Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа Гісторыя сярэдніх вякоў.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
127 Кб
Скачать
☆

Тэма 13. Візантыя ў X-XV ст.

Візантыя ў ІХ-ХІ ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Візантыі падчас праўлення Македонскай дынастыі. Развіццё феадальных адносін. Аграрнае заканадаўства. Візантыйскія гарады. «Кніга эпарха». Раскол у хрысіянскай царкве. Праваслаўная царква і яе арганізацыіі. Усходняе манаства і яго роля ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці Візантыі.

Знешняя палітыка Візантыіі ў Х-ХІ ст. Унутраныя супярэчнасці. Камніны і далейшая феадалізацыя Візантыі. Ератычны рух. Аслабленне імператарскай улады і заняпад Візантыі ў ХІІ ст. Візантыя і крыжовыя паходы. Лацінская імперыя. Грэчаскія дзяржавы ў першай палове ХІІІ ст. Барацьба супраць лацінян. Аднаўленне Візантыйскай імперыі.

Позневізантыйскі феадалізм. Эканамічны заняпад. Грамадзянская вайна 1341-1355 гг. і паўстанне зілотаў. Феадальныя міжусобіцы. Знешнепалітычнае становішча Візантыі ў XIV-XV ст. Барацьба супраць турэцкай экспансіі. Унутрыпалітычная барацьба. Падзенне Візантыі, яго прычыны і вынікі.

Тэма 14. Рэлігія і царква ў сярэднявеччы. Культурнае жыццё.

Заходняе хрысціянства падчас падзення Заходняй Рымскай імперыі. Рымская, карфагенская, іспанская, гальская, ірландская цэрквы. Арыянства сярод германцаў. Прыняццё франкамі артадаксальнага хрысціянства. Хрысціянізацыя Заходняй Еўропы.

Рымскі касцёл у раннім сярэднявеччы. Барацьба рымскай курыі за першынства ў заходнім хрысціянстве. Стасункі папства з Франкскай дзяржаваю. Стварэнне Царкоўнай дзяржавы. Заходняе манаства ў раннім сярэднявеччы. Бенедыкт Нурсійскі і яго манаскі статут. Роля кляштароў у культурным жыцці Заходняй Еўропы.Царква і свецкая ўлада.

Арганізацыя рымска-каталіцкага касцёла. Канчатковы раскол у хрысціянстве. Узаемаадносіны каталіцкага касцёла з праваслаўнай царквою. «Свет хрысціянскі» і свет «мусульманскі». Барацьба з ерасямі.

«Абміршчэнне» каталіцкага касцёла і клюнійская рэформа. Барацьба за інвестытуру. Рым і Царкоўная дзяржава. Арнольд Брэшыянскі. Вяршыня палітычнай магутнасці папства ў ХІІІ ст. Інакенцій ІІІ. Тэакратычная дактрына папства. Утварэнне інквізіцыіі. Каталіцкі касцёл і крыжовыя паходы. Папства і Рэканкіста. Манаскае жыццё. Манаскія і рыцарска-манаскія ордэны.

Заняпад палітычнай магутнасці папства. «Авіньёнскі палон». Цэнтралізацыя ўлады папаў у каталіцкім касцёле. Рэлігія і царква. «Вялікая схізма». Саборны рух. Канстанцкі сабор.

Царкоўная і свецкая апазіцыя папству. Рэлігійныя рухі па-за царквою. Погляды і дзейнасць Дж. Уікліфа, Я. Гуса, Дж. Саванаролы. Пачатак умацавання нацыянальных цэркваў. Каралеўская ўлада і каталіцкі касцёл. Сярэднявяковая культура (V – XV ст.) Ранняе італьянскае Адраджэнне. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры краін Усходу.

Тэма 15. Міжнародныя адносіны ў сярэднявеччы

Сваеасаблівасць міжнародных адносін у раннім і высокім сярэднявеччы. Узаемадачыненні паміж варварскімі каралеўствамі. Варварскія каралеўствы і Візантыя. Зараджэнне «шлюбнай дыпламатыі».

Міжнародныя адносіны перыяду феадальнай раздробленасці. Прыватныя войны і прыватная дыпламатыя. Фарміраванне універсалісцкай тэндэнцыі. Феадальная экспансія заходнееўрапейскай цывілізацыі на Ўсход. Фарміраванне цэнтралізатарскай тэндэнцыі і яе сутыкненне з універсалісцкай. Фарміраванне асобных элементаў міжнароднага права.

Змены ў расстаноўцы сіл на міжнароднай арэне ў XIV-XV ст. Асноўныя вузлы міжнародных супярэчнасцей у Заходняй Еўропе. Англа-нідэрландска-галандскі саюз. Франка-шатландскі саюз. Кастылія ў сістэме франка-англійскіх супярэчнасцей. Каперская англа-ганзейская вайна. Кастыльска-партугальскія адносіны. Пачатак барацьбы за падзел свету. Пагадненне ў Алкасовас. Дагавор ў Тардэсільясе.

Раздзел 3. Цывілізацыі Усходу ў сярэднявеччы

Тэма 16 Арабская цывілізацыя

Прыродныя ўмовы і насельніцтва Аравійскага паўвострава. Арабы-земляробы і бедуіны. Арабскія дзяржавы ў земляробчых раёнах. Замежныя нашэсці і іх вынікі. Раннедзяржаўныя ўтварэнні Лахмідаў, Гасанідаў, Кіндзідаў. Сацыяльныя адносіны ў арабаў напярэдадані ўзнікнення ісламу. Рэлігійныя вераванні. Мека, як гандлёвы і рэлігійны цэнтр.

Мухамед і ўзнікненне ісламу. Абяднанне арабаў стварэнне адзінай арабскай тэакратычнай дзяржавы. Першыя халіфы, іх палітыка. Пачатак заваяванняў. Крызіс халіфата і барацьба за ўладу. Шыізм і харыджызм. Дынастыя Амеядаў, яе ўнутраная і знешняя палітыка. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Абасідскі халіфат: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Узвышэнне і распад Багдадскага халіфата.

Дзяржава Фацімідаў: Салах-ад-Дзін і барацьба з крыжакамі. Егіпет пры мамлюках. Сярэднявяковы Магрыб: альмахады і альмаравіды.

Араба-ісламская культура. Асноўныя дагматы і каштоўнасці ісламу. Каран. Роля ісламу і арабскай мовы ў духоўным жыцці народаў халіфата. Навука, адукацыя, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.

Тэма 17. Іран і Сярэдняя Азія ў сярэднявеччы

Аб’яднанне Ірана пад уладай Сасанідаў. Дзяржаўны лад. Сацыяльная структура. Зараастрызм, роля зараастрыйскага жрэчаства ў грамадскім жыцці. Маніхейства і маздакізм.

Рэформы Хасрова І. Знешняя палітыка Сасанідаў. Дзяржава Эфталітаў ў Сярэдняй Азіі. Арабскае заваеванне Ірана і Сярэдняй Азіі. Распаўсюджанне ісламу і арабскай мовы. Сацыяльныя адносіны. Гаспадарка. Народныя паўстанні (Мукама,. Бабек).

Дзяржавы Буідаў і Саманідаў. Усходні Іран і Сярэдняя Азія ў складзе дзяржавы Газнявідаў. Сельджукскае заваяванне. Асаблівасці грамадскіх адносін у дзяржаве Вялікіх Сельджукаў. Дзяржава Ісмаілітаў, іх ідалогія. Дзяржава Харэзмшахаў у Сярэдняй Азіі. Мангольскае заваяванне Сярэдняй Азіі і Ірана. Дзяржава Хулагідаў. Сацыяльныя адносіны, стан гаспадаркі. Паўстанне сарбедараў, стварэнне іх дзяржавы.

Цімур і яго паходы. Дзяржава Цімура і яе распад. Стварэнне Бухарскага ханства.

Прыход да ўлады ў Іране дынастыі Сефевідаў. Культура Ірана і Сярэдняй Азіі. Навука, літаратура, выяўленчае мастатцтва і архітэктура.

Тэма 18. Цюркская цывілізацыя

Першы цюрскі каганат, яго этнічны склад, сацыяльныя адносіны. Захопніцкія войны каганата, яго барацьба з Кітаем. Крызіс і падзенне каганата.

Другі цюркскі каганат. Дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны. Падзенне Цюркскай дзяржавы.

Уйгурскі каганат. Сельджукскае аб’яднанне плямёнаў. Пачатак сельджукскіх заваяванняў і стварэнне дзяржавы Вялікіх Сельджукаў. Дзяржаўны і грамадскі лад.

Румскі султанат у Малой Азіі. Вайна з крыжакамі. Іканійскі султанат: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Мангольскае нашэсце і заняпад Іканійскага султаната.

Узвышэнне Асманскага бейліка. Аб’яднанне турэцкіх эміратаў пад уладай Асманаў. Турэцкія заваяванні. Ваенна-ленная сістэма ў Асманскай дзяржаве, яе сутнасць. Дзяржаўны лад. Рэлігійныя адносіны. Асманскае войска. Паход Цімура ў Малую Азію. Мехмед і аднаўленне Асманскай дзяржавы.

Заваеванні асманскіх султанаў у Еўропе. Утварэнне Асманскай імперыі. Сістэма кіравання дзяржавай. Становішча падпарадкаваных народаў.

Культура сярэдневяковай Турцыі. Літаратура, выяўленчае і прыкладнае мастатцтва, архітэктура.

Тэма 19. Індыйская сярэдневяковая цывілізацыя

Дзяржава гуптаў. Нашэсце белых гунаў і ўтварэнне іх княстваў. Дзяржава Харты. Асаблівасці грамадскіх адносін, сацыяльная структура. Гаспадарка.

Пранікненне ісламу. Асноўныя дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Індыі ў VIII – X стст. Паходы ў Індыю Махмуда Газнявіда.

Палітычная раздробленасць. Дэлійскі султанат. Дзяржаўны лад, этнічны склад насельніцтва. Гаспадарка. Рэлігійныя адносіны. Знешняя палітыка Дэлійскіх султанаў. Уварванне Цімура.

Дзяржавы Бахмані і Віджаянагар. Асаблівасці сацыяльных адносін. З’яўленне еўрапейцаў у Індыі. Першыя каланіяльныя захопы. Бабур, яго паходы. Стварэнне дзяржавы Вялікіх Маголаў.

Навука, літаратура, выяўленчае і прыкладное мастацтва. Храмавае і свецкае дойлідства.

Тэма 20. Сярэдневяковая Манголія

Прыродныя ўмовы, асноўныя гаспадарчыя заняткі манголаў. “Лясныя” манголы і манголы-качэўнікі.

Асаблівасці ўнутранага жыцця манголаў-качэўнікаў. Узаемаадносіны з суседнімі народамі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Тэмучын. Аб’яднанне мангольскіх плямёнаў пад уладай Чынгіс-хана. Асаблівасці дзяржаўнага ладу і сацыяльных адносін. Арганізацыя войска.

Пачатак мангольскіх заваяванняў: Паўночны Кітай, Сярэдняя Азія, Закаўказзе. Бітва на Калцэ. Вайна з булгарамі.

Мангольская дзяржава пасля смерці Чынгіс-хана. Захоп Кітая. Паход Бату ва Ўсходнюю і Цэнтральную Еўропу. Стварэнне Залатой Арды.

Паход Хулагу ў Ірак і на Бліжні Ўсход. Стварэнне дзяржавы Хулагідаў.

Барацьба за ўладу пасля смерці Угэдэя. Распад Мангольскай дзяржавы. Заняпад Манголіі. Даян-хан. Маньчжурскае нашэсце. Рэлігіі ў манголаў. Ламаізм.

Тэма 21. Кітайская сярэдневяковая цывілізацыя

Палітычная гісторыя эпохі Трохцарства. Адраджэнне Кітайскай імперыі: Суй і Тан. Кітай і качэўнікі.

Прыватная і дзяржаўная уласнасць на зямлю. Усталяванне дзяржаўнай падзельнай сістэмы. Структура кітайскага грамадства. Дзяржаўны аппарат.

Заняпад дзяржаўнай падзельнай сістэмы, усталяванне прыватнай уласнасці на зямлю. Крызіс імперыі Тан. Сялянская вайна IX ст. аб’яднанне краіны дынастыяй Сун. Яе унутраная палітыка. Адносіны з качэўнікамі. Дзяржавы Ляо, Сі Ся, Цзінь на поўначы кітая.

Мангольскае заваяванне Кітая. Кітай пад уладай дынастыі Юань. Яе унутраная і знешняя палітыка. Паўстанне “Чырвоных войскаў” і аднаўленне незалежнасці Кітая. Дынастыя Мін, яе унутраная і знешняя палітыка. Пачатак самаізаляцыі Кітая.

Кітайская сярэднявяковая культура і навука, мастатцтва. Светаўспрыманне сярэднявяковых кітайцаў, рытуалізацыя іх жыцця.

Тэма 22. Сярэдневяковая Японія

Утварэнне саюзу плямёнаў Ямата. Сацыяльная структура. Рэлігійныя адносіны. Пераварот Гайка. Стварэнне адзінай дзяржавы. Усталяванне дзяржаўнай падзельнай сістэмы. Дзяржаўны лад раннесярэдневяковай Японіі. Усталяванне сістэмы сёэн. Складванне самурайскага саслоўя. Бусідо. Барацьба за ўладу. Сёгунат Мінамота. Барацьба з мангольскім нашэсцем. Унутранае развіццё краіны. Феадальная раздобленнасць. Сёгунат Асікага. Аб’яднанне Японіі. Ода Надунага. Таятомі Хідэёсі. Пранікненне ў Японію еўрапейцаў. Хрысціянства ў Японіі і яго лёс. Усталяванне Сёгуната Такугава. Палітыка “самаізаляцыі”, яе прычыны.

Культура сярэдневяковай Японіі. Навука. Літаратура і яе жанры. Кнігадрукаванне. Выяўленчае мастацтва, архітэктура. Японскі тэатр.

Тэма 23. Карэя ў сярэднявеччы

Дзяржавы Кагуро, Пэкчэ, Сіла. Кітайскі ўплыў на раннесярэднявяковую Карэю. Барацьба паміж карэйскімі дзяржавамі. Кітайскія нашэсці. Аб’яднанні Карэі дзяржавай Сіла. Новае аб’яднанне дзяржавай Каро. Аграрныя адносіны у Карэі. Дзяржаўны лад. Рамясло, гандаль, знешнія адносіны.

Унутраны крызіс. Мангольскае нашэсце. Звяржэнне мангольскага панавання. Прыход да ўлады дынастыі Лі. Рэформы дзяржаўнага кіравання. Сацыяльная структура. Сітуацыя ў Карэі ў канцы XV – XVI ст. Японскія паходы ў Карэю. Дзейнасць Лі Сун Сіна. Выгнанне японскіх захопнікаў. Маньчжурскае нашэсце. Культура Карэі.

Тэма 24. Паўднёва - Ўсходняя Азія ў сярэднявеччы

Сярэдневяковы В’етнам. Кітайскае панаванне ва В’етнаме. Стварэнне незалежнай в’етнамскай дзяржавы. Сацыяльныя адносіны ў Дайв’еце. Знешняя палітыка. Дынастыя Чанаў.

Барацьба з мангольскімі нашэсцямі. Прыход да ўлады дынастыі Ле. Узмацненне Дайв’ета. Барацьба нгуенаў і Чыней. Раскол дзяржавы.

Вьетнамская культура.

Ангорская дзяржава ў Камбоджы: дзяржаўны лад, сацыяльная структура. Знешняя палітыка. Культура Камбоджы.

Паганская імперыя ў Бірме: дзяржаўны лад, сацыяльная структура. Мангацскае нашэсце. Феадальная раздробленасць. Дзяржава Таунгу. Каланіяльная экспансія еўрапейцаў. Культура Бірмы.

Сярэдневяковы Сіям: асаблівасці гістарычнага развіцця. Тайская культура.

Раннесярэдневяковыя дзяржавы Інданезійскага архіпелага. Пранікненне ісламу. Дзяржава Маджанахіт. Гаджа Мада. Дзяржаўны лад, сацыяльная структура, гаспадарка. Знешнія адносіны. Мусульманскія княствы. Экспансія Партугаліі і Галандыі на Інданезійскі архіпелаг. Асаблівасці культурнага развіцця Інданезіі.

Тэма 25. Трапічная і Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы

Сярэдневяковая Эфіопія. Дзяржава Аксум. Дзяржаўны лад, сацыяльная структура, гаспадарка. Прыняццё Хрысціянства. Знешняя палітыка Аксума. Яго заняпад. Усталяванне праўлення Саламонавай дынастыі. Яе ўнутраная і знешняя палітыка. Экспансія Партугаліі. Эфіопска-партугальская вайна, яе вынікі. Культура сярэдневяковай Эфіопіі.

Дзяржавы Заходнягя Судана ў сярэднявеччы. Палітычнае развіццё, асаблівасці сацыяльных адносін, гаспадарка. Пранікненне ісламу.

Конга: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Партугальцы ў Конга.

Манаматама: дзяржаўны лад, сацыяльныя адносіны, гаспадарка. Барацьба з каланізатарамі. Гарады-дзяржавы суахілі.

Паўднёвая Афрыка ў сярэднявеччы. Прычыны адсталасці развіцця афрыканскіх народаў у сярэднявеччы.