- •I вось нахапiлася вайна; а на пачатку снежня прусакi занялi Кармэйль.
- •I тады я зразумеў, я ўявiў сабе ўсё. Прусакi пакiнулi яе на матрацы ў бязлюдным лесе, I яна, не крануўшыся з месца, цiха памерла пад бухматым I лёгкiм пухавiком снегу.
- •Пляцельшчыца крэслаў
- •I гэта былi адзiныя песты, якiя ведала небарака.
- •I яна аддала мне дзве тысячы трыста дваццаць сем франкаў. Дваццаць сем франкаў я адлiчыў кюрэ на пахаванне, а рэшту, пасля таго як яна выпусцiла апошнi ўздых, забраў з сабою.
- •Звер васпана Бэлёма
- •I Рабо, нiбы пацук у нару, шмыгнуў у карэту.
- •I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю I вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
- •I я падумала: "а цi атрымалася б у мяне гэтак жа смела I элегантна кiўнуць?"
- •I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.
- •Жулi Рамэн
- •I неспадзявана яна заплакала.
- •I калi пачула, што мне трэба вячэраць у МонтэКарла, яна нерашуча спыталася:
- •I яна пасадзiла мяне побач. Яна прашаптала:
- •Жарт па-нармандску
- •I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся I лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму I дарога!"
- •Завяшчанне
- •I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку.
- •I яна зноў узяла дзверы на завалу.
- •I жанчыны паднялiся на другi паверх. Было чуваць, як яны замыкалiся на ключ, як хадзiлi па пакоi; потым усё сцiхла.
- •I яна расказала яму ўсю гiсторыю: як яна напалохала iх стрэламi з пiстолi I як замкнула ў склепе.
- •I тыя, хто iшоў наперадзе, паказвалi наступным на небяспечную шчылiну-прадуху.
- •Вяртанне
- •I раптам яна другiм, цiхiм трапяткiм голасам прашаптала:
- •I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў I iх першыя абдымкi.
- •I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў I спакойна спытаўся:
- •Вендэта
- •Споведзь Тэадзюля Сабо
- •I ён спытаўся:
- •I мякка дадаў:
- •I ён падаў сваю вялiкую шурпатую руку, па якой плябан гучна пляснуў сваёй.
- •I заўсёды здаецца, што вось-вось зразумееш нешта непазнавальнае.
- •I гэта яшчэ не ўсё.
- •Прыгода Вальтэра Шнафса
- •I зноў над iм згусцiлася ноч.
I я падумала: "а цi атрымалася б у мяне гэтак жа смела I элегантна кiўнуць?"
Я пайшла паспрабаваць перад люстэркам. Дарагая, у мяне атрымалася яшчэ лепш, чым у яе, намнога лепш! Я вельмi ўзрадавалася i вярнулася да акна.
Цяпер да яе больш нiхто не заходзiў, зусiм нiхто. Напраўду, ёй не шанцавала. Напэўна, усё ж брыдка зарабляць на хлеб гэтакiм манерам, брыдка i адначасова забаўна, бо ўрэшце сярод мужчын, якiх сустракаеш на вулiцы, трапляюцца часам зусiм неблагiя.
Цяпер усе яны iшлi па тратуары з майго боку вулiцы, на яе баку не было нiводнага. Сонца засвяцiла ў другi бок. Яны iшлi адзiн за адным, маладыя, старыя, чорныя, бялявыя, сiвыя.
Я бачыла сярод iх вельмi прыстойных, дарагая, прыстойнейшых, чым мой муж i чым твой былы муж таксама.
Я думала: "Каб я зрабiла iм знак, цi яны зразумелi б мяне, сумленную жанчыну?" I вось у мяне абудзiлася непрыстойнае жаданне... непераможнае жаданне! Часам у мяне з'яўляюцца такiя жаданнi. А, глупства! I ўвогуле, мне здаецца, што жанчына ў нечым падобная да малпы. Дарэчы, сцвярджаюць (гэта мне адзiн доктар сказаў), што мозг малпы вельмi падобны да нашага. Дык вось, мы заўсёды каго-небудзь пераймаем, малпуем. Мы пераймаем нашых мужоў, калi кахаем iх у першыя месяцы шлюбу, пасля - нашых каханкаў, нашых сяброў, нашых духоўнiкаў, калi яны добрыя. Мы пераймаем iх манеру думаць, гаварыць, iх словы, рухi, усё. Якое глупства.
А калi мне ўжо вельмi захацелася нешта зрабiць, дык я абавязкова зраблю.
Дык вось, я падумала: "Ану, паспрабуем на адным, толькi на адным, каб пабачыць, што будзе. Што са мной здарыцца? Нiчога. Мы ўсмiхнёмся адно аднаму, i ўсё, i я яго больш нiколi не ўбачу, а калi нават убачу, дык ён мяне не пазнае, а калi нават пазнае, дык я скажу, што гэта памылка".
I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.
Я гляджу на яго, ён на мяне. Я ўсмiхаюся, ён таксама. Я кiваю. О, ледзь прыкметна. Ён кiвае ў адказ i заходзiць! Дарагая мая, ён заходзiць праз галоўную браму!
Ты сабе не ўяўляеш, што я ў гэты момант адчувала! Я думала, што звар'яцею. О, як я баялася. Уявi сабе, ён пачне гаварыць са слугамi! З Жазэфам, якi так адданы майму мужу! Жазэф напэўна падумае, што я даўно ведаю гэтага пана.
Што рабiць, скажы, што рабiць? Ён хутка пазвонiць, зараз, праз момант. Што рабiць, скажы? Я падумала, што лепей за ўсё выбегчы яму насустрач, сказаць яму, што ён памылiўся, прасiць яго, каб ён пайшоў адсюль. Ён пашкадаваў бы жанчыну, бедную жанчыну. I я кiдаюся да дзвярэй i адчыняю iх у той момант, калi ён збiраўся пазванiць.
Я, ужо зусiм ашалелая, сказала запiнаючыся: "Iдзiце адсюль, пане, iдзiце, вы памыляецеся, я сумленная жанчына, я замужам. Гэта памылка, страшная памылка, я пераблытала вас з адным маiм сябрам, вы вельмi падобныя. Майце лiтасць, пане".
А ён пачынае смяяцца i адказвае: "Здароў, кiска. Я ўсё ведаю. Ты замужам, значыць, гэта будзе каштаваць два луiдоры замест аднаго. Я згодны. Хадзем хутчэй".
I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю I вядзе ў салон, што застаўся незачынены.
Ён пачынае аглядаць усё навокал, як ацэншчык на аўкцыёне. Пасля кажа: "Чорт, а ў цябе тут даволi шыкоўна. Пэўна, у цябе цяпер цяжка з грашыма, калi працуеш каля акна!"
Тады я зноў пачынаю яго прасiць: "О, пане, iдзiце адсюль, iдзiце! Зараз вернецца мой муж! Ён можа ўвайсцi ў любы момант! Я клянуся, што вы памылiлiся!"
Ён спакойна мне адказвае: "Ну, добра, красунька, хопiць прыкiдвацца. Калi вернецца муж, я дам яму сто су, каб ён схадзiў насупраць".
Убачыўшы на камiне фатаграфiю Рауля, ён пытаецца:
- Гэта твой... твой муж?
- Гэта ён.
- Ну i мыза. А гэта хто? Твая сяброўка?
Гэта была твая фатаграфiя, дарагая, у бальным уборы. Я ўжо не ведала, што кажу, i прамармытала:
- Ага, гэта мая сяброўка.
I вось гадзiннiк б'е пятую гадзiну, а ў палове шостай заўсёды вяртаецца Рауль! Уявi сабе, калi ён вернецца перш, чым гэты пойдзе! Тады... тады... я здурнела... зусiм... я падумала... падумала... што... што лепей... было б... збавiцца ад гэтага чалавека... як мага хутчэй... Чым раней, тым лепей... разумееш?.. I вось... i вось... так было трэба... бо ён бы без гэтага не пайшоў... I я... я... зачынiла дзверы ў салоне... Вось i ўсё.
Маркiза дэ Рэндон пачала смяяцца дзiкiм смехам, схаваўшы галаву ў падушку.
Трошкi супакоiўшыся, яна спыталася:
- А ён... ён быў прыгожы?
- Ну вядома.
- I ты яшчэ скардзiшся?
- Але... але, дарагая, справа ў тям, што ён абяцаў прыйсцi сёння ў той самы час, i я... я страшэнна баюся... Ты сабе не ўяўляеш, якi ён упарты... Што рабiць... скажы мне... што рабiць?
Маркiза села на ложку, каб падумаць, пасля раптам выпалiла:
- Зрабi так, каб яго арыштавалi.
Баранеса здзiвiлася i нясмела спыталася:
- Як? Як жа? Што ты маеш на ўвазе? Арыштаваць яго? На якой падставе?
- О, усё вельмi проста. Ты iдзеш да камiсара палiцыi, кажаш яму, што адзiн мужчына ходзiць за табой ужо тры месяцы, што ён меў нахабства зайсцi ўчора да цябе, што ён пагражаў сёння зайсцi зноў i што ты просiш аховы ў закона. Табе дадуць двух палiцыянтаў, i яны яго арыштуюць.
- Але, дарагая, калi ён раскажа...
- Ды яму не павераць, дурнiца, калi ты ўладзiш справу з камiсарам. Павераць табе, бо ты жанчына з бездакорнага таварыства.
- О, я нiколi не асмелюся.
- Трэба, дарагая, бо калi не - табе канец.
- Уявi сабе, што... што ён будзе мяне абражаць, калi яго арыштуюць.
- Ну i добра, у цябе будуць сведкi, i яго засудзяць.
- Засудзяць на што?
- На кампенсацыю шкоды. У такiх выпадках трэба быць бязлiтаснай!
- А, наконт шкоды... ёсць адна рэч, якая мяне вельмi турбуе... вельмi... Ён пакiнуў два луiдоры на камiне.
- Два луiдоры?
- Ага.
- I ўсё?
- Усё.
- Мала. Мяне б гэта пакрыўдзiла. Ну дык што?
- Што мне рабiць з гэтымi грашыма?
Маркiза павагалася, пасля адказала сур'ёзным тонам:
- Дарагая... Трэба зрабiць... трэба зрабiць... маленькi падарунак твайму мужу... Гэтак будзе справядлiва.
