Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
166 Кб
Скачать
☆

12. Дадатковыя кампаненты вмк па беларускай мове: функцыя, разнавіднасці

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) па беларускай мове – сістэма сродкаў нарматыўнага, вучэбнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння, неабходная для найбольш эфектыўнай рэалізацыі адукацыйных, развіццёвых і выхаваўчых задач у адпаведнасці з адукацыйным стандартам.

Паводле функцый вучэбна-метадычны комплекс складаецца з асноўнага і дадатковага кампанентаў.

Функцыя дадатковага кампанента – дапаможная: забяспечыць дыферэнцыяцыю навучання, актывізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, развіццё творчых здольнасцей вучняў і эфектыўную навучальную дзейнасць педагога.

Структура дадатковага кампанента ВМК: зборнікі практыкаванняў, рознаўзроўневых заданняў (у тым ліку заданняў па развіцці маўлення), матэрыялаў для навучальных і кантрольных работ, тэставых заданняў, рабочыя сшыткі, слоўнікі, каляндарна-тэматычнае планаванне, сродкі нагляднасці і г.д.

13. Патрабаванні да сучаснага падручніка

Галоўнымі патрабаваннямі да падручніка з’яўляюцца:

адпаведнасць вучэбнаму плану, праграме, адукацыйнаму стандарту;

высокі адукацыйны, развіццёвы і выхаваўчы патэнцыял;

рэалізацыя дыдактычных прынцыпаў навуковасці, даступнасці, сістэмнасці і паслядоўнасці, практычнай накіраванасці навучання, нагляднасці, свядомасці і актыўнасці ў арганізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў;

структурная цэласнасць, зразумеласць і дакладнасць мовы;

адпаведнасць патрабаванням СанПіНаў – санітарных правілаў і нормаў;

адпаведнасць эстэтычным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да вучэбнай кнігі.

Падручнік разам з іншымі вучэбнымі і вучэбна-метадычнымі сродкамі (дыдактычны матэрыял, рабочыя сшыткі, зборнікі практыкаванняў, слоўнікі, наглядныя, тэхнічныя сродкі, метадычныя дамапожнікі для настаўніка і інш.) складаюць вучэбна-метадычны комплекс.

14. Электронныя адукацыйныя рэсурсы на ўроках беларускай мовы

Працэс навучання мове можа быць больш эфектыўным, калі на ўроку прадумана і мэтанакіравана выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі: кадаскоп, магнітафон і інш.

Выкарыстанне кадаскопа, напрыклад, эканоміць час і павышае прадукцыйнасць урока: на экран праецыруюцца прыклады, табліцы, схемы, звязныя тэксты.

Прымяненне магнітафона развівае ў школьнікаў маўленчы слых, вучыць дзяцей услухоўвацца ў сваю і чужую мову, заўважаць хібы вымаўлення і дабівацца выпрацоўкі арфаэпічных навыкаў.

Выкарыстанне камп’ютэра ў навучальным працэсе – прагрэсіўны шлях, які дазваляе індывідуалізаваць навучанне, практычна замацаваць навык, зрабіць вучэбны працэс наглядным, цікавым.

Мульцімедыяпраектар у спалучэнні з камп’ютарам дапамагае, напрыклад, адлюстраваць у дынаміцы працэс словаўтварэння, наглядна праводзіць лінгвістычны эксперымент, структурны аналіз слова, сказа, тэксту і інш.

Апошнім часам усё актыўней выкарыстоўваюцца камп’ютэрныя навучальныя і дыягнастычныя праграмы па беларускай мове. Спачатку распрацоўваецца сцэнарый урока, на аснове якога ствараецца спецыяльная камп’ютэрная праграма. Матэрыял разбіваецца на асобныя блокі. Пазнаёміўшы вучняў з тэарэтычным матэрыялам, камп’ютар прапануе пытанні ці заданні з мэтай яго замацавання, а таксама для выпрацоўкі практычных навыкаў. Камп’ютэр падае вучню пэўныя каманды, кантралюе правільнасць выканання задання (указваючы правільна ці няправільна), дапамагае (адсылае да тэарэтычных звестак), прапануе апорную інфармацыю, улічвае недахопы. Выкарыстанне навучальных праграм карысна ў першую чаргу для фармавання арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў.

Дыягнастычныя камп’ютэрныя праграмы дазваляюць выяўляць узровень ведаў і ўменняў школьнікаў, на аснове статыстычных даных назіраць за індывідуальным развіццём вучня на працягу ўсіх гадоў навучання ў школе (фармуецца інфармацыйны банк індывідуальнага развіцця вучня).

Ствараюцца электронныя падручнікі, якія дазваляюць арганізаваць самастойнае засваенне вучэбнага матэрыялу па-за школьнымі заняткамі з дапамогай камп’ютара. Аднак, трэба заўважыць, ствараць паўнавартасны электронны падручнік па мове немэтазгодна, паколькі навучанне – гэта ў ідэале працэс авалодання маўленчай дзейнасцю, якая мае крэатыўную (творчую) сутнасць у сваёй рэалізацыі і залежыць ад мэты, зместу, сітуацыі, жанру маўлення, асобы суразмоўцы. З гэтай прычыны лепш гаварыць не столькі пра электронны падручнік па мове, колькі пра электронны кампедыум па беларускай мове – своеасаблівым зборы тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, які садзейнічае выпрацоўцы моўных уменняў, арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў: заданняў на выкананне фанетычнага, марфемнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага разбораў, фарміраванне арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў, адпаведных тэстаў для выніковай дыягностыкі, даведачнага матэрыялу.

У сістэме інтэрнет можа быць размешчаны адукацыйны сайт, які прызначаны для арганізацыі самастойнай працы па засваенні мовы. Выкарыстоўваюцца таксама кампакт-дыскі (CD-Rom) для забеспячэння інтэрактыўнасці ўзаемадзеяння вучня і вучэбнага матэрыялу па індывідуальнай праграме засваення зместу навучання.

Аднак трэба заўважыць, што згаданыя вышэй сродкі навучання выконваюць у значнай ступені дапаможную ці кампенсаторную ролю. Камп’ютэр дапамагае інтэнсіфікаваць навучальны працэс або ў выключных выпадках можа замяніць настаўніка, калі вучань пазбаўлены магчымасці працаваць з педагогам (напрыклад, знаходзіцца за межамі Беларусі). Але ў апошнім выпадку эфектыўнасць навучання будзе відавочна ніжэйшая, паколькі засваенне мовы патрабуе рэальнага (а не віртуальнага) суразмоўніцтва. Камп’ютэр можа быць толькі адным з эфектыўных сродкаў навучання: для выпрацоўкі арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў, а таксама некаторых аналітычных уменняў з аб’ектамі мовы.