сам крытыкаваў свае погляды.

У даваенны перыяд у беларускай савецкай гістарыяграфіі ад- сутнічала грунтоўнае вывучэнне праблемы Кастрычніцкай рэвалю- цыі з прычыны недастаковай крыніцавай базы, дакладнай дыфе- рэнцыяцыі праблемы, укаранення марксісцка-ленінскай метада- логіі.

У 1931 г. ЦК ВКП(б) паставіў задачу напісаць «Гісторыю гра- мадзянскай вайны ў СССР», што прадугледжвала падрыхтоўку асоб- нага выдання ў БССР. Таму была створана асобная палітычная рэ- дакцыя ў складзе С.І.Будзінскага, П.В.Горына, К.В.Гея, В.Г.Кно- рына, І.П.Ашэровіча, А.Р.Чарвякова і інш., мастацкая рэдакцыя і камісіі ў гаркамах і райкамах КП(б)Б. Да гэтай працы далучыліся супрацоўнікі Цэнтральнага бюро краязнаўства АН БССР, якія вы- далі брашуру з пастановай ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б, заклікам М.Гор - кага і інструкцыямі аб арганізацыі работы па вывучэнні гісторыі грамадзянскай вайны.

Пачаўся збор архіўнага матэрыялу, напісанне мемуарных пра- цаў. Былі падрыхтаваны да выдання рукапісы В.П.Даўбэ «Очерки по борьбе с бандитизмом в Белоруссии», В.І.Яркіна ««Борьба с кон­трреволюцией в Западной области и в Белоруссии (1918 -1919 гг.)», супрацоўнікаў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б «Очерки по истории контрреволюционных организаций в Белоруссии (1818 - 1920 гг.)», калектыўнай працы «История БССР. 1917 - 1920 гг.», І.Н.Немеца «КП(б)Б в борьбе за укрепление Советской власти в обстановке гражданской войны». У іх раскрывалася барацьба баль- шавікоў з Бундам, утварэнне камбедаў, харчовая палітыка, утва- рэнне ЛітБела і КП(б)ЛіБ. Таксама аўтары прааналізавалі мяцеж Доўбар-Мусніцкага, мяцеж анархістаў у Віцебску, эсэра-сялянскія выступленні 1918 г., стракапытаўскі мяцеж, Горацкае паўстанне «зялёных», дзейнасць савінкаўскіх арганізацыяў, ліквідацыю бан- дытызму. Але рукапісы не былі надрукаваны і сёння знаходзяцца ў Нацыянальным архіве РБ.

На мяжы 30 - 40-х гг. да распрацоўкі асобных праблемаў гісто- рыі грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі звярнуліся І.Ф.Лочмель у манаграфіях «Вызваленне Беларусі ад белапольскіх акупантаў (11 ліп. 1920 г.)» (1939 г.), «Барацьба беларускага наро­да супраць інтэрвентаў: (Да 20-й гадавіны вызвалення Беларусі ад белапалякаў)» (1940 г.), «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г.)) і А.І.Шакун у кнізе «Оте­чественная война против немецких захватчиков в 1918 году в Бе­лоруссии» (1941 г.).

Распрацоўка пытанняў гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў БССР паклала пачатак фармаванню новага кірунку гістарычнай навукі - гісторыі савецкага грамадства.