Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Alekhnovich_O_M_otvety.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
48 Кб
Скачать
☆

9. Аўтарскія творы, творы асобых калектываў у свяце, якія фальклорызаваліся.

Песні самадзейных аўтараў і кампазітараў, асобных калектываў i ix удзельнікаў, якія прайшлі працэс фалькларызацыі.

Разглядаючы песні, створаныя самадзейнымі кампазтарамі, асобнымі калектывамі i ix удзельнікамі, варта адзначыць, што лепшыя з ix выкарыстоўваюць змест, паэтычную вобразнасць i структуру, характэрныя для народнай традыцыі. Многія песні з'явіліся ў выніку калектыўных пошукаў, шляхам распеву ў хоры першапачатковай мелодыі, прапанаванай адным з яго ўдзельнікаў. Так было створана некалькі песень у вядомым у Беларуci хоры Т. Лапацінай, а таксама ў хоры, якім кipye П. Шыдлоўскі. У песнях такога «масавага распеву» сувязь з мясцовымі традыцыямі мацнейшая, чым у аўтарскіх. На тэкст Т. Лапацінай была складзена песня «Нашае сяло», для якой выкарысталі старадаўнюю беларускую мелодыю «Учора было лецейка», на тэкст А. Русака i шырока вядомай у Беларусі традыцыйнай песні «Едуць мазуры» створана «Кудравая вішня». Лепшыя са створаных такім чынам песень увайшлі ў штодзѐнны побыт. Гэта сведчыць аб генетычнай роднасці падобных твораў з фальклорнай традыцыяй.

3'яўленне партызанскіх песень было вынікам масавага творчага энтузіязму людзей, якія імкнуліся да мастацкага адлюстравання гераічных ваенных падзей. Шмат песень стварылі самадзейныя кампазітары П. i А. Шыдлоўскія, П. Касач, П. Шаўко, Р. Галавасцікаў, М. Пятрэнка, І. Любан, В. Жураўлѐў, В. Смірноў i інш. Некаторыя з ix арыентуюцца на прафесіянальны стыль, пішуць музыку на словы прафесійных i самадзейных паэтаў, іншыя прытрымліваюцца традыцыйнай манеры: ствараюць музыку на ўласныя тэксты.

Любімыя народам песні самадзейных кампазітараў становяцца з цягам часу вядомымі па ўсѐй краіне, атрымліваюць далейшае развіццѐ ў новых варыянтах. «Папулярнасць песні «Бывайце здаровы»,— піша І. К. Цішчанка,— была настолькі вялікая ў народзе, так трывала ўвайшла яна ў побыт савецкага чалавека, у свядомасць людзей як фальклорны твор, што нават прафесійныя крытыкі i музыказнаўцы не маглі «прымірыцца» з устанаўленнем аўтара»1. У час Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся розныя варыянты гэтай песні — на беларускай, рускай, украінскай мовах.

Многія самадзейныя кампазітары пішуць песні ў творчай садружнасці з харавымі калектывамі. Так былі складзены песні Р. Галавасцікава «Зоры залацістыя», «Дзявочая калгасная», «Ураджайная святочная» П. Шыдлоўскага «Пара жаць», «Жніўная», А. Шутава «Марусенька-даражэнька», «Святочная».

10 Стылізаваны фальклор у свяце.

Стылізаваны фальклор, дзе песенная традыцыя выкарыстоўваецца не самастойна, а ў сінтэзе слоўных, музычных, драматычных, харэаграфічных, этнаграфічных элементаў.

Разглядаючы стылізаваны фальклор, пяты тып фалькларызму, неабходна адзначыць, што тэрмін «стылізацыя» ў адносінах да мастацкай самадзейнасці трактуецца па-рознаму. Да таго ж некаторыя вучоныя i музыканты-практыкі ставяцца да стылізацыі адмоўна. Такі пункт гледжання некаторых даследчыкаў i практыкаў да стылізаванага фальклору правамерны ў многіх выпадках, паколькі часта прафесійныя i самадзейныя калектывы скажаюць самую сутнасць фальклору, выдаючы розныя тэатралізаваныя відовішчы за народнае жыццѐ. Няўдалыя стылізацыі выступаюць як надуманае, механічнае спалучэнне фальклорных элементаў без агульнага сюжэта i задумы. Непатрабавальныя ў мастацкіх адносінах стылізацыi і нарадзілі негатыўнае тлумачэнне гэтага тэрміна.

Стылізацыя як форма ўзнаўлення песеннай традыцыі пад сілу толькі высокакваліфікаваным кіраўнікам i калектывам. У Беларусі пакуль яшчэ мала такіх спецыялістаў i ансамбляў. Добрыя здабыткі маюць моладзевыя ансамблі «Палац», «Kriwi», «Троіца», «Уліс», «Юр'е» і інш. Аднак, нягледзячы на складанасці авалодання песеннай традыцыяй у гэтым тыпе фалькларызму, нельга пазбаўляць права кіраўнікоў i ўдзельнікаў калектываў на стылізацыю фальклорных твораў.

Іншы раз стылізаваным фальклорам называюць апрацоўкі народных песень i аўтарскія творы, напісаныя ў стылі фальклорных традыцый. Такое вызначэнне стылізацыі ўключае два розныя фальклорныя пласты. Яны розняцца накшталт таго, як копія адрозніваецца ад арыгінала, таму ўключэнне ў стылізацыі апрацовак народных песень i aўтapскіх твораў з'яўляецца

1 Цішчанка І. К. Жыцце песні: Гісторыя ўзнікнення i бытавання «Бывайце здаровы» // Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1980. С. 89

павярхоўным па сваѐй сутнасці, паколькі не закранае аснову фальклору — яго стыль.

Вызначым адназначны сэнс у разуменні тэрміна «стылізацыя». У літаратуразнаўстве i музыказнаўстве стылізацыя трактуецца ў прынцыпе аднолькава — як аднаўленне, узнаўленне істотных рыс стылю пісьменніка, мастацкага напрамку, літаратурнай плыні, спецыфічных асаблівасцей музыкі.

Мы апіраемся на гэтыя вызначэнні ў сукупнасці, паколькі фальклорныя стылізацыі не ўкладваюцца рамкі якога-небудзь аднаго з ix. Фальклорны стыль уяўляе сабой сістэму «сродкаў поліэлементнай вобразнасці, гэта значыць ycix выяўленчых сродкаў мовы, музыкі, пластыкі ў іх узаемасувязях, узаемадзейнасці або ў іншых адносінах...»2.

Зыходзячы з вызначэння фальклорнага стылю, можна зрабіць вывад, што стылізацыя ў харавой самадзейнасцi (як адзін з тыпаў фалькларызму) азначае выкарыстанне песеннай традыцыі ў арганічным адзінстве з іншымі фальклорнымі жанрамі, абрадам, этнаграфічным асяроддзем. Пры гэтым можа стылізавацца як увесь фальклорна-этнаграфічны комплекс, так i асбоныя яго элементы. Няправільнай здаецца пазіцыя некаторых фалькларыстаў, якія бачаць перспектыву развіцця народнай песні перш за ўсѐ ва ўзнаўленні аўтэнтычнага фальклору, абмяжоуваюць права кіраўнікоў на яго мастацкую апрацоўку, стылізацыю, трансфармацыю. Гэту заўвагу можна аднесці i да асваення самадзейнымi хорамі народнай пecнi. На наш погляд, мастацкая культура народа абядняецца, калі пры ўсім багацці звычаяў, традыцый, абрадаў у Беларусі ў харавой самадзейнасці не выкарыстоўваецца ix багатая паэтыка, сімволіка, эстэтыка. Таму той, хто зацікаўлены ў захаваннi i развіцці традыцый, павінен разумець, што традыцыі не закасцянелая, назаўсѐды застылая з'ява.

У Беларусі праводзяцца розныя традыцыйныя i сучасныя народныя святы, такія як Купала, кірмаш, вяселле, вячоркі, провады ў армію, уручэнне пашпарта, дажынкі i інш., у якіх старыя абрады цесна пераплятаюцца з новымі. У такіх тэатралізаваных прадстаўленнях шырока выкарыстоўваюцца старадаўнія пecнi, ствараючы ў кантэксце цэласнай apгaнікi фальклору абагульнены нацыянальны каларыт, нацыянальную своеасаблівасць.

З 1990-х гадоў інтарэс да фальклору спарадзіў з’яўленне эксперыментальных калектываў, якія сінтэзавалі традыцыйнае інструментальнае выканальніцтва з рок- і поп-музыкай. З’явіліся фольк-рок-калектывы, якія працуюць у накірунку мадэрнізацыі фальклору. Элементы аўтэнтыкі такіх груп злучаюцца з выяўленчымі сродкамі сучасных накірункаў музыкі – rock, jazz, pop, medieval. Новыя сінтэтычныя стылі (фольк-джаз, фольк-фьюжн, фолк-рок, фольк-мадэрн, фольк-кантры) выклікаюць шырокае выкарыстанне дуды, дудкі, жалйкі, гуслі, варгана, акарыны, ліры. Яркімі прадстаўнікамі эксперыментальнага фалькларызма сталі ―Палац‖, ―Юр’я‖, Крыві‖, ―Бан-Жвірба‖, этна-трыа ―Троіца‖. Для іх характэрна выкарыстанне

2 Гусев В. Е. 0 понятии «фольклорная стилистика»//Поэтика искусства слова. Воронеж, 1978.

С. 7.

камп’ютэрызацыі, электрагітар пры арынжыроўцы народнай музыкі, што садзейнічае новаму раскрыццю мастацкіх асаблівасцей фольк-рока.

Сольны праект Івана Кірчука ―Варажбіт‖ здзейснены ў стылістыцы folk-fantasy. Тут песня трактуецца як абярэг, што ахоўваў чалавека. ―Аранжыроўкі песень адсутнічаюць, музыкальны матэрыял максімальна прыбліжаны да аўтэнтыкі (дакладна адлюстроўваюцца выканаўчыя прыѐмы, мікраальтэрацыя, характар інтаніравання і дынаміка, шўто характэрна для традыцыйнага выканальніцтва; некаторыя песні гучаць a cappella, мелодыі багата аздабляюцца арнаментыкай і г.д.). Інструментарый складае вялікую колькасць беларускіх аутэнтычных музыкальных інструментаў: толькі акарын выкарыстана 13 відаў, акрамя гэтага задзейнічаны дудкі, чарот, смык, колавая ліра, гуслі, а таксама і немузыкальныя прадметы (рачныя камні, жалезная змейка і збан)‖ (Гурчанка А.).

Наватарскае пераасэнсаванне фальклору добра адчуваецца ў стылі folk-house ў семесна руска-беларускім праекце ―Руны‖, дзе актыўна выкарыстоўваецца электроніка, сэмплерныя тэхналогіі і ульрасучасная апрацоўка гучання.

Наогул стыль этна-трыа ―Троица‖ вызначаецца як folk-fusion (ад анг. ―сумесь‖) – сінтэз аўтэнтычнаг фальклору з сучаснымі музыкальнымі стылямі (рок, блюз, джаз, кантры, рок-н-рол і інш.). У іх адчувальны эксперымент з інструментальным складам, дзе выкарыстоўваюцца самыя нечаканыя спалучэнні. У арсенале музыкаў амаль увесь набор народных інструментаў, 6- і 12-струнныя гітары, а таксама традыцыйныя інструменты народаў Еўропы і Азіі).

11-12 Рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў фалькларыстыцы

Гэта не тоесныя паняцці. Рэстаўрацыя азначае аднаўленне народнай песні, абраду, свята, элементы якіх па нейкіх прычынах былі страчаны дзеля выяўлення іх гістарычнай і мастацкай каштоўнасці, дзеля ўключэння ў сучаснае жыццѐ ці навуковы ўжытак. Найперш гэта можа адбыцца дзякуючы захаванасці яе ў памяці людзей старэйшага пакалення. Гэта — жывая памяць пакаленняў, якая дазваляе адрадзіць многія старадаўнія песні. Менавіта так многія калектывы ў апошнія гады асвойваюць фальклорную спадчыну. Рэстаўрацыя праводзіцца і іншымі навукова-даследчымі метадамі. Умногім яны падобны на тыя, якімі карыстаюцца спецыялісты па ахове помнікаў гісторыі і культуры. А такімі метадамі сучаснай рэканструкцыі з'яўляюцца: кансервацыя, аднаўленне, прыстасаванне, рэканструкцыя (згодна з навукова абгрунтаванымі данымі), уласна рэстаўрацыя.

Рэканструкцыя песеннай традыцыі ці іншага фальклорна-этнаграфічнага помніка можа ажыццяўляецца ў выніку аднаўлення іх агульных уласцівасцей па апісаннях, расказах, рэштках напеваў, што захаваліся, асобных слоў. Падобнае аднаўленне магчыма ў выглядзе малюнка, агульнага апісання і інш. У нас вядомы не благія рэканструкцыі літаратурных помнікаў. Напрыклад, пры рэканструкцыі згубленых частак «Хронікі Быхаўца» выкарыстоўвалі «Хроніку

польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага і Галіцка-Валынскі летапіс. Рэканструкцыя тэксту азначае аднаўленне на падставе аналізу асобных яго частак, што захаваліся, а таксама іншых, блізкіх паводле складу, зместу, стылю твораў.

Паколькі ў Беларусі песенныя традыцыі яшчэ моцныя, таму аб рэканструкцыі тут трэба гаварыць толькі як аб праяўленні ў самадзейнасці яе асобных элементаў. Магчыма, у будучым гэтая форма атрымае больш шырокае распаўсюджанне, паколькі агульная тэндэнцыя бытавання фальклору прыводзіць да знікнен ня многіх песенных жанраў.

У творчым аднаўленчым тэксталагічным працэсе можа ўжывацца кантамінацыя, якая азначае спалучэнне тэкстаў розных рэдакцый або спісаў аднаго твора, што вядзе да стварэння новага тэксту, блізкага да ранейшага. У фальклоры гэты працэс існуе ў вуснай перадачы. У бытаванні існуюць кантамінаваныя казкі, балады і інш. Звычайна гэта злучэнне ці спалучэнне ў адным творы сюжэтаў двух ці больш твораў, варыянты якіх існуюць у вуснай перадачы і самастойна. Варта тут гаварыць і пра кампіляцыйныя творы, якія складаюцца па запазычаных матэрыялах, без самастойнай іх апрацоўкі.

Рэканструкцыя народнай песні ажыццяўляецца на аснове даных аб яе мастацкіх, эстэтычных, стылістычных уласцівасцях i функцыянальным прызначэнні. Даныя можна атрымаць пры вывучэннi друкаваных прац па гicторыі культуры, этнаграфіі, песеннай творчасці, у гутарках са знаўцамі i носьбітамі песенных традыцый, пры знаѐмстве з творамі выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Акрамя таго, закладзена пэўная інфармацыя ўжо ў самім тэксце. Гэты падрыхтоўчы этап работы кіраўніка над песняй у нейкай меры нагадвае пошукі даследчыка па вывучэнню песеннай інфармацыі. Кіраўнікам калектываў, якія займаюцца рэстаўрацыяй i рэканструкцыяй фальклору, неабходна вывучаць вопыт вучоных па аднаўленню традыцый, якія зніклі. Адна з цяжкасцей, што ўзнікае пры аднаўленні забытай песні, заключаецца ў тым, каб вызначыць яе жанравую прыналежнасць.

Правільнае вызначэнне жанравай прыналежнасці песні дае кіраўніку ключ да разумення яе вобразнай і мастацкай будовы, прызначэння ў мінулым. Неацэнную дапамогу ў гэтым можа аказаць акадэмічнае выданне фальклору. У ім даецца навуковы аналіз узнікнення, стану, мастацкай прыроды, асноўных асаблівасцей песень розных жанраў.

Класіфікацыя фалькларызму ў харавой самадзейнасці па тыпах у пэўнай ступені носіць умоўны характар. Па-першае, межы паміж імі рухавыя, узаемапранікальныя. Па-другое, многія калектывы асвойваюць песенныя традыцыі. Свядома спалучаючы розныя тыпы фалькларызму.

Сѐння актыўна развіваецца адно з сучасных моладзевых накірункаў folk-medieval. Яго прадстаўнікі імкнуцца да рэканструкцыі гісторыка-культурных традыцый Сярэдніх вякоў. Акрамя вывучэння гісторыі, культуры, правіл этыкета ў ВКЛ, зацікаўленая моладзь вырабляе копіі старынных музыкальных інструментаў, баявых рыштункаў, мадэляванне гістарычных касцюмаў і г.д.

З сярэдзіны 1990-х гадоў пашыраецца ваенна-гістарычны (рыцарскі) рух. Атрымліваюць развіццѐ фестывалі сярэдневечнай культуры ―Старадаўні Нясвіж‖, ―Белы замак‖, ―Лошыцкі фэст‖, ―Заслаўскі набат‖, турніры – ―Мірскі замак‖, ―Меч Гедыміна‖, турнір па стральбе з лука ―Рубеж‖, ―Турнір караля Міндоўга‖ (Навагрудак) і інш. Практыкуюцца конкурсы менестрэлей і выступленне груп ―medieval-music‖ (―Стары Ольса‖, ―Artes Liberales‖, ―Brevis‖, ―Lituus‖, ―Testamentum terrae‖, ―Рокаш‖ і інш.). Старажытная музыка выконваецца на рэстаўраваных інструментах шалмей, раушпфайп, рабек, лютня, гуслі, ліра.

Рыцарскі рух у Беларусі распачаўся са стварэння ў 1994 г. у Мінску ваенна-гістарычнага клуба ―Ордэн Сэрца Дракона‖ (цяпер ―Ордэн Паўночнага Храма‖). Сябры Ордэна займаюцца рэканструкцыяй прадметаў быту, касцюмаў, узбраенняў Ордэна тампліераў канца ХІІІ ст. У Беларусі дзейнічае больш 40 ваенна-гістарычных клубаў. Найбольш вялікія з іх мінская унія ―Меч і Воран‖, ваенна-гістарычны клуб ―Княжы Гуф‖, ―Бона Сфорца‖, ―Вялікае Княства‖ (Бабіч, Т.). Асабліва выдзяляецца ў Беларусі ―Дударскі фэст‖, што звязаны з адраджэннем старажытнага інструмента.