- •I вось нахапiлася вайна; а на пачатку снежня прусакi занялi Кармэйль.
- •I тады я зразумеў, я ўявiў сабе ўсё. Прусакi пакiнулi яе на матрацы ў бязлюдным лесе, I яна, не крануўшыся з месца, цiха памерла пад бухматым I лёгкiм пухавiком снегу.
- •Пляцельшчыца крэслаў
- •I гэта былi адзiныя песты, якiя ведала небарака.
- •I яна аддала мне дзве тысячы трыста дваццаць сем франкаў. Дваццаць сем франкаў я адлiчыў кюрэ на пахаванне, а рэшту, пасля таго як яна выпусцiла апошнi ўздых, забраў з сабою.
- •Звер васпана Бэлёма
- •I Рабо, нiбы пацук у нару, шмыгнуў у карэту.
- •I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю I вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
- •I я падумала: "а цi атрымалася б у мяне гэтак жа смела I элегантна кiўнуць?"
- •I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.
- •Жулi Рамэн
- •I неспадзявана яна заплакала.
- •I калi пачула, што мне трэба вячэраць у МонтэКарла, яна нерашуча спыталася:
- •I яна пасадзiла мяне побач. Яна прашаптала:
- •Жарт па-нармандску
- •I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся I лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму I дарога!"
- •Завяшчанне
- •I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку.
- •I яна зноў узяла дзверы на завалу.
- •I жанчыны паднялiся на другi паверх. Было чуваць, як яны замыкалiся на ключ, як хадзiлi па пакоi; потым усё сцiхла.
- •I яна расказала яму ўсю гiсторыю: як яна напалохала iх стрэламi з пiстолi I як замкнула ў склепе.
- •I тыя, хто iшоў наперадзе, паказвалi наступным на небяспечную шчылiну-прадуху.
- •Вяртанне
- •I раптам яна другiм, цiхiм трапяткiм голасам прашаптала:
- •I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў I iх першыя абдымкi.
- •I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў I спакойна спытаўся:
- •Вендэта
- •Споведзь Тэадзюля Сабо
- •I ён спытаўся:
- •I мякка дадаў:
- •I ён падаў сваю вялiкую шурпатую руку, па якой плябан гучна пляснуў сваёй.
- •I заўсёды здаецца, што вось-вось зразумееш нешта непазнавальнае.
- •I гэта яшчэ не ўсё.
- •Прыгода Вальтэра Шнафса
- •I зноў над iм згусцiлася ноч.
I тады я зразумеў, я ўявiў сабе ўсё. Прусакi пакiнулi яе на матрацы ў бязлюдным лесе, I яна, не крануўшыся з месца, цiха памерла пад бухматым I лёгкiм пухавiком снегу.
Потым труп абгрызлi ваўкi.
А птушкi ўслалi сабе гняздо ватаю з разарванага матраца...
Я захаваў гэтую сумную рэлiквiю. I я малю неба, каб нашы сыны нiколi не зведалi вайны.
-----------------------
Пляцельшчыца крэслаў
Навела
Пераклала Нiна Мацяш
Леону Энiку
Гэта было ў канцы абеду, якi даваў маркiз дэ Бэртран з нагоды адкрыцця паляўнiчага сезона. Вакол ярка асветленага стала, убранага садавiною i кветкамi, сядзелi адзiнаццаць паляўнiчых, восем маладых жанчын i мясцовы доктар.
Загаварылi пра каханне, i распачалiся гарачыя спрэчкi, вечныя спрэчкi на тэму: колькi разоў можна кахаць па-сапраўднаму, раз толькi цi многа разоў? Хто даваў прыклады людзей, у жыццi якiх было адно-адзiнае каханне; хто тут жа прыгадваў iншыя выпадкi, калi палкая страсць спазнавалася неаднаразова. Большасць мужчын меркавала, што любоўная цяга, як хвароба, можа часта апаноўваць чалавека i здольная нават давесцi яго да пагiбелi, калi на яе шляху ўзнiкае якая-небудзь перашкода. Хоць такi погляд на з'яву i не касаваўся, жанчыны, якiя ў сваiх меркаваннях апiралiся болей на паэзiю, чым на жыццёвы вопыт, сцвярджалi, што каханне сапраўднае, вялiкае каханне пасылаецца смяротнаму толькi адзiн раз, i сэрца, працятае iм, як маланкаю, так спустошваецца, руйнуецца, папялее, што нiякае iншае моцнае пачуццё, нават мара пра яго, ужо не могуць другi раз зарунець у чалавеку.
Маркiз, якi зведаў багата любоўных прыгод, горача аспрэчваў такую думку:
- А я перакананы, што можна кахаць многа разоў, i кахаць моцна, усёю душою! Вы сцвярджаеце, што захапленне паўтарыцца не можа, i спасылаецеся на людзей, якiя рукi налажылi на сябе праз каханне. А я ўпэўнены: каб яны не зрабiлi гэтага глупства - самазабойства, якое збавiла iх магчымасцi новага захаплення, яны ажылi б; яны несумненна пакахалi б зноў, i каханне прыходзiла б яшчэ не раз да самай iхняй смерцi! Закаханыя падобныя да п'янiц. Хто запiў пiць не перастане, хто кахаў - зноў кахаць будзе. Уся справа ў тэмпераменце, i толькi.
Каб вырашыць спрэчку, папрасiлi доктара - пажылога лекара, былога парыжанiна, якi жыў цяпер у вёсцы, - выказаць сваю думку.
Аднак нейкага пэўнага меркавання не мелася i ў доктара.
- Тут сапраўды, як слушна заўважыў маркiз, усё залежыць ад тэмпераменту. Асабiста мне вядомы толькi адзiн прыклад, калi каханне не тухла цэлых пяцьдзесят пяць гадоў, яго абарвала толькi смерць.
Маркiза ажно запляскала ў ладкi:
- Вось гэта здорава! Можна толькi марыць пра такое каханне! Якая раскоша пяцьдзесят пяць гадоў быць ахiнутым такой апантанай, пранiкнёнай любасцю! Якi шчаслiвы, пэўна, удзячны жыццю быў той чалавек, якога так моцна кахалi!
Доктар усмiхнуўся.
- Сапраўды, мадам, вы не памыляецеся, кахалi мужчыну. Ды вы яго ведаеце гэта спадар Шукэ, наш аптэкар. А жанчына - жанчыну вам таксама даводзiлася бачыць: гэта старая пляцельшчыца крэслаў, яна штогод завiтвала ў замак. Зрэшты, раскажу вам усё падрабязна.
Захапленне паняў адразу атухла; iх расчараваныя тварыкi грэблiва паморшчылiся, як быццам на каханне здатныя былi толькi вытанчаныя, шляхетныя асобы, выклiкаць цiкавасць маглi толькi багатыя людзi.
Доктар прадаўжаў:
- Тры месяцы таму назад мяне паклiкалi да гэтай старой жанчыны: яна памiрала. Яна прыехала ў вёску лiтаральна за дзень да смерцi; вам выпадала бачыць яе калымагу, у якой яна i ездзiла, i жыла, i якую цягнула нягеглая каняка, а вобак беглi дзве вялiзныя чорныя псiны - яе сябры i ахова. Кюрэ быў ужо каля яе. Яна папрасiла нас быць яе душапрыказчыкамi, а каб мы лепей зразумелi сэнс яе апошняга жадання, яна расказала нам пра ўсё сваё жыццё. Я не чуў нiчога дзiўнейшага i гаротнейшага.
Бацькi яе былi пляцельшчыкамi крэслаў - i бацька, i мацi. Яна зроду не ведала iншага жытла, апроч гэтай буды.
Яна бадзялася з самага малку - акрытая лахманамi, вашывая, замурзаная. Сям'я прыпынялася каля рова на ўскрайку якога-небудзь селiшча, каня адпрагалi i пускалi пасвiцца, сабака ўтыкаўся носам у лапы i драмаў, дзяўчынка кулялася ў траве, а бацька з маткай сядзелi ў засенi прыдарожных вязаў i паднаўлялi старыя крэслы вяскоўцаў. У сваiм вечным вандроўным побыце яны амаль не размаўлялi. Пры патрэбе вырашыць, каму з iх звыклым выкрыкам "Крэслы пляцём, крэслы рамантуем!" пайсцi па сяле, яны перакiдвалiся словам-другiм, сядалi поруч альбо адно насупраць аднаго i бралiся вiць салому. Калi малая адыходзiла далёка цi загаворвала з якiм-небудзь вулiчным блазнюком, яе грозна аклiкаў бацька:
- Ану, марш сюды, нягоднiца!
