Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМД дзённае 2013.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
124 Кб
Скачать
☆
        1. Вывучыце лекцыйны матэрыял.

        2. Прачытайце творы сучаснай беларускай прозы на розныя тэмы (выберыце адну з форм прадстаўлення; гл. дадатак 1):

А) гістарычная тэма (Л.Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След Ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”; В.Іпатава “Залатая жрыца Ашвінаў”, “Альгердава дзіда”, “Вяшчун Гедзіміна”; У.Арлоў “Рандэву на манеўрах”, “Міласць князя Гераніма”, “Сны імператара”, а таксама іншыя аўтары і творы).

Б) ваенная тэма (І.Навуменка “Дзесяты клас”, В.Шабалтас “Душагуб”, А.Смалянка “Сэрца не камень”, В.Самахвалаў “Волахаўскія кладкі”, А.Дзятлаў “Хутар”, інш., С.Алексіевіч “У вайны не жаночы твар” (некалькі ўспамінаў), “Цынкавыя хлопчыкі”, У.Сяргейчык “Горкі пыл Гіндукуша”), інш.

В) сучасная беларуская вёска (А.Жук “Паляванне на Апошняга Жураўля”, А.Карпюк “Карані”, А.Федарэнка “Вёска”, інш.).

Г) экалагічная (В.Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, Х.Лялько “Світанак пад бярозамі”; Б.Сачанка “Родны кут”, А.Федарэнка “Бляха”, інш.).

Д) маральна-этычная (А.Асіпенка аповесць “Рэха даўніх падзей”, Л.Арабей зборнік “Паласа дажджу”, А.Федарэнка аповесці “Гісторыя хваробы”, “Шчарбаты талер”, Г.Багданава апавяданне “Скерца для раструшчаных пальцаў”, А.Казлоў “Раздарожаны саракутнік”, А.Кудласевіч “Пераход”, М.Адам “Хрысціна”, А.Андрэеў “Апельсіны на асфальце”, А.Бароўскі “Сцеражыся майго гневу”, А.Наварыч “Пані з сабачкам альбо Пад кветкамі магнолій...”, інш.

        1. Пазнаёмцеся з творамі ў жанры фантастыкі ў беларускай літаратуры

Л.Дайнека “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”, Я.Сіпакоў “Блуканні па іншасвеце”, Васіль Гігевіч “Карабель”, “Палтэргейст”, “Кентаўры”, Р.Баравікова “Вячэра манекенаў” (2002) і інш.

4. Пазнаёмцеся з творамі ў жанры дэтэктыва ў беларускай літаратуры

А.Глобус “Латвійскі дэтэктыў”, М.Клімковіч “Тэолаг”, “Сцэнарый смерці”, М.Адамчык (Шайбак) “Забойства на каляды”, Ю.Станкевіч “Рыфма”, В. Праўдзін “Эксгумацыя”, А.Усеня “Афсайд”, “Здань на хутары” і інш.

Індывідуальнае заданне:

Карыстаючыся даведнікамі аб новых выданнях, складзіце рэкамендацыйныя тэматычныя спісы твораў (не менш 15 крыніц) за апошнія 5 гадоў (у адпаведнасці з патрабаваннямі да складання бібліяграфічнага апісання і спіса літаратуры).

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мн.,1999—2003.

  2. Козіч, В.І. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе / В.І.Козіч. – Мінск, 1998.

  3. Карзанова, А. У войны не женское лицо: [к 55-й годовщине со дня рождения Светланы Алексеевич] / Анжелика Карзанова // Бібліятэка прапануе. – 2003. - № 2. – С. 17-19.

  4. Круталевіч, Т.М. Белы бусел – чорны цень: урок смутку па кнізе С.Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” // Бібліятэка прапануе. – 2006. - № 2. – С. 24-28.

Драматургія

  1. Вывучыце лекцыйны матэрыял.

  2. Падрыхтуйце паведамленні аб творчасці М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча.

  3. Прачытайце творы, падрыхтуйцеся да аналізу, скарыстаўшы пытанні:

“Бездань”:

Якой тэме прысвечаны твор? Чаму аўтар скарыстаў прыём даследавання?

Выкажыце асабістае стаўленне да ўзнятых праблем.

“Дагарэла свечачка”:

Ці можна згадзіцца, што гэты твор з’яўляецца адлюстраваннем падзей ХХ ст.?

Як праз лёс гнраіні аўтар прасачыў гісторыю народа?

Чаму бабка Марфа абрала для сябе такі фінал жыцця?

Выкажыце асабістае стаўленне да ўзнятых праблем.

“Барбара Радзівіл”.

Коратка перадайце змест твора.

Чаму Бона Сфорца катэгарычна не прыняла Барбару?

Выкажыце асабістае стаўленне да ўзнятых праблем.

“Страсці па Аўдзею”.

Прасачыце лёс галоўнага героя Аўдзея. Якім быў, якім стаў, чаму?

Параўнайце лёс героя з лёсам герояў іншых твораў на гэтую тэму.

“Пеўчыя сорак першага”.

Коратка перадайце змест твора.

У чым значэнне дзейнасці айца.

Выкажыце асабістае стаўленне да ўзнятых праблем.

Ё Спіс твораў: М.Матукоўскі “Мудрамер”, “Бездань” і інш., А.Петрашкевіч “Куды ноч, туды сон”, “Дагарэла свечачка...” і інш., А.Папова “Абраннікі лёсу”, А.Дзялендзік “Яблычны спас”, і інш., Р.Баравікова “Барбара Радзівіл”, І.Чыгрынаў “Звон – не малітва”, “Следчая справа Вашчылы”, Г.Багданава “АС-лінія”, М.Арахоўскі “Куку”, і інш.)

Літаратура:

  1. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія: дапаможнік для настаўнікаў. -Мінск, Мастацкая літаратура, 2000.-158с.

  2. Лаўшук, С.С. Драматургія / С.С.Лаўшук // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. (5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск, 2003. – Т.4, кн.2: 1986-2000.

  3. Пашук, Т. Да юбілею Алеся Петрашкевіча / Т.Пашук // Бібліятэка прапануе. – 2005. - № 2. – С.24.

Літаратура беларускага замежжа

Падрыхтуйце паведамленні аб творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў.

  1. Н.Арсеннева (1903 – 1997). “Закрытасць” мастацкага свету паэтэсы перад чужой рэчаіснасцю. Сканцэнтраванасць на сваім родным, хоць і страчаным (зб. “Між берагамі”).

  2. М.Сяднёў (1915 – 2001). Гісторыя напісання раманаў “Раман Карзюк” і “Той дзень надышоў”. Зварот да тэмы Радзімы. “Масеева кніга”.

  3. А.Салавей (1922 - 1978). Вобраз Радзімы ў творах перыяду эміграцыі зб. “Нятускная краса”.

  4. Л.Геніюш (1910 – 1983). Старонкі жыцця паэтэсы ў кнігах “Споведзь”, “Белы сон”. Духоўная нязломнасць лірычнай хронікі ў вершах.

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мінск, 1999—2003.

  2. Мішчанчук М.І. Літаратура беларускага замежжа: Вуч. дапаможнік. Мінск: БДПУ імя М. Танка, 1996.