- •Патрабаванні да дыпломнай работы тэатральнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-01 Рэжысура тэатра (драматычны тэатр).
- •3.4. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-02 Рэжысура тэатра (музычны тэатр).
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-03 Рэжысура тэатра (тэатр лялек).
- •3.6. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-04 Рэжысура тэатра (эстрада).
- •5. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 04 Графіка:
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-02 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю).
- •2.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-03 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм).
- •2.4. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-05 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы са шкла).
- •2.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-06 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з металу).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 Дызайн вырабаў бытавога спажывання:
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 Дызайн мэблі:
- •3.2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 Дызайн інтэр’ераў:
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 Дызайн (графічны):
- •3.3.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 Фотаграфіка:
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 Дызайн (віртуальнага асяроддзя).
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 02 Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Дакументальны фільм.
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 03 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Анімацыйныя дзеянні.
- •3.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне).
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-03 Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура).
- •Водзыў на дыпломную работу
- •Рэцэнзія
2.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 02 Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства).
Дыпломнай работай напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 02 Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства) з’яўляецца ігравы ці дакументальны фільм, дарожны нарыс, музычны кліп, рэкламны ролік, відэавізітоўка (сэлфі), створаны сумесна са студэнтамі, якія навучаюцца па спецыялізацыях і напрамках 1-17 01 04-01 01 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно), мастацкі фільм ці 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно), дакументальны фільм, 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне). Для студэнтаў завочнай формы навучання дапускаецца іншая рознажанравая экранная тэлевізійная прадукцыя, якая прайшла эфір. Экранны час дыпломнай работы не менш 13 хвілін.
Пісьмовая частка дыпломнай работы абавязкова павінна ўключаць наступныя раздзелы: тэарэтычны (Асвятляюцца пытанні гісторыі аператарскага майстэрства, асновы фотакампазіцыі, кінаасвятлення, камбінаваных здымак і спецэфектаў, тэхналогіі кіназдымак, мантажу, працы кінааператара з журналістам); тэхніка-тэхналагічны (Каротка раскрываюцца характарыстыкі сучаснага тэлевізійнага здымачнага абсталявання і оптыкі, кінасветатэхнікі, асновы кінафотапрацэсаў і матэрыялаў); практычны (Раскрываюцца тэхналагічныя этапы вытворчасці (падрыхтоўчы, здымачны, мантажна-таніровачны) дыпломнай экраннай работы. Таксама раскрываецца рэалізацыя творчай задумы ў літаратурным сцэнары, рэжысёрскім сцэнары, распрацоўка пастановачнага праекта фільма, асаблівасці ўвасаблення драматургічнай асновы ў светавым і каларыстычным рашэнні фільма, указваюцца прыёмы і віды здымак, якія прымяняліся ў павільёне (інтэр’еры) ці на натуры, здымачная і асвятляльная тэхніка, светафільтры, камбінаваныя кадры і спецэфекты). У дадатак да пісьмовай часткі ўваходзяць літаратурны і рэжысёрскі сцэнары, выбар натуры (фота), схемы света (у залежнасці ад мізансцэн і сюжэтаў), планіроўка дэкарацый (інтэр’ераў), аператарская эксплікацыя, фатаграфіі рабочых момантаў здымак.
3. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-17 01 04 Рэжысура кіно і тэлебачання (па напрамках).
3.1. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-01 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно).
3.1.1. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 01 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Мастацкі фільм.
Дыпломнай работай спецыялізацыі1-17 01 04-01 01 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Мастацкі фільм з’яўляецца зняты сумесна з кінааператарам, зманціраваны і агучаны, аформлены цітрамі ігравы фільм.
Пісьмовая частка дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінна змяшчаць творчую характарыстыку, зацверджаную мастацкім кіраўніком, копію загада аб стварэнні часовай аўтарскай групы, літаратурны сцэнар фільма, зацверджаны кіраўніком дыпломнай работы, рэжысёрскую эксплікацыю (праблема, тэма, звышзадача, канфлікт, жанр, скразная дзея, характарыстыка дзяючых асоб, час і месца здымак), рэжысёрскі сцэнар з пакадравай раскадроўкай, апісанне асноўных прынцыпаў работы з аператарам з прыкладаннем схем мізансцэніроўкі і пабудовы кадра, малюнкаў і фотаздымкаў рабочых момантаў, апісанне работы з мастаком з прыкладаннем планіроўкі, эскізаў ці фотаздымкаў дэкарацый, касцюмаў, ілюстрацыйнага матэрыялу, фотаздымкаў натуры, апісанне работы з кампазітарам ці гукарэжысёрам па падбору музыкі і шумоў, апісанне работы з выканаўцамі (падбор выканаўцаў, працэс рэпетыцый).
