- •Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
- •Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
- •6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
- •Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
- •Спецыфічныя рысы тэрмінаў
- •Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.
- •Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.
- •10. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.
- •11. Паняцце моўнай нормы. Сістэма норм літаратурнай мовы.
- •12. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння.
- •13. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; правапіс назоўнікаў.
- •14. Назоўнік. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў.
- •15. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў.
- •16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
- •17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
- •18. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.
- •19. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў.
- •20. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.
- •21. Сінтаксіс. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.
- •22. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
- •23. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
- •24. Навуковы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •25. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (даклад, артыкул, рэферат, анатацыя, рэзюмэ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •26. Афіцыйна-справавы стыль, яго функцыі і характэрныя асаблівасці.
- •27. Афіцыйна-справавыя дакументы, правілы іх напісання і афармлення.
- •28. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.
- •29. Дакладнасць выказвання і моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны і спосабы выпраўлення.
- •30. Маўленчы этыкет і культура зносін.
16. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.
Паўлюкоў дом (м.р.) Пётраў кампутар (м.р.) Ясеў брат (м.р.) Міхасёў калега (м.р.) |
-оў -аў -еў -ёў |
Паўлюкова кватэра (ж.р.) Пётрава жонка (ж.р.) Ясева сядзіба (ж.р.) Міхасёва фірма (ж.р.) |
-ова -ава -ева -ёва |
Паўлюкова дзіця (н.р.) Пётрава вакно (н.р.) Ясева бра (н.р.) Міхасёва аўта (н.р.) |
матчын дар (м.р.) Валін хрэсьнік (м.р.) |
-ын- -ін- |
матчына хустка (ж.р.) Валіна вопратка (ж.р.) |
|
матчына пісьмо (н.р.) Валіна дзіця (н.р.) |
Прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах ужываюцца ў кароткай форме: сынава шапка, сынаву шапку. Аднак з адушаўлёнымі назоўнікамі прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне ўжываюцца ў поўнай форме: сынавага сябра.
17. Займеннік. Асаблівасці скланення і ўжывання асабовых, азначальных адмоўных і няпэўных займеннікаў.
Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна, або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. Колькасць займеннікаў, гэтаксама як і лічэбнікаў, абмежаваная; яны ўтвараюць закрытае мноства, прыдатныя ўсім мовам свету
Азначальныя займеннікі іншы, кожны, любы, сам, самы, увесь, усякі выражаюць абагульненую якасць або маюць выдзяляльны сэнс, характарызуюцца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку, склону (скланяюцца па ўзору скланення прыметнікаў з адпаведнай асновай – цвёрдай ці мяккай). Займеннікі кожны, любы, усякі служаць сінонімамі, выкарыстоўваюцца для вылучэння прадметаў з аднароднай сукупнасці (параўн.: кожны з іх, любы з іх, усякі з іх). Займеннікі ўвесь, усе, усё здольны субстантывавацца (параўн.: Усе выйшлі на працу і інш.), а некаторыя азначальныя займеннікі ў пэўных кантэкстах набываюць ролю або мадальнага слова, або ўзмацняльнай часціцы, або выкарыстоўваюцца для выражэння ступені якасці (параўн.: на самай справе, усё лягчэй, самы лепшы і інш.).
Няпэўныя займеннікі нехта, нешта, абы-хто, абы-што, хто-небудзь, што-небудзь, хтосьці, нейкі, некаторы і інш. указваюць на невядомыя прадметы (адушаўлёныя і неадушаўлёныя), тыя ці іншыя прыкметы, на прыналежнасць прадметаў, значэнні якіх не вынікае з кантэксту і не вызначаецца ім (гл.:GŁUSZKOWSKA 1985). Для няпэўных займеннікаў характэрны катэгорыі роду, ліку, склону, якія ў іх супадаюць з адпаведнымі пытальна-адноснымі займеннікамі, што выкарыстоўваюцца для іх утварэння з дапамогай афіксаў не-, абы-, -небудзь, -сьці. Адмоўныя займеннікі (ніхто, нішто, ніякі, нічый, некага, нечага) указваюць на адсутнасць тых рэалій, якія яны абазначаюць. Дадзеныя займеннікі выкарыстоўваюцца ў адмоўных сказах, дзе ёсць словы не, няма (параўн.: Ніхто не хацеў паміраць, Нічога на стале няма і інш.), утвараюцца ад пытальных шляхам далучэння прэфікса ні-. Займеннікі ніхто, нішто выступаюць у сказе як субстантывы. Адмоўныя займеннікі скланяюцца па ўзору скланення адпаведных пытальных. Словы некага, нечага не маюць назоўнага склону, гэтаксама як і займеннік сябе, але яны належаць да малаўжывальных у сучаснай беларускай мове. У якасці займеннікаў могуць выступаць словы іншых часцін мовы, напрыклад, колькасны лічэбнік адзін, парадкавы – другі (параўн.: БУСЛАЕВ 1992, 236), прыметнік цэлы і інш. (параўн.: Адзін з іх быў тут цэлы дзень і інш.), што называецца пранаміналізацыяй. Аднак значна часцей самі займеннікі выступаюць у ролі іншых часцін мовы. Так, значэнні субстантываў могуць набываць азначальныя, прыналежныя займеннікі (параўн.: кожны хоча, нашы ідуць і інш.). У якасці часціц могуць ужывацца зваротны займеннік сабе, указальны займеннік гэта, слова ўсё, займеннікі колькі, які, словы штосьці, нешта і інш
