Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.яз. ответы.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
105 Кб
Скачать
☆

6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.

Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Першая частка ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў. Другая частка ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.Агульнаўжывальная лексіка складае ядро, з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка ўяўляецца добра вядомай усім носьбітам беларускай мовы, што і забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.

Жарганізмы – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу лю- дзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі («дзед» – салдат апошняга году служ- бы, «хвост» па лабах, атрымаць «пару» у студэнтаў і г.д.).

Аргатызмы – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых лю- дзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэ- чанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал).У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне XIX ст.

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысво- еных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер «Дыполь», «Стрымер-499», супер-камп’ютар «Скіф» ).

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжыва- юцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняц- це ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, мар- фема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).

  1. Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.