- •Прадмет Гісторыі б. Перыдыядызацыя. Крыніцы і гісторыяграфія
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •8.Бел. Землі у пер. Феад. Раздробл. .Барацьба супраць крыжакоў I татара-манголаў.
- •9.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях, яго ўплыў на жыццё феадальнага грамадства.
- •11,. Утварэнне вкл: розныя падыходы і канцэпцыі
- •12Государственно-политический строй вкл.
- •13.Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель
- •14.Унутрыпалітычная барацьба ў вкЛу другой палове хіі-першай палове хiv. Палітычны крызіс1241 г.
- •16.Рэлігійнае жыццё вкл у 14-16ст.
- •17.Кансалідацыя бел. Народнасці
- •21.Брэсцкая царк. Унія. Уніяцкая царква.
- •22. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •26.Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •28Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •27Культурнае развіццё бел. Земляў у складзе рп
- •41Фарміраванне бел. Нацыі
- •30.Беларусь у вайне 1812 г.
- •68Пасляваеннае аднаўленне Бел. І перараджэнне таталітарызму (1945-55гг.)
- •42Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Рэформа Сталыпина
- •Укрупненне тэр-рыі Бел.
- •57Далучэнне Зах. Бел. Да бсср
- •43Першая сусв. Вайна. Падзеі на Бел. З 1914 па люты 1917гг.
- •44Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Бел. (сакавік-кастрычнік 1917г.)
- •45 Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.
- •47Стварэнне бнр
- •48Стварэнне бсср і Літ.-Бел. Сср
- •64Партызанскі рух і падполле на Бел.
- •63Акупацыйны рэжым на Бел.
- •72Асн. Дасягненні ў развіцці савецкай навукі, адукацыі і мастацтва на Бел.
- •71Грамадска-паліт. Жыццё беларусаў (1945-1985гг.)
- •66Вызваленне тэр-рыі Бел. Страты Бел. Ў др. Сусв. Вайне
- •34Паўстанне 1863-64гг. І яго сац.-паліт. Вынікі. Паліт. Пераарыентацыя на Расію: народнікі і марксісты
- •70Сац.-эк. Развіццё бсср у 1956-1985гг., спробы рэформаў
- •58Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету і пачатак другой сусв. Вайны
- •31Грамадска-паліт. Рух супраць царызма на Бел. Ў пач. ХіХст. Паўстанне 1831г.
- •74Распад ссср і стварэнн рб
- •73Сац.-паліт. Працэсы на Бел. Пад-час «перабудовы”. Фарміраванне антыкамуністычнай апазіцыі ў бсср
- •40Развитие культуры б в начале 20 в.
- •51Политика белорусизации, осн направления и итоги.
- •62 Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •33.Асаблив правядзення рэформы 1861г на б-си.
- •80Сац-эк і палітычнае становішча б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі рб.
- •49) Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.) і бел нац рух. Аднаўленне бсср.
- •76.Эканамiчнае развiцце Беларусi ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.
- •78Культура Беларусі на сучасным этапе
- •77Прагр сац-эк развиц рб на 1997-2000г.
13.Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель
Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.
Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.
Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка..
Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.
За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.
К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.
Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.
Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.
Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.
Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.
У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.
Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.
Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.
Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.
У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.
Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.
14.Унутрыпалітычная барацьба ў вкЛу другой палове хіі-першай палове хiv. Палітычны крызіс1241 г.
Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.
На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.
ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.
Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.
Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.
Прывесці палітыку – да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.
Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.
Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.
На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.
Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.
Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу.
У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім.
У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.
Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.
Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху.
На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ.
Пасля паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ.
.15. Знешняя палітыка ВКЛ
У XIV-пач.XVст. асн. пагрозу для ВКЛ уяўлялі кры-жакі, якія, распаўсюджваючы каталіцкую веру, пачалі захоп чужых тэр-рый. Імі былі стовраны ваенна-рэлі-гійныя арганізацыі – ордэн Мечаносцаў (Лівонскі ор-дэн) і Тэўтонскі ордэн. Нямецкія рыцары высадзіліся ў вусці Зах. Дзвіны і Нёмана. ВКЛ пазбаівлася выхаду да мора па рэках. У 1348г. бел.-літ. войска ўдзельніча-ла ў бітве з нямецкімі рыцарамі на р.Стрэве. Страты бел.-літ. войска былі вялікія, але бітва не прынесла пе-рамогі рыцарам. Упартая барацьба з рыцарамі працяг-валася. Пасля заваявання Кіеўскай Русі мангола-тата-ры ўсталявалі там св. ўладу і кіравалі праз выдачу мя-сцовым князям грамат-ярлыкоў на права збору даніны для перадачы яе хану. Паступова ўсё большае значэн-не і сілу набірала Маскоўскае княства. Вялікі князь Літоўскі Альгерд не жадаў узмацнення маскоўскіх князёў і неаднаразова хадзіў вайной на Маскву, аднак узяць яе ён не змог і вымушаны быў заключыць у 1372г. мір. Альгерд шмат ваяваў супраць татар. У 1362г. ён разбіў трох татарскіх ханаў каля Сініх Вод. За час яго праўлення тэр-рыя дзяржавы павялічылася ўдвая. Пасля смерці Альгерда князем ВКЛ стаў яго сын Ягайла. У 1385г. Ягайла заключыў Крэўскую ўнію з Польшчай і стаў каралём Польскім і вялікім князем ВКЛ, прыняў каталіцтва. Прапольская паліты-ка выклікала незадаволенасць у знаці ВКЛ. Стрыечны брат Ягайлы Вітаўт пачаў барацьбу за незалежнасць ВКЛ. Ягайла вымушаны быў перадаць уладу ў княстве Вітаўту, аднак тым не менш практычна на працягу яго кіравання ВКЛ захоўвала намінальную залежнасць ад Ягайлы, які пачаў рыхтаваць паходы на Залатую Арду і ўсталяваў добрыя адносіны з сапернікам ханам Тах-тамышам. У 1399г. армія Вітаўта пацярпела паражэн-не ў бітве з татарамі на р.Ворксле. З невялікай дружы-най Вітаўт ледзь выратаваўся ад татар. Паражэнне Ві-таўта перашкодзіла яму заваяваць Вялікі Ноўгарад. Былі ўсталяваны мірныя адносіны з Маскоўскім кня-ствам. У пач. XVст. Пагроза ВКЛ з боку крыжакоў уз-расла, калі на польскіх землях пасяліліся крыжакі-тэў-тонцы. Над ВКЛ і Польскім княствам навісла грозная небяспека. Рашэнне аб вайне з крыжакамі было пры-нята ў 1408г. на нарадзе Ягайлы і Вітаўта ў Навагруд-ку. Яны дамовіліся сабраць усе магчымыя сілы і пера-магчы тэўтонцаў. Пачалася падрыхтоўка да вайны. У саюзным войску налічвалася каля 40тыс. воінаў. У крыжакоў было больш за 30тыс., але яны мелі лепшае ўзбраенне. Раніцай 15 ліпеня 1410г. каля в.Грунвальд (Польшча) паміж аб’яднанымі саюзнымі сіламі польс-ка-літ.-бел. войска і Тэўтонскім ордэнам пачалася ад-на з буйнейшых бітваў сярэднявечча. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі наўмысна адступалі, пакуль не дайшлі да скрытых ад вачэй бамбардаў-гар-мат, што стралялі каменнымі ядрамі. Аднак гэта не спыніла конніку Вітаўта. Тады ў барацьбу ўступіла крыжацкая конніца, і частка войскаў Вітаўта пачла ад-ступаць.У цэнтры бітвы апынуліся Самленскія палкі пад камандаваннем Лінгвена. Адзін з палкоў цалкам загінуў, два з іх злучыліся затым з харугвамі польска-га войска, якое перайшло ў рашучае наступленне. Во-йскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанеслі паражэнне. Армія Тэўтонскага ордэна перастала існаваць. Пера-мога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін. Значна ажывіўся іх гандль, больш паспяхова сталі развівацца гаспадарка і к-ра.
Крэўская унія. Палітычная барацьба ў ВКЛ.
У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.
У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.
Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.
Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.
