- •Брестская уния 1596 года
- •Вопрос 18.Политико-правовая идея в Беларуси в 12-16 веках
- •Вопрос 20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага Княства Літоўскага
- •1359 – Грамата Альгерда. Карыстанне звычаёвым правам, кали адносины не урэгуляваны.
- •Вопрос 21. Областные грамоты: причины принятия, содержание и значение
- •Вопрос 22. Волостные грамоты. Причины принятия, содержание и значение.
- •24. Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.
- •Вопрос 25. Статут Великого Княжества Литовского1529 г.: источники, структура, содержание, значение.
- •Вопрос 27. Статут вкл 1588: разработка, принятие, новые нормы и важнейшие положения, значение
- •Вопрос 26. Статут вкл 1566 г.: причичины разработки, важнейшие положения, причины разработки и основные изменения по сравнению со Статутом 1529 г.
- •30. Гражданское право по Статутам 1529,1566, 1588 гг.
- •Вопрос 33. Судовая рэформа хvі ст. У Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў
- •43. Спробы правядзення рэформаў у Рэчы Паспалітай у другой палавіне хvііі ст. Першы падзел Рэчы Паспалітай ў святле міжнароднага права.
- •58. Першы ўрад Беларускай сср і яго Маніфест.
- •60. Першая Канстытуцыя Беларускай сср.
- •Вопрос 61. ЛитБел
Вопрос 33. Судовая рэформа хvі ст. У Вялікім Княстве Літоўскім. Склад і кампетэнцыя новых судоў
2 прычыны правядзення судовай рэформы:
1) з другой тэці XVI ст. пачауся актыўны працэс рэфармавання заканадаўства. Дзяржава мела неабходнасць у адзіным кадыфікаваным акце.
2) вельмі значным штуршком да рэфармавання судовай сістэмы стала падпісанне Люблінскай уніі, а значыць аб’яднанне дзвюх краін, культур і звычаяў.
Вядзяляюць 4 этапы судовай рэформы, падзел на якія абумоўлены прыняццем наступных актаў заканадаўства.
этап: Статут ВКЛ 1529 г. асноунымі дасягненнямі якога можна лічыць рэфармаванне гродскіх судоў і ўвядзенне адвакатуры.
этап: Бельскі прывілей 1564 г., які прадугледжваў утварэнне земскіх павятовых шляхецкіх судоў і абвясціў адзіную падсуднасць шляхты гэтым судам.
этап: Статут ВКЛ 1566 г. рэгламентаваў дзейнасць і парадак фарміравання земскіх павятовых судоў, абвясціў утварэнне возных. Быў уведзены шэраг працэсуальных норм и тэорыя ацэнкі доказаў, заснаваная на навуковай логіцы
этап: Закон “Аб утварэнні Галоўнага Суда (Трыбунала)” 1581 г.
Гродскія суды: : вызначаецца тэндэнцыя ператварэння гродскага суда з адміністрацыйнай установы ў судвую, шэраг спраў разглядаўся з уделам грамадскасці, павялічваецца прафесіяналізм суда шляхам увядзення суддзі і пісара. Галоўная роля – службовым асобам мясцовай адміністрацыі – ваяводу, стараству, дзяржаўцу і іх намеснікам. Складаўся у 2-х складах: вышэйшы і ніжэйшы. Вышэйшы: ваявода, або стараста, або дзяржаўца і прадстаунікі мясцовых феадалаў. Ніжэйшы: намеснікі ваяводы, або намеснікі старасты, а таксама суддзі і пісара. Тут разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты, мяшчан і сялян.
Увядзенне інстытута адвакатуры сведчыла аб самых прагрэсіўных тэндэнцыях у судаводстве – развіццё прынцыпу спаборнасці судовага працэсу, вядзенне працэсу на зразумелай большасці насельніцтва беларускай мове, наданні ўсё большай увагі абароне правоў і законных інтарэсаў прыватнай асобы і г.д., як вынік – павышэнне правасвядомасці і прававой культуры грамадства.
Земскія суды: Склад і кампетэнцыя земскіх судоў змяняліся на працягу стагоддзяў. Тым не менш з цягам часу земскі суд пачынае выконваць сваю самую значную функцыю – нагляд за законнасцю функцыяніравання гроцкага суда. Да кампетэнцыі суда адносіліся галоўным чынам справы шляхты, якія падзяляліся на дзве катыгорыі: адны толькі запісваліся ў судовыя кнігі, другія патрабавалі разгляду справы па сутнасці. Справы маглі быць як грамадзянскага, так і крымінальнага характару. З’явіліся аддзеленыя ад выканаўчай улады суды і прафесійныя суддзі. Фарміраване і функцыяніраванне судовай улады пачало грунтавацца на прынцыпах законнасці, выбарнасці і калегіяльнасці.
Суддзямі маглі быць толькі ўраджэнцы ВКЛ, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя, хрысціянскай веры, якія ведалі права, умелі пісаць, не займалі іншых духоўных, дзяржаўных і судовых пасад
Галоўны Суд (Трыбунал): 1)апеляцыйныя скаргі на рашэні гроцкіх, земскіх і падкаморскіх судоў, 2) скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжывані суддзяў і службовых асоб
Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на 1 год. З гэтага часу Вялікі князь займаўся разглядам па першай інстанцыі толькі найбольш важных спраў. Увядзенне ў дзеянне Галоўнага Суда, аддзленне ад выканаўчай улады, стала істотным завяршэннем рэформы.
У цэлым жа судовая рэформа XVI ст. значна ўдасканаліла судовую сістэму дзяржавы. Заканадаўчае замацаванне новых важных прававых прынцыпаў і палажэнняў сведчыла аб імкненнні заканадаўца мець практычную рэалізацыю. Пад час рэформы былі тэарытычна азначаны, развітыя ў той ці іншай ступені адлюстраваны ў заканадаўстве прагрэсіўныя прынцыпы судовага ладу і судаводства, якія садзейнічалі павышэнню правасвядомасці і прававой культуры грамадства. Тым самым ствараліся перадумовы для дальнейшага паступальнага развіцця дзяржаўнасці.
