Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Готовое (Аграрныя адносины ў Беларусі 19пач20ст...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
232 Кб
Скачать
☆

15.Барацьба за сял-я масы на Беларусі ў лютым-кастрычніку 1917гг.

Рэвалюцыйныя перамены ў бел. вёсцы пачаліся пазней, чым у гарадах, мястэчках і на фронце. Сюды марудней пранікалі звесткі пра падзеі ў краіне, - ўрывачныя і недакладныя. Аднак паступова пад уздзеяннем новых органаў улады, саветаў рабочых і салд-х дэпутатаў, дэмакр-х партый бел-я вёска абуджалася да грамадскай актыўнасці.

Сярод шматлікіх паліт-х сіл краю адным з першых ў пач. сакавіка звярнуў увагу на неабходнасць прапагандысцкай і арганізацыйнай работы сярод сялян Бел-кі камітэт у Мінску (Мінскі аддзел Бел-га таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны). пазначылася супрацоўніцтва ў гэтым напрамку бел-х адраджэнцаў з рэвал.-дэмакр-й часткай служачых мясцовых устаноў УЗС, губернскага зем­ства і настаўнікаў у межах створанага ў Мінску Камітэта прапаганды на вёсцы асноў новага дзяржаўнага. ладу (старшыня У.Марзон). Б-кі камітэт і Камітэт прапаганды пачалі сумесную падрыхтоўку прызначанага на 4 красавіка краёвага сял-га з'езда.

Аднак - утвораны Мінскі губернскі сялянскі камітэт (спачатку лічыў сябе падраздзяленнем Усерасійскага сял-га саюза), які пад кір-м бальшавіка М. Фрунзе заняў канфрантацыйную пазіцыю ў адносінах да бел-га руху. Губернскі камітэт абвясціў аб скліканні 20 красавіка 1917 г. з'езда сялян Мінскай губерні, чым ускладніў падрыхтоўку агульнакраёвага з'езда.

Задуманы як дэмакратычны форум сялян усёй Б-сі, краёвы ся­л-кі з'езд пад старш-м А.Смоліча сабраў 4 сакавіка толькі 52 дэлегатаў. 3-за слабай прадстаўнічасці і процідзеяння Мінскага губернскага ся­л-га камітэта гэты форум не змог істотна паўнлываць на далейшыя падзеі ў бел-й вёсцы.

Практычна манапольным уплывам на бел-е сял-ва завалодалі ў нершыя месяцы рэвалюцыі агульнарасійскія сацыял-я партыі, - эсэры. Яны абапіраліся на створаны за гады вайны разгалінаваны апарат розных устаноў па абслугоўванні Зах. фронту, а таксама новыя ўрадавыя і грамадскія арганізацыі, што густой сеткай пак-рылі раён дыслакацыі фронту і яго тыл пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

Асн. Паліт.напрамак працы рас-х сацыялістаў сярод бел-х сялян быў нададзены I з'ездам ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Зах. фронту. Яго рэзалюцыя па аграрным пытанні патрабавала выключыць зямлю з гандлёвага абароту і перадаць яе ў карыстанне сялянам на аснове працоўнай нормы, а таксама прыпыніць дзеянне закона ад 14 чэр­веня 1910 г. аб выхадзе з абшчыны. Для абароны класавых інтарэсаў сялян з'езд заклікаў ўтвараць сял-я саветы, якія павінны былі ўступіць у арганізацыйную сувязь з саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Вайсковым камітэтам прадпісвалася накіраваць у вёску ў якасці агіт'атараў мабілізаваных у войска сел-х інтэлігентаў.

Важную ролю па ўцягненню сял-ва ў вір рэвал-х падзей адыграла падрыхтоўка і правядзенне губернскіх сял-х з'ездаў, - красавіку-чэрвені 1917 г. Найбольшы рэзананс атрымаў I з'езд сял-х дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, - у Мінску 20-23 красавіка пад старш. М.Фрунзе. У цэнтры ўвагі 800 дэ-легатаў - пытанне аб зямлі. Прынятая рэзалюцыя ў цэлым паўтарала эсэраўскія палажэнні аб скасаванні прыватнай уласнасці назямлю, абвяшчэнні яе ўсенародным набыткам і аб перадачы ў карыстанне сялянам у памерах працоўнай нормы. Як і франтавы, з'езд сялян Мінскай і Віленскай губерняў прызнаў недапушчальным да Устаноўчага сходу гвалтоўныя захопы зямлі і угоддзяў, разбурэнне маёнткаў і інш. самачынныя дзеянні.

Вострую дыскусію выклікала на з'ездзе праблема дзярж.і нац.-культурнага самавызначэння беларусаў. Пад уплывам старшыні з'езда і яго аднадумцаў дэлегаты прагаласавалі за рэзалюцыю, якая асуджала ідэю паліт-й аўтаноміі Б-сі. пажаданне аб'яднаць бел-я губерні ў адмін.-гаспадарчую адзінку - вобласць, арганізаваную на прынцыпах земскага самакіравання.

З'ездам створаны Выканаўчы камітэт сял- дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, які ўзначаліў М. Фрунзе2.

3 рэзалюцыямі з'езда сялян у Мінску пераклікаліся рашэнні Магілёўскага (3-4 мая) і Віцебскага (10-15 чэрвевя) губернскіх, а таксама павятовых з'ездаў сялянскіх дэпутатаў.

У аналагічным напрамку прайшоў у маі 1917 г. і I Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Бел-е сял-ва прадстаўлялі на ім 77 дэлегатаў, пераважна неанародніцкіх поглядаў. Па ўсіх абмеркаваных пытаннях з'езд прыняў эсэраўскія рэзалюцыі. У сфарміраваны з'ездам Выканаўчы камітэт Усерас-га савета сял-х дэпутатаў на чале з эсэрам М. Аўксенцьевым ад бел-х губерняў увайшлі 9 чалавек, ад Зах. фронту - 18.

Праведзеныя ў першыя месяцы рэвалюцыі пад пераважным уплывам эсэраў шматлікія сял-я з'езды і ўтвораныя імі саветы сял-х дэпута­таў арыентавалі вяскоўцаў на вырашэнне аграрнага пытання ў прававым рэчышчы, шляхам дамаганняў адпаведных рэформаў ад Часовага ўрада і будучага Устаноўчага сходу. У рэчаіснасці, аднак, непісьменная сял-я маса нярэдка ігнаравала апеляцыі сваіх дэлегатаў на з'ездах, у саветах і камітэтах да законнасці, а ўхваленыя імі рэзалюцыі аб перадачы зямлі народу часта трактавала як санкцыю на неадкладныя самачынныя дзеянні. Паводле няпоўныхданых.з 1 сакавіка да 25 ліпеня 1917 г. у Б-сі адбылося 266 аг­рарных правапарушэнняў, (нават 364). -падтрымлівалася бальшавікамі, якія штурхалі грамадства да новых ўзрушэнняў.