- •Вопрос 52. Адметнасць індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •Вопрос 53.Заходняя Беларусь у складзе II Рэчы Паспалiтай.
- •Вопрос 55. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі.
- •Вопрос 56. Усенародная барацьба беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі.
- •Вопрос 59. Перыяд дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця. «Адліга» ў бсср.
- •Вопрос 60. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 60 – 80-х гг.
- •Вопрос 61. Сутнасць палiтыкi «перабудовы» ў ссср. Асаблівасці яе правядзення ў бсср.
- •Вопрос 62. Грамадска-палітычнае працэсы ў Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг.
- •Вопрос 64. Распад ссср і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (снд).
- •Вопрос 63. Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублікі Беларусь
- •Вопрос 66. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
Вопрос 61. Сутнасць палiтыкi «перабудовы» ў ссср. Асаблівасці яе правядзення ў бсср.
У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей. Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.
Вопрос 62. Грамадска-палітычнае працэсы ў Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг.
У 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М.С.Гарбачовым пачылася палітыка перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік, дзе працягвала існаваць прыхільнасць да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму і супрацьдзеяння ў адносінах да рэформ. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя губляла свае дзяржаўныя функцыі. У 1988 г. быў прынят Закон «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя. У 1990 г. былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформ утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпутатаў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў. Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, выказаць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў). У БССР працягвала існаваць адзіная партыя — КПБ, якая захоўвала манапольнае права на кіраванне дзяржавай і грамадствам.
Працэс зараджэння і фарміравання новых партый ў другой палове 80-х гг. — на Беларусі праходзіў у пачатку 90-х гг. і быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да узнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага народнага фронту «Адраджэнне» (БНФ) які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. У кастрычніку 1990 г. быў прыняты Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэса ўтварэння новых палітычных партый. На Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. іх было ўжо 35. Была прадпрынята спроба рэфарміравання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі (1991 г.)путч вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўшдтва ў Маскве. Яго няўдалы вынік паскорыў крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці пал-тычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю і мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння. У 1996 г. была ўтворана Беларуская сацыял-дэмакратыч-ная партыя «Народная грамада». Яе мэта — стварэнне гу-маннага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шмат-укладнай эканоміцы, устанаўленні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адрад-жэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай— пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе-палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за развіццё краіны па сацыялістычнаму шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам, у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый і аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змяненняў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
