Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
249 Кб
Скачать
☆

3.1.2. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Дакументальны фільм.

Дыпломнай работай спецыялізацыі 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Дакументальны фільм з’яўляецца зняты сумесна з кінааператарам і гукарэжысёрам дакументальны фільм (хранаметраж ад 13 хвілін).

Пісьмовая частка дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінна змяшчаць творчую характарыстыку, зацверджаную мастацкім кіраўніком, копію загада аб стварэнні часовай аўтарскай групы, літаратурны сцэнар фільма, зацверджаны кіраўніком дыпломнай работы, рэжысёрскую эксплікацыю (праблема, тэма, звышзадача, канфлікт, жанр, час і месца здымак), рэжысёрскі сцэнар з пакадравай раскадроўкай, апісанне асноўных прынцыпаў работы з аператарам з прыкладаннем фотаздымкаў апорных кадраў і рабочых момантаў, апісанне работы з кампазітарам ці гукарэжысёрам па падбору музыкі і шумоў.

3.1.3. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 03 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Анімацыйныя дзеянні.

Дыпломнай работай спецыялізацыі 1-17 01 04-01 03 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Анімацыйныя дзеянні з’яўляецца зняты сумесна з аператарам, зманціраваны і агучаны анімацыйны фільм.

Пісьмовая частка дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінна змяшчаць літаратурны сцэнар фільма, зацверджаны кіраўніком дыпломнай работы, рэжысёрскую эксплікацыю (праблема, тэма, звышзадача, скразная дзея, характарыстыка дзяючых асоб), рэжысёрскі сцэнар з пакадравай раскадроўкай, апісанне асноўных прынцыпаў работы з аператарам (калі ён удзельнічаў у стварэнні фільма), схемы пабудовы кадра і работы на мульт.станку, апісанне работы з мастаком (з дадаткам малюнкаў, раскадроўкі і інш.), апісанне работы з кампазітарам ці гукарэжысёрам, апісанне работы з выканаўцамі.

3.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне).

Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне) з’яўляецца знятая, зманціраванная і агучаная работа рознастайных тэлевізійных відаў і жанраў (тэлепартрэты, дакументальныя фільмы, ігравыя работы, эфірныя работы). Хранаметраж дыпломнай работы – ад 13 хвілін.

У пісьмовую частку дыпломнай работы абавязкова ўваходзіць літэратурны сцэнар тэлепраграмы, фільма, ігравой работы (узгоднены кіраўніком дыпломнай работы), рэжысёрская эксплікацыя (праблема, тэма, жанр, звышзадача, канфлікт, скразная дзея, характарыстыка дзеючых асоб, час і месца здымак), рэжысёрскі сцэнар з раскадроўкай, апісанне асноўных прынцыпаў работы з аператарам ( з дадаткам схем мізансцэніроўкі і пабудовы кадра, малюнкаў, фотаздымкаў), апісанне работы з мастаком (калі ён прымаў удзел у рабоце) (з дадаткам эскізаў планіроўкі ці дэкарацый, ілюстрацыйнага матэрыялу, касцюмаў,фотаздымкаў натуры), апісанне работы з кампазітарам ці гукарэжысёрам, апісанне работы з выканаўцамі і вядучымі (падбор выканаўцаў, кастынг вядучых, апісанне рэпетыцыйнага працэсу, здымак).

3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-03 Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура).

Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-03 Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура) з’яўляецца запіс і апрацоўка музычнага твора (твораў), запіс і агучванне тэлевізійнай праграмы любога жанра, гукавое афармленне кіна-(відэа-) фільма ці спектакля. Дыпломная работа прадстаўляецца на любым сучасным носьбіце інфармацыі. Аптымальны час дэманстрацыі дыпломнай работы: для музычных твораў – 10-15 хвілін, для работ іншых жанраў – 15-30 хвілін. Работы павінны выконвацца на прафесійным абсталяванні на радыё, тэлебачанні, кінастудыі, студыі гуказапісу, у тэатры.

У пісьмовай частцы дыпломнай работы раскрываецца гісторыя стварэння твора (твораў), вызначаюцца жанрава-стылістычныя асаблівасці і структура твораў ці музычна-шумавая эксплікацыя, а таксама даецца апісанне гуказапісваючага абсталявання і выкарыстаных камп’ютарных праграм.

Дадатак 5

да Палажэння

Аб дыпломнай рабоце (праекце)

установы адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

акадэмія мастацтваў»

Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці Мастацтвазнаўства (па напрамках) ва ўстанове адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

  1. Агульныя патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-21 04 02 Мастацтвазнаўства (па напрамках):

Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-21 04 02 Мастацтвазнаўства (па напрамках) з’яўляецца навукова-даследчая работа, якая скіравана на вырашэнне тэарэтычных ці навукова-прыкладных задач у галіне мастацкай культуры або літаратурны кінасцэнар (толькі для напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-09). Дыпломная работа выконваецца на рускай ці беларускай мове.

    1. Дыпломная работа скіраваная на вырашэнне тэарэтычных ці навукова-прыкладных задач павінна змяшчаць наступныя структурныя часткі: тытульны ліст (Дадатак 7); реферат; змест; пералік умоўных пазначэнняў і скарачэнняў, знакаў і тэрмінаў (пры неабходнасці); уводзіны; асноўную частку (падзяляецца на главы, раздзелы і падраздзелы); заключэнне; спіс выкарыстаных крыніц; дадаткі (пры неабходнасці).

Аб’ём дыпломнай работы – ад 50 да 100 старонак (не ўлічваючы спіс літаратуры і крыніц і дадаткі).

1.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-09 Мастацтвазнаўства (кінатэледраматургія).

Дыпломная праца ў адпаведнасці з навучальным планам можа выконвацца па дысцыплінам спецыяльнага цыкла «Кінакрытыка» (кінатэлезнаўчая тэматыка) або «Сцэнарная справа» (стварэнне арыгінальнага літаратурнага кінасцэнару паўнаметражнага фільма - ігравога, дакументальнага, навукова-папулярнага, або экранізацыя - стварэнне літаратурнага кінасцэнару паўнаметражнага фільма на аснове твораў прозы і паэзіі).

Патрабаванні для дыпломных работ кінатэлезнаўчай тэматыкі адпавядаюць агульным патрабаванням да дыпломных работ па спецыяльнасці 1-21 04 02 Мастацтвазнаўства (па напрамках).

Для дыпломных работ па стварэнні літаратурнага кінасцэнару паўнаметражнага фільма дыпломная праца павінна змяшчаць наступныя структурныя часткі: тытульны ліст (Дадатак 7); тлумачальная запіска да дыпломнай працы (абгрунтаванне тэмы, ідэі, жанру, канфлікту, кароткая характарыстыка вобразаў персанажаў); тэкст літаратурнага кінасцэнару паўнаметражнага фільма; для экранізацыі літаратурнага першакрыніцы ў спісе выкарыстаных крыніц прыводзіцца назва твора і выхадныя дадзеныя выдання, па якім аўтар дыпломнай працы ствараў экранізацыю; дадаткі (у выпадку наяўнасці экранных работ па сцэнарах дыпломнікаў можа быць прадстаўлена прэзентацыя з фрагментаў з фільмаў, фільмы на DVD-носьбіце).

Дадатак 6

да Палажэння

Аб дыпломнай рабоце (праекце)

установы адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

акадэмія мастацтваў»

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ЗАДАННЯ НА ДЫПЛОМНУЮ РАБОТУ

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

КАФЕДРА____________________________________________

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Загадчык кафедры

___________________________

(ініцыялы, прозвішча)

«___»_____________20__ г.

Заданне на дыпломную работу

Студэнту__________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта)

Тэма дыпломнай работы_____________________________________________

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

Зацверджана загадам рэктара БДАМ ад____________________№___________

ГРАФІК ВЫКАНАННЯ ДЫПЛОМНАЙ РАБОТЫ

Этапы выканання дыпломнай работы

Тэрмін выканання

Тэрмін здачы выкананай дыпломнай работы (праекта)____________________

Кіраўнік _______________________________________________________

(прозвішча, ініцыялы) (подпіс)

Студэнт _______________________________________________________

(прозвішча, ініцыялы) (подпіс)

Дата выдачы задання________________________________________________

Дадатак 7

да Палажэння

Аб дыпломнай рабоце (праекце)

установы адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

акадэмія мастацтваў»

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ТЫТУЛЬНАГА ЛІСТА

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

ФАКУЛЬТЭТ__________________________________________

КАФЕДРА____________________________________________

На правах рукапісу

____________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта)

______________________________________________________________

(назва дыпломнай работы)

Дыпломная работа (або Тлумачальная запіска да дыпломнай работы, або Аналітычная запіска да дыпломнай работы)

па спецыяльнасці_______________________________________________

(шыфр і назва спецыяльнасці, напрамку спецыяльнасці)

Кіраўнік

_______________________________

(прозвішча, ініцыялы, пасада,

навуковая ступень, навуковае званне

кіраўніка)

ДАПУСЦІЦЬ ДА АБАРОНЫ

Загадчык кафедры

_____________________________

(ініцыялы, прозвішча)

«___»_____________20__ г.

Мінск, 20__

Дадатак 8

да Палажэння

Аб дыпломнай рабоце (праекце)

установы адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

акадэмія мастацтваў»

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ВОДЗЫВА КІРАЎНІКА

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

ФАКУЛЬТЭТ__________________________________________

КАФЕДРА____________________________________________