Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Alekhnovich_O_M_otvety.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
48 Кб
Скачать
☆

4.Вызначэнне паняцця “Фалькларызм”

Фалькларызм. Гэты тэрмін прапанаваны французскім фалькларыстам ХІХ ст. Полем Себіѐ для абазначэння розных заняткаў і захапленняў фальклорам (у жыцці, мастацве і г.д.). Фалькларысты ў 1930-х гадах выкарыстоўвалі тэрмін у якасці ―неакадэмічных‖ форм звяртання да народнай творчасці, для характарыстыкі ―фальклорных інтарэсаў‖ і адносін да фальклора літаратурных крытыкаў, гісторыкаў. У сярэдзіне 1960 г. у сусветнай навуцы тэрмін пераважна сталі ўжываць для абазначэння ―другасных‖, ―неаўтэнтычных‖ фальклорных з’яў (узнаўленне фальклору на сцэне, у мастацкай самадзейнасці, у фальклорных фестывалях і г.д.).

У навуцы ўстанавіўся дыферэнцыраваны падыход да фалькларызму: адрозніваюць ―камерцыйныя‖ формы фалькларызму (як элемент ―індустрыі турызма‖) і ―прадуктыўныя‖ формы фалькларызму. Як арганічны працэс адаптацыі, трансфармацыі і рэпрадукцыі фальклору ў грамацкім быце, культуры і мастацтве (апошняе вызначэнне сутнасці фалькларызму прапанавана ў ўсходнесл. фалькларыстыцы). Для сучаснага этапу ў гісторыі фалькларызму іншы раз ужываецца тэрмін ―неафалькларызм‖.

Узроўні трансфармацыі фальклорнага твора пры яго інтэрпрэтацыі, пры сцэнічным увасабленні.

Фалькларыст А. Аляхновіч выдзяляе такіх шэсць узроўняў.

Да першага ўзроўню адносіцца фальклорная песня, якая выконваецца без якіх-небудзь змяненняў тэксту і мелодыі. Трансфармацыя на гэтай ступені носіць выключна выканальніцкі характар, напрыклад, можа паскарацца або запавольвацца тэмп, уводзіцца акампанемент, які мае дакладны рытмічны малюнак, удакладняюцца сэнсавыя націскі і дынаміка і г. д.

Узровень 2. Сцэнічнае пераасэнсаванне фальклорнай песні, якое ажыццяўляецца шляхам скарачэння асобных куплетаў, некаторых строф. Такое пераасэнсаванне фальклорнай песні абумоўлена перш за ўсѐ ўмовамі сцэнічнага выканання i сучасным успрыняццем канцэртнага нумара слухачом, што ідзе ад прафесійнага мастацтва. Акрамя таго, змест некаторых куплетаў старадаўняй песні не заўсѐды адпавядае нашым сучасным уяўленням аб навакольным свеце. Такую ступень пераасэнсавання не трэба разглядаць y цэлым як спрошчанае, механічнае прыстасаванне традыцыйнай песні да новых умоў.

Узровень 3. На гэтай стадыі трансфармацыя народнай песні ідзе па шляху пераасэнсавання яе ідэйнага зместу ў выніку замены некаторых слоў тэксту, асобных строф аж да мінімальнага захавання традыцыйнага тэксту. Такія трансфармацыі традыцыйнай песні ў самадзейнай творчасці абумоўліваюцца сацыяльнымі псіхалагічнымі, ідэалагічнымі пераўтварэннямі ў жыцці . беларускага сялянства (змяненне характару самой працы, культурныя пераўтварэнні i г.д.).

Узровень 4. Гэты від пераасэнсавання традыцыйнага фальклору характарызуецца поўнай заменай тэксту старадаўняй песні новым, захоўваецца толькі ранейшая мелодыя.

Узровень 5. На данай ступені асваення традыцыйнай песні самадзейнымі xapaвымi калектывамі выкарыстоўваюцца ix розныя апрацоўкі, выкананыя як прафесійнымі музыкантамі, так i кіраўнікамі самадзейных калектываў. Гэтыя творы павінны падбірацца для калектыву з улікам яго творчых магчымасцей. Пераасэнсаванне фальклорнага твора адбываецца на гэтым узроўні ў плане стварэння харавых партый, апрацоўкі перш за ўсѐ самой мелодыі.

Узровень 6. Ствараюцца новыя творы, у якіх выкарыстоўваюцца традыцыйныя прыѐмы, мастацкія сродкі фальклорнай сістэмы. Мелодыя гэтых твораў уключае таксама традыцыйныя інтанацыйныя звароты, прыѐмы народнага музыцыравання. Многія сучасныя песні, напісаныя самадзейнымі аўтарамі i кампазітаpaмi, асобнымі калектывамі, захоўваюць рысы традыцыйнага народнага мастацтва.