Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
71 Кб
Скачать
☆
  1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.). Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.

За тэрыторыяй Заходняй Беларусі, якая па Рыжскаму мiрнаму дагавору 1921 г. апынулася ў складзе Польшчы, польскі ўрад замацаваў назву «крэсы всходне». На гэтых землях пражывала 4,6 млн. насельніцтва, 70 % якога складалі беларусы. Па Рыжскаму міру кіраўніцтва Польшчы павiнна было забяспечыць усе правы свабоднага развiцця культуры, мовы, рэлiгiйных абрадаў для мясцовага насельніцтва. Аднак на самай справе ўрад ІІ Рэчы Паспалітай нават не прадаставіў Заходняй Беларусі статусу культурна-нацыянальнай аўтаноміі, паколькі лічыў гэтыя землі неад’емнай часткай сваёй дзяржавы і праводзіў палітыку па іх поўнаму палітычнаму і культурнаму зліццю з Польшчай.

У Заходняй Беларусi захавалася памешчыцкае землеўладанне. У пошуках лепшага жыцця беларускае насельніцтва масава эмігрыравала ў Аргентыну, Бразілію, Канаду, ЗША.

У ліпені 1925 г. польскім сеймам быў прыняты закон аб зямельнай рэформе, якая складалася з наступных мерапрыемстваў:

• парцэляцыя;

• камасацыя;

• распаўсюджанне інстытута асадніцтва.

У адносінах да беларускага насельніцтва польскі ўрад праводзіў палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі: да 1939 г. усе беларускiя школы былiператвораны ў польскiя; закрывалiся i забаранялiся беларускiя газеты i часопiсы, бібліятэкі і выдавецтвы; забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах; большая частка праваслаўных царквоў была ператворана ў каталiцкiя касцёлы.

Эканамічнае і палітычнае бяспраўе і нацыянальны прыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі польскім урадам прывялі да ўздыму вызваленчага руху на гэтых землях, які да канца 1920-х г. адбываўся пад лозунгам уз’яднання з БССР, дзе праводзілася палітыка беларусізацыі. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі праявіўся ў двух накiрунках:

• рэвалюцыйна-вызваленчы, які быў прадстаўлены Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), створанай у 1923 г., Камуністычным саюзам моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Іх прыхільнікі выступалі за арганізацыю партызанскай барацьбы супраць польскага прыгнёту;

• нацыянальна-дэмакратычны накірунак узначальвала створаная ў 1921 г. культурна-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай школы. Прыхільнікі гэтай плыні прытрымліваліся магчымасці выкарыстання парламенцкіх форм барацьбы.

Барацьбу за свае правы вялі рабочыя і сяляне шляхам забастовак, якія нярэдка перарасталі ў антыўрадавыя дэманстрацыі.

Польскiя ўлады жорстка распраўлялiся з удзельнiкамi нацыянальна-вызваленчага руху.

22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны Сход, які адбыўся ў Беластоку 28 − 30 кастрычніка. На ім было прынята рашэнне аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

Пытанне 35 Грамадска-палiтычнае i культурнае жыццё БССР у 1928-1939гг.

У гэты час умацоуваецца рэжым культу асобы. Ва умовах аднапартыйнай сiстэмы, прафсаюзы, грамадскiя арганизацыi, страчвалi сваю ролю. Панавала iдэя камунiзма. Дэмакратычная сiстэма кiравання была поунасцю выключана з жыцця грамадства. Бюракратычны апарат узвысiуся над грамадствам.

У 1936г. Была прынята Канстытуцыя СССР(<<Канстытуцыя перамогшага сацыялiзму>>), а у 1937г.—Канстытуцыя БССР. У гэтых дакументах абвяшчалася пашырэнне дэмакратычных прау i свабод. Гэтыя нормы мелi чыста намiнальны характар.

У канцы 20-х гг. i не спынялiся да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны-рэпрэсii,а затым працягвалiся i у пасляваенны час. Былi асуджаны 90 чалавек, сярод iх Жылуновiч, Iгнатоускi, Балiцкi i iнш.у канцы 1932г. Ограны АДПУ << Раскрылi контррэвалюцыйную арганiзацыю>> сiстэме Наркамзема БССР i Белтрактарацэнтра.Яе члены абвiнавачвалiся у падрыхтоуцы узброеннага паустання з мэтай устанаулення буржуазна-дэмакратычнай рэспублiкi i аднаулення прыватнай уласнасцi. Па БССР 546 чалавек былi асуджаны.Асноуны удар рэпрэсiй быу накiраваны супраць беларускай iнтэлiгенцыi. Толькi у 30-я гг. было арыштавана каля 90 членау Саюза пiсьменнiкау БССР: Дудар, Гартны, Гарэцкi, Чачот, Зарэцкi i iнш. У 1937г пачалi арышты навукоуцау,выкладчыкау,настаунiкау.

У гэты час была сфабрыкавана аб аб`яднаным антысавецкiм падполлi на чале з Гiкала, Чарвяковым, Шаранговiчам. Арыштавана 2570 чалавек.

У 20-я гады кампартыя беларусi i урад БССР здзейснiлi шэраг мерапрыемствау,якiя атрымалi назву <<Палiтыка беларусизацыi>> .

На 2 Усебеларускiм з`езде Саветау было заяулена аб вырашэннi пытання на нацыянальна-культурнага будаунiцтва . Были створаны БДУ,Iнбелкульт, Iнстытут сельскагаспадарчы.Ужо была праведена беларусiзацыя школ.

Палiтыка беларусiзацыi спрыяла развiццю нацыянальнай лiтаратуры, шэраг лiтаратурных аб`яднанняу :<<Полымя>>, <<Мастацтва>>,<<Узвышша>>.Актыуныя праваднiкi гэтай палiтыкi –пiсьменнiкi :Колас, Купала, Дубоука, Чачот, Галавач, Чорны, Лынькоу. У 1928г быу створаны першы беларускi мастацкi фильм <<Лясная быль>> (рэжысёр Ю. Тарыч ) Працэс беларусiзацыi быу нядоугiм,улада разумела пад гэтым варожую палiтыку i идэалогiю.

У 30-я гг станоучыя зрухi у развiццi лiтаратуры.Адлюстроувалiсь падзеi рэвалюцыi,Грамадзянскай вайны,калектывiзацыи (аповесць Коласа<<Дрыгва>>,раманы Чорнага <<Бацькаушчына>>, Крапiвы <<Мядзведзiчы>> i iнш. Паэтычныя творы: <<Над ракой Арэсай >> Купалы, <<Цэхавыя буднi>> Броукi.

На працягу 30-х гг. закрылiся многiя тэатры (У. Балюбка БДТ-3). Распачалi дзейнасць новыя тэтральныя калектывы—юнага гледача,лялек,оперы i балета. Значнае развiццё у музычным належала Бялынiцкаму-Бiрулi,мастацтве.У 1932г заснавана Беларуская дзяржауная кансерваторыя.У гэтай галiне дзейнiчалi Багатыроу, Падкавырау, Алоунiкау, Вайберг, якiя фактычна сталi стваральнiкамi беларускай музычнай школы.

Савецкiя беларускiя жывапiсцы iмкнулiся распрацаваць <<вытворчую>>тэму (Шаучэнка , Кугер, Виер).

У жанры пейзажа вядучае месца належала Бялынiцкаму-Бiрулi , у жанры партрэта—Фiлiповичу,Ахрэмчыку,Волкаву.

Значны урон быу нанесены у ходзе рэпрэсiй у 1936-1938г,але многiя выдатныя здабыткi захавалiся у гэты час.