- •Лекцыя № 1 Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі ад вытокаў да пачатку XX ст.
- •1. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.
- •2. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.
- •3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хvii – XVIII стст.
- •4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хix ст.
- •Лекцыя № 2 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка пачатку хх стагоддзя
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў пачатку хх стагоддзя.
- •2. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Карскага.
- •3. Навуковая дзейнасць м. Янчука.
- •4. Літаратурная крытыка с. Палуяна.
- •5. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Багдановіча.
- •6. Літаратурна-крытычная і навуковая дзейнасць в. Ластоўскага.
- •7. З. Бядуля – літаратурны і тэатральны крытык.
- •8. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць у. Самойлы.
- •9. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Навіны.
- •Лекцыя № 3 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1920-1930-я гады.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1920-1930-я гады.
- •2. “Маладнякоўская” крытыка.
- •3. “Палымянская” крытыка.
- •4. Крытыка “Узвышша”.
- •5. Вульгарна-сацыялагічная крытыка ў літаратурным працэсе 1920-1930-х і 1940-х – першай паловы 1950-х гг.
- •6. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Гарэцкага.
- •7. Літаратуразнаўчая дзейнасць і. Замоціна.
- •8. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Барычэўскага.
- •9. Літаратуразнаўчая дзейнасць а. Вазнясенскага.
- •10. Літаратуразнаўчая дзейнасць м. Піятуховіча.
- •11. Літаратурна-крытычная дзейнасць а. Бабарэкі.
- •12. Літаратурна-крытычная дзейнасць я. Пушчы.
- •13. Ф. Аляхновіч – крытык і гісторык беларускага тэатра.
- •14. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць і. Дварчаніна.
- •15. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Станкевіча.
- •Лекцыя № 4 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •2. Літаратурна-крытычная дзейнасць к. Крапівы.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •2. Фундаментальныя абагульняючыя даследаванні ў беларускім літаратуразнаўстве другой паловы хх ст.
- •3. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне паэзіі.
- •4. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне прозы.
- •5. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне драматургіі.
- •6. Найбольш значныя даследаванні сінтэтычнага і тэарэтыка-літаратурнага характару ў беларускім літаратуразнаўстве 2-й пал хх ст.
- •7. Беларуская тэксталогія другой паловы хх ст. Найбольш значныя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў галіне практычнай тэксталогіі.
- •8. Пісьменніцкая крытыка ў літаратурным працэсе на Беларусі ў другой палове хх ст.
- •9. Перыядычныя выданні Беларусі другой паловы хх ст. (газеты, часопісы, альманахі і інш.) з літаратурна-крытычным і літаратуразнаўчым складнікам.
- •10. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Дзейнасць м.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі.
- •11. Працы выкладчыкаў гду імя ф. Скарыны ў актыве беларускага літаратуразнаўства другой паловы хх ст.
2. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.
Вялікае значэнне для станаўлення літаратуразнаўчых і кнігазнаўчых ведаў на Беларусі рэнесансавага перыяду мелі дзейнасць і творчасць першадрукара і асветніка Францыска Скарыны (каля 1490—1551). Заснавальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, гуманіст, перакладчык і каментатар Бібліі, якая лічылася ў той час галоўнай крыніцай мудрасці, ведаў і эстэтычнага выхавання, Скарына ўвесь свой талент, велізарную энергію аддаў справе асветы роднага народа, «посполитого люда рускаго языка». Свае шматлікія выданні ён забяспечыў прадмовамі, якія, на думку даследчыкаў, сумяшчаюць у сабе рысы навукова-папулярнага літаратуразнаўчага артыкула, гістарычна-філасофскага каментарыя і пашыранай анатацыі да твора. Яскрава выяўлены асобасны пачатак, рэнесансавая раскаванасць стылю, якая нясе на сабе адбітак унікальнай індывідуальнасці аўтара, дазваляюць лічыць некаторыя з іх своеасаблівымі літаратурна-крытычнымі эсэ.
У прадмовах Скарына паведамляў мноства звестак пра літаратуру і навуку, характарызаваў «седм наук вызволеных» і сярод іх «три науки словесные» (граматыка, логіка і рыторыка), даваў рознабаковую характарыстыку выдаваных кніг, кампетэнтна гаварыў пра гісторыю іх стварэння, аўтараў і перакладчыкаў. У яго прадмовах, якія сведчаць пра самыя шырокія пазнанні ў антычнай і сучаснай яму літаратуры, ёсць спасылкі на «старейшину филозофов» Арыстоцеля, якога Скарына ставіў у адзін шэраг з біблейскім мудрацом Саламонам, на папулярныя ў той час перакладныя свецкія аповесці «Александрыю» і «Трою».
Тлумачэнне назвы кнігі Скарынай часам перарастала ў характарыстыку цэлага жанру. Напрыклад, прытчы, паводле слоў Скарыны, «иными словы всегда иную мудрость и науку знаменують а иначей ся разумеють, нежели молвены бывають, и болши в собе сокритых таин замыкають, нежелн ся словами пишуть». Сутнасць жанру перададзена надзвычай ёміста і дакладна.
3 кнігавыдавецкай дзейнасцю Скарыны звязаны пачатак рэферавання і анатавання кніг. Ад уласна прадмовы («предъсловие», «предословие» або «предъмолва») ён адрозніваў «сказанне», галоўнае месца ў якім займаў папулярны выклад зместу кнігі. Кароткія пасляслоўі (калафоны) мелі найперш характар выдавецкіх паметаў (кім, дзе, калі выдадзена), але ў іх выказваўся і патрыятызм першадрукара, гонар за сваю радзіму, за «славный град Полоцк».
Скарына прапагандаваў кнігу з вялікім майстэрствам і натхненнем. Вельмі цаніў ён, напрыклад, псалмы як чыстую крыніцу сапраўднай паэзіі, што на працягу стагоддзяў натхняла многіх паэтаў. «И что ест, чего в псалмох не найдешь?.. — пытаўся Скарына і адказваў: Там ест справедливость. Там ест чистота душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там мудрость и разум досконалый. Там ест милость и друголюбство без льсти; и вси иншии добрые нравы, яко бы со источника, оттоле походять». Змест біблейскіх кніг Скарына імкнуўся паўней суадносіць з жыццём, па магчымасці актуалізаваць. Так, у «Кнізе прытчаў Саламонавых», на думку Скарыны, ідзе размова «о мудрости, о науце, о добрых обычаех, о заповедех, яко ся имамы справовати и жити на сем свете». «Яко жита на сем свете» — галоўнае пытанне літаратуры ва ўсе часы. Адказу на гэта пытанне шукаў вялікі асветнік у кніжнай мудрасці і ў розных праявах самога жыцця. Біблейская кніга «Юдзіф» пра легендарную жанчыну старажытнасці прыцягнула ўвагу Скарыны магчымасцю выказацца аб патрыятызме і гераізме: «Она же для высвобоження отчизны, взор на собе мужем даючы, не лютовала ест живота своего». Гэты легендарны прыклад натхніў Скарыну на класічны гімн радзіме і патрыятызму: «... тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».
Сучаснік Скарыны выдатны паэт-лацініст Мікола Гусоўскі (каля 1470—1533) свае погляды на літаратуру выказаў у паэтычных творах, найперш у высокамастацкай ліра-эпічнай паэме «Песня пра зубра» (1522). Напісаўшы паэму на лацінскай мове, мове культуры і навукі еўрапейскіх народаў таго часу, ён нібы ўвёў Беларусь у кантэкст духоўнага жыцця Еўропы. 3 іншага боку, ён з'явіўся адным з першых папулярызатараў «рускай» культуры на Захадзе. Адметнай рысай паэмы з'яўляецца пафас яднання і дружбы народаў, пафас непрыняцця разбуральных бессэнсоўных войнаў. Новым для паэзіі ўсходніх славян быў прынцып аўтабіяграфізму, дзякуючы якому паэма данесла да нас неацэнныя, хоць і скупыя звесткі пра асобу і жыццёвы шлях паэта. Наватарская па сваёй мастацкай структуры паэма закранала шмат якія эстэтычныя праблемы: спецыфіка мастацкай творчасці, праўда і ўмоўнасць у мастацтве, адрасат твора, эстэтычная, пазнаваўчая і выхаваўчая функцыі мастацтва і інш. Аб'яднаўшы ў сваёй творчасці найболып перадавыя нацыянальныя і інтэрнацыянальныя літаратурна-культурныя традыцыі, Гусоўскі спецыяльна падкрэсліў важнасць для яго айчыннай традыцыі, вытокі якой хаваюцца ў самабытнай культуры старажытнай Русі: «Свет старажытных вывучаў я па кнігах рускіх, алфавіт якіх адзначаны літарай грэчаскай, што народ наш калісьці ўзяў для ўласнай карысці і з гукамі гаворкі айчыннай злучыў» (літаральны пераклад). Практычна вырашаючы ў сваёй паэме праблему ўзаемадачыненняў літаратуры і фальклору, паэт выступаў за ашчаднае стаўленне да звычаяў і славеснай творчасці свайго народа, задумваўся над магіяй народнага слова.
Філалагічную і літаратуразнаўчую думку Беларусі ў эпоху Рэфармацыі найболып яскрава прадстаўляў выдатны гуманіст і асветнік, прадаўжальнік традыцый Скарыны Сымон Будны (каля 1530—1593). Чалавек адважнага розуму, ён быў буйнейшым у Еўропе знаўцам і каментатарам Бібліі, пачынальнікам яе філалагічнай крытыкі і яе віртуозным перакладчыкам, таленавітым літаратарам, які выдатна ведаў антычную і сучасную яму літаратуру. Грунтоўныя думкі па тэксталогіі выказаны ім, у прыватнасці, у прадмове да перакладу Новага запавету (Лоск, 1574). Шматлікія разыходжанні ў кнігах Свяшчэннага пісання ён тлумачыў нізкім узроўнем перапісчыкаў, свядомымі скажэннямі несумленных людзей («хітрасць ерэтыкоў») і памылкамі перакладчыкаў. Будны лічыў, што для паспяховай працы перакладчыку неабходны як эрудыцыя, так і тонкае філалагічнае чуццё. Ён гаварыў пра сувязь літаратуры з рэчаіснасцю, выказваў думкі аб маральна-выхаваўчым і пазнаваўчым значэнні літаратуры і мастацтва, аб свабодзе творчасці. Разам з тым, будучы рацыяналістам, Будны з недаверам ставіўся да пачуццёвага пачатку і творчай фантазіі, недаацэньваў умоўную прыроду мастацтва. Будны высока цаніў культурна-філасофскую спадчыну антычнага свету, сцвярджаў нацыянальную годнасць славян, у тым ліку беларусаў, адзначаў іх багатыя і разнастайныя духоўныя традыцыі, неабходнасць развіцця беларускай культуры на роднай мове.
Характэрную для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства ўсіх эпох ідэю высакароднага служэння свайму народу бліскуча выказаў у прадмове да перакладу «Евангелля» (каля 1580) гуманіст і асветнік Васіль Цяпінскі (памёр каля 1603). Жанр прадмовы ён узбагаціў новым зместам, зрабіў яе важным культурна-палітычным дакументам сваёй эпохі. Цяпінскі чуйна заўважыў небяспечныя тэндэнцыі ў культуры свайго народа — гібельны адыход ад айчынных традыцый, безагляднае перайманне чужыншчыны. Яго прадмова — страсны патрыятычны зварот да суайчыннікаў, узор прамоўніцкай прозы. «Сваей Руси услугуючи», Цяпінскі заклікаў развіваць айчыннае кнігадрукаванне і асвету. Літара-тура і асвета, паводле Цяпінскага, — гэта сродкі патрыятычнага служэння народу, Бацькаўшчыне. У прадмове праводзілася надзвычай важная і плённая думка пра непадзельную сувязь лёсу кожнага свядомага члена грамадства з лёсам усёй радзімы — «если она до конца згинет, з нею згинуть, або, если через вашь ретунок будет выдвигнена, з вами и з нею выбринуть».
Цікавым гістарычна-літаратурным дакументам той эпохі была прадмова перакладчыка Андрэя Захарэўскага да прыгодніцкага рамана старажытнагрэчаскага класіка Геліядора «Эфіопіка», выдадзенага ў Вільні каля 1589 г. Некаторыя даследчыкі называюць гэтую прадмову, напісаную ў Наваградку 3 кастрычніка 1588 г., «адным з першых у Літве [Літве-Беларусі] арыгінальных літаратурна-крытычных твораў» (Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Внльнюс, 1970). Аўтар прадмовы разважаў пра карыснасць чытання “хронік і гісторый”, абгрунтоўваў права на жыццё літаратуры “по замышлению” (белетрыстыкі), сцвярджаў, што некаторыя байкі Эзопа «раўняюцца Саламонавай мудрасці». У прадмове аналізаваліся кампазіцыя і стыль рамана.
