Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМД дзённае 2013.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
124 Кб
Скачать
☆

Прыкладная схема аналізу літаратурна-мастацкага твора

  1. Гісторыя стварэння.

  2. Тэматыка.

  3. Праблематыка.

  4. Ідэйная накіраванасць твора і яго эмацыянальны пафас.

  5. Жанравая своеасаблівасць.

  6. Кампазіцыя

  7. Цэнтральныя персанажы.

  8. Сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту.

  9. Моўная пабудова твора (аўтарскае апісанне, аповед, адступленні, развагі, мова герояў).

  10. Месца твора ў творчасці пісьменніка.

  11. Месца твора ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры.

Дадатак 3

Рэкамендацыі па складанні анатацыі

Анатацыя (ад лац. — заўвага) — характарыстыка і ацэнка зместу, афармлення, прызначэння кнігі (твора).

Задача анатацыі: праінфармаваць чытачоў аб пэўным выданні. Паводле аб'ёму анатацыя можа быць кароткай (твор характарызуецца ў адным аспекце) і разгорнутай (інфармацыя пра кнігу даецца падрабязная).

Паводле характару ацэнкі анатацыя можа быць:

апісальная — раскрываецца тэматыка, падаюцца звесткі пра кнігу;

рэкамендацыйная — твор ацэньваецца з розных пазіцый;

анатацыя-зварот, якая ставіць на мэце зацікавіць, прывабіць чытачоў. Як правіла, такія анатацыі адрасаваны дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту.

У змест разгорнутай анатацыі можа ўключаць:

сціслыя звесткі пра аўтара і яго творчасць,

аналіз структуры, кампазіцыі;

характарыстыку мовы, галоўных герояў, часу, якому прысвечаны твор;

інфармацыю пра тое, што даведаецца чытач з анатаванага твора,

каму адрасавана кніга (бацькам, дзецям, настаўнікам, спецыялістам, масаваму чытачу); агульную ацэнку твора.

Дадатак 4

План аналізу публічнага выступлення

  1. Ці ўдалымі былі пачатак і завяршэнне выступлення?

  2. Наколькі цікавымі былі прыклады?

  3. Ці адэкватныя гучнасць і тэмп маўлення?

  4. Ці ўдала выбраў прамоўца стыль выступления і адпаведныя моўныя сродкі?

  5. Ці не заўважылі Вы парушэнняў лагічных і літаратурных норм у час выступления?

  6. Ці ўклаўся аратар у адведзены яму час?

  7. Ці добра трымаўся перад аўдыторыяй?

  8. Ці было цікава яго слухаць?

  9. Ці вылучалася выступленне арыгінальнасцю? Калі так, то ў чым яна выяўлялася?

Дадатак 5

Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў

Балы

Паказчыкі ацэнкі

1

Тэкст літаратурнага твора прачытаны часткова. Навучэнец мае вельмі прыблізнае ўяўленне пра яго змест. Пастаўленыя пытанні не асэнсоўваюцца. Відавочная абмежаванасць слоўнікавага запасу, неразвітасць мовы, наяўнасць шматлікіх граматычных, лексічных, арфаэпічных памылак

2

Тэкст прачытаны фрагментарна, спасцігнуты на элементарным узроўні. Прапанаваныя пытанні не асэнсоўваюцца ці асэнсоўваюцца няправільна. Навыкі пераказу тэксту адсутнічаюць. Мова неразвітая, са шматлікімі маўленчымі памылкамі

3

Твор прачытаны, эмацыянальна ўспрыняты, але ўзнаўленне зместу неўсвядомленае, фрагментарнае: навучэнец не бачыць сувязі паміж эпізодам і характарам героя, не разумее агульнага пафасу твора. Адсутнічае мінімальны ўзровень начытанасці. Мова бедная, невыразная, з вялікай колькасцю маўленчых памылак

4

Літаратурны твор эмацыянальна перажываецца, эмацыянальная ацэнка - на ўзроўні "падабаецца - не падабаецца", па-за маральнымі крытэрыямі. Слабая арыентацыя ў агульнай танальнасці і настраёвасці тэксту. Вучэбны матэрыял узнаўляецца неўсвядомлена. Мова аднастайная, са значнай колькасцю памылак

5

Твор эмацыянальна перажываецца і асэнсоўваецца са спробай (хай і няўдалай) ацаніць харакгары і сітуацыі па маральных крытэрыях. Цікавасць да маральных аспектаў учынкаў і паводзін герояў. Спроба спасцігнуць вобразны лад твора, аўтарскія адносіны да герояў і падзей пры адсутнасці аналітычных уменняў. Змест твора пераказваецца ўсвядомлена. Мова невыразная, з памылкамі. Недастатковы ўзровень начытанасці

6

Дастаткова поўнае разуменне і асэнсаванне літаратурнага твора на фоне эмацыянальнага перажывання сітуацыі, спроба абгрунтаванай ацэнкі падзей і характараў па маральных крытэрыях. Сустракаюцца нешматлікія маўленчыя памылкі

7

Свабоднае валоданне тэкстам, эмацыянальна-маральныя ацэнкі характараў і сітуацый з улікам кампазіцыйнай будовы твора (роля пейзажа, партрэта, моўнай характарыстыкі і інш.). Дапускаюцца нешматлікія маўленчыя памылкі. Дастаковы ўзровень начытанасці

8

Разуменне праблематыкі літаратурнага твора. Свабоднае валоданне тэкстам, выкарыстанне цытат з яго для падмацавання сваіх меркаванняў. Самастойнасць ацэнкі стандартных сітуацый па маральных крытэрыях з улікам кампазіцыйнай будовы твора (асэнсаванне ідэйна-кампазіцыйнай ролі эпізода). Дапускаюцца паасобныя маўленчыя памылкі. Устойлівы інтарэс да чытання мастацкай літаратуры

9

Уменне аналізаваць характар літаратурнага героя ў святле пастаўленай аўтарам праблемы з улікам жанравай і стылёвай спецыфікі мастацкага твора. Самастойнасць у ацэнцы нестандартных сітуацый, характараў, абгрунтаванасць меркаванняў. Дапускаюцца паасобныя маўленчыя па-мылкі, якія навучэнец спрабуе выпраўляць сам

10

Уменне аналізаваць літаратурны твор, выяўляць праблематыку. Уменне бачыць сувязь паміж характарамі ў вобразнай сістэме твора, паміж сістэмай вобразаў і кампазіцыйнай пабудовай твора з мэтай высвятлення аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы. Развіты эстэтычны густ. Дапускаюцца адзінкавыя маўленчыя памылкі, якія навучэнец сам выпраўляе

Сфарміравана патрэба ў чытанні мастацкай літаратуры. Узровень начытанасці вышэй акрэсленага праграмай