Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
правапіс вялікай і малой літары.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
121 Кб
Скачать
☆

§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў

  1. З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці", Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Літоўская метрыка; але: распараджэнне (пратакол даручэнняў) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская, Янтарны пакой, Алмазны фонд, Біблія, Стары Запавет, Каран, Талмуд.

2. З малой літары пішуцца агульныя назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, ракако, готыка, ампір, мадэрн.

Каментарыі. Агульныя правілы напісання вялікай і малой літар у гэтай групе найменняў у асноўным не змяняюцца. Аднак могуць быць некаторыя ўдакладненні ў напісанні асобных найменняў, асабліва тых, якія тычацца новых рэалій Рэспублікі Беларусь. У такіх выпадках неабходна арыентавацца на адпаведныя нарматыўныя дакументы і спецыяльныя слоўнікі.

З вялікай літары трэба пісаць назвы культавых кніг: Евангелле, Псалтыр, а таксама назвы помнікаў пісьменнасці, напрыклад: Слуцкае Евангелле, Аршанскае Евангелле. У пераносным сэнсе такія словы, як біблія (галоўная кніга для каго-н.), евангелле (правілы паводзін, кніга з такімі правіламі), талмуд (вялікі рукапіс, кніга), псалтыр (зборнік псалмоў), пішуцца з малой літары.

§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў

  1. З вялікай літары пішуцца:

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова

ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Варфаламееўская ноч, Адраджэнне, Рэфармацыя, Крыжовыя паходы, Лядовае пабоішча, Крычаўскае паўстанне, Супраціўленне, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна;

аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Конституции Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень бепарускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

2. З малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: імперыялістычная вайна, лютаўская рэвалюцыя, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, кайназойская эра, неаліт, эпоха феадалізму, капіталістычная фармация, перыяд аднаўлення, залаты век, высакосны год, дзень адчыненых дзвярэй, санітарны дзень, месячнік дарожнай бяспекі.

Каментарыі. 1. Правіла замацоўвае паслядоўнае напісанне вялікай літары ў першым слове такіх састаўных назваў, як Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна. У сучаснай пісьмовай практыцы правапіс вялікай і малой літар у гэтых назвах не вызначаецца паслядоўнасцю.

  1. У адпаведнасці з традыцыяй у некаторых састаўных назвах гэтай групы з вялікай літары пішацца не толькі першае, але і другое слова: Дзень Перамогі, Вялікая Айчынная вайна.

  2. У назвах святаў, якія пачынаюцца з лічбы, назва месяца пішацца з вялікай літары: 1 Мая, 8 Сакавіка.

  1. У назвах з'ездаў, канферэнцый, фестываляў і інш., якія пачынаюцца парадкавымі лічэбнікамі, словы Міжнародны, Сусветны і падобныя пішуцца з вялікай літары незалежна ад таго, лічбай ці словам абазначаецца парадкавы нумар: І (Першы) Усебеларускі з'езд вучоных, XIV (Чатырнаццаты) Міжнародны з'езд славістаў, VI (Шосты) Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. З вялікай літары таксама пішуцца два першыя словы ў назвах франтоў: I (Першы) Беларускі фронт, II (Другі) Украінскі фронт.

  2. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай устанаўліваюцца адзіныя правілы напісання вялікай і малой літар для назваў традыцыйных і рэлігійных святаў, а таксама назваў некаторых дзён і перыядаў, звязаных з царкоўным календаром, назваў пастоў і асобных дзён, што адносяцца да іх: Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Христова, Вялікая субота, Вялікі пост, Пятроўскі пост, Чысты чацвер, Чырвоная субота, Таццянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Масленіца, Яблычны Спас, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

  3. З вялікай літары пішуцца першыя словы ў назвах палітычных, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае ці міжнароднае значэнне: Дзень пісьменства, Сусветны эканамічны форум, Марш міру, Гульні добрай волі, Белая алімпіяда. Аднак назвы мерапрыемстваў, якія праводзяцца рэгулярна, пішуцца з малой літары: суботнік, дзень адчыненых дзвярэй.

  4. У назвах гістарычных падзей з першым словам, якое з'яўляецца прыметнікам, утвораным ад геаграфічнай назвы (геаграфічных назваў), і пішацца праз дэфіс, з вялікай літары пішуцца абедзве часткі гэтага прыметніка: Брэст-Літоўскі мірны дагавор, Вісла-Одэрская аперацыя.