Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методыка БМ у СШ.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
166 Кб
Скачать
☆

22. Методыка вывучэння лексікі і фразеалогіі

Асаблівая значнасць у моўнай сістэме надаецца слову, у якім ажыццяўляецца сувязь гукаў і марфем, мовы і мыслення і якое з’яўляецца асновай, тым будаўнічым матэрыялам для ўтварэння словазлучэнняў і сказаў. Словы як адзінкі моўнай сістэмы мовы адрозніваюцца па характары іх значэння, па функцыі ў мове і маўленні, па адносінах да аб’ектыўнай рэчаіснасці, па суадносінах у іх (словах) лексічнага і граматычнага значэнняў.

Асноўныя мэты навучання лексіцы і фразеалогіі ў школе наступныя: 1) пазнаёміць вучняў са словам як асноўнай адзінкай мовы; 2) узбагаціць слоўнікавы запас вучняў; 3) навучыць правільнаму і дакладнаму ўжыванню слова ва ўласным маўленні.

У школьнай практыцы можна выдзеліць два асноўныя шляхі вывучэння пытанняў лексікі і фразеалогіі: 1) на спецыяльных уроках беларускай мовы, адведзеных на вывучэнне гэтага раздзела – урокі па лексіцы і фразеалогіі; 2) на ўроках па вывучэнні іншых раздзелаў курса беларускай мовы.

П е р ш ы шлях вывучэння лексікі мае на мэце азнаямленне з асноўнымі паняццямі і адзінкамі лексікі і фразеалогіі. На спецыяльных уроках настаўнік, як правіла, павінен вырашыць два пытанні: што павінны ведаць і што павінны ўмець вучні. Найбольш пашыраным відам працы з’яўляецца выпрацоўка ўменняў і навыкаў, спосабаў і тыпаў тлумачыць лексічнае значэнне слова. Няўменне вызначаць семантыку слова тлумачыцца няведаннем спосабаў і правілаў тлумачэння лексічнага значэння. Каб пазбегнуць такога тыпу памылак, неабходна: 1.часцей праводзіць аналіз розных азначэнняў слоў у тлумачальным слоўніку беларускай мовы; 2.праводзіць практыкаванні на вызначэнне адрозненняў паміж значэннямі аднаго і таго ж слова;3.навучыць адрозніваць і выпрацаваць навыкі прымянення розных спосабаў тлумачэння значэння слоў;4.засяродзіць увагу вучняў на асноўных правілах тлумачэння значэння слова, якімі лічым наступныя два: катэгарыяльна-граматычная адпаведнасць слова, значэнне якога тлумачыцца, і стрыжнявога слова ў тлумачэнні; 5.выкарыстоўваць розныя прыёмы пры тлумачэнні значэння слова самім настаўнікам, напрыклад, прыём перакладу.

Д р у г і шлях вывучэння лексікі звязаны з урокамі вывучэння ўсіх раздзелаў школьнага курса мовы і з’яўляецца своеасаблівым і вельмі патрэбным працягам першага для далейшага практычнага авалодвання лексічнымі багаццямі мовы, выпрацоўкі дакладнага, правільнага і прыгожага маўлення, для ўсведамлення мовы як сістэмы.

На ўроках па вывучэнні розных раздзелаў курса абавязкова павінна прысутнічаць праца над вызначэннем значэння слова; праца са слоўнікамі рознага тыпу; праца над перакладам з адной мовы на другую.Галоўная мэта ўсёй працы – узбагачэнне слоўнікавага складу мовы вучняў, усведамленне імі ролі і значэння ведання розных моў, але найперш беларускай мовы.

На ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі і для арганізацыі працы па лексіцы на іншых уроках настаўніку патрэбна найперш арганізаваць працу над словам і працу па ўзбагачэнні новымі словамі і новымі значэннямі вядомых слоў.

На ўроках мовы настаўніку патрэбна ставіць і вырашаць рознымі шляхамі і спосабамі наступныя задачы: 1) пашыраць актыўны слоўнік вучняў, 2) вучыць карыстацца словам, выбіраць найбольш дакладнае ў адпаведнасці з задачамі і ўмовамі маўлення, стылем і жанрам яго афармлення; 3) дапамагаць вучням вызваляцца ад нелітаратурных слоў і навучыць адчуваць асалоду ад прыгажосці гучання, значэння, спалучэння слоў.

Асноўная ўвага настаўніка павінна быць скіравана на арганізацыю працы над семантызацыяй слова, а найбольш складаным у рабоце над семантызацыяй слова з’яўляецца вызначэнне розных значэнняў аднаго і таго ж слова. Таму раім праводзіць работу не толькі па ўвядзенні новых слоў, але і новых значэнняў ужо вядомых слоў, пры гэтым варта ісці ад усведамлення прамога значэння да ўстанаўлення пераноснага. Праца над вызначэннем розных значэнняў аднаго слова не азначае, што ўсе значэнні кожнага мнагазначнага слова павінны ўводзіцца ў актыўны запас вучняў.

Вялікай увагі патрабуюць уласна беларускія словы, якія вызначаюць нацыянальную спецыфіку беларускай літаратурнай мовы і выкарыстанне якіх у маўленчай практыцы з’яўляецца сведчаннем валодання

Неад’емнай часткай слоўнікавага запасу вучняў з’яўляецца фразеалагічнае багацце мовы, таму гаварыць аб лексічным запасе ўвогуле і лексічным мінімуме вучняў у прыватнасці і не ўключаць у яго фразеалагізмы было б вялікай памылкай. Для авалодання фразеалагічным багаццем беларускай мовы настаўнік павінен увесь час папаўняць свой запас фразеалагізмаў і кіравацца пэўнымі крытэрыямі ў працы над фразеалагізмамі з вучнямі.

Адным з першых крытэрыяў з’яўляецца колькасць: метадысты мяркуюць, што ў актыўны слоўнік вучня павінна ўваходзіць не менш за 375 фразеалагічных адзінак. На жаль, бедна прадстаўлены фразеалагізмы ў падручніках па беларускай мове, у выніку чаго настаўніку прыходзіцца падбіраць тэксты, сказы дадаткова да падручніка з улікам працы над фразеалагізмамі, распрацоўваць сістэму працы над імі на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры. Асаблівая ўвага надаецца працы над фразеалагізмамі на ўроках беларускай літаратуры.

Другім крытэрыем працы над фразеалагічным багаццем беларускай мовы з'яўляецца іх стылістычная дыферэнцыяцыя. Пасля знаёмства з паняццем фразеалагічнай адзінкі і яе прыкметамі і асаблівасцямі ў параўнанні са словам, словазлучэннем і сказам ажыццяўляецца праца над пэўным фразеалагізмам у пэўным кантэксце: прыкметы, семантыка, стылёвая прыналежнасць, якая абумоўлена кантэкстам, сінтаксічная функцыя. Падбор фразеалагізмаў да ўрокаў мовы грунтуецца на спецыфічных і агульнадыдактычных прынцыпах. Да спецыфічных прынцыпаў, якія вызначаюцца на аснове моўнай матэрыі фразеалагізмаў, адносяцца: 1) прынцып частотнасці ўжывання фразеалагізмаў, 2) прынцып сістэмнага адбору фразеалагізмаў па тэматычных радах ці групах, 3) граматыка-стылістычны прынцып (адбор фразеалагізмаў паводле стылістычнага, марфалагічнага і структурнага паказчыкаў). Да агульнадыдактычных прынцыпаў адбору фразеалагізмаў адносяцца: 1) выхаваўчае значэнне, 2) навуковасць, 3) сувязь тэорыі з практыкай, 4) стымуляванне свядомасці і актыўнасці вучняў у працэсе навучання, 5) улік узросту вучняў, 6) даступнасць прапанаванага матэрыялу.

Такім чынам, вывучэнне раздзела “Лексіка і фразеалогія” стварае тэарэтычную базу для разумення і ўсведамленння многіх пытанняў мовы, для набыцця навыкаў і ўменняў, якія неабходны для выкарыстання слова як асноўнай адзінкі мовы ў працэсе маўлення, праз якую засвойваюцца ўсе найважнейшыя пытанні і аспекты мовы.

23. . Методыка вывуэння марфемнай будовы слова і словаўтварэння

Методыка словаўтварэння – раздзел методыкі выкладання беларускай мовы, у якім падаецца працэс фарміравання словаўтваральных ведаў, уменняў і навыкаў.

У школьным курсе беларускай мовы словаўтварэнне вывучаецца і як раздзел навукі пра мову (марфемная будова слова, спосабы ўтварэння слоў, аспекты аналізу вытворных слоў), і як працэс ўтварэння слоў ад вядомых у мове асноў.

Вельмі важную ролю адыгрываюць веды па марфемным складзе і словаўтварэнні для авалодвання арфаграфіяй.

У сучаснай школе марфемны склад і словаўтварэнне вывучаюцца ў некалькі этапаў:

п а ч а т к о в ы, 1 – 4 кл.;

с і с т э м а т ы ч н ы- 5 кл. для школ з беларускай мовай навучання, 6 кл. – з рускай мовай навучання

с п а д а р о ж н ы (7 – 10 кл.), калі пытанні раздзела спалучаюцца з вывучэннем усіх раздзелаў курса і асабліва словаўтварэнне часцін мовы;

з а к л ю ч н ы (11 – 12 кл.), калі работа па вывучэнні марфемікі і словаўтварэння прадаўжаецца ў выглядзе паўтарэння і абагульнення.

Як вядома, у марфеміцы выдзяляюць каранёвыя і афіксальныя, ці службовыя, марфемы. Афіксальныя марфемы ў сваю чаргу падзяляюцца на прэфіксы, ці прыстаўкі, суфіксы, постфіксы, інтэрфіксы, флексіі, ці канчаткі. У школе вывучаюцца корань, прыстаўка, суфікс, канчатак (як правіла, толькі гэтыя тэрміны), постфікс і як разнавіднасць інтэрфіксаў (не выкарыстоўваючы гэты тэрмін), ці адзін з яго відаў, – злучальныя галосныя.

К а н ч а т а к – зменная частка слова.К о р а н ь – асноўная частва слова і агульная частка роднасных слоў. С у ф і к с і п р ы с т а ў к а – значымыя часткі слова, служаць сродкам утварэння новых слоў

З л у ч а л ь н ы м і галоснымі ў беларускай мове выступаюць а, е, о, я, яны з’яўляюцца словаўтваральным сродкам i паказчыкам складаных слоў (параход, полезварот, куродым, землямер).

Асноўнымі метадычнымі прыёмамі вывучэння марфемнага складу слова i яго словаўтваральнай структуры з’яўляюцца марфемны і словаўтваральны аналізы слова.

М а р ф е м н ы аналіз слова – расчляненне яго на мінімальна значымыя часткі, выдзяленне ўсіx марфем (на-рыхт-оў-к-а).

У школьнай практыцы марфемны аналіз называюць часам разборам слова па саставе, часам марфалагічным аналізам. Марфемны аналіз, яго шырокае выкарыстанне ў школе паказвае, што вучні нядрэнна спраўляюцца з ім, разумеюць марфемную будову слова, тым больш што аналізуюцца звычайна словы з выразнай марфемнай будовай.

С л о в а ў т в а р а л ь н ы аналіз слова мае на мэце ўстанавіць вытворную i ўтваральную асновы, той словаўтваральны сродак/кi/, пры дапамозе якога ўтворана аналізаванае слова, i спосаб утварэння.

Пры словаўтваральным аналізе найбольш важным з’яўляецца правільна вызначыць утваральную аснову (слова), для чаго аналізаванае слова супастаўляецца з аднакаранёвымі, роднаснымі словамi, якія суадносяцца з ім па форме i сэнсе. Усё астатняе будзе другасным і поўнасцю залежаць ад першага. Увогуле важна навучыць карыстацца схемай словаўтваральнага аналізу:

Вызначэнне часціны мовы.

Устанаўленне лексічнага значэння слова.

Падбор утваральнай асновы (слова).

Структурная i семантычная суаднесенасць слова, якое аналізуецца, і слова (слоў), якое падабрана як матывальнае.

Вызначэнне словаўтваральнага сродку(-аў).

Характарыстыка спосабу ўтварэння.

Нярэдка пры правядзенні марфемнага i словаўтваральнага аналізаў слова дапускаюцца памылкі. Так, пры марфемным аналізе дапускаюцца памылкі, якія часцей за ўсё выкліканы: 1) неадрозненнем сучаснай i гістарычнай будовы слова, 2) няправільным устанаўленнем сувязей аналізаванага слова, няправільным падборам аднакаранёвых слоў, якія з пункту гледжання сучаснай беларускай мовы такімі не з’яўляюцца, 3) няправільным надборам слоў для ўстанаўлення марфемнай будовы слова з народна-дыялектнай мовы. 4) падборам аднакаранёвых слоў толькі на аснове ix блізкага ці аднолькавага гучання, афармлення, без уліку семантыкі. 5) парушэннем парадку, паслядоўнасці правядзення марфемнага аналізу слова.

Каб пазбегнуць найбольш пашыраных, паводле нашых назіранняў, памылак, дапамагчы практычна папярэдзіць памылкі пры правядзенні словаўтваральнага аналізу будучаму настаўніку, прапануем выпрацаваныя і сфармуляваныя намі правілы і прыёмы арганізацыі аналізу.

1. Перш чым прыступіць да словаўтваральнага аналізу, тым больш прапанаваць вучням канкрэтнае слова для аналізу, неабходна ўстанавіць, ці можна гэтае слова разглядаць з пункту гледжання словаўтваральнага аналізу, ці з’яўляецца яно аб’ектам гэтага аналізу.

2. Пры словаўтваральным аналізе, асабліва пры вызначэнні словаўтваральных сродкаў, а ў выніку i спосабу словаўтварэння нельга арыентавацца на марфемны склад слова, на яго вынікі.

3. Пры вызначэнні суфіксальнага ці прыставачнага спосабаў утварэння слоў досыць часта дапускаецца памылка ў вызначэнні гэтых словаўтваральных сродкаў, паколькі зноў парушаецца парадак правядзення словаўтваральнага аналізу: перш вызначаецца сродак i спосаб, а патрэбна перш вызначыць утваральную аснову. Гэтай памылкі можна пазбегнуць, калі, па-першае, названа часціна мовы і лексічнае значэнне слова, падабраны суадносныя словы і вызначана ўтваральная аснова; па-другое, памятаць, што пры словаўтварэнні ў сучаснай беларускай мове няма такога спосабу, пры якім новыя словы ўтвараліся б далучэннем да ўтваральнай асновы адразу некалькіх суфіксаў ці некалькіх прыставак, хоць пры марфемным чляненні можна выдзеліць некалькі суфіксаў ці прыставак.

4. Пры словаўтваральным аналізе дапускаюцца памылкі i пры падборы матывавальнага слова, вызначэнні ўтваральнай асновы ў выніку змешвання словаўтваральнага i этымалагічнага аналізаў.

Атрыманыя веды па словаўтварэнні набываюць вялікае значэнне пры вывучэнні марфалогіі, таму што вывучэнне кожнай часціны мовы завяршаецца тэмай яе словаўтварэння, спосабаў утварэння. Менавіта пры вывучэнні марфалогіі ўвогуле i словаўтварэння кожнай часціны мовы ўдасканальваюцца навыкі правядзення словаўтваральнага аналізу, маецца магчымасць павысіць ступень цяжкасці і самастойнасці выканання.