- •Брестская уния 1596 года
- •Вопрос 18.Политико-правовая идея в Беларуси в 12-16 веках
- •Вопрос 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага
- •1359 – Грамата Альгерда. Карыстанне звычаёвым правам, кали адносины не урэгуляваны.
- •Вопрос 21. Областные грамоты: причины принятия, содержание и значение
- •Вопрос 22. Волостные грамоты. Причины принятия, содержание и значение.
- •24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.
- •Вопрос 25. Статут Великого Княжества Литовского1529 г.: источники, структура, содержание, значение.
- •Вопрос 27. Статут вкл 1588: разработка, принятие, новые нормы и важнейшие положения, значение
- •Вопрос 26. Статут вкл 1566 г.: причичины разработки, важнейшие положения, причины разработки и основные изменения по сравнению со Статутом 1529 г.
- •30. Гражданское право по Статутам 1529,1566, 1588 гг.
- •Вопрос 33. Судовая рэформа хvі ст. У Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў
- •43. Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне хvііі ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права.
- •58. Першы ўрад Беларускай сср і яго Маніфест.
- •60. Першая Канстытуцыя Беларускай сср.
- •Вопрос 61. ЛитБел
58. Першы ўрад Беларускай сср і яго Маніфест.
Першы ўрад БССР складаўся з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха і беларускіх камуністаў, якія працавалі на той час у Маскве. Старшыней Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада быў Зм. Жылуновіч.
Урад заставаўся ў поўным падпарадкаванні РКП (б), УЦВК і СНК РСФСР. Для надання яму хоць нейкай уяўнай легітымнасці было вырашана правесці 30.12.1918 года Паўночна-Заходнюю абласуню канферэнцыю РКП (б) у Смаленску, аб’явіўшы яе Першым з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Адным з вынікаў гэтага з’езда было зацверджанне Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада БССР.
Беларускі Савецкі ўрад называўся “Часовым”, бо ён быў створаны не беларускім народам, а наркамам па справах нацыянальнасцяў РСФСР І. Сталіным .
Юрыдычным канстітуцыйным актам, які абвесціў утварэнне БССР, быў “Маніфест Часовага Рабоча-Сялянскага ўрада БССР” ад 1.01.1919 г. Падрыхтаваў яго тэкст Зм. Жылуновіч.
Зместам сваім Маніфест вырашыў адразу некалькі задач:
Ўтварэнне “вольнай, незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі”
Сацыялістычны характар рэспублікі замацоўваўся ўладаю рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармескіх дэпутатаў; лясы, воды і нетры зямлі, усе фабрыкі, заводы, чыгункі, сродкі сувязі абвяшчаліся набыткам, уласнасцю працоўнага народа.
Скасаванне Рады БНР і Рады Народных Міністраў (сакратарыят), тым самым прапаноўваючы насельніцтву Беларусі і замежным краінам, якія дэ-факта або дэ-юра прызналі БНР, адмовіцца ад гэтага і прызнаць Часовы Савецкі ўрад Беларусі.
Уступленне ў сілу ўсіх дэкрэтаў РСФСР “па забяспецы рабочага стану”.
Уступленне расійскай Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Маніфест падпісалі Старшыня Часовага Урада Зм. Жылуновіч, сябры ўрада: А. Мяснікоў, С. Іваноў, А. Чарвякоў, І. Рэйнгольд.
5.01.1919 года Часовы Рабоча-Сялянскі ўрад Беларусі пераехаў са Смаленска ў Мінск і прыступіў да вельмі складанай працы па стварэнні дзяржаўнага апарата рэспублікі, аднаўленні экономікі і наладжванні мірнага жыцця грамадства.
По радио был зачитан Манифест Временного рабоче-крестьянского советского правительства, который говорил о создании Белорусской Советской Социалистической Республики. В манифесте декларировались политические, экономические и социальные основы нового советского государства. Говорилось об установлении советской власти, диктатуры пролетариата, равных правах рабочих всех национальностей, введении 8-часового рабочего дня. Объявлялись собственностью рабочих все земли помещиков, монастырей, церквей, костёлов. Говорилось об отмене постановлений оккупационных властей и постановлений Рады БНР.
60. Першая Канстытуцыя Беларускай сср.
2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. На абмеркаванне з’езда было пасталеўна пытанне аб Канстытуцыі БССР .
3 лютага 1919 дэлегаты з'езда прынялi першую Канстытуцыю БССР, якая юрыдычна замацавала ўтварэнне новай савецкай дзяржавы і яе новую назву - Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (скарочана - ССРБ). Канстытуцыя БССР складалася з Дэкларацыi правоў працоўнага эксплуатуемага народа і трох разделаў.
Дэкларацыяй:
скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю, лясы, нетры і воды,
абвяшчалася ўсеагульная працоўная павіннасць,
утварэнне сацыялістычнай Чырвонай Арміі рабочых і сялян.
Канстытуцыя грунтавалася на першай савецкай Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Канстытуцыя складалася ўсяго толькi з 32 артыкулаў.
У першым раздзеле было запiсана, что асноўная задача ССРБ заключался ва ўстанауленнi дыктатуры гарадскога i сельскага пралетарыяту i бяднейшага сялянства, знiшчэннi эксплуатацыi чалавека чалавекам i ўладкаваннi сацыялiзму. У iм замацоўваліся правы грамадзян, ў асноўным толькі палітычныя свабоды - свабода слова і друку, свабода сходаў, мітынгаў, шэсцяў, а таксама свабода сумлення. Абавязкаў грамадзян Канстытуцыя вызначала толькі два. Сцвярджаўся прынцып: «хто не працуе, той i не есць». Усталёўваўся ўсеагульны воінскі абавязак .
Другі раздел зацвярджаў структуру і кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Яна належала з’езду Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі і яго Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту(ЦВК), а таксама Малому і Вялікаму Прэзідыуму ЦВК.
Трэці раздзел меў толькі 2 артыкула. У адным было апісанне герба, які складаўся з сярпа і молата. А у другiм зацвярждаўся сцяг ССРБ у выглядзе чырвонага палотнішча.
У Канстытуцыі нічога не гаварылася ні аб выбарачным праве, ні аб мясцовых органах дзяржаўнага кіравання. Нічога не гаварылася ў Канстытуцыі і аб бюджэце і фінансах.
Такім чынам, асноўнае значэнне першай Канстытуцыі Беларускай ССР складалася ў замацаванні самавызначэння Беларусі як вольнай савецкай дзяржавы, аднак чамусьці Канстытуцыя не ў поўнай меры ўрэгулявала сістэму органаў улады новай савецкай дзяржавы, не зусім дакладна вызначыла прававыя асновы пабудовы вышэйшых савецкіх органаў улады.
Увогуле ж Канстытуцыя БССР 1919 г. стала значнай юрыдычнай падставай для далейшага развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці і яе канстытуцыяналізму.
