- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
1. Схема вывучэння матэрыялу
2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
6.4 Парадыйная проза
Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
7.2. Творчасць С. Полацкага
Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
8.3. «Камедыя» К. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
8.5. Батлейка і народная драма
Самастойная работа да модуля 3
Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць
Сімяона Полацкага
Занятак № 7. «Камедыя» К. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу
ў чытацкі дзённік
Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Выкарыстаная літаратура
Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
1. Схема вывучэння матэрыялу
№ |
Тэма заняткаў |
Від заняткаў |
Колькасць гадзін |
1. |
Тэма 1.Уводзіны. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст. |
Лекцыя № 1 |
2 |
2. |
Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры. |
Лекцыя № 2 |
2 |
3. |
Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры. |
Лекцыя № 3 |
2 |
4. |
«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» як выдатны помнік старабеларускага пісьменства. |
Семінарскі занятак № 1 |
2 |
5. |
«Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры. |
Семінарскі занятак № 2 |
2 |
Усяго: 8 (6 л., 4 с.з.). |
|||
2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
Асноўныя пытанні:
1.1. Узнікненне літаратуры.
1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры.
Асноўныя паняцці:
Арыгінальная літаратура, стыль манументальнага гістарызму, паўустаў, перакладная літаратура, рэгіянальны варыянт («ізвод»), скорапіс, скрыпторый, устаў, эпічны стыль.
1.1. Узнікненне літаратуры
Узнікненне ўсходнеславянскага пісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе першых дзяржаўных фарміраванняў, аб’яднаных на аснове суперэтнічнай, моўнай, рэлігійнай супольнасці, сацыяльна-палітычнага ладу жыцця ў агульную культурна-гістарычную зону (прастору) старажытнарускай дзяржавы (Кіеўская Русь). Развіццё эканамічнай і сацыяльнай базы, пераўтварэнне старажытных паселішчаў ў гарады, актывізацыя гандлю патрабавалі больш дакладнай сістэмы кіравання, неабходнай умовай якога было і пісьменства.
Вывучэнне і аналіз розных гістарычных даных сведчыць пра тое, што на ўсходнеславянскіх землях пісьмо (нават у побыце) існавала яшчэ да прыняцця і шырокага распаўсюджання хрысціянства («Прамова Іаана Полацкага», надпіс на амфары з Гнёзнаўскага крывіцкага могільніка «гороухща» (гарох, гарчыца, гаручае), датуемы сярэдзінай X ст., шматлікія помнікі эпіграфікі больш позняга перыяду – XII–XIII стст).
Адзіным відам славеснага мастацтва ў тыя часы быў фальклор: багаты па змесце, жанрава разгалінаваны, з распрацаванай сістэмай вобразна-выяўленчых сродкаў. Сінкрэтычная сістэма вуснай народнай творчасці выконвала не толькі рэлігійна-рытуальную ці абрадавую (зварот да язычніцкіх багоў і прыродных стыхій, заклінанні і замовы, каляндарна-абрадавыя песні), інфармацыйную (захоўванне і перадача інфармацыі ў гістарычных легендах і паданнях), выхаваўчую (паданні героіка-міфалагічнага характару), але і эстэтычную функцыю.
Вызначальную ролю ў зараджэнні ўсходнеславянскай літаратуры адыграла прыняцце хрысціянства, якое прынесла на Русь новы светапогляд, іншую мараль і эстэтыку, новыя віды мастацтва (культавае дойлідства, царкоўна-рэлігійны жывапіс), садзейнічала пашырэнню і паглыбленню палітычных і культурных узаемасувязей з іншымі краінамі Еўропы, спрыяла ідэалагічнаму ўмацаванню палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель.
З прыняццем хрысціянства, калі моцна ўзрасла патрэба ў кнізе, з’явілася літаратурная мова, якую называюць стараславянскай або царкоўнаславянскай. Стваральнікамі славянскай азбукі ў 863 г. сталі выдатныя балгарскія асветнікі Кірыл і Мяфодзій. Даволі блізкая сваёю агульнаславянскаю асноваю да старажытнарускай, яна досыць лёгка і хутка засвойвалася на Русі і паступова насычалася мясцовымі моўнымі асаблівасцямі. На стараславянскай мове рускай рэдакцыі была створана амаль уся старажытнаруская царкоўна-рэлігійная літаратура. Некалькі іншы тып літаратурнай мовы ўжываўся ў свецкім і дзелавым пісьменстве. Мова гэтых помнікаў была фактычна літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гутарковай мовы ўсходніх славян таго часу.
Першымі літаратурнымі творамі, якія з’явіліся на ўсходнеславянскіх землях, былі перакладныя помнікі царкоўна-рэлігійнага пісьменства. Яны пранікалі на Русь з Візантыі праз пасрэдніцтва Балгарыі, дзе перакладаліся з грэчаскай мовы на стараславянскую.
Паступова з пашырэннем дыяпазону мастацкай дзейнасці фарміравалася і пэўнае стаўленне да тэкстаў розных літаратурных тыпаў – некаторыя перапісваліся літара ў літару (кананічныя біблейскія тэксты), асобныя тэксты падвяргаліся істотнай перапрацоўцы (творы айцоў царквы, чытальныя, «паўсвецкія»). У ходзе перапрацоўкі ўзнікалі ўсходнеславянскія рэгіянальныя варыянты старабалгарскіх, а пасля і старажытнагрэчаскіх тэкстаў. Рэгіянальны варыянт («ізвод») – уяўляе з сябе такую групу спісаў аднаго твора, у якой маюцца мясцовыя асаблівасці, аб’яднаныя агульнымі прынцыпамі перапісвання тэксту ў дадзенай культурна-гістарычнай зоне.
На аснове рэгіянальных варыянтаў складаліся розныя рэдакцыі аднаго твора з арыгінальнымі ўстаўкамі, больш шырокім выкарыстаннем старажытнарускай мовы, прадстаўленай якім-небудзь з тагачасных усходнеславянскіх дыялектаў. Менавіта з пераробак і арыгінальных уставак, на думку вядомага даследчыка старажытнай літаратуры, акадэміка РАН Д.С. Ліхачова і пачынаецца генезіс усходнеславянскіх літаратур, а працэс стварэння рэдакцый вядомых балгара-візантыйскіх твораў быў названы «літаратурнай трансплантацыяй»1. Працэс літаратурнай трансплантацыі спрыяў развіццю арыгінальнай літаратуры, паскараў фарміраванне яе вобразнай і стылёва-жанравай сістэмы. За адносна кароткі час яна дасягнула вялікай ідэйна-мастацкай вышыні і жанравай разнастайнасці, стала ўпоравень з развітымі літаратурамі Сярэдневечнай Еўропы.
Асновай для стварэння арыгінальных мастацкіх твораў сталі мясцовыя гістарычныя і легендарныя матэрыялы, аўтарамі былі старажытнарускія пісьменнікі, героямі – асобы, якія праславіліся ў падзеях мясцовага жыцця.
Перакладная літаратура прынесла на Русь і само балгара-візантыйскае мастацтва рукапіснай кнігі, якое да X–XI стст. дасягнула высокага ўзроўню. Кнігі пісаліся буйным разборлівым почыркам (уставам) на адмыслова вырабленай цялячай скуры – пергаменце, упрыгожваліся каляровымі мініяцюрамі, залатымі і срэбранымі абкладамі з каштоўнымі камянямі. Сучасныя даследчыкі мяркуюць, што «пры разліноўцы, арганізацыі прасторы аркуша кнігапісец прытрымліваўся тых самых прынцыпаў, што і іканапісец. Падабенства з іконай ўзнікае яшчэ і ад падыходу да выявы на іконе, якая ўспрымалася як святая, гэтаксама ўспрымалася выява тэксту богаслужбовай кнігі»2. Пры буйных саборах і манастырах адкрываліся майстэрні па вырабе кніг – скрыпторыі; каля манастырскіх скрыпторыяў гуртавалася асноўная частка адукаваных людзей, праз рукі якіх праходзіла пераважная большасць кніг. Таму, хоць ужо ў XI ст. пры двары Яраслава Мудрага cтвараецца першая бібліятэка, асноўнай ячэйкай літаратурнага жыцця сярэднявечнай Русі быў манастыр. Лідарства ў развіцці пісьменства належала Кіеву, які ў тыя часы быў не толькі палітычным, але і культурным цэнтрам ўсходніх славян. Пазней з ростам грамадска-палітычнай самастойнасці асобных зямель, з развіццём іх культуры, стварэнне пісьменства актыўна пачалося ў Полацку, Тураве, Смаленску, Ноўгарадзе, Пскове і інш.
