- •Гісторыя беларусі
- •Праграма куРсА «гIсТоРыя БеЛарУсI ў кАнТэКсце сУсВеТных цыВiлIзАцый 9
- •КуРс ЛеКцый 26
- •Ад АўТара
- •Прадмова
- •Тлумачальная запіска
- •Мэта курса
- •Задачы вывучэння дысцыпліны:
- •Змест вучэбнага матэрыялу
- •Уводзіны ў дысцыпліну “гісторыя беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.)
- •Структура дысцыпліны
- •Беларускія землі ў эпоху Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XIII – першая палова XVI ст.)
- •Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь
- •Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Беларусь у 1914–1918 гг.
- •Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (1919–1939)
- •Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы (1921–1939). Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны (1939–1945)
- •Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •3. Вучэбна-метадычная карта
- •Iі. Канспект лекцый Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына старАжЫтнага свету, сярэдніх вякОў і беларусь Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Літаратура да пеРшАга раздзела Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Лекцыя 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні
- •Раздзел іі. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і беларусь Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Літаратура да другога раздзела Лекцыя 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова XVI – канец xviіі ст.)
- •Лекцыя 5. Беларускія землі у складзе Расійскай імперыі (канец xviiі – пачатак хх ст.)
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя беларусь у складзе полЬшЧы (1921–1939)
- •Лекцыя 10. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991)
- •Літаратура да трэцяга раздзела
- •Раздзел IV. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўМовах глабалізацыі Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •III. Практыкум
- •Агульная методыка правядзення практычных заняткаў
- •Метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 3. Падзелы Рэчы Паспалітай
- •Тэма 4. Рэформы 1860–1870-х гг. І нацыянальна- вызваленчае паўстанне 1863–1864 гг. На Беларусі
- •Тэма 5. Беларусь у 1917–1918 гг.
- •Метадычныя парады для падрыхтоўкі да практычных заняткаў для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг.
- •Тэма 2. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945–1991). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання
- •Тэма 2. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя працэсы на беларускіх землях у другой палове хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Беларусь у Другой сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне
- •Навукова-даследчыцкая работа студэнта па гісторыі Беларусі
- •3.6. Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі
- •Раздзел ііі. Беларусь савецкая (1919–1991). Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939). Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •V. АснОўНыя даты і падзеі ў гісторыі беларусі
- •Vі. Навуковая і вучэбная літаратура па курсе
- •Падручнікі і навучальныя дапаможнікі
- •Энцыклапедыі і даведнікі
- •Інтэрнэт-рэсурсы:
- •Vіі. Тэмы для падрыхтОўКі да выніковага іспыту
- •Лянцэвiч Вольга Мiхайлаўна гiсторыя беларусi
- •220102, Г. Мінск, вул. Лазо, 12.
Ад АўТара
“Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё на- рода. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамен- та, каб будынак быў моцны”, – такімі злабадзённымі і сёння сло- вамі пачынае сваю “Кароткую гісторыю Беларусі” дзеяч белару- скага адраджэння пачатку хх ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.
Курс “Гісторыя Беларусі” ўведзены ў праграмы сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў у пачатку 90-х гг. мінулага ста- годдзя, калі наша рэспубліка стала на шлях пабудовы суверэн- най дзяржавы. нягледзячы на тое, што ў межах школьнай пра- грамы вывучэнню гэтай дысцыпліны надавалася немалая ўва- га, вывучэнне студэнтамі курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” займае важнае месца ў агульнай сістэме падрыхтоўкі сучаснага дыпламаванага спецыяліста.
Галоўнай мэтай вучэбнай дысцыпліны ў вышэйшай установе з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў сістэмы ведаў аб асноўных этапах этнічнай гісторыі Беларусі, сацыяльна-палітычным, эка- намічным, культурным жыцці беларускага народа ў кантэксце гісторыі сусветных цывілізацый. новая метадалогія гісторыі зы- ходзіць з пазіцый неабходнасці ўсебаковага аналізу падзей і з’яў на базе рэчаісных дакументаў, прыняцця гістарычнага працэсу такім, які ён быў, неабходнасці вывучэння нацыянальнай гісторыі ў цеснай сувязі з гісторыяй сусветных цывілізацый. Таму ў дадзе- ным вучэбна-метадычным комплексе аўтар імкнулася адлюстра- ваць комплексны падыход.
Структура вучэбна-метадычнага комплекса. Дадзены вучэбна-метадычны комплекс па гісторыі Беларусі мае склада- ную структуру і ўключае ў сябе наступныя блокі:
Праграма курса “Гісторыя Беларусі у кантэксце сусвет- ных цывілізацый” знаёміць са структурай курса ў ВнУ, вызна- чае мэту і задачы вывучэння дысцыпліны, утрымлівае праграму курса (назвы тэмаў і кароткі іх змест).
Кароткі курс лекцый ахоплівае асноўныя тэарэтычныя праблемы ўсяго курса; вылучаюцца базавыя тэрміны і паняцці;
заканчваецца кожная лекцыя пытаннямі для самакантролю пе- раважна аналітычнага характару. напрыканцы кожнага раздзе- ла змешчаны спіс асноўнай літаратуры (артыкулы, манаграфіі, падборкі дакументаў) па праблематыцы канкрэтнага перыяду.
Практыкум, які прадстаўляе трэці блок вучэбна-метадыч- нага комплекса, складаецца з кароткага апісання методыкі падрыхтоўкі да практычных заняткаў па гісторыі, знаёміць з рознымі формамі практычных заняткаў. Для студэнтаў дзённай і завочнай (асобна) формаў навучання вызначаны тэмы заняткаў з кароткімі метадычнымі парадамі і спісам вучэбна-метадыч- най літаратуры да кожнага з іх. спіс рэкамендаванай літаратуры складаецца пераважна з выданняў, шырока даступных сённяшня- му студэнту як на беларускай, так і на рускай мове. Асобна для студэнтаў дзённай формы навучання прыкладзены раздзел кіру- емай самастойнай работы, а таксама рэкамендацыі па такой па- зааўдыторнай форме работы, як навукова-даследчыцкая работа студэнта. Таксама ў практыкуме змешчаны тэсты і трэніровач- ныя заданні па асноўных раздзелах курса гісторыі Беларусі, што абумоўлена шырокай распаўсюджанасцю практыкі тэсціраван- ня ў сучаснай вышэйшай школе.
Важнай часткай выдання з’яўляецца кароткі тэрміналагіч- ны слоўнік па базавых паняццях курса.
Асобнай часткай даведачнага апарату вучэбна-метадычна- га комплекса вылучаецца храналагічная табліца асноўных дат і падзей у гісторыі Беларусі.
спіс літаратуры па ўсім курсе ўтрымлівае навейшыя падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, а таксама энцыклапедыі і да- веднікі па гісторыі Беларусі.
завяршаецца выданне спісам тэм для падрыхтоўкі да выніковага іспыту па курсе “Гісторыя Беларусі (ў кантэксце сус- ветных цывілізацый)”.
