Культура
ДАТЫ
Першая палова 19 ст. .- пачатак фарміравання нацыянальнай (літаратурнай) мовы.
1884 г. – выданне першага нумара часопіса “Гоман”.
1863 г. – увядзенне “Часовых правілаў для народных школ”.
Цыркуляр 1887 г. – “цыркуляр пра кухарчыных дзяцей”)
1872 г. – Палажэнне аб стварэнні гарадскіх вучылішчаў.
1867 г. – стварэнне Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства.
1908 г. – выданне зборніка Я. Купалы “Жалейка”.
1913 г. – выданне зборніка “Вянок” М. Багдановіча.
1910 г. – пачатак выхаду “Беларускага календара”.
1912 г. – стварэнне самастойнага часопіса “Саха”.
1912 г. – пачатак выхаду часопіса “Маладая Беларусь”.
1907 г. – пачатак дзейнасці “Першай беларускай трупы”.
1917 г – дзейнасць “Першага таварыства беларускай драмы і камедыі”.
ЛЮДЗІ
Зусім нязначны працэнт складалі беларусы сярод купцоў.
Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан.
Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з'яўляецца развіццё капіталістычных адносін.
Беларуская аграрная буржуазія пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права
Беларуская літаратурная мова не мела пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай.
Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народа.
У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найбольш поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы.
Беларускі нацыянальны рух у 10—50-х гг. меў культурна-асветніцкі характар.
Тэарэтычна распрацавалі нацыянальную ідэю прадстаўнікі новага пакалення нацыянальных дзеячаў – беларускіх студэнтаў-народнікаў
Пад публіцыстычным творам «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» стаяў подпіс “Даніла Баравік”.
Упершыню тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу, яго права на роўнасць з іншымі народамі і ўласную дзяржаўнасць народнікі.
У 1886—1902 гг. цэнтрам згуртавання ліберальна-народніцкай інтэлігенцыі Беларусі стала газета «Минский листок».
Згодна “Часовых правілаў для народных школ” пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства.
Пасля паўстання сістэма адукацыі была зарыентавана на выхаванне вучняў у духу манархізму, праваслаўя і афіцыйнай народнасці.
У 1860-х гадаў былі закрыты існаваўшыя ў заходніх губерніях дваранскія павятовыя вучылішчы.
У 60—90-я гг. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з'яўляліся народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы.
У 60—90-я гг. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы.
Народныя вучылішчы падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы.
Паварот да рэакцыі ва ўнутранай палітыцы царызму, які вызначыўся ў пачатку 80-х гг., у пачатковай адукацыі праявіўся ва ўзмоцненым насаджэнні школ царкоўнага ведамства.
У настаўніцкія семінарыі прымаліся па веравызнанню выключна праваслаўныя.
Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы.
Выключнае права паступлення ва ўніверсітэты мелі выпускнікі класічнай гімназіі.
Няпоўную вышэйшую адукацыю давалі настаўніцкія інстытуты.
Няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю давалі семінарыі.
Аўтар “Слоўніка беларускай гаворкі” – І. Насовіч.
Аўтар трохтомнага даследавання “Беларусы” – Я.Карскі.
Гэты твор называюць “энцыклапедыя беларусазнаўства” – “Беларусы”.
Этнаграфічная тэорыя гэтага вучонага пра паходжанне беларускай народнасці стала асновай даследаванняў шэрага іншых вучоных – Я. Карскі.
Абгрунтоўваў ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, неабходнасці развіцця беларускай культуры, навукі і літаратуры. – М. Доўнар-Запольскі.
Аўтар “Кароткай гісторыі Беларусі” – В. Ластоўскі.
Аўтар верша “Марыська чарнаброва, галубка мая” – К. Каліноўскі.
Аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і Смык беларускі” – Ф. Багушэвіч.
Псеўданім Мацей Бурачок выкарыстоўваў Ф, Багушэвіч.
Псеўданім Сымон Рэўка з-пад Барысава выкарыстоўваў Ф. Багушэвіч.
Аўтар зборніка “Вязанка” – Я. Лучына.
Аўтар зборнікаў “Гусляр”, “Шляхам жыцця” – Я. Купала.
Першы зборнік Я. Купалы “Жалейка” быў выдадзены ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца”.
Першы зборнік Я. Коласа “Песні жальбы” быў выдадзены рэдакцыяй “Нашай нівы”.
аўтар кніг “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” – першых арыгінальных зборнікаў беларускай паэзіі пач. ХХ ст. – Цётка.
Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка – Н. Селівановіч.
Аўтар бытавых карцін. Найбольш значны твор у гэтым жанры — «Стары пастух” – Н. Селівановіч.
Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Працаваў у Парыжы, Варшаве і іншых гарадах. Пісаў карціны на гістарычныя тэмы («Пахаванне Гедыміна». «Пасля бітвы» «Смерць Глінскага ў турме») – К. Альхімовіч.
Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Да ліку лепшых яго палотнаў адносяцца «Сакавіцкае змярканне» (1903), «Зімовы сон» (1911), «Блакітная капліца» - В. Бялыніцкі-Біруля.
Для архітэктуры другой паловы XIX ст. (гарадской, сядзібнай, храмавай) быў характэрны стылявы эклектызм.
Псеўдаготыка выкарыстоўвалася пры будаўніцтве касцёлаў.
У будаўніцтве праваслаўных храмаў выкарыстоўваўся сярэднявечны «рускі», або «візантыйскі», стыль. Храмы, падудаваныя ў гэтым стылі па-іншаму называюцца “мураўёўкі”.
Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены) пабудаваны ў неараманскім стылі.
Побач з “архітэктурай гістарызму” ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна.
Зыходныя прынцыпы «Нашай нівы» па нацыянальна-рэлігійных пытаннях сфармуляваў Антон Луцкевіч (Навіна).
А. Пашкевіч была рэдактарам часопіса для моладзі “Лучынка”.
Кіраўніком “Першай беларускай трупы” быў І. Буйніцкі.
“Бацькам беларускага тэатра” называюць І.Буйніцкага.
«Беларускім музычна-драматычным гуртком» кіраваў А. Бурбіс.
ГЕАГРАФІЯ
Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.
Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё сярэднебеларускіх гаворак.
Часопіс “Гоман” выдаваўся ў горадзе Пецярбургу.
Больш пашыранымі на захадзе Беларусі былі народныя вучылішчы.
Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства быў створаны ў Вільні.
Першыя прыватныя рысавальныя школы ў пачатку 20 ст. існавалі ў гарадах: Мінск, Віцебск, Магілёў.
Суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца” існавала ў горадзе Пецярбургу.
Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў існавала ў горадзе Мінску.
«Беларускі музычна-драматычны гурток» дзейнічаў у горадзе Вільні.
«Першае таварыства беларускай драмы і камедыі» існавала ў горадзе Мінску.
ТЭРМІНЫ
НАЦЫЯ – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць.
ЭТНІЧНАЯ (НАЦЫЯНАЛЬНАЯ) САМАСВЯДОМАСЦЬ - усведамленне свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным».
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ – сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную сукупнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.
АСІМІЛЯЦЫЯ — знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.
СТЫЛЯВЫ ЭКЛЕКТЫЗМ – змяшанне, спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў і стыляў.
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ - уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разуменне беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы.
