Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
bel_yaz.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
108 Кб
Скачать
☆

16. Лексічны склад беларускай мовы

Паводле ступені ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецна на актыўную і пасіўную.Да актыўнай лексікі адносяцца агульназразумелыя шырока-ўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай форме мовы. Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат, чалавек, час, лета, хлеб, пятніца, чорны, блізка, тут і інш.Пасіўную лексіку складаюць словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Іх фарміраванне і функцыянаванне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадствё: развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва. З’яўляюцца новыя прадметы, матэрыялы, рэчывы, з’явы, дзеянні – і лексіка беларускай мовы ўзбагачаецца адпаведна іх назвамі: біёніка, смартфон, нетбук, андроід, Інтэрнэт.Са знікненнем некаторых прадметаў, з’яў, рэчываў, матэрыялаў выходзяць з актыўнага ўжывання і іх назвы. Так, словы аэраплан, імбрычак былі пашыраны ў 20-я гг., а зараз яны заменены новымі словамі-сінонімамі самалёт, чайнік.Словы, якія выйшлі са штодзённага ўжытку і таму атрымалі назву ўстарэлых, падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.Гістарызмамі (грэч. historikos – гістарычны) лічацца назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: ураднік, войт, цівун, асаднік, харунжы, лучына, фальварак. Так, зараз забыты стары звычай у беларускіх паноў аддаваць сыноў у сялянскія сем’і, назва якога – дзядзькаванне – лічыцца гістарызмам.Архаізмы (грэч. archaios – старажытны) – устарэлыя словы, якія маюць адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове, паколькі тыя прадметы, з’явы, працэсы, назвамі якіх яны з’яўляюцца, існуюць і ў наш час: іспыты – экзамены, лемантар – буквар, перст – палец, бортнік – пчаляр, атрамант – чарніла, рандэлька – каструля.Хоць устарэлыя словы і выйшлі з актыўнага ўжывання, яны выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі, а таксама ў мастацкіх тэкстах для праўдзівага адлюстравання пэўнай гістарычнай эпохі. Напрыклад: Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службу ў Вялікім княстве Літоўскім у чынах ротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства. (Бр.)Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) – словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Неалагізмамі з’яўляюцца і вядомыя словы з новым значэннем: камерцыйны дырэктар, фермер, прыватызацыя, блізкае замежжа.Уваходзячы ў пасіўны склад беларускай лсксікі, неалагізмы хутка замацоўваюцца ў мове і становяцца шырокаўжывальнымі. Так стала са словамі 20–30-х гг. калгас, выканкам, сельсавет, касманаўт, касмадром і інш. Некаторыя неалагізмы таго часу, наадварот, сталі ўстарэлымі словамі: нэп, харчразвёрстка, камісар, стаханавец.Блізкія да неалагізмаў аказіяналізмы – так званыя індывідуальна-аўтарскія неалагізмы, якія ствараюцца пісьменнікамі і паэтамі і маюць адценне навізны толькі ў мастацкім тэксце (кантэксце): На дварэ раптоўна заістужыла. (У. Д.) Гляджу і не магу наглядзецца на спакойны, плыўнадумны Нёман. (К-с) Я верую ў вечнабыт. (Куп.)

№17 Лексика бел. мовы паводле паходжання

Лексічны склад бел. мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця бел.народа. Вылучаюцца два вялікія пласты лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.

Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў:

1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, дзень, маці,, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; лічэбнікі два, тры, сто; займеннікі вы, сам, ты і мн. інш.

2) агульнаславянскія (праславянскія) словы: дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, і інш.; колеры: белы, жоўты, зялёны, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы.

3) агульнаўсходнеславянскія словы (УІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.

4) уласнабеларускія словы (ХІУ – ХУІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы.

Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой бел. мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага бел. слова. З іншых моў у бел. мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам, так і кніжным .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]