- •Прадмова
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Творчыя заданні
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі Паняцці і тэрміны
- •Тэставыя заданні
- •У 1950-х гг. У эканоміцы бсср атрымалі паскоранае развіццё:
- •Эканамічная рэформа 1965 г. У ссср прадугледжвала:
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Бсср у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў бсср. Распад ссср. Утварэнне снд Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
Творчыя заданні
Рэфератыўнае даследаванне з прэзентацыяй і далейшым выступленнем на занятках:
Гістарычны партрэт лідэраў КПБ у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
Індустрыяльнае развіццё БССР ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі: асаблівасці і вынікі.
Сацыяльная палітыка: дасягненні і праблемы.
Беларуская вёска ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
Уявіце, што Вы павінны выступіць на чарговым пленуме ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Падрыхтуйце даклад з Вашымі прапановамі і ініцыятывамі па рашэнню харчовай праблемы.
Падрыхтуйце развагу на тэму: “Гаспадарчы механізм у гады “касыгінскай рэформы””.
4. Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру, інтэрнэт-рэсурсы, прааналізуйце гістарычныя факты і зрабіце вывад аб эканамічным патэнцыяле і развіцці СССР і БССР у пачатку 1980-х гг. Вывад прадстаўце ў выглядзе арганізацыйнай дыяграмы.
3. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ
ЖЫЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1950-х – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1980-х ГГ.
Паняцці і тэрміны
«Адліга», аўтарытарны палітычны рэжым, валюнтарызм, дэста-лінізацыя, культ асобы, камунізм, навукова-вытворчае аб’яднанне, “развіты сацыялізм”, рэабілітацыя, савецкі народ.
Храналогія
1953 – 1964 гг. – перыяд адноснай лібералізацыі палітычнага жыцця, які атрымаў назву “хрушчоўскай адлігі”.
1956 г. – ХХ з'езд КПСС, прыняцце пастановы ЦК КПСС “Аб пе-раадоленні культу асобы і яго вынікаў”.
1959 г. – увядзенне абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі ў БССР.
1961 г. – ХХII з’езд КПСС, прыняцце праграмы пабудовы каму-нізму ў СССР.
1969 г. – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу “Хатынь” (Лагойскі раён); 2) адкрыццё Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).
1971 г. – ХХIV з’езд КПСС адзначыў, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства.
1974 г. – прысваенне г. Мінску ганаровага звання “Горад -герой”.
1974 г. – Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала трансліраваць каляровыя перадачы; адкрыццё Рэспубліканскага спар-тыўнага комплекса “Раубічы”.
1977 г. – прыняцце новай Канстытуцыі СССР, у якой была замацавана кіруючая роля КПСС у грамадстве. Неафіцыйная назва – “Канстытуцыя развітога сацыялізму”; 1978 г.– прыняцце Канстытуцыі БССР.
1977 г. – увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.
Гістарычныя асобы
Андропаў Ю.У., Барысевіч М.А., Бірыч Т.В., Брэжнеў Л.І., Кавалё-нак У.В., Клімук П.І., Мазураў К.Т., Малафееў А.А., Мацапура М.Я., Машэраў П.М., Мухін М.Д., Платонаў У.П., Сакалоў Я.Я, Слюнь-коў М.М., Хрушчоў М.С., Чарненка К.У.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Спробы дэмакратызацыі грамадскага жыцця ў час хрушчоўскай адлігі.
Супярэчлівасці грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.
Развіццё адукацыі і навукі ў БССР.
Беларуская літаратура.
Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.
Асвятленне трэцяга пытання мэтазгодна пачаць з вылучэння ў грамадска-палітычным і культурным жыцці БССР ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. некалькіх этапаў, якія ў літаратуры характарызуюцца наступнымі гістарычнымі метафарамі: “хрушчоўс-кая адліга” і “брэжнеўскі застой”. Вызначце, якія падзеі ляглі ў аснову гэтых метафар і параўнайце дадзеныя перыяды.
Асобна неабходна спыніцца на рашэннях ХХ з'езда КПСС (люты 1956 г.), які паклаў пачатак змены палітычнага курсу краіны, разрыву з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Пры гэтым трэба ўлічваць складанасць і супярэчлівасць перыяду “палітычнай адлігі”, аргументавана праілюстраваць барацьбу двух тэндэнцый: дэмакра-тычнай і кансерватыўнай. З аднаго боку – асуджэнне культу асобы і паступовая дэсталінізацыя грамадства, пашырэнне правоў рэспублікі ў складзе СССР, узрастанне ролі мясцовых органаў улады – Саветаў, грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў і камсамола). З другога боку – безальтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет і мясцовыя органы улады, праявы суб’ектывізму ў час кіравання М.С. Хрушчова і інш.
Характарызуючы накірункі і асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. падкрэсліце тэндэнцыю да захавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў нязменным выглядзе. Для больш глыбокага разумення застойных з’яў у краіне мэтазгодна прасачыць працэс пераўтварэння КПСС – КПБ з палітычнай партыі ў частку дзяржаўнага апарату. Адзначце, што палажэнне аб кіруючай ролі партыі ў грамадстве атрымала замацаванне ў 6-м артыкуле Канстытуцыі СССР 1977 г.
Асобна спыніцеся на характарыстыцы паняццяў “камунізм”, “развіты сацыялізм”, “новая гістарычная супольнасць – савецкі народ”. Падумайце, чаму ў грамадстве ў пазначаны перыяд складваецца кантраст паміж лозунгамі і рэальнымі справамі.
Аналізуючы асноўныя накірункі культурнага жыцця Беларусі, вызначце асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці яго развіцця ў пазначаны перыяд. Пажадана азнаёміцца з тагачаснай сістэмай адукацыі, адзначыць яе дасягненні (увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, стварэнне сістэмы прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі, рост колькасці ВНУ і інш.) і недахопы (звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы і інш.). Асобна неабходна спыніцца на характарыстыцы поспехаў навукі ў БССР (даследаванні ў галіне палімераў, адкрыцці ў сферы генетыкі і геннай інжынерыі і інш.). Адзначце інтэграцыю беларускай навукі ў агульнасаюзную, стварэнне навукова-вытворчых аб’яднанняў.
На канкрэтных прыкладах вызначце асноўныя тэмы творчасці дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва (гістарычнае мінулае беларускага народа, гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны, адлюстраванне маральных праблем і ўнутранага свету чалавека і інш.) і падкрэсліце, што яно па-ранейшаму праходзіла ў адпаведнасці з прынцыпам партыйнасці і метадам сацыялістычнага рэалізму.
