Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа Гісторыя сярэдніх вякоў.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
127 Кб
Скачать
☆

Тэма 3Франкская дзяржава

Стварэнне каралеўства франкаў. Сацыяльна-эканамічныя адносіны паводле «Салічнай праўды». Дынастыя Меравінгаў. Хлодвіг і хрысціянізацыя франкаў. Рымляне ў Франкскай дзяржаве. Ваенная экспансія ў VI-VII ст. Цэнтральнае і мясцовае кіраванне. Распад родавых сувязей, фарміравання абшчыны-маркі. Алод. Узрастанне буйной зямельнай уласнасці. Паслабленне цэнтральнай улады і пачатак фарміравання буйных самастойных герцагстваў. Перыяд «гультаватых каралёў» і ўзвышэнне маёрдомаў. Аграрнае развіццё.

Пачатак дынастыі Каралінгаў. Карл Мартэл. Барацьба франкаў супраць арабаў Беніфіцыяльная рэформа. Піпін Кароткі. Знешняя палітыка Піпіна Кароткага. Фарміраванне слоя пазямельна і асабіста залежнага сялянства. Франская дзяржава пры Карле Вялікім. Экспансія франкаў пры Карле Вялікім. Абвяшчэнне імперыі. Вердэнскі дагавор.

Тэма 4. Візантыйская імперыя ў V-IX ст.

Утварэнне Візантыйскай імперыі. Тэрыторыя імперыі. Прыродна-кліматычныя ўмовы і этычны склад насельніцтва. Палітычнае і адміністрацыйнае ўладкаванне Візантыі. Сацыяльна-эканамічныя змены ў V-VI ст. Асаблівасці развіцця Візантыі. Усходнехрысціянская царква ў ранняй Візантыі. Манаства. Ератычныя рухі. Візантыя падчас праўлення Юсцініяна. Паўстанне “Ніка”.

Імперыя ў VI-VII ст. Эканамічны заняпад і сацыяльна-палітычны крызіс. Славянская каланізацыя. Аграрны лад па звестках “Земляробчага закону”. Генезіс феадалізму ў VII-VIII ст. Фемны лад і саслоўе стратыётаў. Візантыя ў VІІІ-ІХ ст. Іканаборчы рух. Рост буйной феадальнай зямельнай уласнасці. Масавыя народныя рухі ў VIII-IX ст. Ерась паўлікіян. Паўстанне Фамы Славяніна. Аднаўленне іконашанавання.

Раздзел 2. Еўропа ў перыяд Высокага і Позняга сярэднявечча

Тэма 5. Сярэдневяковы горад

Заходняя цывілізацыя ў X-XIII ст. Гарадское жыццё ў раннім сярэднявеччы. Рост вытворчых сіл і аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Асноўныя тэорыі паходжання гарадоў. Агульнае і асаблівае ў гарадскім развіцці розных абласцей Заходняй Еўропы. Асноўныя тыпы развіцця сярэдневяковых гарадоў. Асаблівасці гарадской дэмаграфіі, сацыяльнай структуры і гаспадарчага жыцця. Знешні выгляд і тапаграфія гарадоў.

Барацьба гарадоў супраць сеньёраў. Камунальны рух і складванне гарадскога самакіравання. Фарміраванне гарадскога саслоўя. Гарадское рамяство і цэхавая арганізацыя. Цэхі і іх функцыі. Барацьба цэхаў супраць патрыцыяту. Змены ў становішчы майстроў, чаляднікаў, вучняў. Замыканне цэхаў. Сацыяльная барацьба ўнутры цэха. Развіццё гандлю і крэдытнай справы. Гільдыі.

Развіццё таварна-грашовых адносін. Змены ў сацыяльна-эканамічным жыцці феадальнага грамадства. Фарміраванне гарадскіх і абласных рынкаў. Міжрэгіянальны гандаль. Уцягванне ў рыкавыя сувязі сялян і феадалаў і наступствы гэтага працэса.

Тэма 6. Крыжовыя паходы

Перадумовы крыжовых паходаў. Роля каталіцкага касцёла ў арганізацыі паходаў. Клермонскі сабор. Пачатак крыжацкага руху. Паход беднаты. Першы крыжовы паход. Дзяржавы крыжакоў на Усходзе, іх палітычны лад. Рыцарска-манаскія ордэны. Страты крыжакоў на Усходзе ў ХІІ ст. Другі крыжовы паход. Дзяржава Салах-ад-Дзіна. Трэці крыжовы паход. Супярэчнасці сярод крыжакоў. Чацвёрты крыжовы паход і роля Венецыі ў яго арганізацыі. Захоп Канстанцінопаля і стварэнне Лацінскай імперыі. Апошнія крыжовыя паходы. Заняпад крыжацкага руху і яго прычыны. Наступствы крыжовых паходаў.

Тэма 7. Францыя ў Х-ХV ст.

Заходнефранкскае каралеўства. Барацьба супраць нарманаў. Барацьба паміж Капетынгамі і Рабертынамі. Першы этап феадальнай раздробленасці ў Францыі. Другі этап феадальнай раздробленасці. Францыя падчас праўлення першых Капетынгаў.

Фарміраванне паўночнафранцузскай і правансальскай народнасцей. Аграрнае развіццё. Прагрэс у развіцці вытворчых сіл. Пераход да прадуктовай рэнты. Цэнз. Пачатак вызвалення сялянства. Паўстанне «пастушкоў». Французскі горад. Асаблівасці развіцця паўднёвафранцузскіх гарадоў. Камунальны рух на Поўначы.

«Анжуйская імперыя». Капетынгі і Плантагенеты. Аб'яднанне Францыі пры Філіпе ІІ Аўгусце. Лангедок. Мясцовае самакіраванне. Альбігойскія войны. Пашырэнне каралеўскага дамена пры Людовіку VІІІ. Францыя ў ХІІІ ст. Рэформы Людовіка ІХ Святога. Узмацненне каралеўскай улады ў ХІІ-ХІІІ ст.

Умацаванне каралеўскай улады і цэнтралізацыя краіны пры Філіпе IV Прыгожым. Барацьба з папствам. Працэс тампліераў. Экспансія ў Фландрыю. “Бругская ютрань”. Узнікненне Генеральных штатаў, іх структура і функцыі. Стогадовая вайна: перадумовы, прычыны і ход баявых дзеянняў. Парыжскае паўстанне. “Вялікі сакавіцкі ардананс”. Жакерыя. Рэформы Карла V Валуа. Караляванне Карла VI. “Феадалізм прынцаў”. Арманьякі і бургіньёны. Народныя рухіі канца XIV-XV ст.: цюшэны, кабаш’ены.

Аднаўленне Стогадовай вайны ў XV ст. Спробы стварэння англа-французскай манархіі. Жана д’ Арк. Партызанскі рух. Заканчэнне Стогадовай вайны. Рэформы Карла VII і Людовіка XI. Эканамічны ўздым. Францыя пры Людовіку XI. Заканчэнне палітычнага аб’яднання Францыі. Знешняя палітыка.

Фарміраванне Бургундскай дзяржавы. Анклаўны характар краіны. Эканамічнае развіццё. Сістэма кіравання. Генеральныя штаты. Карл Смелы і яго палітычныя планы. Бургундскія войны. Падзел Бургундскай дзяржавы.