- •1.Сутнасць і прырода мовы.
- •2.Гіпотэзы паходжання мовы
- •3.Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Паняцце “нац. Бел. М.”
- •10. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •16. Лексічны склад беларускай мовы
- •18.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •31.Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-
- •32.Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна-навуко
- •33.Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны).
- •34.Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •35. Узаемапранікненне стыляў
- •36. Навуковы тэкст і яго арганізацыя
- •40.Абзац як структурная адзінка тэксту
- •41.Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •42.Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •44.Паняцце культуры маўлення.
33.Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны).
У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы(закон, указ, гра-мадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны(нота,
мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацый-на-канцылярскі(акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, зая-ва, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).
У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад,пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы,як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, твор-чая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці(перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх
хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны(часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-спра-вавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.
34.Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім
жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэле-бачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца
інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палі-тычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страс-насцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных срод-каў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, раз-горнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.
35. Узаемапранікненне стыляў
Гнуткасць сістэмы функцыянальных стыляў забяспечвае магчымасць
абслугоўвання разнастайных патрэб сучаснага грамадства. Гэтаму
садзейнічае пастаяннае міжстылявое ўзаемадзеянне і
ўзаемапранікненне, узнікненне новых адгалінаванняў унутры
стыляў, а таксама міжстылявых функцыянальных разнавіднасцей,
рухомасць жанраў, ці маўленчых стыляў, якая адпаведна выклікае зрух,
перамяшчэнне замацаваных за пэўнымі стылямі моўных сродкаў. Адметным у гэтай сувязі выступае адкрытасць асобных функцыянальна-стылістычных разнавіднасцей, іх пераходнасць і няпэўнасць меж. Найбольш пранікальным лічыцца размоўна-гутарковы стыль, які, з аднаго боку, уключае ў сябе рознастылѐвыя моўныя сродкі, а з другога – яго элементы ўваходзяць у іншыя стылі, напрыклад, афіцыйна-справаводчы. Спецыфікай беларускай стылістычнай сістэмы з’яўляецца вядучая роля
ў ѐй менавіта мастацкага стылю.
