- •ГІсторыя беларускай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3
- •Модуль 1 Літаратурны працэс эпохі Сярэднявечча
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 1 Тэма 1. Агульная характарыстыка літаратуры перыяду XI–XIII стст.
- •1.1. Узнікненне літаратуры.
- •1.1. Узнікненне літаратуры
- •1.2. Гісторыка-культурная, мастацка-стылявая спецыфіка ўсходнеславянскай літаратуры
- •Тэма 2. Найвыдатнейшыя помнікі перакладной і арыгінальнай літаратуры
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры.
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.1. Жанрава-тэматычная разнастайнасць перакладной літаратуры
- •2.2. Выдатныя помнікі рэлігійнай літаратуры XI–XIII стст.
- •2.2.1. Арыгінальная жыційная літаратура
- •2.2.2. Арыгінальнае красамоўства
- •2.3. Выдатныя помнікі арыгінальнай свецкай літаратуры
- •2.3.1. «Аповесць мінулых гадоў»
- •2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
- •Тэма 3. Станаўленне старабеларускай літаратуры
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання.
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага.
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання.
- •3.1. На шляху ад агульнарускай літаратуры да літаратуры нацыянальнай
- •3.2. Агульная характарыстыка беларуска-літоўскага летапісання
- •3.3. Найбольш значныя летапісныя помнікі перыяду Вялікага Княства Літоўскага
- •3.4. «Хроніка Быхаўца» як этапная з’ява ў гісторыі беларускага летапісання
- •Самастойная работа да модуля № 1
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў
- •1. Тэксты для чытання і аналізу: «Жыціе Еўфрасіні Полацкай», у. Арлоў «Еўфрасіння Полацкая» або в. Іпатава «Прадслава».
- •2. Падрыхтуйце мультымедыйную прэзентацыю на тэму «Жыццё і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай».
- •3. Прааналізуйце «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 2. «Слова пра паход Ігара» – выдатны помнік усходнеславянскай арыгінальнай літаратуры
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 2 Тэма 4. Уплыў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на развіццё літаратуры ў XVI ст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры.
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •4.1. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу xvі – першай паловы xvіі стст.
- •4.2. Асоба ф. Скарыны ў гісторыі беларускай літаратуры
- •4.3. Ідэі Рэфармацыі ў творчасці с. Буднага і в. Цяпінскага
- •Тэма 5. Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы
- •5.2. Творчая спадчына Міколы Гусоўскага
- •5.3. Ян Вісліцкі і яго паэма «Пруская вайна»
- •Самастойная работа да модуля 2
- •Модуль 3 Літаратура пераходнага перыяду (другая палова XVI–XVIII стст.)
- •1. Схема вывучэння матэрыялу
- •2. Асновы навукова-тэарэтычных ведаў да модуля 3 Тэма 6. Спецыфіка літаратурнага працэсу пераходнага перыяду. Празаічная спадчына канца XVI – сярэдзіны XVIII стст.
- •6.1. Уплыў барока і Асветніцтва на развіццё літаратуры пераходнага перыяду
- •6.2. Палемічная публіцыстыка канца XVI – пачатку XVII стст.
- •6.3. Гісторыка-мемуарная літаратура
- •6.4 Парадыйная проза
- •Тэма 7. З’яўленне і развіццё кніжнай паэзіі
- •7.1. Фарміраванне паэтычнай традыцыі: ідэйна-тэматычная, жанравая і мастацкая спецыфіка паэзіі пераходнага перыяду
- •7.2. Творчасць с. Полацкага
- •Тэма 8. Станаўленне і развіццё драматургіі
- •8.1. Пачатак беларускай драматургіі і станаўленне школьнага тэатру
- •8.2. Інтэрмедыя ў гісторыі школьнай даматургіі
- •8.3. «Камедыя» к. Марашэўскага як вышэйшае дасягненне школьнай драматургіі
- •8.4. Развіццё прыдворнай драматургіі і творчасць Францішкі Уршулі Радзівіл
- •8.5. Батлейка і народная драма
- •Самастойная работа да модуля 3
- •Матэрыялы да семінарскіх заняткаў Занятак № 5. Ад летапісу да гісторыка-мемуарнай літаратуры
- •Занятак № 6. Сілабічнае вершаскладанне і творчасць Сімяона Полацкага
- •1. Складзіце ў сшытку храналагічную табліцу «Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага».
- •2. Параўнайце антычную і сілабічную сістэму вершаскладання.
- •3. Пазнаёмцеся з вершамі Сімяона Полацкага (4–5 на выбар) і прааналізуйце адзін верш па наступнай схеме:
- •Занятак № 7. «Камедыя» к. Марашэўскага як выдатны твор школьнай драматургіі
- •1. Падрыхтуйце кароткія інфарматыўныя адказы па тэмах:
- •2. Прачытайце і прааналізуйце п’есу к. Марашэўскага «Камедыя» па наступных пытаннях:
- •Занятак № 8. Літаратурная спадчына ў экспазіцыях «Музея кнігадрукавання» і «Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага»
- •Прыкладныя тэставыя заданні да модуля 3
- •Спіс літаратуры для абавязковага чытання і запісу ў чытацкі дзённік
- •Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
- •Выкарыстаная літаратура
2.3.2. «Слова пра паход Ігара»
Інтэнсіўнасць і даволі высокі ўзровень развіцця літаратуры ўсходніх славян абумовілі з’яўленне літаратурных твораў нетрадыцыйных жанраў, надзвычай арыгінальных і самабытных. Такім найвышэйшым дасягненнем старажытнарускай літаратуры, шэдэўрам сусветнай паэзіі стала «Слова пра паход Ігара». Вобразна-выяўленчыя і моўныя асаблівасці паэмы, яе непаўторнасць надаюць гэтаму помніку пэўную загадкавасць. Апошняя ўзмацняецца яшчэ тым, што не захаваўся адзіны вядомы яго рукапіс, паводле якога адбылася першая публікацыя твора.
«Слова» было адкрыта ў 80-х – пач. 90-х гг. XVIII ст. збіральнікам старажытнарускіх рукапісаў А.І. Мусіным-Пушкіным. У зборніку, які ён набыў у настаяцеля Спаса-Яраслаўскага манастыра архімандрыта Іоіля, разам са «Словам» (№ 23) былі размешчаны іншыя творы. Зборнік, згодна апісання, быў напісаны ў XIV ст. ў раёне Пскова або Ноўгарада. У 1800 г. тэкст «Слова» быў надрукаваны з перакладам на рускую мову, з уступным артыкулам і заўвагамі (разам з А. Мусіным-Пушкіным працавалі вучоны Маліноўскі, Н. Бантыш-Каменскі, у якасці кансультанта – М. Карамзін). Выданне слова стала вялізнай падзеяй (нават у 1797 г. ў гамбургскім часопісе «Spectateur du Nord» быў размешчаны артыкул пра твор). Хутчэй за ўсё ў 1795–1796 гг. для Кацярыны II была зроблена пісарская копія, якая пазней згубілася ў архіве, і толькі ў 1864 г. даследчык П. Пекарскі знайшоў яе. У 1812 г. рукапісны збор А. Мусіна-Пушкіна згарэў. Паміж першым выданнем слова і кацярынінскай копіяй ёсць розначытанні. Гэтыя розначытанні садзейнічалі пацвярджэнню сумненняў наконт стварэння слова ў XII ст. Скептыкі А. Мазон і А. Зімін называлі «Слова пра паход Ігара» выдатным фальсіфікатам XVIII ст. і падробкай Н. Бантыш-Каменскага, падобнай да вядомай «Задоншчыны» (XIV ст.). Аднак ў 1813 г К. Калайдовічам была знойдзена прыпіска на Пскоўскім апостале 1307 г., у якім адчуваўся ўплыў слова. Далей было знойдзена (да XIX ст.) некалькі фактаў, якія сведчылі пра сапраўднасць твора. Шмат даследаванняў наконт арыгінальнасці твора правялі вядомыя даследчыкі старажытнарускай славеснасці В.П. Андрыанава-Ператц, М.К. Гудзій, Дз.С. Ліхачоў.
Навуковае вывучэнне «Слова» пачалося з першых дзесяцігоддзяў XIX ст. Сярод першых беларускіх даследчыкаў неабходна назваць З. Даленгу-Хадакоўскага, А. Міцкевіча, М. Багдановіча. У. Сыракомля адзін з тых, хто ўпэўнена выказаў меркаванне аб беларускім паходжанні «Слова». Ён лічыў, што яно было створана на царкоўна-старабеларускай мове, а песня «Пра бітву на Нямізе», напісаная Баянам у XI ст., была праз сто гадоў уключана ў твор. Гэтую ж думку падзяляў і вядомы гісторык Г. Штыхаў. Вобразна пераасэнсаваў гісторыю стварэння «Слова» сучасны даследчык гісторыі, літаратар У. Арлоў у сваім творы «Каля Дзікага поля».
У сучасным літаратуразнаўстве існуе некалькі версій адносна даты стварэння «Слова». Гэтай праблемай займаліся Б.А. Рыбакоў, Н.С. Дзёмінава, Дз.С. Ліхачоў. Аднак большасць даследчыкаў лічыць, што «Слова» было напісана паміж 1185–1187 гг., паколькі гэтыя даты вынікаюць з самога тэксту твора. Хаця, нягледзячы на шматлікія мекаванні, пытанне застаецца адкрытым.
Некаторыя даследчыкі лічаць «Слова» двухсастаўным творам, у які ўключаны часткі напісаныя ў Чарнігаве і закончаныя ў Кіеве (1185–1187 гг.).
Не менш складанай прадстаўляецца праблема аўтарства. Сярод версій можна было б вызначыць наступныя:
1) княжацкая – аўтарам мог быць сам князь Ігар Святаславіч; яго дзевятнаццацігадовы пляменнік князь Рыльскі; галіцкі князь Уладзімір Яраслававіч; полацкая княжна Марыя Васількаўна;
2) дружынная – баярын і ваявода Пётр Барыславіч або іншыя ваяводы;
3) народныя песняры – спявак Хадына, унук Баяна пясняр Мітуса;
4) сярод верагодных аўтараў называецца і Кірыла Тураўскі.
Упэўнена можна сказаць тое, што аўтар займаў незалежную пазіцыю, валодаў шырокім гістарычным кругаглядам, быў сапраўдным патрыётам, далёкім ад мясцовых інтарэсаў вярхоў, знаўцам помнікаў старажытнай арыгінальнай кніжнасці, сапраўдым народным паэтам, які выдатна валодае мовай вуснага эпасу.
«Слова пра паход Ігара» прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднак аўтар адлюстраваў свой час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапсец, а як сапраўдны паэт. Яго твор не храналагічны, паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, эмацыйна афарбаваных, ліра-эпічных малюнкаў. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай перад будучыняй.
У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў, якое скончылася паражэннем, і магло мець складаныя вынікі для рускай дзяржавы. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апяваючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсё рыцарскі гонар і слава, аўтар «Слова» адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ён выступіў у паход не параіўшыся з іншымі, і без вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікнёнае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лёс усёй Рускай зямлі. У творы глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. У закліку да яднання, да спынення ўсобіц – асноўная ідэя «Слова пра паход Ігара».
Твор вылучаецца незвычайным багаццем і свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай ёмістасцю зместу. Уся Русь фактычна становіцца галоўным героем паэмы. У «Слове» гарманічна злучаны ў адзінае цэлае мінулае і сучаснае, прырода і людзі, рэальна-гістарычнае і мастацкае, кніжна-літаратурнае і вусна-паэтычнае, хрысціянскае і язычніцкае.
Як пераходная з’ява ад фальклору да літаратуры гэтая паэма вылучаецца і непаўторнасцю сваёй формы. Сам аўтар называе свой твор то словам, то аповесцю, то песняю. І сапраўды, можна адзначыць элементы публіцыстычнай аратарскай прамовы, гістарычнай аповесці, гераічнай песні. У «Слове пра паход Ігара» арганічна спалучаны лірыка і эпас, пахвала і плач, вусна-паэтычныя і кніжныя вытокі.
Таму пытанне наконт жанравай прыналежнасці «Слова» застаецца спрэчным да сённяшняга часу. Адны даследчыкі (Гудзій, Яромін) адносяць твор да помнікаў палітычнага красамоўства, іншыя (Робінсан, Ліхачоў) – да песні аб подзвігах. У першую чаргу неабходна разглядаць твор як варыянт дружыннага гераічнага эпасу – дзе адлюстравана гераічнае жыццё князя і дружыны. Але гэта эпас дружыны, за якою бачыцца краіна і ўсё яе грамадства, прырода, побыт. У шэрагу гераічных паэмаў сярэднявечча гэты твор – адзін з самых своеасаблівых помнікаў. Яго мастацкі феномен перш за ўсё абумоўлены арганічнай сімбіёзнай спрасаванасцю язычніцкага і хрысціянскага светаразуменняў, светаадчуванняў, светабачанняў.
Паэтычныя вобразы «Слова» вылучаюцца багаццем асацыяцый, самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццём прыроды, працоўнай дзейнасцю чалавека, воінскім побытам. Бітва, напрыклад параўноўваецца з сяўбой, жнівом, малацьбой і пірам, некалькімі штрыхамі аўтар стварае малюнкі вялікай мастацкай сілы: «На Немизh снопы стелют головами, молотят цепи харалужными, на тоцh жывот кладут, вhют душу от тhла»; «ту кроваваго вина не доста; ту пир докончаша храбрии русичи; сваты попоиша, а сами полегоша за землю Рускую».
Уся мастацкая, вобразна выяўленчая сістэма гэтага твора цесна звязана з народнымі традыцыямі. Пра яе фальклорныя, вуснапаэтычныя вытокі пераканаўча сведчыць насычанасць паэмы язычніцкай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі, якія мелі для аўтара вялікую эстэтычную каштоўнасць.
Адметная асаблівасць аўтарскага светабачання – анімістычнае ўспрыняцце прыроды. Яна ў творы персаніфікавана, адухоўлена, як бы жыве з людзьмі агульным жыццём, суперажывае і саўдзельнічае ў іх справах, дапамагае і перасцерагае або перашкаджае героям: «Сонце ему тьмою путь заступаше, нощь стонущи ему грозою птичь убуди, свист зверин въста, збися Див, връху древа» і інш.
У духу народных галашэнняў-заклінанняў пададзены ў творы плач Яраслаўны, жонкі князя Ігара, што адносіцца да найбольш паэтычных старонак усяго твора. З яго радкоў паўстае надзвычай прывабны, поўны мяккага лірызму і сардэчнай цеплыні вобраз чулай, любячай жонкі, духоўна прыгожай жанчыны-славянкі: «на Дунаи Ярославнын глас ся слышит, зегзицею незнаема незнаема рано кычеть: «Полечю, – рече, – зегзицею по Дунаеви, омочю бебрян рукав в Каялh рhцh, утру князю кровавыя его раны на жестоцhм его тhлh». Асацыіраваны з вобразам Яраслаўны вобраз рускай зямлі ў паэме набывае сваё трагічнае выяўленне: Радзіма – Зямля – Жанчына. Пафас услаўлення Рускай зямлі, яе любоўнай, патрыятычнай напоўненасці, саступаючы – у сувязі з паражэннем – балявому стану, як бы ставіць і аўтара, і яго герояў у катарсісны стан ачышчэння, калі боль ачышчае і ўрачуе, – ад міжусобіцаў.
«Слова пра паход Ігара» – мініэнцыклапедыя сярэднявечнай Русі, выдатны помнік грамадска-палітычнай думкі і культуры XII ст., самабытнага мастацкага слова, жывой сакавітай народнай мовы таго часу. Здзіўляе яго незвычайная змястоўнасць і важкасць, багацце закладзенай у ім разнастайнай культурна-гістарычнай інфармацыі. Не выпадкова гэтаму невялікаму твору даўняга пісьменства прысвечана спецыяльная энцыклапедыя. У 1910 г. М. Багдановіч пераклаў на беларускую мову фрагмент «Слова» пад назвай «Песня пра князя Ізяслава». Поўныя пераклады твора на сучасную беларускую мову належаць Янку Купалу (празаічны 1919 г., вершаваны ў 1921 г.), М. Гарэцкаму (1922), Р. Барадуліну (1984), І. Чыгрынаву (1990). Вольны паэтычны пераклад «Слова» ў канцы 1960-х гг. зрабіў Я. Крупенька.
