- •Билет 21
- •Нижняя мифалогия: праблема интэрпрэтацыи
- •Пазаабрадавая лирыка
- •Билет 22
- •Беларуски тэкстыль
- •Малое и вяликае у рыцарским и сялянским эпасе («вальга и микула», и иншыя)
- •Билет 23
- •Византыйски цэзарапапизм и яго трансфармацыя у беларуским хрыстиянстве.
- •Лирыка вясновага и летняга каляндарных цыклау.
- •Билет 24
- •Величальныя песни у каляндарнай и сямейнай абраднасци
- •Беларуския народныя книги у кантэксце агульнаеурапейских
- •Билет 25
- •Антрапалагичнае веданне у беларусскай мифалогии: канцэпты яно, ява, науе.
- •2. Жывелагадоуля
- •Билет 26
- •Беларуски земляробчы каляндар
- •Сялянская хата: агульная характарыстыка интэр’еру.
Сялянская хата: агульная характарыстыка интэр’еру.
Сядзіба (аселішча) – комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў разам з дворам, агародам і садам, якія складаюць індывідуальную гаспадарку селяніна. Тэрмін ―сядзіба вядомы на Беларусі з XV ст., аднак асабліва ѐн пашыраецца пасля правядзення аграрнай рэформы 1557 г., калі новыя пасяленні закладваліся на сядзібным (сярэднім) полі. Традыцыйная беларуская сядзіба мела пэўную функцыянальную будову і складалася з чыстага двара (яго ўтваралі хата і суседнія з ѐю збудаванні: клець, паветка, варыўныя і г.д.), гаспадарчага двара (хлявы), гумнішча ці прыгумнення (комплексу збудаванняў для захавання, прасушкі і абмалоту збожжавых). Гістарычна акрэсліліся два асноўныя тыпы сялянскага двара: Замкнѐны (вяночны, круглы), калі комплекс жылых і гаспадарчых будынкаў утвараў квадрат або выцягнуты чатырохкутнік, усе пабудовы ў якім звязаны паміж сабою. Гэты тып найбольш пераважаў у Паўночнай Беларусі. Пагонны (лінейны), калі жыллѐ і гаспадарчыя збудаванні ўтваралі адзін (часам два) шэраг – ―пагон‖ даўжынѐю ў некалькі дзесяткаў метраў. У большасці выпадкаў усе гаспадарчыя пабудовы шчыльна прымыкалі да хаты і былі накрыты суцэльнай страхой. Першы тып сядзібы з’яўляецца найбольш старажытным. Ён склаўся ва ўмовах бессістэмных, гнездавых паселішчаў, калі пераважнае значэнне надавалася абароне. Другі тып узнік яшчэ ў перыяд рассялення ў Палескай нізіне дрыгавічоў. Стымулявала яго распаўсюджанне ―Устава на валокі‖: вузкія надзелы-шнуры патрабавалі падоўжанай забудовы. Да таго ж у балоцістай мясцовасці найбольш зручным месцам для будоўлі з’яўлялася вузкая і працяглая выспа. З цягам часу ўзніклі пераходныя тыпы двароў – П-і Г-падобныя. Традыцыйная беларуская сядзіба з’яўлялася даволі складаным жыллѐвагаспадарчым комплексам, асноўнымі структурнымі элементамі якога былі: Хата Хлеў (абора, стайня) – гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывѐлы. Гумно (клуня, ток, рыга) – пабудова для працяглага захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны. Еўня (асець) – збудаванне ў гумне з печкай-каменкай дл прасушвання снапоў.
Варыўня (істопка) – гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыі для захоўвання гародніны, садавіны, малака і інш.харчовых прыпасаў. У вялікія маразы абагравалася печкай-каменкай ці жарам. Лазьня (зрубнае збудаванне з печкай-каменкай. Складаецца з тамбура (прылазніка) і памяшкання для мыцця (мыльні). Пуня (адрына) – пабудова гуменнага тыпу для захоўвання сена. Паветка – гаспадарчая пабудова на сялянскім двары для захоўвання сельскагаспадарчых прылад (калѐс, саней і інш.), а таксама дроваў. Студня (калодзеж) – заглыбленне ў зямлі для здабычы вады з ваданосных гарызонтаў. Умацоўвалася ствалом дрэва з выдабленай сэрцавінай, камянямі, зрубам. Цэнтральнай (асноўнай) пабудовай вясковай сядзібы з’яўлялася хата – традыцыйны тып жылля сельскіх жыхароў. Як тып жылля, хата прайшла доўгі шлях гістарычнай эвалюцыі, развіваючыся ад будкі і зямлянкі да наземнай пабудовы зрубнай канструкцыі. Спачатку хату будавалі без сянец, з печчу без коміна (курная хата) і вузкімі акенцамі, што зачыняліся спецыяльнымі засаўкамі.
Арганізацыя ўнутранай прасторы хаты залежала ад яе арыентацыі адносна напрамкаў свету і размяшчэння печы. Традыцыйнае беларускае жытло заўсѐды арыентавалася на поўдзень, а печ размешчалася вусцем да парога. Унутраную прастору хаты можна ахарактаразаваць як дыяганальную: па дыяганалі ад печкі – чырвоны кут (адной з найбольш сакралізаваных месц у хаце: тут размяшчаліся абразы, стаяў стол, адбываліся рытуальныя трапезы на Радзіны, Вяселле, Каляды, Вялікдзень і інш.святы), па другой – бабін (кухонны) кут (месца правядзення знахарскіх і чарадзейскіх аперацый) і месца адпачынку (палаці). Такая арганізацыя унутранай прасторы абумовіла і асіметрычнае размяшчэнне аконных праѐмаў: акно насупраць печкі ў бабіным куце, акно каля чырвонага кута і два акны ў сумежных з ім сценах. Печ займала каля чвэрці карыснай плошчы жытла. Прадметнае асяроддзе традыцыйнага жылля беларусаў пачыналася з так званай калясценнай мэблі: лавы, полкі і паліцы, вуглавая шафа, палаці, стол, услончык для вядра з вадою і інш. У цѐмны час сутак хата асвятлялася з дапамогай лучніка (пасвета, светача, дзеда), які ў сваѐй канструкцыі меў рэгіянальныя асаблівасці. На Палессі са столі звісала халява лучніка – сплеценая з лазы труба, абмазаная глінай, да якой унізе прымацоўвалася металічная рашотка, дзе спальвалі лучыну. На падлозе, пад лучніком ставілі посуд з вадой для падаючага вуголля. Характарызуючы сялянскую сядзібу, хату і яе інтэр’ер, неабходна мець на ўвазе, што для прадстаўнікоў традыцыйнай культуры працэс будаўніцтва жылля, як і яно само, мелі надзвычай ѐмістае міфа-рытуальнае значэнне. Хата (сядзіба) у міфапаэтычнай свядомасці выступала мікракосмасам, дзе падмурак, жылое памяшканне, гарышча/дах адпавядалі тром вертыкальным ярусам светабудовы (ніжні – падземны, хтанічны, сярэдні – чалавечы, культурны, верхні – сакральны, боскі), а сцены выразна маркіравалі чатырохчасткавую гарызантальную структуру свету (поўнач – поўдзень, захад – усход). У гэтым сэнсе невыпадкова, што менавіта хата выступае ў значнай колькасці беларускіх традыцыйных абрадаў (Каляды, Вялікдзень, Дзяды, Радзіны, Вяселле, Хаўтуры і інш.) адзінамагчымай прасторай, дзе можа разгортвацца рытуал. Хата (сядзіба) у сімвалічным плане ўвасабляла ―свой‖, чалавечы свет і супрацьпастаўлялася навакольнай прасторы, як ―чужой‖, варожай, патэнцыйна небяспечнай. Рытуальна-сімвалічнае значэнне мелі практычна ўсе элементы, як сядзібы, так і хаты. Асноўныя структурныя часткі сядзібы (хата, хлеў, гумно, еўня, лазня), паводле народных уяўленняў, мелі сваіх міфічных духаў (хатнік, хляўнік, гуменнік, еўнік, лазнік), ад гарманічных узаемаадносінаў з якімі залежаў дабрабыт і жыццялад цэлага роду (сям’і). Плот, парог, дзверы, сцены, вокны, дах у традыцыйным светаўспрыняцці выступалі як сімвалічная мяжа паміж ―гэтым і ―тым светам, што вельмі актыўна выкарыстоўвалася ў знахарстве, чарадзействе і варажбе. Так, напрыклад, памясціўшы на парозе хаты хворага чалавека, знахары адраблялі яго хваробу, адсылаючы яе за парог, у ―іншасвет. Падобныя аперацыі маглі адбывацца і каля акна, плота, у лазні. У гэтых жа месцах, як правіла, варажылі на Каляды. Усе элементы хатняга інтэр’еру, акрамя свайго непасрэднага гаспадарчага прызначэння, таксама мелі сімвалічнае прачытанне. Да прыкладу, стол у міфалагічна-рытуальным сэнсе разумеўся як ―далонь Бога (параўнай стол і столь, як верхні ярус хаты, суаднесены з небам) і ўвасабляў хату (чатырохкутны у плане). Такім чынам, падсумоўваючы, можна зрабіць выснову, што, калі для сучаснага чалавека дом (кватэра) з’яўляюцца свайго роду мѐртвым ―прыстасаваннем‖ для пражывання з той ці іншай ступенню бытавой камфортнасці, то для чалавека традыцыйнай культуры хата з’яўлялася не толькі штодзѐнным жыллѐм, але і самім эталонам адухоўленага касмічнага быцця.
