Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
169 Кб
Скачать
☆
  1. Станаўленне сярэдневяковай цывілізацыі і характарыстыка яе палітычнай сістэмы.

Прыкладам сярэдневяковай цывілізацыі можна лічыць Кіеўскую Русь.

Дзяржаўнасць – здольнасць пэўнага народа ажыццяўляць паліт. удалу на ўласнай тэрыторыі.

У 8-9 ст. на тэр усх. славян складваюцца прычыны для ўзнікнення перш. дзяржаўнасці.

1) узнікненне гарадоў (маёмасная няроўнасць) -> узнікненне патрэбы ў арг. грамадскага парадку.

2) развіццё замежнага гандлю

3) абарона ад ворагаў

У выніку аб'яднання ўсходнеславянскіх плямёнаў, стварэнню Кіеўскай Русі папярэднічаў перыяд (6-8 стст.) з'яўлення перадумоў феадальных адносін і паспяванні іх у нетрах ваеннай дэмакратыі. Кіеўская Русь паклала пачатак дзяржаўнасці ва ўсходніх славян, аб'яднанне якіх у межах адзінай Старажытнарускай дзяржавы спрыяла іх грамадска-эканамічнаму, палітычнаму і культурнаму развіццю.

Характарыстыка палітычнай сістэмы.

Органы ўлады … княства

1) КНЯЗЬ: Выканаўчая ўлада: абарона, унутраны парадак (дружына). Заняцце прастолу: спадчына, захоп, запрашэнне. Збор даніны

2) РАДА (ДУМА): Выканаўчая ўлада: рыхтавалі пытанні, якія абмяркоўваліся на вечы; кіравала дзяржавай у час адсутнасці князя.

3) ВЕЧА (народны сход): Заканадаўчая і судовая ўлада: прымала законы, размеркаванне павіннасцей і падаткаў, судзіла злачынцаў, прызначала службовых асоб ( пасаднік – намеснік князя, тысяцкі – кіраўнік войска, падвойскі – дружына, ключнік – кіраваў казною, цівун – кіраваў гаспадаркай, духавенства)

Палітычны лад – ваенная дэмакратыя.

Спосаб дзяржаўнага кіравання – княжацка-вечавы лад.

Зямля належала дзяржаве. Сяляне плацілі падатак. Палюддзе (натуральная даніна) збір. “з дыма” (з дому) або “з сахі” (з мужчыны).

  1. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

У "Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Тураўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і інш княствы. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна. Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне.

3 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі ўспамінаў у летапісе. Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэці XII ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Першапачатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска- палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў вый-шаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці дру-гой сталіцай княства.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага наро-да. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]