Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-16 (1).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
154 Кб
Скачать
☆
  1. Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў. У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай і ВКЛ з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам- з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ. У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. . У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

  1. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў.

Нацыя - гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, ддя якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная самасвядомасць. Нацыі фарміруюцца ў буржуазную эпоху. Беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897г., налічвала 6,7 млн чалавек, што скла-дала 5 % ад агульнай колькасці жыхароў Расійскай імперыі. Шчыльнасць насельніцтва Беларусі складала 31 чалавек на 1 км2. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці абумовіла штучную перанаселенасць яўрэямі гарадоў і мястэчак Беларусі, колькасную перавагу іх сярод гарадскога пралетарыяту, рамеснікаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897г. пераважалі праваслаўныя. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У нацыянальным складзе інтэлігенцыі краю пераважалі рускія і беларусы. Рабочы клас у Беларусі фарміраваўся з ліку беззямельнага збяднелага сялянства, яўрэйскай гарадской беднаты, рамеснікаў. У 1897 г у Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Віцебску пражывала 41 тыс. беларусаў, у той час як у Пецярбургу іх колькасць даходзіла да 66,5 тыс. чалавек. У беларускім грамадстве колькасна большасць нале­жала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]