Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сац.-экан.,гр.-пал.разв. Беларусі ў 1945 - 1991...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
86 Мб
Скачать
☆

Тэставыя заданні

1. Выберыце правільны адказ.

Калі было ўзнята пытанне аб кульце асобы І.Сталіна:

  1. 1953 г.

  2. 1954 г.

  3. 1955 г.

  4. 1956 г.

  5. 1961 г.

2. Выберыце правільны адказ.

Каму належаць словы: “Чем быстрее мы будем говорить на русском языке, тем быстрее построим коммунизм”?

  1. У.І. Ленін

  2. П.М. Машэраў

  3. М.С. Хрушчоў

  4. М.А. Барысевіч

  5. Б. Л. Пастэрнак.

3.Выберыце правільны адказ.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вязень фашысцкіх канцлагераў, народны мастак Беларусі, першы кавалер ордэна Ф. Скарыны:

  1. А. Шчамялёў

  2. М.Савіцкі

  3. А. Марачкін

  4. У. Караткевіч

  5. М. Данцыг.

  1. Суаднясіце элементы двух мностваў.

1. Першым сакратаром ЦК КПБ у 1965 – 1980 гг. з’яўляўся:

а) Ц.Я.Кісялёў

2. Першым сакратаром ЦК КПБ у 1956 – 1965 гг. з’яўляўся:

б) П.М.Машэраў

3. Першым сакратаром ЦК КПБ у 1980 – 1983 гг. з’яўляўся:

в) К.Т.Мазураў

4. Першым сакратаром ЦК КПБ у 1983 – 1987 гг. з’яўляўся:

г) М.М. Слюнькоў

  1. Суаднясіце тэрмін і паняцце.

1. Касмапалітызм

а) Прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, трады-цыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адно-сінах да ўсяго новага

2. Аўтарытарызм

б) Празмернае ўзвелічэнне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

3. Валюнтарызм

в) Палітычны рэжым заснаваны на бяс-спрэчным падпарадкаванні ўладзе

4. Кансерватызм

г) Ідэалогія так званага сусветнага гра-мадзянства, адмова ад нацыянальных, куль-турных традыцый, патрыятызму, дзяржаўнага і нацыянальнага суверэнітэту на карысць так званых “агульначалавечых каштоўнасцяў”.

5. Культ асобы

д) Палітычны накірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асно-вай грамадскага развіцця

  1. Суаднясіце прозвішчы дзеячаў культуры і назвы іх работ.

  1. У. Караткевіч

а) “Партызанская Мадонна”

  1. В. Цвірка

б) Абласны драмтэатр у Гродна

  1. У. Корш-Саблін

в) Кінастужка “Праз могілкі”

  1. В. Быкаў

г) Опера “Алеся”

  1. Я. Цікоцкі

д) “Жураўліны крык”

  1. Г. Мачульскі

е)Майскі вальс

  1. М. Савіцкі

ё)“Каласы пад сярпом тваім”

  1. В. Тураў

ж)“Палеская хроніка”

  1. І. Мележ

з)Кінастужка “Крушэнне імперыі”

  1. І. Лучанок

і) “Хатынская аповесць”

  1. А. Адамовіч

л) “Каложа”

  1. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя падзеі.

  1. Прызначэнне першым сакратаром ЦК КПСС Л.І. Брэжнева;

  2. ХХ з'езд КПСС;

  3. ХХII з'езд КПСС і прыняцце праграмы пабудовы камунізму ў СССР;

  4. Прыняцце Канстытуцыі СССР “развітога сацыялізму”;

  5. Палёт у космас першай жанчыны-касманаўта;

  6. “Касыгінская” эканамічная рэформа.