Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вада ў рэшаце.rtf
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
291 Кб
Скачать
☆

I так пачалі пераконваць адзін другога, што

сапраўды паверылі. Абавязкова пераацэнка.

Першым з кампаніі адлучыўся Ванька, потым

Грышун, тлумачачы, што забылі каней

павыводзіць. За ім Васіль. I так, адзін па адным,

паразыходзіліся.

Пакуль Яўфім дайшоў да канца вёскі - вуліцу,

як вымела. Але ж раптам — Іван паявіўся. Ідзе,

толькі полы плашча маталахаюцца. А неўзабаве і

Ёзік ўдагонку яму кінуўся. Агародамі Санечка

папёр. Выбралася з дзесяцёх. На аўтобус, што

праўда, не паспелі, але трактар прычэпу цягнуў.

Трактарыст знаёмы, дык спыніўся. Паўлазілі, а

там ужо на дзве калоды ў дурня рэжуць.

— То і вы ў цырк? — спытаў нехта з

сядзеўшых. СКР усім сваім працаўнікам білеты

зафундаваў. А вы як — за свае, ці мо таксама

дармовыя маеце?

— ??? За свае, — адказалі пераглянуўшыся.

Ой, і было! Цэлы тыдзень у вёсцы смяяліся, як

Яўфім мужчын у цырк выправііў.

Або аднойчы як з мяшком выйшла! Толькі што

святло людзі ў хатах запалілі, як прыбег Яўфім

да Міколавага Кірылы і ад парога:

— Пазыч мне мяшок, бо мае ўсе заняты, а

тут, як назарэз патрэбны. Торф Дзямян аддае. У

горад да сына перабіраецца і аддае. Людзі па

тры бяруць. Антошка возам паехаў. Мне то ён,

28

праўда, і не патрэбны, але абы ласку зрабіць.

Яшчэ падумае, што ганьбую. Пазыч, як можаш.

— Калі, знаеш, няма. Я б з прыемнасцю. Чаму

не? Але няма. Занятыя.

I толькі за Яўфімам зачыніліся дзверы, як

Кірыла фуфайку на плечы, укінуў у возік, што

зелле возіць, пяць мяшкоў, і проста на

Дзямянава тарфавіска. I толькі там успомніў,

што той ужо гады два як торфу не капае.

Найцікавей аднак было, калі Яўфім дабро

аднавяскоўцам зрабіць захацеў. Будучы неяк у

горадзе, бочку піва купіў. I ў адну святбчную

раніцу вынес яе на панадвбрак ды давай

частаваць усіх, хто толькі вуліцай праходзіць.

Сядзіць на парозе і запрашае. Пачаткова думалі,

што нейкае новае ашуканства, ну бо хто гэта

бачыў каб піва дарам раздаваць. Каб бутэльку ці

дзве паставіў, але тут пі хоць ты лопні. Пра

заплату і слухаць не хоча. Паспрабавалі адны —

сапраўднае піва, ні дадаць, ні адняць.

— Піце, піце на здароўе, — частуе Яўфім. I

пілі. Пачаткова культурна. Вып'е той-сёй

кубачак і стане з боку, пакуль Яўфім зноў

прыпросіць. Але, калі тое сваё рабіць пачало,

дык культуру кот на хвасце панёс. Па голавах

лезці пачалі, абы да бочкі хутчэй. Нават з

пасудзінай сваёй прыходзілі — у каго

квартачка, у каго каструлька. Ужо і да Яўфіма

кідаюцца, чаму той чаргі не пільнуе. Найгорш

было калі піва скончылася. Да бочкі лезуць, а

піць няма чаго. Тады ўжо і Яўфім спалохаўся. А

што, думаеце, народ раззлаваны.

— Што вам у голаву прыйшло? — пыталі

потым у Яўфіма.

— Ат, стары я ўжо, паміраць хутка, а тут мо

не адзін і ў крыўдзе ад мяне. Навошта ж грэх на

той свет цягнуць? Дай, думаю, хоць раз дабро

людзям зраблю. Пабачу, як гэта яно, калі ўсё

супольнае будзе.

Дзівак быў Яўфім...

29

СТАЖ

Кожная праца патрабуе падрыхтоўкі. Нават

скрынкі, і тыя, трэба ўмець збіваць. Здавалася

б, вялікая тут мудрасць, а яшчэ Раману, які не

адзін дом у жыцці паставіў? Але ж не, не так

яно ўжо і проста.

У мінулым годзе Раман, у пошуках лёгкага

жыцця, у горад пераехаў. А ў сувязі з тым, што

ўжо пятую дзесятку даўно за сябе перакінуў,

працы ён пачаў шукаць. Пенсіяй жа трэба на

старасць абяспечыцца. I пайшоў на завод. А

там, зведаўшы, што нешта супольнае з сякераю

ён меў, скрынкі збіваць паставілі. Прывучыся,

моў, а там пабачым.

Схапіў Раман малаток ды цвікі і давай. А

скрыначкі на дзіва выходзяць, адна ў адну. Усе

роўныя, моцныя. Горбу наваліў у рост чалавека.

— Ну, так... цмокнуў майстар, прыйшоўшы

праверыць свайго навічка. — На пачатак то

яшчэ нічагавата, — пачуў Раман замест

пахвалы.

На другі дзень ён яшчэ больш прылажыўся.

Мерыць, адрэзвае. Дзе гэблікам падцягне, дзе

ножыкам падстружа. Мусіць быць роўна,

гладка.

— Дошак не хопіць! Што заўтра рабіць

будзеш? — пасмейваліся рабочыя. — Закурыў

бы як чалавек.

— Не куру, — і далей махаў малатком. Але і

на гэты раз майстар не пахваліў.

— Нейкія дзіўныя яны ў цябе, — тыцнуў

пальцам на скрынкі. — Другі дзень працуеш, а

ніяк скеміць не можаш. Заўтра двух

спецыялістаў па драўнянаму рамяству прышлю.

Паглядзіш.

— Дзе прычына? — разважаў Раман. —

Столькі ж дамоў пабудаваў, а тут простай

скрынкі збіць не патраплю...

Майстар стрымаў абяцанне. Прыслаў. I давай

яны паказваць. Прыглядаецца Раман, а тыя без

ніякага там мерання, прыложаць дошку да

дошкі, каб між імі нешта падобнае да простага

кута было, і загоняць цвік, аж галоўка загнецца.

Расколецца дошка, дык у кут шпурнуць.

— Скеміў? — спытаў у канцы дня майстар.

— Так! Цяпер так! Зразумеў! А я думаў...

З гэтага часу Раман прыкладным рабочым

стаў. I так авалодаў сваёй прасресіяй, што

другіх вучыць пачаў.

30

ЗЛАВІЎ

Як усё дзіўна ў гэтым жыцці бывае. Тут

радасць — хоць ты поўнымі жменямі пхай у

кішэні, то зноў надыдзе такое, што, душы,

здаецца, не чуеш і толькі дурныя думкі ў галаву

прыходзяць ды бяссільная злосць у сэрцы кіпіць.

Жыццё — мастак сітуацый. Быццам бы сядзела

яно пры шахматным полі і перасоўвала людзей

нібы фігуркі. Так...

Час аднастайна тупаў зграбнымі стрэлкамі па

цыфербляце прывакзальнага гадзінніка.

Некалькі хвілін і паміж перонамі спыніўся,

засопшыся, цягкік. Сустрэліся яны пры білетных

касах. Ідучы праз парк, размаляваны

восеньскай рукою, спехам запаўнялі сваё

месячнае расстанне.

— Нічога асаблівага, так як дома, —

прытуляецца да мужа Лена. — Некалькі начэй

падрад суседка начавала, бо яе Андрэй зноў

пачаў таўчы пасудзіну. А потым зноў нашыя з

вёскі прыехалі. А ты?

— Ну, ведаеш, так як у камандзіроўцы — і

адпачыць не адпачнеш, і напрацавацца не

напрацуешся.

Уздымаючы нагамі асыпанае лісцё, ішлі яны ў

напрамку сваёй хаты. Але раптам:

— Маё вітанне! — нехта махнуў нізка

капелюшом ды заазіраўся.

Можа падвыпіўшы, можа не пазнаў. Лена

нібыта крыху збянтэжылася, нібыта са

здзіўленнем паціснула плячыма і глянула на

Колю быццам бы шукала ў яго паяснення — Хто

гэта, моў?

Але Коля спытаў у яе.

— Упершыню бачу. П'яны мабыць нейкі, а мо

абазнаўся.

— Ну-ну. З незнаёмай так не вітаюцца. Хто

гэта?!

— Далібог не ведаю. Я думала, што ён з

табою.

— Не ведаеш? Гэта так — я ў камандзіроўцы,

а ты гуляеш?!

— Ну, не знаю я яго!

— Утойвай — не ўтойвай і так дайду, валацуга

ты!

— Дык у суседкі папытай. Хай скажа, ні я

куды хадзіла?

— А навошта ж хадзіць, калі самі прыходзілі!

Ёсць доказ.

— Я ж тое самае магла б падумаць і аб табе,

калі тая бландзіначка была.

— Так?! Што ты тут школьную сяброўку

мяшаеш?

— А па-сяброўску то не маглі...? Чаго ты да

мяне прычапіўся? Месяц не было і зноў са сваімі

падазрзннямі.

— Бо маю доказы. Незнаёмы кланяцца не

будзе. Тут усё яўна відаць.

I слова па слове напружанасць узрастала.

Дайшлі дахаты. Назаўтра тое самае.

31

Напаслязаўтра яшчэ горш. Коля штораз пазней

вяртаўся з працы. Авантураваўся.

— Я сваю дапільнаваў, — хваліўся,

падвыпіўшы, суседзям.

А тут можа, проста, чалавеку было радасна ў

гэты дзень. Ішоў ды вітаўся з усімі па чарзе.

Мала гэта дзівакоў на свеце? Жыццё — мастак

сітуацый.

ТЭЛЕПАТЫЯ

Цягнік нечакана затармаэіў. Прабудзіліся.

Нехта сапсаваў паветра. Нехта..? У купэ было іх

толькі двое. Стала няёмка. Глянулі,

збянтэжаныя, адзін на другога.

— Ён думае, што гэта я, несумненна гэтак

думае, — лезла ў галаву першаму.

— Ён упэўнены, што гэта мая работа. Так, бо

чаго ж бы гэтак спаглядаў на мяне, — думаў

другі.

Прыўзняўся і прыадкрыў дзверы.

— Так, ён не толькі думае, але і ўпэўнены.

Чаго ж бы дэманстрацыйна дзверы адкрываў.

Блыха. Аблезлая. Віну ад сябе адвесці хоча, — не

мог пагадзіцца першы.

Выняў і закурыў цыгарку. — Ага, сказаць не

адважыцца, дык намёкамі. Ух ты, заморышу!

Бачыш, ціхую напасць весці ўздумаў. Такія

найгоршыя! З-пад цішка толькі. Такі і ўкрасці

можа.

Выняў насоўку і голасна высмаркаўся.

— О! Ужо нібы сморкаць яму захацелася!

Зразумець дае, бочка лупатая. Інтэлігенцікам

прыкідваецца. Думае, як у касцюмчыку і

гальштуку пад распасеным рылам дык усё

можна. А сам можа і зладзюга, і жонку можа

дома б'е. Бедная жанчына... Абмывае гніду,

корміць, а ён здзекваецца над няшчаснай.

Францік лысы, — кашлянуў.

32

— За горла яго ўжо нібы душыць?! Сухотнік!

Кашляй, кашляй — дакашляешся. Цягаюцца, во,

такія ноччу, што сумленнаму чалавеку спакойна

праехаць не дадуць. Сядзі і чакай, калі нечым

садане. Каб так міліцыя, здаецца, пратрасла, то

нябось, усё бы выспеваў. Не адзін напэўна

грашок на душы мае. Маці толькі шкада. Гадуе

такога, цешыцца, што радасць ды палёгка на

старыя гады будзе, а ён за ласку, за дабрату ў

магілу яе прадучасна загоніць, — фуркнуў і

выйшаў на калідор.

— А ідзі, каб ты не вярнуўся! Распасся чужым

коштам і думае, што ўсе такія як ён. Чэснага

чалавека з сабой, брыда, раўняць будзе.

На калідоры паявіўся кандуктар.

— Штраф заплаціць прыдзецца, гэта ж

першы клас, — звярнуўся да таго, што стаяў. —

О і вы таксама, — глянуў на білет. сядзеўшага ў

купэ. — Чытаць не ўмееце?

— Але ж пане...

— Калі не маеце, дык крэдытны, — і выняў

штрафачны блакнот.

— О, з такім выжыць...! — загаварылі ўраз за

адышоўшым кандуктарам ды глянулі адзін на

другога.

ПАПУЛЯРНАСЦЬ

Чарга. Прымем, што за апельсінамі. Стаіць

адзін, а каля яго знаёмых трох круціцца. Тыя

тады як грыбы вырастаюць. Табе здаецца, што

ўпершыню іх бачыш, а яны цябе, нябось,

ведаюць, ад галавы да ног ведаюць. Не мінуць,

падыдуць, прывітаюцца. Асабліва, калі ты

недалёка прылаўка стаіш. Стаіш гэтак і раптам:

— Маё вітанне! То як там на сваім жывецца?

Абсталяваліся ўжо? Нічога, памаленьку. Важна

не спяшацца, каб толькі з густам. Добра, што

кватэра ёсць. Я знаю, што такое чакаць. Усім

спачуваю, — ляпеча і не думае адыходзіць. — А

я там каля вас жыву. Зайшлі б калі, пасядзелі, —

запрашае, не падаючы адрасу. — Вы таксама за

апельсінчыкамі? — Я сам за імі не гіну, але

малышы. Мне не многа, кілаграмчыкаў тры

хаця б...

I засыпле цябе такой колькасцю салодзенькіх

слоў, што забудзешся аб тым, што ўпершыню

яго бачыш. Пакуль апамятаешся і раздзявіш

рот, каб выясніць гэтае непаразуменне,

„знаёмы" ўжо перад табою стаіць, а побач другі

міргае вачыма і лапоча.

— Я вас адразу пазнала. Кропелька ў

кропельку да свайго брата падобны. А яго я

добра знаю. З маёй Ядвісяю ў адным класе

вучацца. Нават на здымачку разам сядзяць.

Ядвіся так яго хваліць, такі добры хлопец.

Іншыя, то ведаеце..., — махае рукою. — I пра

33

вас Ядвіся часта ўспамінае. Сына прыгожага

маеце.

I пачне так камплеменціць, так шчабятаць,

абы ты толькі не апамятаўся. Але дзе тут да

гэтага, калі „знаёмыя" так і лезуць. Яшчэ чаго

добрага, то і цябе з чаргі выпхнуць. Дакажы

тады, што стаяў.

— А я тут перад вамі стаяла, — чуецца зноў

міленькіі галасок.

—???, — паціскаю толькі плячыма.

— Стаяла, стаяла! Не памятаеце? Мяне не

памятаеце? Мы ж пазаўчора ў кіно побач

сядзелі. Я вас добра запамятала. Ведаеце, гэты

фільм дасканалы. Тэма якая шырокая...

А кажуць безкультур'е па народзе пайшло,

чалавек чалавека не пазнае.

ШКОЛА ВЕТЛІВАСЦІ

— Кілаграм яблык, вяндліна, гарэлка, масла,

хлеб, — паўтараю жончын заказ, і раптам:

— Колькі зараз гадзін, — спыняе нейкая

незнаёмая, а сама неспакойна тупае дробнымі

крочкамі — спяшае і не ведае ці спяшаецца.

— Заараззз... — гляджу на гадзіннік, —

пятнаццаць пасля васьмі, — складваю твар у

лёгкую ветлівую ўсмешку.

— Колькі, колькі? — нервова стае перада

мною.

— Пятнаццаць пасля васьмі, — наводжу на

твар сур'ёзнасць. Не кожнаму ж усмешкі да

спадобы.

— Коолькііі??? Пятнаццаць пасля васьмі? — і

падцягвае рукаў плашча, адсланяючы свой

гадзіннік. — Пятнаццаць пасля васьмі!

Да гадзіншчыка аддайце! Можа так без

пятнаццаці, — і сунула мне пад нос ручку са

сваім загранічным гадзіннікам. — Я ж думаю,

заўсёды іду на восем да працы і ніколі яшчэ не

спазнілася, а тут — „пятнаццаць пасля васьмі".

Жарты рабіць уздумаў. Не са мною, знаю такіх,

што ўсміхаюцца. Брыдка! Ой, брыдка!

Ля ларка з фруктамі стаяла чалавек

пятнаццаць. Жонка сказала — ставаць трэба.

Інакш навальніца дома. Заняў я месца за

апошнім і чакаю. Людзі пагаворваюць, што нібы

вінаград прывезлі.

34

— Эээ! Без чаргі там не прапускаць! —

пачалося.

— Я ж без нагі, з кійком. Бачыце! — пачуўся

старэчы жаночы голас.

— Добра, добра! Ведаем! То без нагі, то

рэнцісты! —. адгукнуўся нехта новы.

— Не хочацца стаяць, дык няма чаго і на

вінаград лапкі пасці!

— Інвалід жа яна, — бараніў бабулю нейкі

мужчына. — Не бачыце, ці што?

— Ну і што? А я можа таксама хворая, можа

са шпіталя іду, — крычала нейкая тоўстая.

— Так рана яшчэ не выпісваюць, — рагатнуў

нехта.

— А гэтая во цяжарная і стаіць, — тыцнула

„хворая" на стаяўшую перад ёй жанчыну.

— А ёй вітамін больш чым каму патрэбны.

— Дык хай не стаіць. Мае права без чаргі.

— I пэўна, што не мусіць. Ідзіце, ідзіце, —

пачала выпіхаць цяжарную. — Усе бессаромна

без чаргі пхаюцца, а вы стаіце. Ідзіце ж,

належыцца вам.

— Ды не. Ніякавата. Не люблю я гэтак, —

замялася цяжарная.

— Не, то не! Гаворыш як добра, то яшчэ

гонарам носіцца. Ганарыстая! — закончыла свае

парады „хворая".

Падышла чарга. Прадаўшчыца яблыка па

яблыку дакладае да кілаграма.

— Але тут, во, адно гнілое, — паказваю.

— Я, знаеце, дзецям хацеў, дык можа

прыгажэйшых выбралі б.

— Адразу казалі б, што дзецям. Дзецям

гнілога нельга, — паясніла і замяніла іншым, як

потым выявілася, таксама гнілым, толькі з

другога боку.

За гарэлкаю стаяла ўсяго толькі трое. Тут

хутка.

— Дайце мне, калі ласка, „Жытнёўкі" бутэльку,

— кладу на прылавак тысячу.

Прадаўшчыца, быццам бы здзіўленая, што ад

яе нечага хочуць, паставіла паўлітроўку і кінула

рэшту, а сама абаперлася аб сцяну ды мутным

зрокам спазірала на касу. Падзякаваўшы,

згарнуў я рэшту і ўжо намерваўся адыходзіць,

як:

— Чаго не за сваё схапіліся! — кінула ў мой

бок прадаўшчыца, а сама далей стаіць

распёршыся.

— Чаму гэта не за сваё? — пытаю здзіўлены.

— Там пяцьдзееят злоты не вашых. Сваё

трэба браць! Папрывыкалі! Калі піць хочацца,

дык за сваё, а не за чужое.

— Я ж не лічыў, — кажу. — Тое, што вы далі,

тое і ўзяў, — паясняю.

— Тыя пяцьдзесят адвернутыя другім бокам

ляжалі, — пасылае ў мой адрас. — Брыдка!

Ведаеце, як такіх называюць?...

— Але ж я... — пробую выясняць.

— Добра, добра! Ведаем гэтакіх, — і пачала

нечага шукаць пад прылаўкам.

Дома жонка сустрэла і ад парога пачала:

35

— А дзе вяндліна? Хлеб дзе? Масла ж не купіў!

Нябось, пра гарэлку не забыўся!

Тут мяне ўжо панесла:

— Не казала! — гавару. — Выдумляеш! Не

скажаш, а потым чапляешся! — крычу і сам

пачынаю верыць у тое, што крычу.

А што? Зараз усяго можна навучыцца.

ЖНІЎНАЯ НАРАДА

Скварыць ліпеньскае сонца. У пакоі

дырэктара ПГР-у сядзіць чатырох. Гарачая

жніўная размова. Сорак гектараў жыта чакае

касы.

— Юзэк! Пакліч бухгалтаршу!

— Каго? Марыську? Няма яе.

— Няма? А што, вольны дзень узяла?

— Не, яна будзе. У дзесяць-адзінаццаць.

Будзе, напэўна будзе. Карову пайшла ў поле

даіць.

— А ты, Янэк, не дурэй! Ну што ты? Жніво

ідзе, а галоўны механік водпуск бярэ!

— Слухай, Франак, мушу! Ядзьцы трэба

дапамагчы. Гжэся забралі ў рэзерву, невядома

на колькі месяцаў, а сястра там сама. Хто ёй

выкасіць? Паеду, у СКРы трактара выпрашу.

— Усё яно так. А што, калі тут нешта

паломіцца? Столькі ж жыта стаіць... Сяляне сваё

ўжо канчаюць.

— Што там паломіцца? Нічога не будзе!

— Ну, так! Але калі жаць пачынаем? Сёння

чацвер...

Безупынна, халера, гэтыя сходы.

Пераджніўная кампанія ідзе — учора ў

ваяводстве, заўтра ў раёне, там зноў вольная

субота, нядзеля, а ў панядзелак пасяджэнне у

гміне.

— Значыць, у гэтым тыдні не пачнем?

— Што ты? Каб хаця ў палове наступнага.

36

— А сёння?

— Зараз ужо поўдзень. Калі ж тут?

— Уффф! Але гарачынь! Крама адкрытая, не

ведаеце?

— Так. I шафёр наш на месцы.

— Дык што? Хай мо пад'едзе?

— Ну, то давайце. Я там у кішэні нешта

павінен мець, калі жонка не выцягнула.

— Добра! Калі штосьці, дык залажу.

Праз хвіліну запрацаваў матор і машына

выехала за браму.

СТАРГАВАЛІ

На ўзгорку пад трыянгулянцыйнаю вежаю

нехта ляжаў. Васіль яго ўбачыў, яшчэ едучы

перачапляць цялят. Вяртаецца назад — той

ляжыць, як ляжаў.

— Каму ж гэта хочацца ў такую спёку? П'яны,

а мо занядужаў? — разважаў ён сам з сабою.