- •Вопрос 52. Адметнасць індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •Вопрос 53.Заходняя Беларусь у складзе II Рэчы Паспалiтай.
- •Вопрос 55. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі.
- •Вопрос 56. Усенародная барацьба беларускага народа з фашысцкімі захопнікамі.
- •Вопрос 59. Перыяд дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця. «Адліга» ў бсср.
- •Вопрос 60. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 60 – 80-х гг.
- •Вопрос 61. Сутнасць палiтыкi «перабудовы» ў ссср. Асаблівасці яе правядзення ў бсср.
- •Вопрос 62. Грамадска-палітычнае працэсы ў Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг.
- •Вопрос 64. Распад ссср і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (снд).
- •Вопрос 63. Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублікі Беларусь
- •Вопрос 66. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
Вопрос 66. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў. Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д. Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.
ВОПРОС№ 67.Беларуская мадэль развіцця.
Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця сфарміравалася ў час правядзення рыначных рэформ новым кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1994 г. Яна мае наступныя асаблівасці.. Па-першае, ва ўмовах глабалізацыі важнейшым рэсурсам эканамічнага развіцця становіцца высокаадукаваны, фізічна здаровы і ўсебакова развіты чалавек, здольны працаваць на карысць краіны, генерыраваць новыя ідэі і паспяхова іх ажыццяўляць. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў працы і адпачынку з тым, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь. Па-другое, новае кіраўніцтва дзяржавы ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і слаёў насельніцтва. Па-трэцяе, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне «праядання» крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур. Па-чацвёртае, прыпынена раскраданне дзялкамі агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальнае паходжанне. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы. Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Сельскагаспадарчае прадпрыемства (кааператыў, аграфірма, агракамбінат і інш.), сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994—2005 гг. стала тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма. Галоўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. з’яўляецца далейшы рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, стварэння дзяржавы найбольшага спрыяння для людзей. Дзяржаўнымі прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2006-2010 гг. абвешчаны ўсебаковае гарманічнае развіццё чалавека на аснове павышэння рэальных грашовых даходаў, удасканалення сістэм адукацыі, аховы здароўя і іншых галін сферы паслуг; інавацыйны шлях развіцця эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне; павелічэнне экспартнага патэнцыялу краіны на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі; развіццё аграпрамысловага комплексу і сацыяльнае адраджэнне сяла; развіццё малых і сярэдніх гарадоў; жыллёвае будаўніцтва.
