Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вада ў рэшаце.rtf
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
291 Кб
Скачать
☆

I, доўга не думаючы, павярнуў свой веласіпед

ды паехаў туды, дзе нехта ляжаў.

Незнаёмы, абапёршыся на руку, ляжаў на

баку і задуменца жаваў свежую травінку.

— Не лепш у цяньку? — запытаў Васіль.

— Што пячэ, то пячэ — гэта праўда.

— Побач жа лес, — пераконваў.

— Яно так, але баюся, што прагледжуся.

Старгавалі мы тут з адным, — незнаёмы

пастукаў па жэрдзіне вежы, — і ён паехаў па

грошы. Але ўжо гадзін дзве, як не вяртаецца, а

тут людзі што і раз пра цану пытаюць. Ведаць

што не прыедзе, дык іншаму прадаў бы.

— Вось гэтую? — стукнуў нагою Васіль па

зусім здаровым яшчэ слупе.

— Ыгмы. Ужо апошняя. Тры іх на продаж

было.

— Хіба што толькі на дровы? — узіраўся на

вежу Васіль.

— Хыхых... Яшчэ і праслы да плоту паробіш і

гадоў дзесяць прастаіць. Смаляное, змазучанае.

Адзін там такую купіў, што ўжо падала, дык

яшчэ слупы пад вяту парабіў. А гэтая? Го-го...,

37

— схапіў ён абедзвіма рукамі за жэрдзіну і

страсянуў яе каб паказаць якая моцная.

— I колькі просіш?

— А! Як з цябе, то хай будзе роўна пяць.

Сустрэнемся калі дык барыш вып'ем. А той як

прыедзе, ну то чорт з ім! Колькі ж яго чакаць?

Ну, што? Ад рукі? Калі хочаш, тады можам праз

гміну. Мне ўсё роўна. Але там і сабе пацягнуць, і

ахвотных знойдзецца — не толькі ты адзін. А

так скажу, што прадаў і ўсё. Як сабе хочаш.

— Ад рукі! — і Васіль палез за кашальком. —

Думаў, што па дарозе да каваля заеду, але з ім

заўтра разлічуся.

— Тфу-тфу-тфу! — згодна са старым

звычаем папляваў незнаёмы на грошы. —

Прыязджай і рэж хаця б вечарам.

Развіталіся ў шчырасці і ў падзяках.

Было ўжо цёмна, калі Васіль прывёз на

панадворак апошнія жэрдзіны. А назаўтра,

пасля поўдня, прыехала міліцыя.

НАПАД

Проста з працы па зарплаце Франка пайшла

да кумы. Слова па слове і засядзелася.

— Дык гэта ўжо дзесяць? — схапілася. — Бягу,

мілая! Бягу! Праз цэлую Навоткі і аж на

Звежынецкую.

Пакуль развіталіся, дык ужо і палова

адзінаццаці. Яно нібы не так і позна, але на

вуліцы было пуста. Дайшоўшы да парку, Франка

раптам успомніла, што забыла зайсці ў туалет.

Дзве кавы, чай і каньяк рабілі сваё. А да хаты

яшчэ больш як палова дарогі.

Парк здаваўся пустым і ціхім. Франка, было,

ужо ступіла, але ж не, няёмка неяк. І тут яна

пазайздросціла мужчынам. Патрэба аднак была

мацнейшая. Паўзіралася па баках ці нікога

няма, прысела яна пад куст і пачала аблягчацца,

як тут:

— Умыыым... Ааааа... I драп яе нешта.

Франка хўтчэй што трэба на сябе і на вуліцу

ды ў крык: — Гвалцяць! Рабуюць! Гвалцяць!

— Абакралі! — крычала яна ў прыадкрытае

акенца міліцыйнай машыны, што спынілася на

ўсё гэтае. — Сумку з грашыма забралі! Цэлая

зарплата! Роўна дзесяць тысяч, — і тут

расплакалася.

— Але памалу. Дзе гэта было? — высеў

міліцыянер з машыны.

— Тут! У кустах! Хутчэй, то злапаеце!

— Даўно?

38

— Толькі што!

Сказаўшы нешта таму што ў машыне,

міліцыянер пайшоў за Франкаю. Ішла яна хутка,

дробныма крочкамі і ўсё трайкатала.

Абыйшоўшы вакол куста, глядзяць — сумачка

стаіць. Не відаць каб хто і адкрываў яе. Франка

мігам пералічыла грошы.

— Усе, пане міліцыянер! Усе! Нават дробныя

ёсць! Бандыт, мабыць, спалохаўся і ўцёк.

Міліцыянер яшчэ раз пачаў абыходзіць куст

аж бачыць — ляжыць нехта.

— Вылазьце! Няма чаго хавацца! — пацягнуў

таго за нагу.

— То шшшто на тыыым свеееце дзееецца, —

пачулася п'янае мармытанне. — Ляжаў сссабе ля

куссста, то дооождж на морду пппадаць пачаў,

схаваўся пад куссст — зззноў за ногі цягаюць

Міліцыянер голасна зарагатаў.

ВЕТЛІВЫ ЗЛОДЗЕЙ I ДАБРАДУШНАЯ

БАБУЛЬКА

Хрысця знала свой узрост. Калі пойдзе на

дзесятую дзесятку, на вялікае разлічваць ужо

нельга. Можа яшчэ год, можа два — і трэба

будзе саступіць да сваіх. Надакучыла ўжо. Адна,

што той калок у полі.

Пралістаўшы перажытае, Хрысця выняла з

пасажнага куфэрка чорную шкатулачку і доўга,

доўга трымала яе ў руках, спаглядаючы ў кут.

— Так..., — уздыхнула і адкрыла вечка.

На самаробную сурвэтку са звонам

пасыпаліся залатыя манеты і пярсцёнкі.

— Адзін, два, тры... дзесяць. Дзесяць залатых

двухрублёвак. Адзін, два, тры, — лічыць далей.

— Тры дзесяткі, два пярсцёнкі і дваццаць тысяч

злотых.

Засумавала...

— Колькі мне адной трэба. Чалавек не з

возам. Маю рэнту, маю выкупленае месца ля

свайго Юрася, маю дваццаць тысяч на

пахаванне... — разважала.

Схаваўшы золата ў шкатулку, а грошы

завязаўшы ў насоўку, зноў паклала ўсё ў

куфэрчык, а сама надзела паліто, завязала

хустачку і выйшла на шумлівую гарадскую

вуліцу. Пастукваючы кійком па бетонным

ходніку, пайшла да Стэфкі.

39

— Навошта мне столькі? — гаварыла. — Ёсць

жа людзі, якім не хапае, а мне адной? Сірот жа

колькі?... Парай!

Стэфка паціскала плячыма:

— А я, думаеш, ведаю? На царкву перадай ці

на нейкі сірацінец. Хочаш, то папытаю ў

знаёмых, можа Марына ведала б.

— Папытай, міленькая, папытай, — прасіла.

I назаўтра ўжо ледзь не палавіна горада толькі

і гаварыла аб тым, што нейкая дзівачка золата

раздае. Легенда расла на легендзе.

Хрысця сядзела на крэсле і ўзіралася ў

пачырванелую рабіну, што тулілася амаль да

самай шыбіны. Узіралася і думала.

Раптоўны званок у дзверы нахальна сцёр

задумленасць і яго паўторы прымусілі бабульку

ўстаць з мяккага выгоднага крэсла.

У дзвярах стаяла маладая, мо дваццаціпяці-

гадовая, дзяўчына.

— Вы Хрысціна Кастрыцкая?

— Ага... — паківала галавою — Праходзьце. —

Можа гарбаты, або кампоту з чорнай парэчкі.

— Не, не! Давайце адразу за справу. Я з

міліцыі. Ноччу абакралі вашых суседзяў.

Вынеслі ўсё начысга. Забралі долары і золата,

нават ручныя і насценныя гадзіннікі пазабіралі.

Таму, калі маеце, дык здавайце нам на

захаванне, за квітанцыяй, зразумела. — Золата

ёсць, — распачала. — Крыху. Тое, што яшчэ з

Расіі татуль прывезлі, — і пайшла да куфэрка. —

Вось! Глядзіце!

— Незнаёмая, якая назвала сябе паручнікам

Хабароўскай, хуценька згарнула ўсё ў вялікі

партфель і спытала:

— Долары можа маеце?

— Не, мілая! Адкуль яны ў мяне? „Паручнік"

Хабароўская вырвала з запісной кніжачкі

чыстую картачку і напісала на ёй некалькі слоў.

— Гэта пакажаце міліцыянерам. Яны

прыйдуць да вас вечарам. А цяпер лягайце ў

ложак і не ўставайце. Інакш усё сапсуеце. I

замыкайцеся! — параіла з парога незнаёмая.

Хрысця хуценька паслала ложак і накрылася

коўдраю. Ляжала гэтак да самай ночы. Не

прыйшоў ніхто і назаўтра.

Хрысця б можэ нічога і не гаварыла, калі б не

Стэфка, занепакоеная, што яе так доўга няма.

— Ты што? I паверыла? А ну, пакажы тую

пісульку!

На паперы было напісана зграбным жаночым

почыркам: „Шчыра дзякую за дабрадушнасць!"

— Ну і Бог з ёю! А мне навошта яно, тое

золата. А ёй, відаць, грошы патрэбныя. Хай

скарыстае, здаровая.

40

ЗМЕСТ

Чароўная знаходка

Як Ігнат жонку культуры навучаў

Як Даніла з Дзямянам ворагамі сталі

Дурагонкі

Грошы .

Сам не гам і камусьці не дам

Вёска

Бацькі і дзеці

Чуллівая нявестка

Рэцэпт на спакойную старасць

Пацешыла

Адзінокі

Гагатуха

Дагналі

Знак

Музыкі

Мухі і блохі

Інтэрв'ю з п'яніцам

Уваскрэс

Дзівак

Стаж

Злавіў

Тэлепатыя

Папулярнасць

Школа ветлівасці

Жніўная нарада

Старгавалі

Напад

Ветлівы злодзей і дабрадушная бабулька

© OCR: Камунікат.org, 2010 год

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 год

© PDF: Камунікат.org, 2010 год