Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
71 Кб
Скачать
☆

Пытанне 34 Беларусь у перыяд першых пяцiгодак. Iндустрыялiзацыя I калектывiзацыя у Беларусi

У дугой палове 20-х гг. тэхнiчны узровень краiны быу нiзкi. Меркавалася, што вырашыць гэта пытанне можна толькi на аснове правядзення iндустралiзацыи краiны.

Iндустрыялiзацыя—працэс стварэння буйнай машыннай вытворчасцi ва усiх галинах народнай гаспадаркi I у першую чаргу у прамысловасцi.

Першапачаткова была абгрунтавана стратэгiя НЭПа. Аднак хутка перамагла канцэпцыя Сталiна i яго прыхiльнiкау,для якiх надзейными прадстаулялiся админiстрацыйна-камандныя метады кiраунiцтва гаспадаркi.

У маi 1929г. 4 Усебеларускi з`езд Саветау зацвердзiу першы пяцiгадовы план развiцця нар. гаспадаркi i культуры БССР, якi з`яуляуся частковай агульна-саюзнай пяцiгодкi (1928/29-1932/33).Планавалася стварэнне буйной прамысловасцi, рост нацыянальных кадрау, рэканструкцыя усёй народнай гаспадаркi. Вялiкая увага удзялялася развiццю у рэспублiцы металлаапрцоучай,хiмiчнай, харчовай, дрэваапрацоучай,гарбарнай i iнш. А таксама стварэння энергетычнай i палiунай базы. За гады першай пяцiгодки асноуныя вытворчыя даходы БССР узраслi у 3,7 раза. Было пабудавана 78 буйных i 460 дробных прадпрыемствау. У строй дзеючых уступiлi фабрыкi <<Сцяг iндустрыялiзацыи >> i <<Кiм>> у Вiцебску,Гомсельмаш,БелДрэс, фабрыка штучнага валакна у Магiлёве i iнш. Буйная прамысловасць—41,3 да 67%. Дзяржава зрабiлася манапольным уласнiкам.

Адмiнiстрацыйная сiстэма кiравання сутыкнулася с цяжкасцями роста прадукцыйнасцi працы , рыначныя адносiны заменены бюракратычнай сiстэмай.

Такi эканамiчны механiзм дзейнiчау i у гады другой (1933—1937) i трэцяй (1938—1941) пяцiгодак. Рост прамысловасцi быу нераунамерным.

Для паспяховага правядзення iндустралiзацыi патрэбна была валюта для закупкi за мяжой сучаснага абсталявання. Валюту мог даць хлеб, пагэтаму дзяржава распачала прымусовую канфiскацыю збожжа у сялян . Зрабiць гэта можна было шляхам калектывiзацыi (аб`яднанне iндывiдуальных гаспадарак).

Летам 1929г. Абвяшчаецца лозунг суцэльнай калектывiзацыi i лiквiдацыi кулацтва як класа.

Важным накiрункам калектывiзацыi стала стварэнне машынна-трактарных станцый(МТС).К 1933г. У БССР дзейнiчала ужо 57 МТС, якiя абслугоувалi звыш 33% калектыуных гаспадарак.

Насiльны працэс калектывiзацыi выклiкау адкрыты пратэст сялян.Незадаволеных аддавалi пад суд. Створаныя сiлай калгасы за кароткi тэрмiн распалiся, да лiпеня 1930г. Iх засталося 11% .З другой паловы 1930г. Партыйныя i дзяржауныя органы зноу пачалi актыуна займацца калектывiзацыяй. Да канца 1934г. У БССР ужо налiчвалася 10 923 калгасы, якия аб`ядналi 72,6%сялянских двароу. К 1941 калектыуныя гаспадаркi ахоплiвали 99,3% ад пасяуной плошчы. Становiшча па-ранейшаму заставалася цяжкiм .Калектыуная праца не паказала сваёй перавагi над iндывiдуальнай.

35

35. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у 1928-1939 гг.

У канцы 1920-х − сярэдзіне 1930-х г. з прыходам да ўлады Сталіна ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, адбывалася ўсталяванне таталітарнага рэжыму. Таталітарызм ― гэта тып палітычнай іграмадскай сістэм, які характарызуецца імкненнем дзяржавы да поўнага (татальнага) кантролю над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронай дэмакратычных арганiзацый i лiквiдацыяй канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Сутнасцю таталітарызму з’яўляецца яго ідэалогія. У адрозненне ад іншых сацыяльных сістэм, напрыклад, феадалізму або капіталізму, якія ўзніклі натуральным шляхам развіцця гісторыі, таталітарны строй ствараўся мэтанакіравана на падставе вызначанай ідэалагічнай дактрыны. Ёй з’яўлялася ідэя аб непазбежнасці пабудовы «светлай будучыні» ― камунізму. Для гэтага неабходна было адмовіцца ад мінулага, а цяперашняе жыццё падпарадкаваць ажыццяўленню вышэйзгаданай ідэі.

Таталітарызму ўласцівы наступныя прыкметы, якія мелі месца ў Савецкай Беларусі разглядаемага часу:

• манаполія дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці і вынікі працы;

• жорсткая дзяржаўная сістэма размеркавання матэрыяльных даброт;

• культ асобы ― рэжым асабiстай улады, пры якiм узвялiчвалася роля аднаго чалавека (Сталiна), яму ж прыпiсвалася магчымасць вызначальна ўплываць на ход гiстарычных падзей;

• наяўнасць камандна-адміністрацыйнай сістэмы ― іерархічна арганізаванай сістэмы кіравання грамадствам, якая заснавана на прынцыпах бюракратычнага цэнтралізму;

• адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;

• масавыя рэпрэсіі з’яўляліся важным атрыбутам функцыяніравання таталітарнай сістэмы.

Сталіну для таго, каб трывала замацаваць свае пазiцыi, трэба было знiшчыць найбольш адукаваную частку грамадства, здольную разабрацца ў рэальнай сітуацыі ― iнтэлiгенцыю. На беларускую iнтэлiгенцыю прычапiлi ярлык «нацыянал-дэмакратызму» (нацдэмаў), абвінаваціўшы ў варожай савецкаму ладу дзейнасці з мэтай рэстаўрацыi капiталiзму ў Беларусi. Ужо ў канцы 1920-х г. арыштам падвергліся тыя дзеячы, якія актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі: быў змешчаны з пасады старшыня ўрада БССР І.Адамовіч, пераследу падвергліся прэзідэнт Акадэміі навук БССР У. Ігнатоўскі і першы старшыня СНК БССР З. Жылуновіч. З больш чым 800 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917 − 1927 г. былі рэпрэсіраваны ўсе, хто не з’ехаў у эміграцыю.

У 1930-я г. вялікі ўрон быў нанесены беларускай культуры, навуцы і беларускай нацыянальнай ідэі. Пасля палітыкі беларусізацыі, у канцы 1920-х − 1930-я г., савецкі ўрад праводзіў на тэрыторыі БССР цэлы комплекс мерапрыемстваў у галіне навукі і культуры, які атрымаў назву «культурнай рэвалюцыі».

У 1933 г. была праведзена рэформа беларускай мовы, у вынiку чаго яна значна наблiзiлася да рускай. 1 778 найменняў кніг на беларускай мове падлягалі знішчэнню. Былі расстраляныя больш за 100 навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук БССР, большасць выкладчыкаў БДУ, з 238 беларускіх пісьменнікаў больш за 200 былі рэпрэсіраваны.

Такiм чынам, грамадска-палiтычнае жыццё ў Савецкай Беларусі ў канцы1920-х − 1930-я г. характарызавалася ўсталяваннем таталiтарнага рэжыму i культу асобы, якiя суправаджалiся непрымiрымасцю да любых спроб непадпарадкавання i масавымi рэпрэсiямi.