- •Рэжысура свят
- •Тэма № 6. Галоўныя этапы стварэння сцэнарыя святочнага мерапрыемства
- •Раздзел II “Асновы рэжысуры і майстэрства акцёра” Тэма 1. Этычныя нормы сцэнічнага мастацтва – галоўны падмурак работы творчага калектыву.
- •Тэма 2. Трыадзінства асобы рэжысёра ў арганізацыі творчага працэса па вызначэнні у.І. Неміровіча- Данчанкі.
- •Тэма 1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрадавыя гульні народнага каляндара.
- •Тэма 2. Стварэнне нумара на аснове песні, літаратурнай крыніцы, твора вусна-паэтычнай творчасці.
- •Тэма 6. Задума свята і яе кампаненты
- •Тэма 7. Сцэнарна – рэжысёрская распрацоўка свята.
- •Тэма 8. Работа рэжысёра над музычна-шумавым вырашэннем святочных дзей.
- •Тэма 3. Спецыфічныя рысы шэсцяў Арганізацыя святочнага шэсця.
- •Тэма 4. Рэжысёрскі праэкт свята ( агульная характарыстыка).
- •Тэма 5. Творчая заяўка на правядзеннне свята
- •Тэма 9. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным, пластычным і архітэктурна-дэкаратыўным вырашэнні свята.
- •Тэма 10. Арганізацыя рэпетыцыйнага працэса святочных дзей.
- •Тэма 11. Асаблівасці рэжысуры тэатралізаванага канцэрта
- •Тэма 12. Традыцыі і навацыі ў сучаснай вясельнай абраднасці беларусаў.
- •Тэма 13. Асаблівасці рэжысуры тэматычнага і зводнага канцэртаў.
- •Тэма 14. Работа рэжысёра з рознымі катэгорыямі выканаўцаў у масавы тэатралізаваным прадстаўленні і свяце.
- •Тэма 15. Спецыфіка рэжысуры святочных дзей для дзяцей.
- •Тэма 16. Асаблівасці рэжысуры свят фестывальнага тыпу.
- •Тэма 17. Пастаноўка свята ў асяроддзі гісторыка-культурных комплексаў: шляхецкіх маёнтках, замках, ля помнікаў, у старажытных інтэр’ерах.
- •Тэма 18. Выкарыстанне новых тэхналогій у святочнай кампазіцыі сучасных свят.
- •Тэма 19. Выразныя сродкі рэжысуры масавага відовішча
- •Тэма 20. Старажытныя конныя каруселі як падмурак стварэння сучаснага спартыўнага свята.
- •Раздзел IV. “ Традыцыйная святочная культура беларусаў”. Тэма № 1. Язычніцкая аснова, хрысціянскія і свецкія напластаванні ў структуры калядных абрадаў.
- •Тэма 6. Гандлёва-гульнёвыя дзеі кірмаша як спосаб актывізацыі удзельнікаў свята.
- •Тэма 8. Восеньскія святы беларускага народнага каляндара.
- •Тэма № 9. Сямейна-бытавыя абрады беларусаў, іх змест і вобразнасць ( на прыкладзе вяселля, радзін).
- •Тэма № 10. Абрадавыя і святочныя стравы беларусаў.
- •Тэма 11. Святочны каляндар сучаснай Беларусі.
- •Тэма 12. Фальклорна-этнаграфічная распрацоўка свята.
- •Раздзел V. “ Тэхналогія стварэння свята” Тэма № 1 Схема аргкамітэта
- •Тэма№ 2. Арганізацыя работы штаба свята.
- •Тэма № 3. Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Тэма 4. Арганізацыя стварэння перадсвяточнай і святочнай атмасферы.
- •Тэма № 5. Арганізацыя святочнага кірмаша.
- •Тэма № 6. Арганізацыя размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята.
- •Тэма 7. Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя.
- •Тэма № 8. Рабочы план падрыхтоўкі свята.
- •Тэма № 9 Каштарыс свята.
- •Тэма № 10. Арганізацыя работы дапаможных служб свята.
- •Тэма 11. Работа куратараў і валанцёраў на свяце.
- •Тэма № 12. Піратэхнічныя вырабы наземнай, вадзяной і паветранай дзеі.
- •Тэма 13. Арганізацыя святочнага феерверка.
- •Тэма № 14. Рэклама свята.
- •Раздзел V “Моўнае дзеянне ў свяце”
- •Тэма 1. Прасторавае вырашэнне свята .
- •Тэма 2. Работа рэжысёра з мастаком па стварэнні мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята, абрада.
- •Раздзел VII. “ Пластыка-харэаграфічнае вырашэнне свята. Тэма 1. “ Пластычная культура свята”
- •Тэма № 2. Рэжысура спартыўнага свята.
- •Літаратура:
Тэма 9. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным, пластычным і архітэктурна-дэкаратыўным вырашэнні свята.
Мастацкі вобраз як аўтарская ідэя, увасобленая ў свяце. Прасторавае вырашэнне свята. Сімвал свята ў розных элементах мастацкага дэкора ( дэкарацыях, касцюмах, грыме). Мелодыя-лейтматыў як спосаб адлюстравання музычнага мастацкага вобраза. Мізансцэна як выразны сродак пластычнай мастацкай вобразнасці ( віды мізанцэн, спосабы запісу).
Тэма 10. Арганізацыя рэпетыцыйнага працэса святочных дзей.
Графік правядзення рэпетыцый. Задачы і змест правядзення рэпетыцый застольнага перыяду, планіровачных, мантажных, зводных, генеральных і карэктыровачнай рэпетыцый.
Тэма 11. Асаблівасці рэжысуры тэатралізаванага канцэрта
Konzert < ит. concerto <лат. concertare спаборнічаць. У старажытнасці музычны твор для сола-інструмента, голаса альбо групы ў суправаджэнні аркестра. Тэатралізацыя як спосаб мастацкага асэенсавання сацыяльна значных падзей сродкамі тэатральнай вобразнасці. Стварэнне адзінага мастацкага вобраза тэатралізаванага канцэрта. Выкарыстанне разнастайных сродкаў мастацтва тэатра: сюжэтны ход, ралявая персаніфікацыя вядучых, сценавграфія, тэатральный касцюм, грым, аўдыя-візуальныя і светлавыя эфекты. Стварэнне сцэнічнай атмасферы. Прынцыпы зносін з глядзельнай залай.
Тэма 12. Традыцыі і навацыі ў сучаснай вясельнай абраднасці беларусаў.
Вяселле - выпрацаваны стагоддзямі абрад, дзе кожны ўдзельнік выконвае пэўную ролю: свата, дружкі, каравайніцы. Вяселле у савецкія часы. Вяртанне да старажытных вясельных традыцый у поствсавецкі час. Элементы вяселля ў сучасных урачыстасцях шлюбаўтварэння: агледзіны, сватанне, заручыны, “зборная субота”, ад’езд маладога па нявесту, вянчанне, урачыстае застолле ў нявесты, а пасля – у жаніха, пасад нявесты, расплятанне касы, “ злучэнне” маладых, пярэзвы, або госці. Каравайны абрад.
Тэма 13. Асаблівасці рэжысуры тэматычнага і зводнага канцэртаў.
Умоўнасць адрознення тэатралізаванага і тэматычнага канцэртаў. Тэма як дамінуючы кампанент тэматычнага канцэрта. Галоўная задача выразных сродкаў дадзенага канцэрта – найбольш поўнае раскрыццё яго тэмы. Падбор нумароў тэматычнага канцэрта. Кампазіцыйная пабудова тэматычнага канцэрта. Суадносіны выяўленчыз сродкай тэматычнага і тэатралізаванага канцэртаў.
Тэма 14. Работа рэжысёра з рознымі катэгорыямі выканаўцаў у масавы тэатралізаваным прадстаўленні і свяце.
Праца з выканаўцамі розных узростаў, адукацыі, прафесійнага ўзроўню – спецыфіка пастановачнай работы рэжысёра свят. Псіхалагічны аспект праблемы. Праца з прафесіянальнымі і аматарскімі выканаўцамі і калектывамі. Праца з выканаўцамі розных катэгорый: студэнтамі, выхаванцамі школ, вайскоўцамі і інш. Спецыфічныя асаблівасці работы рэжысёра свят з вялікай выканальныцкай аўдыторыяй. Прагляд і адбор нумароў. Правядзенне, планіровачных і зводных рэпетыцый з вялікай колькасцю выканаўцаў. Арганізацыя, дысцыпліна, тэмпарытм і наяўнасць прафесійных асістэнтаў – залог поспеху ў падрыхтоўцы і правядзенні святочнага мерапрыемства.
