Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja 10.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
267 Кб
Скачать
☆

Тэатр і музыка.

Пасля паўстання 1863 г. у Беларусі былі строга забаронены тэатральныя прадстаўленні на польскай мове.

Рускі тэатр выкарыстоўваўся тут для выхавання гледачоў у афіцыйным духу «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». У губернскіх гарадах дзейнічалі стацыянарныя рускія трупы.

Тэатральнае жыццё ў Мінску, Віцебску, Магілёве прыкметна ажывілася пасля пабудовы спецыяльных будынкаў для тэатраў.

Пад уплывам прафесійных рускіх і ўкраінскіх тэатраў у навучальных установах, пры клубах у Мінску, Віцебску, Слоніме, Пружанах і іншых гарадах ствараліся і дзейнічалі аматарскія тэатральныя калектывы.

У Мінску ў 90-я гг. паспяхова разгортвалася дзейнасць Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, у якім была і тэатральная секцыя.

Новы значны крок быў зроблены ў развіцці нацыянальнай драматургіі. Вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі “Модны шляхцюк» К. Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я. Купалы. У 1913 г. Купала напісаў драму «Раскіданае гняздо» (надрукавана і пастаўлена ў тэатры пазней).

Характэрнай асаблівасцю новай беларускай літаратуры з'яўлялася яе глыбокая народнасць.

На пачатку XX ст., як і раней, на тэатральных сцэнах панавалі гастрольныя рускія і ўкраінскія трупы.

дзейнасць «Першай беларускай трупы», створанай у 1907 г. I. Буйніцкім у роднай вёсцы як аматарскі тэатр.

Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч (1861 — 1917) нарадзіўся ў в. Палевачы Дзісненскага пав. Віленскай губ. у шляхецкай сям'і. Таленавіты акцёр і рэжысёр, стваральнік беларускага прафесійнага тэатра. Па прафесіі — каморнік (землямер). Вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Вывучаў народныя песні, музыку, танцы, святочную вопратку беларусаў. Збіраў лепшыя ўзоры народнай творчасці для свайго тэатра. Залучаў для ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў з сялян, ствараў аматарскія гурткі. Нястомна прапагандаваў нацыянальны тэатр, ахвяраваў на яго ўласныя сродкі.

У 1910 г. тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны.

Сталага месца тэатр не меў і дзейнічаў як гастрольны калектыў. У 1910—1913 гг. ён пабываў амаль ва ўсіх гарадах і многіх мястэчках Беларусі, неаднаразова выступаў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся нязменным вялікім поспехам. фінансавая незабяспечанасць, прывяло яго ў 1913 г. да распаду.

І.Буйніцкага называюць “бацькам беларускага тэатра”.

У Вільні з 1911 г. на аматарскіх асновах дзейнічаў «Беларускі музычна-драматычны гурток». Кіраваў ім Алесь Бурбіс. 7 студзеня 1912 г. ён ажыццявіў першую пастаноўку «Паўлінкі» Я. Купалы. Галоўную ролю бліскуча выконвала Паўліна Мядзёлка. Ён жа паставіў аперэту М. Кімант на тэкст В. Дуніна-Марцінкевіча «Залёты».

У Мінску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.) арганізавалася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі». Кіраўніком яго быў Фларыян Ждановіч.

Адным з выдатных дзеячаў гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, які пазней набыў шырокую вядомасць у Беларусі як аўтар шматлікіх п'ес, акцёр і рэжысёр. Для папулярызацыі беларускай народнай музыкі і песні ў пачатку XX ст. шмат зрабілі Л. Рагоўскі, А. Грыневіч, М. Чуркін, У. Тэраўскі, I. Шадурскі.

У 1972 г. у Мінску быў узведзены помнік Я.Коласу на аднайменнай плошчы.

У 1972 г. у мінскім парку каля Свіслачы ўзвялі помнік Я.Купалу.

У 1981 г. насупраць будынка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Мінску паўстаў помнік М.Багдановічу.

У 1998 г. у Шчучыне, на радзіме паэтэсы – рэвалюцыянеркі А.Пашкевіч (Цёткі) пастаўлены ёй помнік.

ДАДАТАК

ДАТЫ

Восень 1861 г. – у арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт.

Лета 1862 г. – свораны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК).

22 студзеня 1863 г. – пачатак паўстання.

1 лютага 1863 г. – пачатак паўстання на Літве і Беларусі.

Сакавік 1863 г. – кіраўніцтва паўстаннем узялі ў свае рукі “белыя”.

11 сакавіка 1863 г. – Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

Май 1863 г. – паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было падаўлена.

Улетку 1863 г. да ўлады ў кіраўніцтве паўстанцамі ізноў прыйшлі «чырвоныя».

Ліпень 1863 г. – К. Каліноўскі стаў старшынёй Віленскага аддзела.

28 жніўня 1863 г. – Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

Верасень 1863 г. – узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты.

Лета 1864 г. – ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя на тэрыторыі Беларусі.

22 сакавіка 1864 г. – смяротнае пакараннне К. Каліноўскага.

ЛЮДЗІ, ТЭРМІНЫ

У канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. у расійскім вызваленчым руху дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца рэвалюцыйным дэмакратам.

Рэвалюцыйныя дэмакраты былі выразнікамі інтарэсаў сялян.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне.

Тыя польскія патрыёты, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя».

У склад “чырвоных” ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва.

Чырвоныя падзяляліся на правых і левых.

Прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў уваходзілі ў склад левых чырвоных.

На сялянскую рэвалюцыю разлічвалі левыя чырвоныя.

Права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў прызнавалі левыя чырвоныя.

За ліквідацыю памешчыцкага землеўладання выступалі левыя чырвоныя.

Паўстанцкі гарадскі камітэт праз год быў перайенаваны ў Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў Яраслаў Дамброўскі.

Яраслаў Дамброўскі быў прадстаўніком левага крыла «чырвоных».

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт.

«Левых» у Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі.

Паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Свіслацкую прагімназію і Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З.Серакоўскага. – К. Каліноўскі.

Газету “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскі выдаваў разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім.

К. Каліноўскі меў літаратурны псеўданім “Янка з-пад Вільні”.

Галоўнай рэвалюцыйнай сілай К. Каліноўскі лічыў сялян.

“Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржымся разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.” – словы належаць К. Каліноўскаму.

Адзін з кіраўнікоў паўстанцаў на Гродзеншчыне, будучы генерал Парыжскай камуны – Ф. Урублеўскі.

Адзін з кіраўнікоў паўстанцаў на тэрыторыі Міншчыны, будучы дзеяч І Інтэрнацыянала – А.Д. Трусаў.

К. Каліноўскі пад час паўстання (з сакавіка 1863 г.) займаў пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.

У Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы ўвайшлі “белыя”.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў.

Словы “У нас няма дваран – у нас усе роўныя” належаць К. Каліноўскаму.

Словы “Народзе... цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права. За сваю землю родную” належаць К. Каліноўскаму.

Словы “... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа” належаць К. Каліноўскаму.

К. Каліноўскі аўтар твора “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.

Ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы сфармуляваў К. Каліноўскі.

Былы ўдзельнік паўстання К. Каліноўскага, вывучаў будову берагоў Байкала, склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера. Пасля памілавання ўзначальваў экспедыцыі ў раён рэк Калыма і Індзігірка. Быў узнагароджаны трыма залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства – І. Чэрскі.

Гісторык, этнограф, публіцыст, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі, лідэр ліберальна – дэмакратычнага кірунку ў заходнерусізме – М. Каяловіч.

ТЭРМІНЫ

ЗАХОДНЕРУСІЗМ – сістэма поглядаў, якая прызнае пэўную гісторыка – этнічную адметнасць Беларусі, аднак выключае магчымасць самастойнага дзяржаўнага і палітычнага развіцця беларускага этнасу.

ГЕАГРАФІЯ

Паўстанцкі гарадскі камітэт быў створаны ў горадзе Варшава.

Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) быў створаны ў Вільні.

К. Каліноўскі нарадзіўся ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета.

У красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін паўстанцы захапілі павятовы горад Горкі.

Маштабнасцю і жорсткасцю характарызавалася бітва паўстанцаў пад Мілавідамі ў Слонімскім павеце.

Апошняя рэвалюцыйная арганізацыя былі ліквідавана летам 1864 г. ў Навагрудскім павеце.

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ 1860-пач. ХХ ст.

ДАТЫ

Сярэдзіна 1870-х гг. – адраджэнне на Беларусі арганізаванага рэвалюцыйнага руху.

1875 г. – утварэнне аднаго з першых народніцкіх гурткоў ў Беларусі ў Магілёве.

лета 1879 г. – пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля» раскалолася на «Народную волю»і «Чорны перадзел».

1882 г. – раскол арганізацыі “Чорны перадзел”.

1 сакавіка 1881 г. – забойства Аляксандра ІІ.

1882 г. – створана «Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі”.

1884 г. члены група «Гоман» выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў.

1884 г. – выданне гектаграфічнага часопіса “Гоман”.

1885-1887 гг. – стварэнне першай стачачнай касы.

Канец ХІХ ст. – вылучэнне рабочага руху ў самастойную плынь.

Канец ХІХ ст. – ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму.

1882 г. – утварэнне польскай партыі «Пралетарыят».

1883 г. – утварэнне ў Швейцарыі пляханаўскай групы «Вызваленне працы».

Май 1896 г. – стварэнне Рабочага саюза Літвы (РСЛ).

Верасень 1897 г. – утварэнне Бунда – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.

1895 г. – стварэнне Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа.

1 і 3 сакавіка 1898 г. 1-шы з’езд РСДРП.

1900 г. –невялікія групы Рабочага саюза Літвы на з'ездзе аб'яднаўся з сацыял-дэмакратыяй Каралеўства Польскага ў адну партыю, якая называлася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).

1903 г. – ІІ з’еўд РСДРП. Раскол на бальшавікоў іменшавікоў.

1902 г. – стварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

1904 г. – аб’яднанне эсэраўскіх арганізацый заходніу губерняў у Паўночна-заходнюю арганізацыю ПСР.

1895 г. – у Беларусі невялікая група рабочых упершыню тайна адсвяткавала 1 мая як дзень міжнароднай пралетарскай салідарнасці.

1900 г. – адбылася першая вулічная дэманстрацыя, прысвечаная 1 мая.

1898 – 1900 гг. – першыя палітычныя выступленні рабочых у форме стачак, вулічных маніфестацый і дэманстрацый прайшлі ў Віцебску, Гродне, Смаргоні.

1898 г. – адбылася першая вулічная дэманстрацыя рабочых, якія пратэставалі супраць свавольства паліцыі.

1903 г. – стварэнне Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ).

Снежань 1903 г. – першы з’езд БРГ. Прыняцце праграмы партыі.

ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ

У 60 – 70 я гг. выступленні сялян былі звязаны са змаганнем за зямлю.

У 80 – 90-я гг. – значнае распаўсюджанне атрымаў перасяленчы рух.

Самым радыкальным напрамкам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва.

Ідэалагічна народніцтва грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму.

Заснавальнікамі ідэалогіі народніцтва былі Герцэн і Чарнышэўскі.

Народнікі верылі, што Расія пры апоры на сялянскую абшчыну зможа перайсці да сацыялізму.

Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля» раскалолася, большасць народнікаў у Беларусі падтрымала «Чорны перадзел», якая прытрымлівалася старой прапагандысцкай тактыкі.

У друкарні “Чорнага перадзелу” акрамя аднайменнай газеты выходзіла газета для рабочых “Зерно”.

Да канца 1881 г. большасць народнікаў Беларусі перайшла на пазіцыі партыі “Народная воля”. Яе аўтарытэт вырас пасля забойства Аляксандра ІІ.

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады.

Бомбу ў цара Аляксандра ІІ кінуў І. Грынявіцкі.

У другой палове 80-х — 90-я гг. пануючым накірункам у народніцтве становіцца ліберальны.

Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета “Минский листок”.

Другім напрамкам народніцтва побач з ліберальным быў марксісцкі.

У 1870 – 80-я гг. галоўная форма пратэсту рабочых – стачка (забастоўка).

Рабочы рух у 1870-я - пач.1890-х гг. меў абарончы характар.

Першапачатковая форма аб’яднання рабочых была стачачная каса.

У сярэдзіне – другой палове 1890-х гг. рабочы рух набыў наступальны характар.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце.

Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа быў створаны У.Леніным (Ульянавым).

Фактычна на пераломе XIX — XX стст. кіраўніком рабочага руху ў Беларусі стала партыя Бунд.

Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета «Искра».

Раскол РСДРП адбыўся на другім з’ездзе.

У праграме гэтай партыі абвяшчалася канчатковая мэта — пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачам партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. – РСДРП.

Прыхільнікі гэтай партыі выступілі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор – эсэры.

Лідэрам эсэраў быў мінскі рэвалюцыянер Р. Гершуні.

Арганізатарамі “Гуртка беларускай народнай асветы” былі браты Луцкевічы.

Тэарэтычныя погляды членаў гэтай партыі спалучалі ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму і народніцтва. Яна выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. – БРГ.

Сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа – так ў сваёй праграме назвалася БРГ.

Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства.

Аграрная праграма гэтай партыі прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. – БСГ (БРГ).

ТЭРМІНЫ

СТАЧКА (ЗАБАСТОЎКА) – калектыўнае спыненне працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы

МАРКСІСТЫ – прыхільнікі сацыял-дэмакратыі.

ЭКАНАМІЧНАЯ АГІТАЦЫЯ –тлумачэнне рабочым неабходнасці іх аб’яднання для правядзення забастовак з мэтай паляпшэння свайго эканамічнага становішча.

ЭКАНАМІЗМ – напрамак рабочага руху, прыхільнікі якога адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі з апаляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

БАЛЬШАВІКІ – назва рэвалюцыйнай часткі сацыял-дэмакратаў, якая выступала за звяржэнне самадзяржаўя шляхам рэвалюцыі.

МЕНШАВІКІ – назва часткі сацыял-дэмакратаў, якая выстула за дасягненне дэмакратычнай рэспублікі шляхам рэформ.

КААПЕРАЦЫЯ – добраахвотнае аб’яднанне асобных вытворцаў з мэтай сумеснага вядзення гаспадаркі

ГЕАГРАФІЯ

Адзін з першых народніцкіх гурткоў ў Беларусі ўтварыўся ў Магілёве.

Цэнтральная падпольная друкарня «Чорнага перадзелу» была арганізавана ў горадзе Мінску.

«Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі” была створана ў горадзе Вільня.

Група “Гоман” дзейнічала ў горадзе Віцебску.

Гектаграфічны часопіс “Гоман” выдаваўся ў горадзе Віцебску.

Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група дзейнічала ў горадзе Віцебску.

Першая статачачная каса была створа ў горадзе Мінску.

Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа быў створаны ў горадзе Пецярбургу.

Першы з’езд РСДРП прайшоў у горадзе Мінску.

У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзін камітэт РСДРП – у горадзе Гомелі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]