- •Пытанні для заліку па курсу
- •5.11. Айчынная мадэлі ўліку матэрыялаў, іх недахопы і прапановы дасканалення
- •Прызнанне і першапачатковая ацэнка асноўных сродкаў
- •Амартызацыя асноўных сродкаў: падыход Савета па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці
- •Патрабаванні стандарту
- •Ў фінансавай справаздачнасці
- •Абясцэньванне запасаў і іх адлюстраванне ў рахункаводстве
- •Магчымыя фарматы справаздачы аб фінансавым стане пры пераходзе на міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці
- •Карэкціроўка ў першапачатковым балансе, распрацаваным па міжнародных стандартах, складу і ацэнкі асноўных сродкаў
- •3. Карэкціроўка ў першапачатковым балансе, складзеным па міжнародных стандартах, ацэнкі запасаў
- •Канцэптуальныя асновы раскрыцця інфармацыі аб уласным капітале ў фінансавай справаздачнасці
- •Стандартны і альтэрнатыўны варыянты справаздачы аб змяненні капіталу
- •Малюнак 1 — Мадэль распрацоўкі нацыянальнай канцэпцыі раскрыцця інфармацыі аб уласным капітале
- •Плацяжы, заснаваныя на акцыях з выкарыстаннем долевых інструментаў
- •Асаблівасці плацяжоў, заснаваных на акцыях, з выкарыстаннем грашовых сродкаў або пры выбары кантрагентам спосабу разліку
- •Прамежкавая фінансавая справаздачнасць: рэкамендацыі міжнароднага стандарту, прыняты ў Рэспубліцы Беларусь падыход
Амартызацыя асноўных сродкаў: падыход Савета па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці
Міжнародныя стандарты амартызацыю трактуюць як сістэматычнае размеркаванне вартасці актыву на працягу тэрміну яго карыснай службы. Падлеглая амартызацыі вартасць актыву ўяўляе сабой яго першапачатковую вартасць або іншую суму, прынятую замест першапачатковай вартасці, за вылікам ліквідацыйнай вартасці (residual value). Апошняя ўяўляе сабой разліковую велічыню, якую арганізацыя атрымала б зараз ад рэалізацыі актыву за вылікам меркаваных выдаткаў на выбыццё, калі б дадзены актыў ужо дасягнуў таго ўзросту і стану, у якім, як можна чакаць, ён будзе знаходзіцца ў канцы тэрміну карыснай службы.
Тэрмін карыснай службы (useful fife) асноўных сродкаў вызначаецца з улікам мяркуемай іх карыснасці для арганізацыі. Гэта перыяд часу, на працягу якога, як мяркуецца, аб'ект будзе ў наяўнасці для выкарыстання арганізацыяй, або колькасць адзінак прадукцыі ці аналагічных адзінак, якія арганізацыя мяркуе атрымаць ад выкарыстання аб'екта. Палітыка арганізацыі ў справе кіравання актывамі можа прадугледжваць іх выбыццё пасля пэўнага перыяду эксплуата-цыі або пасля атрымання пэўнай часткі эканамічных выгод, заключаных у актыве. Гэта азначае, што тэрмін карыснай службы аб’екта асноўных сродкаў можа быць карацейшы, чым тэрмін яго эканамічнага выкарыстання (economic fife). Вызначэнне тэрміну карыснай службы аб'екта асноўных сродкаў з'яўляецца прадметам прафесійнага меркавання (udgement based), заснаванага на вопыце работы арганізацыі з аналагічнымі актывамі.
Будучыя эканамічныя выгоды (future economic benefits), якія заключаюцца ў актыве, атрымліваюцца ў асноўным праз яго выкарыстанне. Аднак маральнае або камерцыйнае старэнне, а таксама фізічны знос пры прастоях, часта вядуць да памяншэння эканамічных выгод, якія маглі бы быць атрыманыя ад такога актыву. Таму пры вызначэнні тэрміну карыснага выкарыстання аб'екта асноўных сродкаў трэба ўлічваць такія фактары як:
1) дапушчальнае выкарыстанне аб'екта асноўных сродкаў, зыхо-дзячы з яго разліковай магутнасці або фізічнай прадукцыйнасці;
2) меркаваны фізічны знос, які залежыць ад зменнасці работы, праграм рамонту і абслугоўвання, умоў захоўвання пры прастоях і іншых вытворчых фактараў;
3) маральнае і камерцыйнае старэнне ў выніку змянення або ўдасканальвання вытворчага працэсу, змянення рыначных цэн на прадукцыю або паслугі, якія вырабляюцца або аказваюцца з выкарыстаннем дадзенага аб'екта асноўных сродкаў;
4) юрыдычныя абмежаванні на выкарыстанне асноўных сродкаў, напрыклад, тэрмін арэнды.
Зямельныя ўчасткі (lands) і будынкі (buildings) з'яўляюцца асобнымі актывамі, якія раздзельна адлюстроўваюцца ва ўліку, нават калі яны набыты разам адзін з другім. Зямельныя ўчасткі маюць неабмежаваны тэрмін карыснай службы (unlimited useful life) і таму не падлягаюць амартызацыі (depreciation). Выключэннем з'яўляюцца кар'еры і пляцоўкі, якія адводзяцца пад звалкі для смецця, тэрмін карыснага выкарыстання каторых абмежаваны максімальным аб'ёмам смецця, які яны могуць прыняць. У тых выпадках калі зямельны ўчастак мае абмежаваны тэрмін карыснай службы, ён амартызуецца такім спосабам, каб можна было кампенсаваць яго вартасць на працягу тэрміну службы. Калі вартасць зямельнага ўчастка ўключае выдаткі на дэмантаж размешчаных на ім аб'ектаў, іх выдаленне і ўзнаўленне прыродных рэсурсаў на гэтым участку, то гэта частка вартасці зямельнага ўчастку амартызуецца на працягу перыяду атрымання ад яго выгод.
Для будынкаў характэрны абмежаваны тэрмін службы (limited useful life) і таму яны з'яўляюцца актывамі, падлеглымі амартызацыі. Павелічэнне вартасці зямельных участкаў, на якіх стаяць будынкі, не аказвае ўплыў на падлеглую амартызацыі іх вартасць. Ліквідацыйная вартасць (residual value) і тэрмін карыснай службы ў абавязковым парадку павінны пераглядацца, прынамсі, напрыканцы кожнага фінансавага года. У выпадку, калі бягучыя спадзяванні адрозніваюцца ад папярэдніх ацэнак, такія змяненні ў абавязковым парадку павінны адлюстроўвацца ва ўліку як змяненні ў разліковай ацэнцы ў адпавед-насці са стандартам IAS-8 “Уліковая палітыка, змяненні ў разліковых ацэнках і памылкі”.
Амартызацыя прызнаецца нават тады, калі справядлівая вартасць аб'екта асноўных сродкаў перавышае яго балансавую вартасць. Аднак павінна выконвацца ўмова, што ліквідацыйная вартасць не перавышае балансавую вартасць аб'екта. Рамонт і абслугоўванне аб'екта асноўных сродкаў не выключаюць неабходнасць яго амартызацыі. Тэрмін карыснага выкарыстання аб'екта асноўных сродкаў можа быць павялічаны. Прычынай такога павелічэння з'яўляецца ажыццяўленне выдаткаў пасля ўвядзення ў эксплуатацыю аб'екта, якія павысілі яго якасныя характарыстыкі.
Амартызацыя асноўных сродкаў пачынаецца тады, калі яны становяцца даступнымі для выкарыстання ў адпаведнасці з намерамі кіраўніцтва арганізацыі. Кожны кампанент аб'екта асноўных сродкаў, першапачатковая вартасць якога істотная ў параўнанні з сукупнай вартасцю аб’екта, у абавязковым парадку павінен амартызавацца самастойна. Амартызаваць асобна можна, напрыклад, сцены будынку, яго дах і іншыя значныя кампаненты. Арганізацыя самастойна раздзяляе аб'ект асноўных сродкаў на істотныя кампаненты, паколькі стандартам не вызначаны крытэрыі істотнасці. Тэрмін карыснай службы некалькіх істотных кампанентаў аб'екта асноўных сродкаў і прынятыя метады амартызацыі могуць быць аднолькавымі. У такім разе кампаненты можна аб'ядноўваць у групы пры вызначэнні велі-чыні амартызацыйных адлічэнняў.
Калі арганізацыя асобна амартызуе некаторыя кампаненты аб'екта асноўных сродкаў, яна павінна асобна амартызаваць і астатнюю частку гэтага аб'екта, у якую ўваходзяць такія кампаненты, якія паасобку не маюць істотнага значэння. У арганізацыі могуць быць неадназначныя спадзяванні адносна тэрміну карыснага выкарыстання гэтых кампанентаў і іх амартызацыйнай вартасці. У такіх выпадках вызначыць схему выкарыстання і тэрмін карыснай службы астатняй часткі аб'екта асноўных сродкаў можна з дапамогай метаду апраксімацыі. Гэты лацінскі тэрмін азначае набліжэнне да ўсярэдненай характарыстыкі астатніх кампанентаў аб'екта асноўных сродкаў шляхам іх агрэгавання. Выкарыстанне метаду апраксімацыі для налічэння амартыза-цыі астатняй часткі аб'екта асноўных сродкаў патрабуе вызначэння прымальнага тэрміну карыснага выкарыстання для яе кампанентаў, якія паасобку не маюць істотнага значэння, на аснове якога і будзе вызначана норма амартызацыі.
